Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Табліца 17. Суадносіны валодання жыллём у Мінску ў 1960— 1979 гг. (у тыс. кв. м).
Год
Жылая плошча, усяго
Выканкамы
Міністэрствы і ведамствы
Кааператывы
Прыватная ўласнасць

у абсалютным вы.іічэнні
%
у абсалютным вылічэнні
%
уабсаЛЮТНЫМ вылічэнт
%
уабсалютным вььтічэнні
%
у абсалютным вылічэнні
%
I960
4100,6
100,0
728,9
17,8
2412,3
58,8
—
—
959,4
23.1
1966
4774,0
100,0
2107,7
44,1
1823,0
38.2
—
—
843,3
17,7
1979
16276,0
100,0
8579,0
52,7
4072,5
25,0
2521,9
15,5
1102,6
6,8
Крыній,ы: Табліцы 14, 15 у гэтым раздзеле; Городское хозяйство Белорусской ССР (Основные фонды по состоянню на 1 января 1966 г.). Міінск 1967. С. 323; Жнлншно-коммунальное хозяйство Белорусснн в десятой пятнлетке / под ред. A. Н. Безлюдова. Мннск, 1980. С. 130.
Табліца 18. Размеркаванне жыхароў Мінска па формах уласнасці жылля ў 1960—1989 гг.
Год
Жыхары
Размеркаванне па формах уласнасці жылля


Дзяржава
Кааператывы
Прыватная ўласнасць

у абсалютным вылічэнні
%
у абсалютным вылічэнні
%
у абсалютным вылічэнні
%
у абсалютным вылічэнні
%
1960
545457
100
422024
77,4
—
-
123433
22,6
1989
1535209
100
1205554
78,5
262084
17,1
67541
4,4
Крыніца: Табліцы 14,15 у гэтым раздзеле; Чнсленность, возрастная структура, состоянне в браке, чнсло н размер семей, нацнональный состав, уровень образовання, нсточннкн средств сушествовання, баланс трудовых ресурсов, жнлніцные условня населення Мннска в разрезе внутрнгородскнх районов. По данным Всесоюзной перепнсн населення на 12 января 1989 года. Мннск, 1991 (Для служебного пользовання). С. 140.
Спробы сістэматычнага ўліку жылога фонду прадпрыемстваў былі зроблены ў 1965 і 1969 гг., але ў іх відаць пэўныя прабелы. Параўнальны аналіз развіцця прамысловых гігантаў (трактарны і аўтамабільны заводы), некалькіх вядомых прадпрыемстваў (завод “Ударнік”, маторны завод), будаўнічай арганізацыі (будтрэст № 1) і некалькіх ВНУ (Беларускі політэхнічны інстытут і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) паказвае, што павелічэнне колькасці квадратных метраў жылой плошчы ад прадпрыемстваў і арганізацый адбывалася непрапарцыйна росту работнікаў (табліца 19). У сувязі з патрабаваннямі дзяржавы выдзяляць кватэры не толькі грамадзянам, якія прапуюць на прадпрыемствах, але і не занятым на вытворчасці, колькасць кватэр ад трактарнага завода зменшылася амаль на 200, а аб’ём жылой плошчы болып чым на 2000 кв. м. Колькасць жыхароў узрасла на 700 чалавек, таму шчыльнасць заселенасці кватэр павялічылася ў сярэднім з 5,4 да 5,6 чал. Відавочна, што прыярытэтамі трактарнага завода сталі будаўніцтва інтэрнатаў і падтрымка кааператыўнага жыллёвага будаўніцтва, каб звесці да мінімуму долю кватэр, якія павінны былі перайсці ў распараджэнне Мінгарвыканкама. 3 прычыны гэтага жылплошча ў інтэрнатах павялічылася амаль на 4 тыс. кв. м, а колькасць жыхароў інтэрнатаў адпаведна вырасла амаль на 900 чалавек. Тым не менш сярэдняя жылплошча на чалавека за перыяд з 1965 да 1969 г. скарацілася і ў кватэрах (з 5,7 да 5,4 кв. м), і ў інтэрнатах (з 4,9 да 4,3 кв. м) (табліца 19).
Табліца 19. Жылы фонд асобных прадпрыемстваў і арганізацый Мінска ў 1965—1969 гг.

Жылая плошча, усяго (у кв. м)
Інтэрнаты (у КВ. м)
Баракі (у кв. м)
Колькасць кватэр
Жыхары
Жыхары ў інтэрнатах
Жыхары ў бараках
а) 1965 г.
