Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Паказальныя наступныя прыклады супрацьзаконнага выдзялення жылля, згаданыя ў справаздачы: 1. Атрыманую 13 лютага 1953 г. ад Мінгарвыканкама кватэру па праспекце Сталіна, 13 бацька пакінуў сваім дочкам, пераехаўшы 22 снежня 1954 г. у свой дом. 2. 13 лютага 1953 г. шлюбная пара атрымала ад Мінгарвыканкама двухпакаёвую кватэру плошчай 31 кв. м па праспекце Сталіна, 13, хоць яны не стаялі ў спісе чаргавікоў. Муж быў асуджаны ў 1948 г. на пяць гадоў пазбаўлення волі і памілаваны ў 1951 г. Ён атрымаў пасаду інжынера ва Упраўленні па справах архітэктуры, аднак працаваў фатографам, пры гэтым займаўся асабістымі справамі ў службовы час. 3. Калі ў студзені 1954 г. вызвалілася двухпакаёвая кватэра плошчай 28 кв. м па праспекце Сталіна, 13, перавагу аддалі сям’і в. а. начальніка гарадскога кватэрнага ўпраўлення з 4 чалавек, у той час як сям’і інваліда вайны з 4 чалавек быў выдзелены пакой плошчай 14,5 кв. м у камунальнай кватэры па праспекце Сталіна, 19, дзе раней жыла сям’я в. а. начальніка кватэрнага ўпраўлення. 4. 7 верасня 1954 г. выканкам Варашылаўскага раёна выдзеліў сям’і начальніка кватэрнага ўпраўлення з 4 чалавек кватэру плошчай 37,3 кв. м, хоць гэтая сям’я з 1949 г. жыла ў пакоі плошчай 19,5 кв. м і не стая-
673 НАРБ, ф. 690, воп. 11, спр. 190, арк. 35—50, 51—64.
ла на чарзе. Без дазволу выканкама ў гэты пакой засяліўся рабочы паліграфічнага камбіната. Пры гэтым абышлі прыбіральшчыцу, якая стаяла на чарзе і жыла з сям’ёй з 5 чалавек у падвальным памяшканні плошчай 7 кв. м. 5. Адзінокі аспірант лесатэхнічнага інстытута меў трохпакаёвую кватэру плошчай 61,2 кв. м, у якую ўзяў 4 кватарантаў. 6. Пасля смерці актрысы драматычнага тэатра ў траўні 1954 г. тэатр здаваў яе кватэру розным людзям, якія не мелі прапіскі і не плацілі кватэрнай платы. 7. Пасля пераезду мужчына адмовіўся здаць ключы ад сваёй былой кватэры плошчай 61,5 кв. м і здаваў яе ў наём васьмі чалавекам674.
Людзі, якія мелі патрэбу ў жыллі, у гады “адлігі” маглі звяртацца са скаргамі да мясцовых партыйных кіраўнікоў і адказных работнікаў675. 15 траўня 1956 г. мінчанін чарговы раз напісаў скаргу Хрушчову па кватэрным пытанні. У пачатку ліста ён наракаў на тое, што яго скаргі не даходзяць да адрасата. Лісты, якія ён пасылаў праз гарвыканкам, не выходзілі за межы горада, а ліст ад 8 сакавіка, накіраваны ў прыёмную Хрушчова ў Маскве, быў вернуты ў Мінгарвыканкам для далейшага разгляду. Далей ён скардзіўся на тое, што атрымаў выклік ад 26 красавіка з’явіцца на паседжанне райвыканкама Ленінскага раёна, прызначанае на 8 траўня, дзе павінна была разглядацца яго скарга. 3 прычыны таго, што некалькімі днямі пазней ён атрымаў датаваны 28 красавіка ліст за подпісам старшыні выканкама, у якім паведамлялі, што пытанне аб выдзяленні яму кватэры будзе разгледжана ў парадку чаргі, у яго ўзнікла пытанне, навошта яго наогул запрасілі на паседжанне. Свой адказ мінчанін сфармуляваў шчыра, у духу прамовы Хрушчова па развянчанні культу асобы Сталіна на XX з’ездзе партыі: “Гэты факт сведчыць пра аднаасобніцкі стыль кіраўніцтва, пра культ асобы старшыні райвыканкама таварыша Печанко”. Толькі пасля таго, як такім чынам мінчанін паквітаўся з уціскам наменклатуршчыкаў, ён вярнуўся да свайго пытання: расказаў, што жыве з жонкай і пяццю дзецьмі ва ўзросце ад аднаго да пятнаццаці гадоў у пакоі плошчай 12 кв. м (з кухняй) у бараку на вуліцы Першамайскай, і пры гэтым засумняваўся, што гэта
674 НАРБ, ф. 690, воп. 11, спр. 190, арк. 35—50, 51-64,
670 Пар.: Kulavig Е. Give Us Decent Homes! П ён жа. Dissent in the Years of Khrushchev. Nine Stories about Disobedient Russians. Houndmills I New York, 2002. P. 41-51.
