Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
653 Жплшцное законодательство. Міінск, 1961. С. 147—148. Сюды не ўваходзілі толькі інтэрнаты ВНУ, дамы работнікаў транспарту, а таксама Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
664 Жплшцный кодекс Белорусской ССР, §§ 34, 44.
б)	Дэфіцыт жылплошчы і патрэба ў жыллі
Няма ніякага сумневу ў тым, што кватэрнае пытанне было галоўнай праблемай савецкай рэчаіснасці. Пасля вайны і аж да распаду СССР мінчане пастаянна сутыкаліся з недахопам жылля. На працягу двух пасляваенных дзесяцігодцзяў існавала меркаванне, што мець асобную кватэру — штосьці нерэальнае. У 1940-я гт. жыллё часта можна было знайсці толькі ў бараках ці разбураных дамах, у 1950-я гт. людзі жылі ў перапоўненых камуналках, інтэрнатах і прымітыўных драўляных дамах. Толькі з 1960-х гг. насельніцгва пачало марыць ггра невялікія добраўпарадкаваныя кватэры. Паколькі аж да 1970-х гг. не было агульнага спіса чаргавікоў для ўсіх жыхароў горада, то меркаваць пра колькасць чалавек, якія мелі патрэбу ў жыллі, можна па той частцы насельніпдва, што стаяла на чарзе ў райвыканкамах655. Да пачатку масавага жыллёвага будаўншдва пры Хрушчове ў падпарадкаванні апопініх знаходзілася, аднак, менш за трэцюю частку гарадскога жылога фонду.
Тым больш паказальна ў гэтых умовах. што колькасць людзей, якія строга адпавядалі патрабаванням для пастаноўкі на чаргу ў райвыканкамах, за дзесяць гадоў (1950-1960) павялічылася болып чым у тры разы прыблізна з 3 да амаль 10 тыс. (табліца 20). Пры гэтым трэба ўлічваць дваістасць сітуацьгі. 3 аднаго боку, прадпрыемствы адказвалі за забеспячэнне жыллём болыпасці населыпцгва. 3 іншага боку, адказнасць райвыканкамаў распаўсюджвалася не толькі на тых, пгго афіцыйна стаялі ў чарзе на атрыманне кватэры, але і на асоб, якія патэнцыйна мелі патрэбу ў жыллі. Так, згодна з недатаванай справаздачай гаркама партыі, акрамя 3016 сем’яў, якія стаялі на чарзе на 1 снежня 1950 г., было яшчэ 1860 сем’яў, або 7167 чалавек, якія жылі ў дамах пад знос, а таксама 373 сям’і з зямлянак і падвалаў і 203 сям'і з тэрыторый ваенных гарадкоў. Усяго выканкамы павінны былі даць кватэры 5452 сем’ям656. Да 1956 г.
666	Сістэм ітычны ўлік тых, што мелі патрэбу ў жыллі. на самай справе стаў праводзіцца толькі пасля 1950 г., калі пачаліся карэнныя перамены ў будаўнічай галіне. Адна з першых спасылак на гэта знаходзіцца ў архіўным фондзе за 1946 г.: у недатаваным лісце старшыня Мінгарвыканкама паведамляў сакратару гаркама партыі пра недахоп жылля пасля вяртання эвакуяваных і дэмабілізаваных. 2150 сем’яў, якія туліліся ў калідорах і “времянках”, падалі заявы на атрыманне жылля. ДАМВ, ф. 6, воп. 4. спр. 143, арк. 384-387.
656	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 616, арк. 54—57. Пра гэта ішла гаворка ў справаздачы намесніка старшыні Мінгарвыканкама і загадчыка аддзела планавання гаркама партыі за травень 1952 г. Да 3351
суадносіны змянілася неістотна: да 6911 сем’яў, якія стаялі на чарзе, дадалося, згодна са справаздачай старшыні Мінгарвыканкама В. I. Шарапава, яшчэ 2174 сям’і з дамоў пад знос і 1372 сям’і з 82 непрыдатных для пражывання баракаў, пабудаваных з гафрыраванай ліставой сталі. Такім чынам, у 1956 г. выканкамы павінны былі забяспечыць жылплошчай 10 457 сем’яў657.
Табліца 20. Колькасць чаргавікоў на атрыманне жылля ў спісе Мінгарвыканкама ў 1950-1960 гг.
01.12.1950 г.
01.05.1952 г.
01.01.1954 г.
01.01.1956 г.
01.01.1957 г.
01.02.1959 г.
01.01.1960 г.
3016
3351
4772
6911
7229
8115
9767
Крыніцы: ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 616, арк. 54—57; ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 53, арк. 5; НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1797, арк. 204; НАРБ, ф. 911, воп. 1, спр. 276, арк. 4; ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 114.
