• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    Пра вясковы выгляд шматлікіх раёнаў Мінска ў пасляваенны час сведчыць такі факт: па дадзеных на 1 траўня 1945 г. разам з 300 мураванымі жылымі дамамі налічвалася яшчэ 5600 драўляных дамоў (табліца 25, дапоўненая пералічанымі ў табліцы 18 прыватнымі дамамі). На момант правядзення Усесаюзнай інвентарызацыі жыллёвага фонду 1 студзеня 1960 г. змяніліся толькі суадносіны: разам з 4400 мураванымі дамамі існавала 20 тыс. драўляных (табліца 26). Пры гэтым агульная плошча, на якой стаялі драўляныя дамы з ўчасткамі парадку 600 кв. м, складала болып за 1 тыс. га (іл. 31)707. Што тычыцца жыллёвых умоў насельніцтва ў цэлым, то варта ўлічваць розныя ўмовы ў дзяржаўных шматкватэрных дамах, дзяржаўных драўляных
    707 Пастановай Савета Міністраў ад 26.08.1948 г. плошча зямельных участкаў у прыватным сектары ў рысе горада была скарочана да 300-600 кв. м. Жнлніцное законодательство. Мннск, 1961. С. 71.
    бараках і прыватных дамах. 3 1945 да 1960 г. доля гарадскога жылля ў мураваных дамах вырасла прыблізна з 20% да 60% (табліцы 25—26, дапоўненыя дадзенымі па прыватным сектары ў 1945 г. з табліцы 13). Перавага стала аддавацца будаўніцгву шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў. Акрамя таго, разам з павелічэннем колькасці дзяржаўных драўляных дамоў прыблізна з 2 тыс. у 1945 г. да 3700 у 1960 г. захоўвалася значэнне баракаў у жыллёвым будаўніптве пасляваеннага часу, якое не варта недаацэньваць. Разам з гэтым статыстычныя звесткі сведчаць: метад блокавага будаўніцтва пасля так званага “карэннага пералому ў будаўніцтве” (снежань 1954 г.) да 1960 г. быў ужыты ў дзяржаўным сектары пры ўзвядзенні толькі 182 дамоў, што склала ўсяго 3% дзяржаўнага жылля (табліца 26).
    Табліца 25. Будаўнічыя матэрыялы дзяржаўнага жылога фонду Мінска на 1 траўня 1945 г.
    Матэрыял сцен
    Дамы
    Жылая плопіча
    
    
    у кв. м
    у %
    Цэгла
    281
    74661
    25.8
    Штучны камень
    13
    3600
    1,2
    Натуральны камень
    16
    6770
    2,3
    Дрэва
    2045
    171299
    59,3
    Дрэва і камень
    25
    3942
    1,4
    Іншае
    131
    28570
    9,9
    Усяго:
    2511
    288772
    100
    Крыніца: ДАМВ, ф. 2305, воп. 1, спр. 442, арк. 13.
    Табліца 26. Будаўнічыя матэрыялы дзяржаўнага і прыватнага жылых фондаў Мінска на 1 студзеня 1960 г.
    Матэрыял сцен
    Дзяржаўны сектар
    Прыватны сектар
    Усяго
    
    Дамы
    Жылая плошча
    Дамы
    Жылая плошча
    Дамы
    Жылая плошча
    
    
    у кв. м
    У%
    
    у кв. м
    у%
    
    у кв. м
    у%
    Цэгла
    2640
    1592046
    76,3
    1237
    52520
    6,8
    3697
    1644566
    58,1
    Бетонныя блокі
    182
    61896
    3,0
    518
    18710
    2,4
    700
    80606
    2,8
    Дрэва
    3671
    422024
    20,2
    16401
    623719
    80,2
    20072
    1045743
    36.9
    Іншае
    54
    9580
    0,5
    1903
    81942
    10,5
    1957
    91522
    3,2
    Усяго:
    6547
    2085546
    100
    20059
    776891
    100
    26606
    2831681
    100
    Крыніца: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 94, 110.
    Уладальнікамі і жыхарамі прыватных дамоў былі пераважна рабочыя і іх сем’і, пры гэтым сярод іх налічвалася шмат пенсіянераў (табліца 27). Можна меркаваць, што ў першым выпадку гаворка ішла пра мігрантаў, а ў другім — пра карэннае насельніцтва. Нягледзячы на перавагу драўляных дамоў варта адзначыць, што ў прыватным сектары існавала таксама значная колькасць дамоў з цэглы (1237 дамоў з 7416 жыхарамі) і з бетонных блокаў (518 дамоў з 2689 жыхарамі)708. На самай справе толькі партыйныя работнікі, дырэктары прадпрыемстваў і кіраўнікі будаўнічых арганізацый мелі доступ да названых будматэрыялаў, аднак гэта не адлюстроўвалася ў статыстычных звестках.
    Табліца 27. Прыналежнасць домаўладальнікаў г. Мінска да сацыяльных груп на 1 студзеня 1960 г.
    Сацыяльныя групы
    Ула-
    дальнікі
    Дамы
    Кватэры
    Пакоі
    Плошча ў кв. м
    Сем'і
    Жыхары
    