адпавядае ўмовам жыцця ў сацыялістычным грамадстве, дзе ўрад лічыцца з жыллёвымі праблемамі працоўных. Мінчанін дазволіў сабе пакрытыкаваць сістэму і выказаў сваё абурэнне воклічамі: ‘Тэта ж падобна на стаўленне магнатаў да жыцця асобных катэгорый рабочых у краінах капіталу!” Спасылаючыся на ліст старшыні выканкама, мінчанін пісаў, што канца чаргі пакуль не відаць, хоць ён ужо пяць гадоў стаіць у спісе чаргавікоў. Таму ён выказаў крытыку ў дачыненні да таго, што курс Хрушчова не ператвараецца ў жыццё: “У мясцовых органах Савецкай улады традыцыя аднаасобнага стылю кіравання яшчэ не выкаранена. Замест гэтага парушаюцца нормы партыйнага жыцця і калектыўнага кіравання і працягвае сваё існаванне згубны для савецкага грамадства культ асобы”676. 3 прьгчыны таго, што мінчуку ўдалося вытрымаць свае звароты ў газетным стылі, яго скаргі не пацягнулі за сабой рэпрэсій, як у часы сталінізму, і нават прывялі да частковага поспеху ў вырашэнні яго жыллёвай праблемы: 21 ліпеня 1956 г. сакратар райкама партыі Ленінскага раёна паведаміў у гаркам партыі, што пытанне ставіцца яшчэ раз на парадак дня, хоць падыходзіла чарга тых, якія чакалі жыллё з 1950 г., а скаржнік стаяў у спісе чаргавікоў з 1951 г.677. Гэты прыклад паказвае, што скаргі маглі прывесці да поспеху, калі яны былі настойлівымі, з аргументамі са службовых інструкцый і вытрымліваліся ў стылі таго часу. У асобных выпадках бюракраты маглі праявіць гнуткасць, але рабілі гэта за кошт іншых.
У 1960-я гг. у выканкамах павялічылася колькасць справаздач па выніках праверак працы кватэрных аддзелаў выканаўчых камітэтаў. У іх адлюстраваны размах бюракратычнага самавольства. 3 аднаго боку, у кіраўнічых работнікаў заўсёды была магчымасць для асабістай нажывы. 3 іншага боку, асабліва настойлівым грамадзянам час ад часу ўдавалася абараніць свае інтарэсы. Пры гэтым мноства людзей, што мелі патрэбу ў жыллі, заставаліся ні з чым6’8. Два наступныя прыклады ілюструюць розныя варыянты падобных сітуацый.
676 ДАМВ, ф. 5677, воп. 9, спр. 341, арк. 56—58 адв.
677 Тамсама, арк. 59.
678 Пар. у гэтым кантэксце: Ledeneva A. R. Russia’s Economy of Favours: “Blat”, Networking and Informal Exchange. Cambridge 1998; Bribery and “Blat” in Russia. Negotiating Reciprocity from the Middle Ages to the 1990s I Ed. by Lovell S., Ledeneva A., Rogachevskii A. Houndmills / London, 2000.
Прыклад 1. 27 сакавіка 1959 г. старшыня камісіі Дзяржаўнага кантролю Ф. А. Баранаў атрымаў справаздачу рэвізораў Ф. С. Кулачэнкі і В. I. Цяско аб размеркаванні кватэр у гарвыканкаме і райвыканкамах горада. Спачатку ў справаздачы гаварылася пра недахопы ў працы гарвыканкама, а таксама выканкама Варашылаўскага раёна: 1. Старшыня Мінгарвыканкама В. I. Шарапаў пры размеркаванні жылля пакідаў пэўны рэзерв, якім ён распараджаўся па ўласным меркаванні. Так, сям’я доктара з 4 чалавек атрымала кватэру плошчай 30 кв. м, хоць у іх ужо была кватэра плопічай 20 кв. м. У той жа час абышлі пенсіянерку, якая жыла на вул. Берасцянскай у зямлянцы плошчай 4 кв. м, дзе не было электрычнасці і нават немагчыма было стаць у поўны рост. 2. У перыяд з 1 студзеня 1958 г. да 1 сакавіка 1959 г. у Варашылаўскім раёне выдзелілі 18 кватэр, або 10% жылой плошчы, людзям, якія не значыліся ў спісе чаргавікоў. Пры гэтым кіраўнічыя работнікі пераследавалі свае асабістыя мэты замест таго, каб лічыцца з патрэбамі іншых. Так, напрыклад, старшыня і сакратар выканкама атрымалі адпаведна трохпакаёвую кватэру плошчай 46 кв. м і двухпакаёвую кватэру плошчай 32 кв. м па праспекце Сталіна. Пры гэтым праігнаравалі становішча трох сем’яў з дзесяці чалавек, якія жылі насупраць будынка выканкама на плошчы 16 кв. м, хоць яны стаялі ў чарзе з 1955 г.679.
