Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
Пра ролю інтэрнатаў у парушэннях прапіскі Жук далажыў сакратару гаркама КПБ і старшыні Мінгарвыканкама ў лісце ад 26 траўня 1966 г. Начальнік упраўлення міліцыі Мінгарвыканкама звярнуў увагу на тое, што 7% насельніцтва Мінска, або 53 955 чалавек, пераважна моладзевага ўзросту, прапісаны ў 242 рабочых і 49 студэнцкіх інтэрнатах. Для іх была характэрна вялікая цякучасць: склад жыхароў у гэтых інтэрнатах штогод істотна мяняўся (20—25%). Многія рабочыя і служачыя, прапісаныя ў інтэрнатах, пакідалі іх па сямейных або іншых прычынах і сяліліся на прыватных кватэрах, у “времянках”, у бараках і дамах без тэхнічнага пашпарта, не будучы пры гэтым там прапісанымі. Адрас яны не паведамлялі ні ў міліцыю, ні ў ваенкаматы. Пры праверцы ўстанавілі болып за 3400 правапарушальнікаў: 1372 чалавекі жылі ў прыватных дамах без тэхнічнага пашпарта, 755 — у прыватных дамах з тэхнічным пашпартам, болып за 600 — у шматкватэрных дамах у сваякоў і знаёмых, 480 — у “времянках” і 206 — у бараках. У цэлым у інтэрнатах
629 Тамсама, арк. 128—129.
было прапісана на 4 тыс. чалавек больш, чым дазвалялі месцы530. Зыходзячы з гэтага, можна сцвярджаць, што інтэрнаты служылі для несямейных важным перавалачным пунктам на шляху ў горад, але з-за перапоўненасці не маглі гарантаваць нармальных умоў жыцця і былі для маладых сем’яў толькі фармальным адрасам.
Мінгарвыканкам ускладаў адказнасць за сацыяльную неўладкаванасць мігрантаў непасрэдна на прадпрыемствы. Так, 12 жніўня і 19 верасня 1966 г. начальнік упраўлення па ахове грамадскага парадку Мінгарвыканкама Рудкоўскі крытыкаваў дырэктараў трактарнага завода і абутковага аб’яднання “Прамень” за набор рабочай сілы з Мінскага раёна. 3 602 занятых на трактарным заводзе 300 чалавек, родам з аддаленых мясцовасцяў БССР, фіктыўна прапісаліся ў Мінскім раёне; на абутковай фабрыцы такіх было 61 з 182 работнікаў. Гэтыя людзі не мелі жылплошчы ў Мінскім раёне, таму нелегальна аселі ў горадзе. Людзі, што ўладкаваліся на прапу без прапіскі, часта траплялі ў цяжкае становішча і былі вымушаны здавольвацца самымі прымітыўнымі ўмовамі жыцця. Многія з іх звярталіся са скаргамі ў розныя дзяржаўныя і партыйныя інстанцыі. Аднак іх поўнай інтэграцыі ў гарадскую супольнасць перашкаджаў той факт, што іх кватэры не адпавядалі неабходнай для прапіскі санітарнай норме. Пры гэтым яны траплялі ў залежнасць ад прыватных домаўладальнікаў: 289 рабочых трактарнага завода выкарыстоўвалі бязвьгхаднае становішча новаперасяленцаў і за пэўную плату здавалі калегам жыллё ў сваіх дамах531.
630 ДАМВ, ф. 69, воп. 6, спр. 595, арк. 77—81. Ваенны камісар Мінскай вобласці ў лісце ад 17 жніўня 1961 г. на імя першага сакратара Мінскага гаркама КПБ і старшыні Мінгарвыканкама скардзіўся на “ненармальнае становішча” ва ўліку ваеннаабавязаных. Многія ваеннаабавязаныя жылі ў горадзе без прапіскі і запісу ў ваенных білетах, былі зарэгістраваны па адрасах, што не адпавядалі іх сапраўднаму месцу пражывання, або пастаянна мянялі кватэры. Напрыклад, у 21-м інтэрнаце Сталінскага раёна было прапісана 775 ваеннаабавязаных. што жылі ў іншых раёнах. Ваенкамату ўдалося вызначыць толькі 568 адрасоў. Апрача таго, у згаданых інтэрнатах жыло каля 100 ваеннаабавязаных без прапіскі, якія не стаялі на уліку ў ваенкамаце. Прычынай, напэўна, быў той факт, што названы кантынгент не меў прапіскі з-за пражывання ў памяшканнях, плошча якіх не адпавядала санітарным нормам. ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 1536. арк. 45—48.
631 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 416, арк. 29—31 і арк. 25-26.