    
    
    
    
    
    
    пастаянна
    часова
    усяго
    Рабочыя
    14967
    10366
    15752
    34727
    427129
    16494
    64063
    9326
    73389
    Службоўцы
    4990
    2894
    5211
    13961
    165485
    5443
    20998
    4056
    25054
    Калгаснікі
    35
    17
    37
    73
    1127
    45
    136
    29
    165
    Саматужнікі*
    1
    1
    1
    1
    50
    1
    2
    3
    5
    Саматужнікі**
    133
    79
    150
    343
    4048
    155
    583
    148
    731
    Прадстаўнікі свабодных прафесій
    2
    1
    2
    3
    43
    2
    6
    -
    6
    Пенсіянеры
    4038
    2387
    4605
    11574
    132852
    5142
    17825
    3693
    21518
    Іншыя
    495
    265
    529
    1298
    15401
    576
    2131
    492
    2623
    Усяго:
    24611
    20059
    26287
    61982
    746135
    27858
    105744
    17747
    123491
    Саматужнікі ў кааператывах, ** іншыя саматужнікі.
    Крыніца: ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, сггр. 638, арк. 97.
    Гарадская жыццёвая прастора за некалькі дзесяцігоддзяў ад пачатку масавага жыллёвага будаўніцтва пры Хрушчове зведала сапраўдную метамарфозу. Пад час перапісу насельніцтва 1989 г. амаль дзве трэція ўсіх жыхароў паведамілі, што жывуць у “панэльным доме” (канструкцыя з жалезабетону, бло-
    708 ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 94.
    каў і панэляў), амаль адна трэць насельніцтва у цагляных дамах. У кааператыўным жыллёвым будаўніцтве выкарыстоўваўся пераважна бетон. У маргінальным прыватным сектары больш чым дзве трэція дамоў былі з дрэва (каля 50 тыс. чалавек жылі ў вясковых дамах); у дзяржаўным сектары гэты матэрыял, з якога будаваліся баракі, на той час амаль не выкарыстоўваўся (табліца 28).
    Табліца 28. Колькасць жыхароў г. Мінска, якія жылі ў дамах рознага тыпу (у залежнасці ад матэрыялу сцен) у 1989 г.
    Матэрыял сцен
    Від уласнасці
    