Прыклад 2. 22 чэрвеня 1960 г. па даручэнні першага сакратара Мінскага гаркама партыі А. Б. Насільскага камісія ў складзе пяці чалавек склала справаздачу аб працы кватэрнага аддзела выканкама Варашылаўскага раёна. Спачатку былі выказаны крытычныя заўвагі па некалькіх прынцыповых пунктах: з-за няўзгодненасці дзеянняў паміж кватэрным аддзелам і домакіраўніцтвам пуставала 14 кватэр. Пры выдзяленні жылля не выконвалася чарговасць. Людзі, якія ўжо атрымалі кватэру ад прадпрыемства, атрымалі яшчэ адну кватэру ад райвыканкама. У 13 з 21 службовай кватэры жылі людзі, якія па сваіх занятках не мелі адносін да кватэрнага аддзела. Разам з гэтымі недахопамі камісія прывяла яшчэ два характэрныя выпадкі, якія пралівалі святло на тое, што, з аднаго боку, выкарыстанне ўсіх магчымасцяў зваротаў грамадзян можа прыносіць плён, а з другога боку, на тое, што супрацоўнікі кватэрнага аддзела выкарыстоўвалі службовыя інструкцыі ва ўласных інтарэсах:
879 НАРБ, ф. 911, воп. 1, спр. 276, арк. 4—9.
1)	30 лістапада 1957 г. пенсіянер-інвалід з сям’ёй з 4 чалавек, які жыў у двух пакоях агульнай плошчай 27 кв. м, хадайнічаў аб паляпшэнні жыллёвых умоў і 28 жніўня 1958 г. атрымаў двухпакаёвую кватэру плошчай 32 кв. м на першым паверсе. Неўзабаве яго сын пераехаў у Рыгу. Тым не менш гэта не спыніла пенсіянера, і ў сакавіку 1959 г. ён накіраваў заяву ў выканкам Варашылаўскага раёна з патрабаваннем паставіць ванну або выдзеліць новую кватэру680. 12 траўня 1959 г. яму было адмоўлена, але ён падаў новую заяву, цяпер ужо ў Мінгарвыканкам. У адказ на гэтую заяву 18 лістапада 1959 г. памочнік старшыні Мінгарвыканкама даў указанне старшыні выканкама Варашылаўскага раёна станоўча вырашыць пытанне па абмене кватэры. Пасля таго як бакі дамовіліся, пенсіянер дазволіў сабе адмовіцца ад прапанаванай яму 8 снежня 1959 г. кватэры з усімі выгодамі плошчай 30 кв. м. У выніку 2 лютага 1960 г. ён атрымаў на сваю сям’ю з 3 чалавек кватэру плошчай 41 кв. м. 2) Начальнік кватэрнага аддзела выканкама Варашылаўскага раёна вырашыў пашырыпь сваю двухпакаёвую кватэру па праспекце Сталіна, у якой ён пражываў з сям’ёй з 4 чалавек. Таму 25 верасня 1958 г., падаўшы даведку аб хваробе дзіцяці, ён папрасіў выдзеліць яму яшчэ адзін пакой. Адначасова з гэтым ён хадайнічаў аб выдзяленні сваёй адзінокай суседцы, якая пражывала ў пакоі плошчай 14,7 кв. м, новай кватэры. 18 лістапада 1958 г. на паседжанні выканкама яму ўдалося дамагчыся выдзялення ёй аднапакаёвай кватэры плошчай 22 кв. м. Хоць кватэра начальніка кватэрнага аддзела выканкама і кватэра гэтай жанчыны не былі сумежнымі, выканкам пастанавіў, фіктыўна павялічыўшы колькасць членаў сям’і начальніка да 5 чалавек, выдаць яму дазвол выкарыстоўваць вызвалены пакой у кватэры. Выдаткі на знос сцяны, зняцце дзвярэй і капітальны рамонт узяло на сябе домакіраўніцтва. За гэта сваяк начальніка кватэрнага аддзела, які працаваў у яго падначаленні ў домакіраўніцтве, таксама атрымаў асобную кватэру. Здзіўляе, што такія дзеянні начальніка кватэрнага аддзела Варашылаўскага раёна Мінска ў адносінах да адзінокай суседкі расцэньваліся толькі як дробнае правапарушэнне. I толькі скарга ў студзені 1960 г. у выканкам Варашылаўскага раёна, у якой яго вінавацілі ў хабарніцтве, і ў сувязі з гэтым яго пісьмовае тлумачэнне пракурору ад