Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
672 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 582, арк. 25.
але да іх не прымалася ніякіх мер. Каб паказаць сур’ёзнасць становііпча, Жук прывёў выпадак з домаўладальнікам, якому належаў дом плошчай 55 кв. м па вул. Каменнай. Каб павялічыць колькасць квадратных метраў жылплошчы, што здавалася ў арэнду, у жніўні 1960 г. мужчына выпісаў сваю сям’ю ў складзе пяці чалавек з Мінска і для бачнасці пераехаў з імі ў Бялынічы Магілёўскай вобласці. Праз месяц ён зноў аб’явіўся ў Мінску, прапісаўшы, аднак, на гэты раз у сваім доме толькі жонку. Так ён змог зарабіць на сваёй жылплошчы суму, якая значна перавышала сярэднямесячны даход, які на той момант складаў 1 тыс. рублёў. У кастрычніку 1960 г. ён запатрабаваў з адной жанчыны аплату ў памеры 5 тыс. рублёў за жылплошчу, необходную для прапіскі, і дадаткова атрымаў 3 тыс. рублёў за паўгода наперад. Увесну ён прапанаваў іншай кватарантцы за 2 тыс. рублёў прапісацца па яго адрасе. Улетку 1961 г. дайшло да скандалу, калі ён узяў з трэцяй жанчыны задатак у памеры 1400 рублёў, не зрабіўшы пры гэтым абяцанай прапіскі. Замест гэтага ён нелегальна здаў жыллё чарговай сям’і на 6 месяцаў за 1800 рублёў. Хоць па законе ніякага абвінавачвання домаўладальніку не магло быць прад’яўлена, аддзяленне міліцыі Кастрычніцкага раёна паспрабавала звязаць даходы, атрыманыя ад здачы жылплошчы, з фактам машэнніцтва і завяло крымінальную справу. Тым не менш народны суд Кастрычніцкага раёна спыніў справу за адсутнасцю доказаў573. Тым самым органы ўлады фактычна капітулявалі перад народнай кемлівасцю, даўшы насельніцтву магчымасць самім вырашаць праблемы, якія знаходзіліся па-за законам. Пры гэтым улада поўнасцю ўсведамляла наяўнасць канфлікту інтарэсаў. Па меншай меры справаздача начальніка ўпраўлення міліцыі Мінгарвыканкама П. Жука ад 18 ліпеня 1963 г. дазваляе зрабіць такую выснову. Паколькі кватаранты шукалі не толькі жылплошчу, але і магчымасць прапісацца, яны траплялі ў двайную залежнасць. Таму домаўладальнікі па-рознаму маглі выкарыстоўваць гэтую сітуацыю. Яны прымалі людзей без прапіскі, каб не плаціць падаткі, і, карыстаючыся выпадкам, прапаноўвалі прапіску за грошы574.
Тое, што з-за недасканаласці сістэмы прапіскі і халатнасці ва ўстановах і ведамствах у горадзе развіўся некантралёўны рынак
573 АМУС, ф. 49, воп. 1, спр. 20, арк. 198—212, тут арк. 205—207.
674 АМУС, ф. 35, воп. 1, спр. 22, арк. 1—12, тут арк. 5.
жылля, было пацверджана шматлікімі прыкладамі ў справаздачы начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама В. А. Піскарова ад 29 верасня 1969 г.
1.	Выхадзец з Белгародскай вобласці, што на мяжы Расіі і Украіны, 16 лістапада 1968 г. уладкаваўся на працу на аўтазавод. Разам з жонкай і дзіцем ён прапісаўся ў вёсцы Пухавічы каля Мар’інай Горкі, але фактычна жыў у Мінску без прапіскі. Перад ім стаяла падвойная праблема. 3 аднаго боку, яго жыллёвыя ўмовы не адпавядалі санітарнай норме. 3 іншага боку, уладальнік жылля, які часова здаў яму кватэру, не згаджаўся яго прапісаць.
2.	Выхадзец з Магілёўскай вобласці з моманту свайго прыбыцця ў Мінск у 1960 г. пяць разоў змяніў працу і болып за сем разоў — адрас. Пры адсутнасці жылплошчы ён не мог прапісацца ў горадзе. 3 красавіка 1968 г. ён зноў быў прапісаны ў сваёй роднай вёсцы ў Асіповіцкім райне, але ў красавіку 1969 г. уладкаваўся на Мінскі завод спецыяльнага інструмента і тэхналагічнай аснасткі.