Намеснік начальніка ўпраўлення аховы грамадскага парадку Мінгарвыканкама П. Жук у справаздачах ад 17 і 25 ліпеня 1967 г. у Міністэрства аховы грамадскага парадку і ў Мінгарвыканкам паведамляў пра факты непаслядоўных адносін райвыканкамаў да патрэбаў прадпрыемстваў, з аднаго боку, і гаротнага становішча мігрантаў, з другога боку. У якасці станоўчага моманту Жук адзначыў памяншэнне насельніцтва, якое нелегальна жыве ў Мінску, з 2,8% у 1966 да 1,6% у 1967 г. Мінскі гаркам КПБ і Мінгарвыканкам прынялі сумесную пастанову, у адпаведнасці з якой у інтарэсах прадпрыемстваў райвыканкамы мелі права працаўладкоўваць і прапісваць іншагародніх рабочых без уліку санітарнай нормы, таму колькасць рабочых у Мінску без прапіскі знізілася. Негатыўным фактам, на думку Жука, быў “лібералізм”, які праяўлялі райвыканкамы ў дачыненні да пашпартнага рэжыму і прапіскі. У першым паўгоддзі 1967 г. зарэгістравалі каля 6 тыс. парушэнняў: 133 чалавекі не мелі пашпарта, у 210 чалавек пашпарт быў ігратэрмінаваны, 1048 чалавек не мелі прапіскі, 2850 чалавек не былі перапрапісаныя. Акрамя таго, зарэгістравалі 1651 домаўладальніка, якія не выконвалі нормы, вызначаныя пашпартным рэжымам. Пры разглядзе правапарушэнняў былі зроблены папярэджанні і накладзены грашовыя штрафы. 3 4385 спраў аб правапарушэннях, якія міліцыя завяла ў першым паўгоддзі 1967 г., па 1335 справах, ці 30,4%, вынеслі папярэджанні, a 2903 чалавекі, або 66,2%, аштрафавалі. Толькі 147 выпадкаў (3,4%) перадалі ў суд. Мяркуючы па памеры штрафаў, парушэнні пашпартнага рэжыму і сістэмы прапіскі разглядаліся як правапарушэнні, што не ганіліся грамадствам. 5 рублёў, якія ў сярэднім спаганяліся за правапарушэнне, былі толькі паловай максімальнага штрафу, прадугледжанага законам532 . 3 гэтага можна зрабіць выснову: дзяржава ў пэўнай ступені заплюшчвала вочы на парушэнні насельніцтвам пашпартнага рэжыму.
Толькі ў сувязі з перапісам насельніцтва, які павінен быў адбыцца ў 1970 г., дзяржава сканцэнтравала ўвагу на дакладным уліку насельніцтва і бездакорным функцыянаванні пашпартнай сістэмы і сістэмы прапіскі. Са справаздачы намесніка начальніка ўпраўлення міліцыі В. А. Піскарова старшыні
632 АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 25, арк. 232-252. тут арк. 234 і арк. 242243; ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 487, арк. 25—27,
Мінгарвыканкама М. В. Кавалёву ад 29 верасня 1969 г. вынікае, што доля нелегалаў, якія жылі ў горадзе, узрасла з 1,6% па дадзеных на 1 ліпеня 1967 г. да 2,4% на 1 ліпеня 1968 г., але па дадзеных на 1 ліпеня 1969 г. знізілася да 1%. На думку Піскарова, мяркуючы па абсалютным ліку падобных выпадкаў, парушэнням супрацьстаяла бездакорнае правядзенне перапісу насельніцтва, дакладная рэгістрацыя адрасоў і захаванне грамадскага парадку. У 1968 г. і ў першым паўгоддзі 1969 г. былі выдадзены ўпершыню або абмяняны 112 тыс. пашпартоў, выдадзена 82 500 пастаянных і часовых прапісак, выраблена 279 тыс. перапрапісак у межах горада і зарэгістравана 41 700 выбылых з прычын перасялення ў іншыя регіёны, смерці, пазбаўлення волі і прызыву ў войска (табліца 9). Пад час праверак усіх інтэрнатаў і жылых дамоў, а таксама 1088 прадпрыемстваў і ўстаноў, праведзеных міліцыяй, статыстычным упраўленнем, райсаветам, вулічнымі і дамавымі камітэтамі, а таксама дружыннікамі, было выяўлена 355 чалавек без пашпартоў, 7052 чалавекі без прапіскі і 1720 нелегалаў, што працавалі ў Мінску. Акрамя таго, 4257 чалавек, маладзейшых за 16 гадоў, не былі ўпісаны ні ў пашпарты бацькоў, ні ў дамавыя кнігі, a 3298 чалавек пакінулі Мінск, не выпісаўшыся. 3 8071 прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці 5385 чалавек былі аштрафаваны, a 2480 вынесены папярэджанні (табліца 10)533.
Пазней высветлілася, што “шлюзы” ў горад атрымалася закрыць толькі напярэдадні пераігісу насельніцтва. Як толькі кантроль з боку бюракратычнага апарату слабеў, колькасць тых, што жылі без прапіскі ў горадзе, зноў імкліва ўзрастала. 10 ліпеня 1970 г. намеснік начальніка ўпраўлення міліцыі Мінгарвыканкама В. А. Піскароў паведаміў пра 10 тыс. нелегалаў, якія жылі ў горадзе, што складала 1,1% насельніцтва Мінска534. Праз паўтара года сітуацыя ў корані змянілася. 19 студзеня 1972 г. Піскароў далажыў Мінскаму гаркаму партыі аб праверцы 300 тыс. жыхароў, а таксама 900 прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якая выявіла, што больш за 30 тыс. чалавек, або 3% насельніцтва, не мелі прапіскі535.
