Мінскі феномен
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
636 28 студзеня 1953 г. начальнік упраўлення міліцыі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ўпершыню зарэгістраваў выпадак выдачы дазволу на прапіску тым, хто працаўладкаваўся самастойна, за хабар і на аснове фалыпывых дакументаў. АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 5, арк. 196—209, тут арк. 200.
537 АМУС, ф. 35, воп. 3, спр. 46, арк. 157-158.
638 АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 19, арк. 134-146, тут арк. 139-140.
з дапамогай махляра за 250 руб. атрымаў штамп аб прапісцы ў пашпарце, дзякуючы гэтаму ўладкаваўся на працу на трактарны завод і зняў кватэру539.
Акрамя таго, пачасціліся выпадкі злоўжывання службовым становішчам сярод чыноўнікаў. Як вынікае з ужо згаданай справаздачы міністра ўнутраных спраў БССР ад 6 траўня 1961 г., камендант інтэрната дарожных рабочых, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, рабіў знаёмым прапіску і браў за гэта 350 руб., што адпавядала прыблізна трохмесячнай зарплаце. Але гэта яшчэ не ўсё: звальняючыся, ён выкраў дамавую кнігу кватэрнага аддзела Фрунзенскага райвыканкама, а таксама бланкі для прапіскі і выпіскі540. Прыклад атрымання дакументаў на аснове фіктыўных дадзеных можна знайсці ў справаздачы намесніка начальніка ўпраўлення аховы грамадскага парадку Мінгарвыканкама П. Жука ад 16 студзеня 1965 г.: у 1963 г. дырэктар Мінскага гандлёвага тэхнікума выдала выпускнікам даведкі аб тым, што яны толькі паступілі на вучобу. Замест таго каб прыступіць да працы ў правінцыі па размеркаванні, яны атрымалі часовую прапіску ў Мінску і магчымасць працаўладкавацца ў арганізацыях гандлю541. Асабліва абуральны выпадак Жук апісаў у справаздачы ад 16 ліпеня 1965 г.: у лютым 1965 г. у пашпартны стол аддзялення міліцыі Фрунзенскага раёна звярнулася з заявай жанчына, якая, нягледзячы на сапраўдную прапіску, не была ўпісана ні ў дамавую кнігу, ні ў рэгістрацыйны фармуляр у адрасным стале. Пасля высветлілася, што штамп за хабар паставіла супрацоўніца пашпартнага стала планава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства аховы грамадскага парадку. Пры ператрусе яе кватэры былі выяўлены і іншыя пашпарты, уладальнікам якіх яна абяцала прапіску за плату. 24 чэрвеня 1965 г. на паказальным працэсе ў Мінскім абласным судзе яна была асуджана на 8 гадоў пазбаўлення волі. На слуханне запрасілі ўсіх супрацоўнікаў пашпартных сталоў Мінска342. Як доўга гэты жахлівы выпадак дзейнічаў на супрацоўнікаў пашпартных сталоў, застаецца невядомым.
639 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 416, арк. 29-31.
54о ДМУС, ф. 35, воп. 3, спр. 46, арк. 157—158.
641 АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 25, арк. 139—148, тут арк. 144.
542 Тамсама, арк. 261-272, тут арк. 266.
в) Субурбанізацыя і ўтварэнне агламерацыі
Адразу пасля вайны дзяржава сканцэнтравала ўсе рэсурсы БССР у сталіцы, таму эканамічнае развіццё беларускай правінцыі спачатку адставала543. Субурбанізацыя і ўтварэнне агламерацыі пачалі выконваць ролю ў планаванні толькі пасля таго, як Хрушчоў у лютым 1956 г. на XX з’ездзе КПСС заклікаў да абмежавання росту буйных гарадоў544. 28 красавіка 1956 г. ЦК КПБ сабраў на нараду дырэктараў буйных прадпрыемстваў Мінска і кіраўнікоў аддзяленняў міліцыі, дзе на парадак дня па прыкладзе Масквы было пастаўлена будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў і дачных пасёлкаў645. У сувязі з гэтым 23 чэрвеня 1956 г. у Мінску прадстаўнікі Дзяржплана і Дзяржбуда абмеркавалі ролю гарадоў-спадарожнікаў у стрымліванні патоку мігрантаў з вёскі546. Тым не менш рэгіянальнаму планаванню ў БССР стала аддавацца належная ўвага толькі тады, калі ў пачатку 1960-х гг. яго сталі асвятляць у друку. У прыватнасці, у працах намесніка дырэктара Інстытута будаўніцтва і архітэктуры пры АН БССР I. Д. Белагорцава гаварылася, што абмежаванне росту сталіцы пры адсутнасці беларускіх прамысловых рэгіёнаў можа быць дасягнута толькі за кошт пераносу прадпрыемстваў за горад і будаўніцтва філіялаў за рысай Мінска шляхам стварэння вакол сталіцы гарадоў-спадарожнікаў. Белагорцаў прытрымліваўся таго пункту гледжання, што каля 30 населеных пунктаў з 750 тыс. жыхароў маглі стварыць Мінскую агламерацыю. Аднак у якасці гарадоў-спадарожнікаў ён канкрэтна называў толькі размешчаны за 58 км на ўсход ад сталіцы горад Жодзіна з яго аўтамабільным заводам, а таксама дачныя пасёлкі Ждановічы і Крыжоўку з курортнай зоны Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора) адпаведна за 10 і 22 км на паўночны захад ад Мінска547. Калі 10 сту-
643 Пар.: ч. II. 2 і ч. IV. 1. а.