Паколькі жыллёвыя ўмовы ў ведамасных і выканкамаўскіх дамах адрозніваліся неістотна, трэба зыходзіць з таго, што толькі трэцяя частка асоб, якія афіцыйна лічыліся маючымі патрэбу ў жыллі, знаходзілася ў спісах чаргавікоў райвыканкамаў. У дадзеным выпадку гаворка ішла, як правіла, пра сем’і, таму зразумела, што на самай справе тых, пгго мелі патрэбу ў жыллі, было ў тры-чатыры разы болып. Гэтая здагадка пацвярджаецца вьшікамі Усесаюзнай інвентарызацыі жыллёвага фонду ад 1 студзеня 1960 г. На той час у спісах чаргавікоў на кватэру ў Мінску стаяла 7987 сем’яў і 1780 адзінокіх. Усяго ж гаворка ішла пра 28 162 чал. Яны наогул не мелі якога-небудзь жылля або жыллё было з плошчай менш за 4 кв. м на чалавека. Акрамя гэтых сем’яў, у трох з чатырох раёнаў горада было зарэгістравана 4858 сем’яў, або 18 476 чалавек, якія жылі ў старых бараках. Разам з гэтым выканкамы павінны былі забяспечыць работнікаў прадпрыемстваў, якія не мелі свайго жылля. Да гэтай катэгорыі адносіліся 26 495 сем’яў і 5932 адзінокіх (91 375 чалавек). Такім чынам, 39 350 сем’яў і 7712 адзінокіх або зусім не мелі жылля, або былі вымушаны туліцца на мізэрнай жылой плошчы. Усяго ў жыллі востра мелі патрэбу 138 013 чалавек (табліца 21). Пры агульным населыгідгве 538 500 жыхароў гэта адпавядала 25,6%. Але асобы, якія мелі патрэбу ў жыллі (а за іх забеспячэнне жылплошчай адказвалі прадпрыемствы), не былі ўлічаны.
сем’і ў спісе чаргавікоў дадалася яшчэ 1251 сям’я з дамоў пад знос і 452 сям’і, што жылі ў зямлянках, падвалах і калідорах. ДАМВ, ф. 2631, воп. 1, спр. 53, арк. 1-23, тут арк. 5.
867 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1797, арк. 204-218, тут арк. 210.
Табліца 21. Асобы, якія мелі патрэбу ў жыллі і былі зарэгістраваны ў выканкамах Мінска на 1 студзеня 1960 г.
а)	Звесткі пра чаргавікоў у выканкамах Мінска на 1 студзеня 1960 г.
Катэгорыі
Сем’і
Адзінокія
Усяго
без жылля
5084
1060
17942
мелі жылплошчу менш за 4 кв. м на чалавека
2802
714
9911
іншыя
101
6
309
Усяго:
7987
1780
28162
б)	Жыхары баракаў і дамоў пад знос у Мінску на 1 студзеня 1960 г.
Раён*
Сем’і
Адзінокія
Усяго
Варашылаўскі
1802
—
6322
Кастрычніцкі
1835
-
7794
Фрунзенскі
1231
—
4360
Усяго:
4868
-
18476
в)	Работнікі мінскіх прадпрыемстваў без ведамаснага жылля на 1 студзеня 1960 г.
Раён
Сем’і
Адзінокія
Усяго
Варашылаўскі
9306
1101
33213
Сталінскі
12351
3811
42569
Кастрычніцкі
2909
518
9811
Фрунзенскі
1929
502
5782
Усяго:
26 495
5932
91375
г)	Дэфіцыт жылля ў Мінску (без уліку прадпрыемстваў, якія мелі сваё жыллё) на 1 студзеня 1960 г.
Катэгорыі
Сем'і
Адзінокія
Усяго
без жылля
22529
6524
79957
якія мелі жылплошчу менш за 4 кв. м на чалавека
12447
900
42231
іншыя
4347
288
15825
Усяго:
39350
7712
138013
* Сталінскі раён у арыгінале не быў улічаны.
Крыніца: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 113-114.