533 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 40-50, тут арк. 40—42.
634 АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 57, арк. 104—108, тут арк. 106.
636 ДАМВ, ф. 69, воп. 10, спр. 15, арк. 90—121.
Табліца 9. Выдача пашпартоў і прапісак у Мінску ў 1967— 1969 гг.
1967 г.
1968 г.
I паўгоддзе 1969 г.
выдача і замена пашпартоў
62 800
73 400
39 000
прапіска
45 500
55 000
27 500
перапрапіска ў горадзе
144 500
187 600
96 900
выбылыя
24 000
27 000
14 700
Крыніца: ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 54.
Табліца 10. Стан пашпартнай сістэмы ў Мінску ў 19671969 гг.
1967 г.
1968 г.
I паўгоддзе
1969 г.
правераныя жыхары па жыллёвых сектарах
443 700
1 073 400
174 000
правераныя прадпрыемствы і арганізацыі
1063
571
517
вынік:
— асобы без пашпарта
222
304
51
— асобы без прапіскі
6031
5610
1442
тыя, хто пераехаў без выпіскі
2439
2556
742
дзеці да 16 гадоў, не ўнесеныя ў дамавыя кнігі
894
3626
631
тыя, хто працаваў без прапіскі
442
835
885
меры:
складанне пратаколаў
з іх аб парушэннях службовых асоб
8153
115
5190
66
2881
69
грашовыя штрафы
5307
3460
1905
папярэджанні
2637
1621
860
перадача справы ў суд
3
5
3
персанал, які выконваў праверкі:
пазаштатныя супрацоўнікі
47
56
60
памочнікі
660
737
707
Крыніца: ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 53.
Са статыстычных звестак вынікае, што сістэма прапіскі падрывалася парушэннем законаў грамадзянамі і бяздзейнасцю органаў улады. Падробкі пашпартоў і прапіскі, зафіксаваныя ў міліцэйскіх пратаколах, былі толькі адзінкавымі выпадкамі. Да ўвядзення права на звальненне ў 1956 г. ахвотнікі пераехаць цалкам залежалі ад працадаўцы. Міграцыя рэгулявалася перш за ўсё аргнаборам. 3 увядзеннем
права на свабодны выбар працоўнага месца наяўнасць жылплошчы была вырашальным фактарам для атрымання прапіскі. Менавіта па гэтай прычыне ў ходзе масавага жыллёвага будаўніцтва ў 1960-я гг. у пашпартных сталах расквітнела карупцыя636.
Падробкай дакументаў займаліся як прафесійныя махляры, так і звычайныя людзі, якія карысталіся зручным момантам. Як вынікае са справаздачы міністра ўнутраных спраў БССР A. Н. Аксёнава першаму сакратару ЦК КПБ К. Т. Мазураву ад 6 траўня 1961 г., група махляроў, якая складалася з трох чалавек і займалася падробкай дакументаў, ілжыва сцвярджала, што ўдзельнічала ў подкупе міліцыі ў Мінску. Пры гэтым яны ставілі фальшывыя штампы аб прапісцы. За гэтыя паслугі, якія, натуральна, не прадугледжвалі сапраўднай прапіскі, ашуканцы бралі з падманутых ад 85 да 120 рублёў, што адпавядала прыблізна адной месячнай зарплаце637. Акрамя таго, і самі мігранты падраблялі дакументы: у справаздачы ад 26 студзеня 1962 г. начальнік упраўлення міліцыі Мінгарвыканкама А. Прыбыткоў далажыў начальніку ўпраўлення міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў БССР В. I. Жукаву пра мужчыну, які нарадзіўся ў 1924 г. у Хабараўскім краі ва Усходняй Сібіры, быў двойчы асуджаны за крадзеж дзяржаўнай і асабістай маёмасці. Пасля прыезду ў Мінск у жніўні 1961 г. гэты чалавек, скарыстаўіпыся пашпартам сваёй маці, паставіў фалыпывы штамп аб прапісцы. На гэтай падставе 28 жніўня 1961 г. ён уладкаваўся бухгалтарам на завод халадзільнікаў. Пасля таго як парушэнне выкрылася, чалавека асудзілі ў снежні 1961 г. на тры з паловай гады пазбаўлення волі538. У службовым лісце дырэктару трактарнага завода начальнік упраўлення па ахове грамадскага парадку Мінгарвыканкама Рудкоўскі праінфармаваў аб наступным выпадку: мужчына, 1933 г. нар., паходжаннем з вёскі ў Гродзенскай вобласці, з 1959 да 1965 г. жыў з сям’ёй на цаліне ў Казахстане. Пасля пераезду ў Мінск у верасні 1965 г. ён