• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    604 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 31, арк. 1-16.
    605 НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 385, арк. 54-60.
    ных пяцігадовым планам на перыяд з 1946 да 1950 г. Паводле справаздачы старшыні Мінгарвыканкама К. Н. Длугашэўскага ад 19 студзеня 1950 г. і пастановы Савета Міністраў БССР ад 16 траўня 1950 г., за перыяд з 1946 да 1949 г. дэфіцыт жылля склаў 117 900 кв. м, або 24% ад плана. У 1949 г. толькі 20 з 51 будаўнічай арганізацыі выканалі план. Рашэнні дзяржавы і партыі не былі выкананы, і да пачатку 1950 г. жылая плошча адпавядала толькі 74% даваеннага ўзроўню пры такой самай колькасці жыхароў. Справа ўскладнялася яшчэ і тым, што 20,2% жылой плопгчы было часовым жыллём невысокай якасці. 3-за недахопу тэхнікі будаўнічыя арганізацыі ўзводзілі ў асноўным аднаі двухпавярховыя дамы. Акрамя таго, наяўнасць вялікай колькасці будаўнічых арганізацый прывяла да таго, што будоўлі былі раскіданы па ўсім горадзе. У выніку афармленне цэнтра заставалася незавершаным606.
    У гэтых умовах за перыяд з 1 траўня 1945 г. да 1 студзеня 1950 г. дзяржаўная жылая плошча (разам з “времянкаміі”) павялічылася з 288 268 кв. м да 784 662 кв. м; колькасць шматкватэрных дамоў узрасла з 2390 да 3593, а колькасць баракаў — з 91 да 655. Аднак гэтага не хапала. Толькі 131 396 чалавек (48% усяго насельнііігва) жылі ў шматкватэрных дамах. 31 269 жыхароў (11,4%) былі вымушаны здавольвацца пражыг-аннем у бараках, a 4510 жыхароў (1,6%) — у “времянках”. 249 чалавек усё яіьчэ туліліся ў зямлянках, палатках і вагонах. Няўлічаныя астатнія 106 177 жыхароў (38,8% ад агульнага насельніцтва) жылі ў прыватных дамах. У шматкватэрных дамах шчыльнасць заселенасці складала 8 чалавек на 1 кватэру, або 3,1 чалавека на 1 пакой. Баракі на кожную ўмоўную кватэру мелі 3,8 чалавека. У цэлым на 167 175 чалавек, якія пражывалі ў дзяржаўным сектары, прыпадала 4,7 кв. м жылой плошчы на чалавека. Што тычыцца валодання нерухомасцю, to txt адбыліся істотныя змены: цяпер 64,9% жылога фонду знаходзілася ў руках прадпрыемстваў, a 33,2% — у распараджэнні райвыканкамаў (гл. дадатак, табліца XVI)607.
    606 ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 35, арк. 277—307; НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 485, арк. 238—243.
    607 Паводле недатаванай справаздачы, жылая плошча баракаў складала 158 200 кв. м, або 20,2%, а інтэрнатаў 109 300 кв. м, або 14%. У распараджэнні райвыканкамаў знаходзілася толькі 22 900 кв. м жылой плошчы ў дамах, пабудаваных у пасляваенны час. 3 2180 райвыканкамаўскіх дамоў 1733, або 59,3%, былі драўлянымі. ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 616, арк. 1—7.
    Нават на завяршальным этапе пяцігадовага плана ў Мінску ў жыллёвым будаўніцтве не адбылося істотных змен у лепшы бок. Наадварот, 29 жніўня 1950 г. ЦК КП(б)Б канстатаваў, што за першае паўгоддзе было выканана толькі 18,7% плана608. На паседжанні 24 кастрычніка 1950 г. назвалі дзве прычыны адставання: з аднаго боку, у будаўнічых арганізацый былі свае планы; з другога установы і прадпрыемствы мелі іншыя прыярытэты609. Паводле справаздачы міністра гарадскога будаўнііхгва Г. Папова пра “сур’ёзныя недахопы” ў жыллёвым будаўнііггве Мінска, зробленай восенню 1950 г., жылая плошча ў сталіцы налічвала 1 105 800 кв. м, пгго складала 91% ад жылой плошчы даваеннага часу. Пры прыблізна аднолькавай колькасці насельніцгва 250 тыс. чалавек карысная жылая плошча на чалавека скарацілася з 4,4 да 3,6 кв. м. Мяркуючы па справаздачы, рашэнні партыі і дзяржавы, як і раней, не выконваліся: за першыя тры кварталы 1950 г. было пабудавана толькі 27,9% запланаванага жылля. На думку Г. Папова, гэта магло мець негатыўныя вынікі: да канца года будаўнічая галіна была занята ў першую чаргу выкананнем плана, таму