3.	Жанчына атрымала кватэру ў траўні 1968 г. у якасці кампенсацыі жылплошчы за дом у Сляпянскім завулку, які быў знесены ў ходзе рэканструкцыі горада. Але паколькі знос дома адкладваўся, яна здала яго ў арэнду за 100 рублёў у месяц рабочаму аўтакалоны. Той быў вымушаны пагадзіцца на гэтую прапанову, бо нядаўна з-за адсутнасці дамовы на арэнду кватэры па вул. Авангарднай ён быў літаральна выкінуты домаўладальнікам на вуліцу разам з сям’ёй з пяці чалавек.
4.	25 чэрвеня 1969 г. жанчына хадайнічала перад упраўленнем унутраных спраў Фрунзенскага райвыканкама аб праггісцы і падала завераныя ў домакіраўніцтве дакументы аб тым, што яна жыве на здымнай кватэры па вул. Карла Лібкнехта ў якасці субкватаранткі. У ходзе праверкі высветлілася, пгго асноўная наймальніца год таму пераехала на іншую кватэру. Паколькі жыллёвае ўпраўленне забылася скасаваць дамову арэнды, кватэра здавалася незаконна.
5.	Хоць у красавіку 1968 г. медсястра, будучы членам жыллёва-будаўнічага кааператыва, атрымала кватэру ў доме па вул. Ландара, яна па-ранейшаму разам з мужам і дзіцем лічылася па адрасе бацькоў яе мужа ў доме па вул. Лібаўскай, які быў запланаваны пад знос. Відавочна, гэта рабілася для таго, каб пасля зносу дома па вул. Лібаўскай атрымаць кампенсацыю ў выглядзе асобнай кватэры. Шлюбная пара праігнара-
вала патрабаванне міліцыі прапісацца па новым адрасе, бо хацела мець магчымасць прадаць кватэру ў доме па вул. Ландара.
6.	У кастрычніку 1968 г. мужчына заехаў у кватэру плошчай 18 кв. м, якая знаходзілася ў адміністрацыйным будынку яго працадаўцы “Белэнергамантаж” на вул. Іванаўскай. Дом быў запланаваны пад знос, таму выканкам Ленінскага раёна адмовіў яму ў прапісцы. Па гэтай прычыне ў яго не было магчымасці прапісацца ў горадзе.
7.	Мужчына, які жыў разам з маці ў двухпакаёвай кватэры ў доме па праспекце Леніна, быў унесены ў 1968 г. выканкамам Фрунзенскага раёна ў ордэр на атрыманне жылплопгчы, якую бацькі яго жонкі атрымалі ў якасці кампенсацыі за знос іх дома. Мужчына катэгарычна адмовіўся выпісацца з кватэры па праспекце Леніна, таму міліцыя не магла вырашыць пытанне прапіскі яго і яго жонкі, з аднаго боку, а таксама бацькоў яго жонкі, з другога боку, бо бацькам яго жонкі памылкова была выдзелена трохпакаёвая кватэра плошчай 42 кв. м у доме па вул. Гая575.
Гэтыя прыклады адлюстроўваюць лёс перасяленцаў. Яны як кватаранты станавіліся ахвярамі самавольства домаўладальнікаў і органаў улады, адказных за прапіску, і часта былі вымушаны здавольвацца пражываннем у бараках і часовых збудаваннях. Часам гэта працягвалася гадамі, пакуль не станавілася магчымым афіцыйна прапісацца ў горадзе.
б)	Самавольныя забудоўшчыкі на ўскраінах горада
3-за вострага недахопу жылля мігранты часам траплялі ў сітуацыі, калі яны ў прамым сэнсе слова павінны былі самі станавіцца кавалямі свайго шчасця. Самавольнае, нелегальнае будаўніцтва жылых дамоў было з’явай, характэрнай у 1940-я гг. для гарадскіх арэалаў, а ў 1950-я — для гарадскіх ускраін. Гэта тлумачыцца тым, што індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў межах горада да 1963 г. не толькі дазвалялася, але і падтрымлівалася дзяржавай. Праўда, будаўніцтва прыватных драўляных дамоў адразу пасля вайны прасоўвалася павольна, бо, з аднаго боку, зацвярджэнне Генеральнага пла-
576 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 658, арк. 40-50.