Як паказвае прыклад з 1950 г., людзі, якія мелі патрэбу ў жыллі, не надта шмат выйгралі ад таго, што іх паставілі на
чаргу ў райвыканкамах. На больш чым 3 тыс. месцаў спіса прэтэндавалі нароўні з іншымі 1318 сем’яў дэмабілізаваных і вайскоўцаў, 520 сем’яў загінулых і 434 сям’і інвалідаў вайны658. Аднак жылплошчы не хапала нават для забеспячэння гэтай часткі насельніцтва, што па законе мела прывілеі. Як вынікае са справаздачы старшыні Мінгарвыканкама К. Н. Длугашэўскага і сакратара гаркама партыі К. Т. Мазурава, у 1949 г. магло быць выдзелена толькі 400 кватэр, у 1950 г. — 239 кватэр659. У адпаведнасці з гэтым чакаць даводзілася доўга: з 3016 сем’яў, якія стаялі на чарзе на 1 снежня 1950 г., 88 былі пастаўлены на чаргу ў 1945 г., 348 у 1946 г., 436 у 1947 г., 547 у 1948 г., 685 — у 1949 г., 894 — у 1950 г.660. У 1950-я гг. сітуацыя значна абвастрылася, бо райвыканкамы ў гэты час не выступалі ў якасці будпадрадчыкаў, а выкарыстоўвалі толькі “дзесяціну”, якую ім павінны былі перадаваць прадпрыемствы, што займаліся будаўніцтвам жылля.
У такіх умовах не ў лепшым становішчы былі ў першую чаргу дзяржслужачыя — дактары, педагогі, пажарныя і міліцыянеры. Як вынікае са справаздачы начальніка міліцыі г. Мінска ад 17 снежня 1948 г., 322 з 1300 міліцыянераў з сем’ямі ад двух да пяці чалавек не мелі асобных кватэр; 265 міліцыянераў малодшага саставу туліліся ў дамах без выгод, прызначаных пад знос. У 1948 г. 400 міліцыянераў з сем’ямі былі вымушаны жыць за межамі горада661. У лісце за 1962 г. міністр унутраных спраў БССР A. Н. Аксёнаў давёў да ведама старшыні Мінгарвыканкама В. I. Шарапава, што 1405 сем’ям ахоўнікаў парадку не хапала жылплошчы. 687 сем’яў жылі сумесна з трыма-чатырма іншымі кватэраздымшчыкамі на плошчы менш за 4 кв. м на чалавека, 302 сям’і — у падвалах, 254 сям’і здымалі кватэры ў прыватным сектары, a 162 сям’і былі вымушаны здавольвацца пражываннем у бараках662.
668	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 616, арк. 54-57. У 1956 г. гаворка ішла пра 1133 членаў сем’яў загінулых і інвалідаў вайны, 860 дэмабілізаваных афіцэраў, 220 сем’яў з хворымі на туберкулёз і 117 рэабілітаваных. НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1797, арк. 204—218, тут арк. 207.
669	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 615, арк. 44—46.
660	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 616, арк. 54—57.
661	ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 255, арк. 49.
662	ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 223, арк. 39-40. Паводле спіса акружнога ваеннага камісарыята, 18 кастрычніка 1955 г. у Мінску налічвалася 1267 афіцэраў, якія дэмабілізаваліся з арміі пасля 14 красавіка 1953 г. Жылштошчай былі забяспечаны толькі 814 афіцэраў (з іх 144 з
Нягледзячы на такое бядотнае становішча, па дадзеных афіцыйнай статыстыкі., якая зыходзіла з росту паказчыкаў у жыллёвым будаўніцтве, у 1960-я гг. у Мінску змаглі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы 685 тыс. чалавек, а ў 1970-я гг. — 844 тыс. Пры гэтым колькасць кватэр у новых дамах вырасла адпаведна болып чым на дзве трэція (табліца 22). Гэтыя лічбы сведчаць: карэнныя жыхары рэгулярна паляпшалі свае жыллёвыя ўмовы і забеспячэнне жыллём мігрантаў адбывалася бесперабойна. Аднак такое ўяўленне зманлівае: хоць, паводле афіцыйных заяў, рашэнне жыллёвага пытання ў Мінску прасоўвалася наперад, у жыхароў горада пастаянна ўзнікалі прычыны для скаргаў. Скаргі і хадайнііггвы, якія тысячамі накіроўваліся ў самыя розныя партыйныя і дзяржаўныя інстанцьгі, адлюстроўваюць рэальныя патрэбы і праблемы насельнійдва. Мінгарвыкаккам падлічыў колькасць зваротаў за 1965-1966 гг. і сістэматызаваў іх па змесце. Вынік гаворыць сам за сябе: з 35 439 скаргаў 16 010 (45,2%) тычыліся жыллёвых умоў, a 2051 (5,8%) — прапіскі. Іншымі словамі, палова зваротаў была звязана з пытаннем прапіскі і жылля ў горадзе. 4783 звароты (13,5%) закраналі пытанні грамадскага парадку, a 2998 (8,4%) інфраструктурныя недахопы. Такім чынам, пятая частка скаргаў датычылася канфліктаў і недахопаў у межах горада. Грунтуючыся на гэтых дадзеных, можна сцвярджаць, піто доля зваротаў аб аказанні дапамогі па іншых пытаннях была нязначнай і складала 4103, або 11,6%663.