якасці не аддавалася належнай увагі. У бягучым годзе пры праверцы 69 дамоў не прынялі 29 аб’ектаў з-за будаўнічых недахопаў. Акрамя таго, не былі завершаны работы па пракладцы каналізацыйных і трубаправодных сетак, таму жыллёвае будаўтцтва зрушылася з цэнтра горада на ўскраіны. Варта ўлічваць і нерацыянальны падыход да жыллёвага будаўнінтва: з 1137 узведзеных за 1945—1950 гг. шматкватэрных дамоў 1083, або 62,3%, былі аднапавярховымі. Дамы канцэнтраваліся ў жылых раёнах на ўскраінах недалёка ад прадпрыемстваў, якія з-за адсутнасці інфраструктуры пакідалі не лепшае ўражанне. Індывідуальнае будаўнштва на трактарным і аўтамабільным заводах ажыццяўлялася без тэхнічнай дакументацыі і кантролю з боку гарадскіх уладаў610. У пастанове ад 26 лютага 1951 г. Савет Міністраў БССР канстатаваў: за мінулы год здалі ў эксплуатацыю 75 300 кв. м жылой плошчы, што, у сваю чаргу, склала толькі 76,8% ад прадугледжаных планам 98 100 кв. м. 3 аднаго боку, будаўнічыя работы прыпалі не на пачатак года, а з другога будаўніцтва асобных аб’ектаў зацягнулася. Адсутнасць ініцыятывы прадпрыемстваў стала прычынай таго, што прадугледжаныя на будаўніптва фі-
    608 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 342, арк. 15-38, тут арк. 16—17.
    608 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 364, арк. 17—21, тут арк. 19.
    610 НАРБ, ф. 780, воп. 1, спр. 38, арк. 23-29.
    нансавыя сродкі не былі цалкам асвоены. Разам з гэтым індывідуальнае будаўніцтва адбывалася на нізкім узроўні і без якоганебудзь кантролю611.
    Нягледзячы на тое, што ўзвядзенне індывідуальных дамоў у пасляваенны час успрымалася як важны фактар дапаўнення дзяржаўнага будаўніцтва, яго тэмпы былі вельмі павольнымі. Паказальны загаловак ліста, апублікаванага ў газеце “Правда” ад 23 траўня 1946 г.: “Чаму тармозіцца індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў Мінску?”. Жыхар беларускай сталіцы скардзіўся, што яму не выдзелілі зямельны ўчастак, хоць такое рашэнне было прынята пяць месяцаў таму012. Рэакцыя мясцовых партыйных кіраўнікоў на ўмяшанне з Масквы не прымусіла сябе чакаць: у пратаколе паседжання Бюро Мінскага гаркама КП(б)Б ад 30 траўня 1946 г. адзначана, што Упраўленне па справах архітэктуры адмовіла ў размеркаванні зямельных участкаў да зацвярджэння Генеральнага плана613. Аднак адсутнасць дазволаў на выкарыстанне гарадской тэрыторыі была не адзінай прычынай адставання індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Пастанова СНК БССР ад 29 ліпеня 1946 г. канстатавала, што на 1 красавіка 1946 г. пабудавана толькі 32 дамы, хоць 202 прыватныя асобы атрымалі крэдыты ў памеры 1,9 млн. рублёў. Прычынай была адсутнасць планаў па будаўніцтве і недахоп будматэрыялаў. Акрамя гэтага, рэалізацыі інтарэсаў насельніцтва перашкаджалі бюракратычныя перашкоды: на 1 лшеня 1946 г. існавала яшчэ 241 неразгледжаная заява614. Нягледзячы на гэта, паводле дадзеных Мінгарвыканкама, у перыяд з 4 ліпеня 1944 г. да 1 студзеня 1948 г. пабудавалі 1315 індывідуальных дамоў. Гаворка ішла ў асноўным аб прымітыўных пабудовах: 1059 дамоў былі драўляныя, 49 мураваныя і 107 змешанага тыпу; у 1026 дамах быў 1 пакой, у 139 2 пакоі615.
    Такім чынам, варта адзначыць, што жыллёваму будаўніцтву не адцавалася належнай увагі ў той момант, калі, з аднаго боку, колькасць насельніцтва і прамысловая вытворчасць зноў дасягнулі ўзроўню даваеннага часу, а з другога боку, калі праспект пачаў выконваць рэпрэзентатыўную ролю цэнтра горада. Як колькасць ква-
    611 НАРБ. ф. 7, воп. 4, спр. 6, арк. 267—237.
    612 Соколовскнй А. Почему тормознтся ннднвндуальное жнлшцное стронтельство в Мннске П Правда. 23.5.1946. № 121. С. 3.
    613 ДАМВ. ф. 69, воп. 1, спр. 78, арк. 117.
    614 НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 124, арк. 80-84.
    616 НАРБ, ф. 7, воп. 3, спр. 1030, арк. 104.