на адкладвалася, а з другога — не хапала будматэрыялаў576. У гэтых умовах у планіровачных зонах, адведзеных пад будаўніцтва шматпавярховых дамоў, паўсталі цэлыя пасёлкі самавольна пабудаваных дамоў нізкай якасці. Мінгарвыканкам распачаў крокі па спыненні гэтага толькі 6 верасня 1951 г., але яны абмяжоўваліся пераважна тым, каб перакласці адказнасць на райвыканкамы. Апошнія разам з галоўным архітэктарам горада павінны былі сачыць за парадкам і прымаць рашэнні зносу нелегальна пабудаваных дамоў577. Аднак сумнеўна, пгго ўжываліся такія радыкальныя меры, калі ўлічваць абстаноўку ўсеагульнага хаосу, якая панавала ў горадзе ў перыяд аднаўлення. Прынамсі, такія выпадкі не зафіксаваны дакументальна.
Пасля таго як у пачатку 1950-х гг. Міністэрства будаўніцтва СССР прапанавала Савету Міністраў БССР па эканамічных прычынах перагледзець пытанне аб павелічэнні тэрыторыі Мінска і замест гэтага размяшчаць большую колькасць насельніцтва на меншай плошчы ў шматпавярховых дамах, ускраіны горада ўсё болып выходзілі з-пад кантролю578. Аднак відавочным бязладны рост паселішчаў на ўскраінах горада стаў толькі тады, калі ў сувязі з заклікам Хрушчова абмежаваць poor буйных гарадоў 12 красавіка 1956 г. Мінгарвыканкам заняўся праверкай функцыянавання сістэмы прапіскі. Галоўны архітэктар горада Л. П. Мацкевіч заўважыў з сарказмам, што Мінск пакутуе ад “засмечвання”. Напрыклад, збіраецца група цыганоў, увечары ў суботу на вольнай тэрыторыі закладвае падмурак новага дома, у нядзелю святкуе завяршэнне будаўніцтва, а ў панядзелак заязджае ў дом, і іх не спыняе міліцыя579. Пра бездапаможнасць гарвыканкама сведчыць той факт, што прыняцце адпаведных дырэктываў адтэрмінавалі да 11 кастрычніка 1956 г., хоць было відавочна, што мігранты зносілі свае дамы ў вёсках і спехам будавалі сабе жыллё ў горадзе. Улічваючы, што самавольныя будаўнічыя працы прынялі
578 Пар.: ч. V. 1.
577 ДАМВ, ф. 6. воп. 4. спр. 346, арк. 114-115. Пар. таксама: Bohn Т. М. Industrialisierung und Landflucht in der Sowjetunion. “Eigenmachtige Bautatigkeit” als Antwort auf die Wohnungsfrage in Minsk nach dem Zweiten Weltkrieg // Informationen zur modernen Stadtgeschichte. 2007. Nr. 2. S. 10-21.
578 Пар.: ч. III. 1. c.
679 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, cnp. 582, арк. 29.
масавы характар, быў санкцыянаваны існы стан рэчаў, і меры барацьбы з гэтага часу насілі прэвентыўны характар580.
Выло відавочна, што ўзмацненне жорсткасці кантролю за наплывам мігрантаў з прычыны “ўцёкаў з вёскі” не прыносіла пладоў. Спасылаючыся на тое, што бязладны рост прымітыўных драўляных дамоў ставіць пад сумнеў Генеральны план забудовы Мінска і цягне за сабой інфраструктурныя недахопы на шкоду насельніцтву, 28 снежня 1958 г. начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі ўнёс прапанову Старшыні Савета Міністраў БССР М. Я. Аўхімовічу павысіць штраф за незаконнае выкарыстанне зямельных участкаў ад 130 рублёў да 3 тыс. рублёў (г. зн. на суму, роўную тром сярэднямесячным заробкам) і прадугледзець пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам да 1 года581. Хоць 1 верасеня 1959 г. прапанаваны грашовы штраф уступіў у законную сілу, агульнае рашэнне праблемы было знойдзена толькі ў павелічэнні тэрыторыі горада, звязанай з пераглядам Генеральнага плана Мінска 25 траўня 1959 г.582. Так 8 жніўня 1959 г. вёскі Альшэва, Будзілава, Вілкаўшчына, Вялікая Слепня, Вялікае Сціклева, Дражня, Зацішша, Лошыца другая, Малая Сляпянка, Маляўшчына, Мядзвежына, Сакалянка, Сталовая, ІПчотаўка, Шэйпічы, Юрэвічы і Яфімава, a таксама пасёлкі Калонія, Труд і Шэйпічы былі ўключаны ў рысу Мінска583.