Трактарны завод
163831
10613
-
4964
26775
2401
-
Аўтамабільны завод
153056
9897
-
5888
25961
2015
-
Будтрест № 1
62510
9891
-
1472
9269
-
-
Беларускі політэхнічны інстытут
26270
23383
-
82
293
5293
-
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
12845
12485
-
-
-
3207
-
Завод “Ударнік”
3424
372
-
101
430
69
-
Маторны завод
925
-
-
25
148
-
-
б) 1969 г.
Трактарны завод
157221
12930
-
4782
26618
2983
-
Аўтамабільны завод
175306
11705
18705
6256
27393
2395
3969
Будтрест № 1
63880
10955
8952
1698
10103*
2341
1814
Беларускі політэхнічны інстьпут
24283
21585
-
68
-
4912
-
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
14477
14477
-
-
-
3929
-
Завод “Ударнік”
3439
419
-
131
463
87
-
Маторны завод
925
-
-
25
175
-
-
* 5516 чалавек, якія працавалі ў іншых месцах
Крыніцы: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 2127, арк. 1, 3, 4, 18, 58, 96, 135, 136, 144; спр. 3620, арк. 12, 14, 24, 53, 55, 57, 72, 73, 175, 155, 209, 210. Завод “Ударнік” выпускаў пагрузачныя і снегаачышчальныя машыны.
Такім чынам, з гэтага прыкладу можна зрабіць выснову, што магчымасці прадпрыемстваў і арганізацый у галіне жыл-
ля былі абмежаваныя. У залежнасці ад інтэнсіўнасці жыллёвага будаўніцтва недахоп у розных выпадках выяўляўся парознаму. Фактычна дэфіцыт адзначаўся паўсюль: не хапала жылля ўласным работнікам і тым болып новым супрацоўнікам. Як следства, назіралася высокая цякучасць рабочай сілы: па дадзеных таго часу, у другой палове 1960-х гг. амаль палова работнікаў прамысловасці змяніла месца працы. Згодна з праведзеным у 1968 г. апытаннем на 21 мінскім прадпрыемстве, 35% усіх звальненняў абумоўлівалася жыллёвым пытаннем635.
Наколькі былі абмежаваныя магчымасці другарадных прадпрыемстваў у жыллёвым будаўніцтве, відаць на прыкладзе велазавода. Жылая плошча, якая належала прадпрыемству, павялічылася з 8274 кв. м у 1950 г. да 16 102 кв. м у 1955 г. і да 34 347 кв. м у 1965 г., але адміністрацыя завода не магла ў дастатковай меры забяспечыць жыллём свой калектыў, бо аддавала пэўную долю кватэр у распараджэнне Ленінскага райвыканкама. Хоць колькасць работнікаў, якая складала ў 1950 г. усяго 1520 чалавек, павялічылася з 1955 да 1965 г. зусім нязначна — з 5123 да 5694, на 1 студзеня 1965 г. у спісе чаргавікоў на кватэру было 1606 чалавек. 528 чалавек стаялі ў чарзе ўжо болып за 10 гадоў, 598 — ад 5 да 10 гадоў636. 8 студзеня 1965 г. дырэктар велазавода далажыў у ЦК КПБ, што з увядзеннем у 1958 г. кантролю над жыллёвым будаўніцтвам з боку Мінгарвыканкама жылплошча, якая размяркоўвалася штогод, скараціліся з 3 да 2 тыс. кв. м. Паколькі чвэрць жылля павінна была перадавацца райвыканкаму, ваенкамату і будаўнічым арганізацыям, завод штогод мог даваць кватэры толькі 5% чаргавікоў637. Магчымасці завода не дазвалялі яму рабіць у далейшым інвестыцыі ў жыллёвае будаўніцтва, таму ў 1965 г. кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла перадаць увесь свой жылы фонд Мінгарвы-
635 Паводле дадзеных A. Н. Пешкавай, у перыяд з 1966 да 1969 г. 80-90 тыс. работнікаў, занятых у прамысловасці, памянялі месца працы. Пешкова A. Н. О текучестн рабочей снлы н нспользованян фонда рабочего временн в промышленностн (на пріімере города Мннска) Н Проблемы народонаселення н трудовых ресурсов. Сборняк статей. Вып. II / ред. колл.: A. А. Раков н др. Мннск, 1971. С. 157-164, тут с. 158, 162.