644 Пар.:ч. II. 1.
646 НАРБ, ф. 4, воп. 95, спр. 69, арк. 1—12, тут арк. 11.
64(1 НАРБ, ф. 31, воп. 6, спр. 759, арк. 57-60.
647 Пар.: Белогорцев II. Д. Городскне поселення-спутннкн в Белоруссіш // Города-спутннкн: сб. статей / отв. ред. В. Г. Давндовнч, Б. С. Хорев. Москва, 1961. С. 94—100; ён жа. К проблеме оптігмальных размеров современного города II СНАРІІСА. 1961. С. 20-29; ён жа, Чернова Л. Е. Агломерацнн городов Белорусснн II В помошь проектнровпціку. Вып. 5. Кнев, 1961. С. 31—33. Пар. таксама: Hausladen G. The
дзеня 1962 г. старшыня Дзяржбуда У. А. Кароль выступіў з артыкулам у “Советской Белорусснн” аб “праблемах гарадскога будаўніцтва ў Беларусі”, ён назваў у якасці патэнцыйных гарадоў-спадарожнікаў толькі размешчаныя ў радыусе 50 км ад Мінска раённыя цэнтры Дзяржынск і Смалявічы548. Такім чынам, пра адзіную і пераканальную канцэпцыю не ішло і гаворкі.
Па дэмаграфічным выбуху ў беларускай сталіцы ў 1960-я гг. можна меркаваць, што рэгіянальнае планаване не ўвасобілася ў практычную палітыку. Наадварот, назіраўся рост прамысловасці ў Мінску. Па ацэнцы эканаміста Т. М. Пучкаевай, павелічэнне колькасці рабочых у беларускай сталіцы ў 19591965 гг. на 90% і ў 1966—1970 гг. на 93% было звязана з пашырэннем і рэканструкцыяй ужо наяўных прадпрыемстваў549. Будаўніцтва філіялаў мінскіх прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках вакол сталіцы абмяжоўвалася, як вызначылі дэмографы В. Ф. Мядзведзеў і С. А. Польскі, у асноўным толькі заводам па вытворчасці металарэзных станкоў у Мар’інай Горпы (раённы цэнтр у Мінскай вобласці), шарыкападшыпнікавым заводам у Маладзечна (раённы цэнтр у Мінскай вобласці), аўтамабільным заводам у Асіповічах (раённы цэнтр у Магілёўскай вобласці) і заводам па вытворчасці канвеераў у Баранавічах (раённы цэнтр у Брэсцкай вобласці). На падставе гэтых дадзеных Мядзведзеў і Польскі зноў паднялі пытанне аб праектаванні цэнтральнага прамысловага рэгіёна ў 80-кіламетровым кальцы вакол Мінска з гарадамі-спадарожнікамі і планаванні прамысловых цэнтраў у іншых частках рэспублікі з гарадамі на 150—200 тыс. жыхароў550. Іх заклік не застаўся па-за ўвагай. Аднак аказалася, што планаванне “вялікага Мінска”,
Satellite City in Soviet Urban Development // SG. 1984. № 25. P. 229247.
648 Король B. Проблемы градостроіітельства в Белоруссіін // СБ. 1962. № 8. С. 3.
549 Пучкаева Т. М. К вопросу о плановом регулнрованнп крупных городов республпкн II Архптектура п градостроіітельство / вып. н глав. ред. В. А. Король. Мпнск, 1972. С. 46—52, тут с. 47.
550 Пар.: Медведев В. Ф., Польскнй С. А. Проблема планнровкп п регулпрованпя роста болыпях городов (на прнмере Белорусской ССР) II Проблемы урбанпзацня в БССР / под ред. Л. Н. Валентея, В. В. Покпшшевского, Б. С. Хорева. Москва, 1971. С. 88—99. Пар. таксама: Медведев В. Ф., Польскпй С. А. Планнрованііе н регулпрованне роста городов (Белорусская ССР). Мннск, 1969.