    тэр, так і размеркаванне дамоў не адпавядала прынятаму праекту Генеральнага плана агульнага горадабудаўнічага ансамбля з аднастайнымі жылымі кварталамі. Недахопы ў дзяржаўрым сектары не маглі быць кампенсаваны індывідуальным жыллёвым будаўшцтвам. Акрамя таго, Мінгарвыканкам пачаў губляць кантроль над жылым фовдам, бо вайна амаль цалкам разбурыла горад і будаўніцтва было перададзена ў кампетэнцыю прадпрыемстваў.
    б)	Цэнтралізацыя жылога фонду
    У выніку таго, пгго план першай пасляваеннай пяцігодкі па аднаўленні жылога фонду быў выкананы толькі на 75%, выявіліся недахопы, якія кожны жыхар горада штодня адчуваў на сабе. У гэтых умовах на пачатку 1950-х гг. у прэсе публікаваліся скаргі насельніцтва на недахопы ў будаўніцтве і супрацьзаконныя дзеянні жыллёвых упраўленняў. Так, 13 траўня 1951 г. жыхары аднаго з дамоў па вул. Энгельса скардзіліся ў “Советской Белорусснн” на тое, што першы паверх іх дома падобны на памыйную яму, бо каналізацыя месяцамі не працуе. Іх абурэнне выклікала абыякавае стаўленне начальніка жыллёва-эксплуатацыйнай канторы, які жыў у тым самым доме на другім паверсе. Умяшанне райвыканкама і санітарнай службы вынікаў не дало616. Як скаргі, што прайшлі цэнзуру і сталі здабыткам грамадскасці, маглі дапамагчы пацярпелым грамадзянам, застаецца незразумелым. Ва ўсякім выпадку пра “нармалізацыю ўмоў жыцця” ў тым сэнсе, які ў гэтыя словы ўкладваў Сталін, у пасляваенным Мінску не ішло і гаворкі617.
    Жыллёвае пытанне стала адным з галоўных у галіне “крытыкі і самакрытыкі”. Нездарма перадавы артыкул “Советской Белоруссші” ад 6 чэрвеня 1951 г. меў гучны загаловак: “Жыллёвае будаўніцтва — справа першасіупеннай важнасці”. Тым, што рэдакцыя штодзённай дзяржаўнай газеты тлумачыла крызіс у жыллёвым будаўншдве недастатковым кантролем партьгі і дзяржавы, яна ставіла пад сумнеў ролю прадпрыемстваў як будпадрадчыкаў618.
    616 Стеблнна Н., Савчяк А., Каскова М. Обраіцення осталнсь без ответа II СБ. 13.5.1951. № 96. С. 3. “Советская Белоруссня” прывяла прыклад, пра які пісала газета “Мінская праўда”. Пар.: 8 месяцаў не адказваюць на скаргу//МП. 17.4.1951. № 77. С. 3.
    617 Пар.: ч. II. 1.
    618 Жнлшцное стронтельство — дело первостепенной важностн II СБ. 6.6.1951. № 113. С. 1.
    Такога ж пункту гледжання прьггрымліваўся старшыня Мінгарвыканкама К. Н. Длугашэўскі, які 18 верасня 1951 г. у газеце “йзвестня” выказаўся за цэнтралізацыю будаўнічай галіны. Ён абгрунтаваў сваю пазіцыю апісаннем сітуацыі ў Мінску: будаўнічыя арганізацыі атрымлівалі заказы ад прадпрыемстваў і ўстаноў, якія інвеставалі выдзеленыя ім міністэрствамі фінансавыя сродкі. Але будаваліся пераважна малапавярховыя жылыя дамы на гарадскіх ускраінах. Паводле яго слоў, гаворка ішла аб непрымальнай сітуацыі, якая была дапушчана Мінгарвыканкамам толькі таму, што ён быў зацікаўлены ў своечасовым асваенні сродкаў, вьвдзеленых на жыллёвае будаўнйггва. Таму Длугашэўскі выказаў меркаванне, пгго ўсе рэсурсы павінны канцэнтравацца ў адным міністэрстве або ўстанове, якія маглі б планаваць будаўніцгва шматпавярховых дамоў на базе тыпавых праектаў. У сувязі з гэтым ён прапанаваў альтэрнатыву жыллёваму будаўншдву ад прадпрыемстваў, якая грунтавалася б на аб’яднанні ў жыллёва-будаўнічыя кааператывы: “Кааператыўнае жыллёвае будаўншдва дазволіць найболып рацыянальна выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі і будаўнічую тэхніку, хутчэй забяспечыць працоўных добраўпарадкаванымі кватэрамі, ліквідаваць хаос у гарадскім будаўніптве”619. Хоць партыйнае і дзяржаўнае кіраўншдва ўсведамляла ўсю сур’ёзнасць становішча, спатрэбілася яшчэ адно дзесяцігоддзе, каб гэтае меркаванне ўвасобілася ў практыку.