636 Пар. справаздачы велазавода за адпаведны год. ДАМВ, ф. 2474, воп. 1, спр. 50, арк. 29, 31; спр. 103, 123 і арк. 27; спр. 287, арк. 53; спр. 288, арк. 114-115; спр. 301, арк. 36.
637 НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 193, арк. 1-2.
канкаму. Такім чынам, у завода засталося пяць інтэрнатаў, дзе жылі амаль 700 чалавек638.
Тым не менш працэс перадачы жылога фонду ў распараджэнне Мінгарвыканкама нельга назваць бездакорным: у Мінску супраць дзяржаўнага кантролю былі настроеныя, у прыватнасці, прамысловыя канцэрны. 6 жніўня 1975 г. старшыня Мінгарвыканкама М. В. Кавалёў на старонках газеты “Нзвестня” выказаў думку, што цэнтралізацыя жыллёвага будаўніцтва дазваляе прымаць шырокамаштабныя рашэнні ў галіне інфраструктуры. Шкадаваць, аднак, па яго словах, даводзіцца толькі пра тое, што кіраўніцтва прадпрыемстваў сваімі паводзінамі працягвае блакаваць прыняцце важных рашэнняў. Часам пры рэалізацыі праектаў, важных для ўсяго горада, яны ідуць сваім шляхам. Акрамя таго, на думку Кавалёва, некаторыя прадпрыемствы часта ўхіляліся ад унясення сваёй долі ў агульныя інвестыцыі і залазілі ў даўгі ў гарадскі бюджэт639. 3 прычыны гэтага Жыллёвы кодэкс БССР 1983 г. абвясціў поўны пераход гарадскога ведамаснага жылога фонду ў распараджэнне выканкамаў640.
2 Выдзяленне кватэр
а)	Парадак выдзялення жылплошчы
Канстытуцыя БССР 1978 г., якая ўзяла за аснову брэжнеўскую канстытуцыю 1977 г., і Жыллёвы кодэкс БССР 1983 г. гарантавалі права грамадзян на жыллё. На практыцы гэтая расплывістая фармулёўка зусім не гарантавала асобную кватэру кожнаму грамадзяніну. Замест гэтага партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва пастулявала толькі абавязацельства забяспечыць насельніцтва жыллём і жылплошчай641. Мелася на ўвазе жыллё, якое адпавядала санітарнай норме (з 1931 г. яна складала
638 ДАМВ, ф. 2474, воп. 1. спр. 302, арк. 36.
639 Ковалев М. Заботы города II Нзвестня. 6.8.1975. № 182, с. 3. Пар.:
Shomina Е. С. Enterprises and the Urban Environment in the USSR // International Journal of Urban and Regional Research. 1992. Vol. 16. P. 222-233.
640 Жплшцный кодекс Белорусской CCP, § 6.
641 Тамсама, § 1.
9 кв. м на чалавека, а з 1983 г. 12 кв. м642). Забяспечыць жыллём насельніцтва Мінска з захаваннем санітарнай нормы з сярэдзіны 1970-х гг. і насельніцтва іншых беларускіх гарадоў з другой паловы 1970-х гг. не ў апошнюю чаргу стала магчымым за кошт будаўніцтва мікрараёнаў з шматпавярховымі дамамі643. Аднак статыстычныя звесткі не адлюстроўваюць ні маштабаў недахопу жылля ў 1950-1960-я гг., ні вострай патрэбы ў 19701980-я гг. у жыллі маладых сем’яў, якая не задавальнялася дзяржавай644. Правам на дадатковую плошчу звыш санітарнай нормы, згодна з укаранёнай у 1930-я гг. сістэмай прывілеяў, карысталіся людзі, якія мелі заслугі перад Радзімай, а таксама прадстаўнікі пэўных прафесій. Да першай катэгорыі адносіліся Героі Савецкага Саюза і персанальныя пенсіянеры, а таксама вынаходнікі і рацыяналізатары. Да другой катэгорыі належалі вучоныя, пісьменнікі, мастакі, скульптары, архітэктары і кампазітары, а таксама вышэйшыя ваенныя чыны, інжынеры, спецыялісты і дактары. Прадстаўнікі эліты валодалі правам на дадатковую жылплошчу ў выглядзе асобнага пакоя плошчай 9 кв. м або дадатковай жылой плошчы ў памеры 10 кв. м. Акрамя таго, па рашэнні выканкамаў маглі дапускацца выключэнні для людзей з хранічнымі захворваннямі, пералік якіх у законе не ўдакладняўся645.