пра якое распавёў у інтэрв’ю часопісу “Нёман” у 1974 г. намеснік старшыні Мінгарвыканкама I. I. Ляўко, засталося толькі на словах551.
I хоць Мядзведзеў і Польскі япгчэ ў 1971 г. высветлілі, што Мінскі раён служыць “транзітнай станцыяй” на шляху ў горад652, у 1980 г. Л. Ціханава прыйшла да высновы, што гарады Мінскай вобласці ўжо ўзялі на сябе гэтую функцыю653. Іншымі словамі, субурбанізацыя і ўтварэнне агламерацыі ў БССР не вялі да ўрбанізацыі сельскай мясцовасці і прывязкі насельніцтва да гарадоў-спадарожнікаў. Наадварот, з аднаго боку, развіццё садовых таварыстваў у Мінску паказвае, што засяленне гарадскіх ускраін адпавядала індывідуальным патрэбам правядзення вольнага часу і адпачынку, аднак гэта ні ў якім разе не азначала, што людзі адмаўляліся жыць у Мінску.
Прававымі падставамі дзейнасці садовых таварыстваў служылі пастановы Савета Міністраў 1956—1957 гг. Было дазволена будаваць на зямельных участках плошчай 600 кв. м дачныя домікі плошчай 20 кв. м. На падставе гэтага да 1958 г. у раёнах Мінска і Дзяржынска ўтварыліся 34 таварыствы з 3665 чал. Згодна з пастановай Савета Міністраў БССР, іх грамадская функцыя вызначалася абавязкам калектыўнай апрацоўкі зямлі654. Неўзабаве высветлілася, аднак, што адна-дзве трэція членаў асобных таварыстваў парушалі ўскладзеныя на іх дзяржавай абавязкі. Прынамсі, старшыні райвыканкамаў Мінскай вобласці і Мінска, а таксама прафсаюзныя дзеячы вобласці адзначалі ў пастанове ад 2 жніўня 1961 г., што пры пасадцы садоў, пры апрацоўцы зямлі і пры зборы ўраджаю пачаў пераважаць “капіталістычны дух”. На зямельных участках узнікалі вялікія асабістыя дамы, што супярэчыла элементарным будаўнічым нормам. Пры гэтым выкарыстоўваліся будматэрыялы, якія асобныя члены таварыстваў
561 [Левко Н. II.] Город-памятннк сотворяя [вел ннтервью Анатолнй Козловнч] II Нёман. 1974. № 12 (23). С. 134-139, тут с. 135.
562 Медведев В. Ф., Польскнй С. А. Проблемы планнровкн... С. 95. Пар. таксама: Польскпй С. А. Демографпческне проблемы... С. 24.
563 Тнхонова Л. Е. Современные мпграцііонные процессы: особенностн планнрованпя н прогнознровання // Вопросы народонаселення, труда н уровня жнзнн / науч. ред. A. А. Раков, Л. П. Шахотько. Мннск. 1980. С. 17-18.
5М Пар. справаздачу Камітэта Дзяржкантролю за жнівень 1963 г. НАРБ, ф. 911, воп. 3, спр. 114, арк. 5-16. Пар. таксама: Lovell S. Summerfolk. A History of the Dacha. Ithaca / London, 2003.
нелегальна набывалі на прадпрыемствах. Гэтым грашылі дырэктары заводаў і высокапастаўленыя дзяржаўныя служачыя. Акрамя таго, таварыствы толькі ў нязначнай ступені фармаваліся з ліку супрацоўнікаў прадпрыемстваў, да якіх гэтыя таварыствы адносіліся. 3-за парушэння “прынцыпаў калектывізму і камуністычнай маралі” было вырашана распусціць садовыя таварыствы і замяніць іх пансіянатамі, піянерскімі лагерамі, дзіцячымі садамі і іншымі сацыяльнымі ўстановамі555. Хоць колькасць парушэнняў на працягу наступных гадоў не зменшылася, Савет Міністраў БССР адмовіўся надаць законную сілу гэтаму рашэнню, спасылаючыся на спецыяльныя пастановы Савета Міністраў СССР556. Замест гэтага 10 верасня 1971 г. быў прыняты тыпавы статут садовых таварыстваў, згодна з якім забаранялася даваць зямельныя ўчасткі ў індывідуальнае карыстанне і прапаноўвалася перайсці да калектыўных формаў вядзення гаспадаркі557. Тым не менш, гэтая мера, згодна са справаздачай сакратара Мінскага гаркама партыі В. Ляпёшкіна ад 1 красавіка 1974 г., прывяла да таго, што паспяховыя садовыя таварыствы пачалі перажываць застой. У 1974 г. налічвалася 102 таварыствы з 12 099 чал. Відавочна, матывацыяй для ўступлення ў таварыства для рабочых і служачых была толькі магчымасць атрымаць зямельны ўчастак у індывідуальнае карыстанне558.