    Дзяржава
    Жыллёва-будаўнічыя кааператывы
    Прыватная ўласнасць
    Усяго
    
    Жыхары
    у%
    Жыхары
    У%
    Жыхары
    У%
    Жыхары
    у %
    Цэгла
    465169
    38,6
    22805
    8,7
    9127
    13,5
    497105
    32,4
    Бетон*
    732175
    60,7
    239207
    91,3
    4990
    7,4
    976379
    63,6
    Дрэва
    5331
    0,4
    8
    0,0
    46231
    68,4
    52070
    3,4
    Дрэва і камень
    2162
    0,2
    64
    0,0
    6246
    9,2
    8472
    0,5
    Гліняная цэгла
    14
    0,0
    -
    -
    15
    0.0
    29
    0,0
    Іншыя
    203
    0,0
    —
    —
    932
    1,4
    1135
    0,1
    Усяго:
    1205554
    100
    262084
    100
    67541
    100
    1535209
    100
    *Жалезабетон, бетонныя блокі, бетонныя пліты.
    Крыніца: Чнсленность, возрастная структура, состоянпе в браке, чнсло н размер семей, нацнональный состав, уровень образовання, нсточннкн средств сушествовання, баланс трудовых резервов, жнлшдные условня населення города Мннска в разрезе внутрнгородскнх районов. По данным Всесоюзной перепнсн населення на 12 января 1989 г. Мннск, 1991. С. 140.
    Урэшце ж якасць жыцця насельнштва вызначалася не фасадамі жылых дамоў, а доступам да камунальнай інфраструкіуры. Што тычыода прыватных дамоў на адну сям’ю, то ў іх часта не было самага элементарнага: у 1960 г. яшчэ чвэрць усіх дамоў не мела электрычнага святла. У 1979 г. у тры чвэрці ўсіх дамоў не былі падведзены водаправод і каналізацыя. Жыццё ў прыватным доме азначала забеспячэнне пітной вадой з калонкі на бліжэйшым рагу вуліцы і карыстанне прыбіральняй у двары. Таму словазлучэнне “ўласны дом” не адпавядала свайму сапраўднаму значэнню. Фактычна гаворка ішла аб прымітыўных драўляных будынках, жыццё ў якіх істотна адрознівалася ад жыцця гарадскога свету. Некаторыя ўдакладненні варта зрабіць таксама наконт дзяржаў-
    ных шматкватэрных дамоў: з 1950 г. у іх была толькі электрычнасць, да 1960 г. і палова жылога фонду не была падключана да водаправода і каналізацыі (гл. дадатак, табліца XX). Выхад з гэтага бядотнага становішча стаў магчымым у канцы 1950-х гг. дзякуючы з’яўленню Заслаўскага вадасховішча, якое па меншай меры гарантавала забеспячэнне водаправоднай вадой709.
    3 1960-х гг. перасяленне ў асобную кватэру ў новым доме, абсталяваную газавай плітой, цэнтральным ацяпленнем і санвузлом, азначала далучэнне насельніцтва, болыпая частка якога паходзіла з сялянскага асяроддзя, да дасягненняў сучаснай цывілізацыі. Паколькі ў пасляваенны час у распараджэнні выканкамаў было ў першую чаргу старое жыллё, якасць іх жылога фонду значна саступала якасці жылога фонду прадпрыемстваў. Пасля таго як у ходзе масавага жыллёвага будаўніцтва суадносіны валодання сталі іншымі, то да канца 1970-х гг. сітуацыя змянілася карэнным чынам. Што датычыцца якасці жылля, то ў 1979 г. самымі лепшымі былі дамы жыллёвабудаўнічых кааператываў, якія пачалі сваю дзейнасць толькі ў 1960-я гг. (гл. дадатак, табліца XX). “Добраўпарадкаванай” жыццёвая прастора для болыпасці жыхароў Мінска стала толькі ў 1970-я гг. Таму ўражанне манатоннасці, якое аптычна стваралі велізарныя жылыя масівы эпохі Брэжнева, на той час для мінчукоў не мела прынцыповага значэння.
    б)	Камуналка, барак, інтэрнат
    Па іроніі гісторыі дэфіцыт жылля ў Мінску ў пасляваенньі час прывёў да таго, што горадабудаўнічыя ўтопіі канца 1920-х гг. сталі рэальнасцю, хоць у 1930-я гг. на іх было накладзена табу з-за трыумфу “сацыялістычнага рэалізму”710. Аднак змястоўны кампанент, характэрны для структурнай мадэлі “сацыялістычнага горада” ў перыяд позняга сталінізму, не адпавядаў ідэалам, якія авангард звязваў са скасаваннем сям’і, эмансіпацыяй жанчыны і дамамі-камунамі. Калектыўныя формы пражывання ў пасляваенны час былі абумоўлены бядотным становішчам. Гэта выяўлялася ў высокай шчыльнасці заселенасці: у 1950 г. на чалавека прыпадала 5,8 кв. м жылля (табліца 16). Характэрна, што да 1960 г. афіцыйная жыллёвая статыстыка зыходзіла не
    708 Пар.: ч. III. 3. в.
    710 Пар.: ч. II. 1.
    з колькасці дзяржаўных кватэр, а з колькасці дзяржаўнай жылой плошчы. У рэальнасці жыллёвае будаўніцтва арыентавалася не на попыт, а на вытворчасць. Дзяржава зыходзіла толькі з неабходнасці рассялення працоўнай сілы, якая прыязджала ў горад, у наяўным жыллі711. У гэтых умовах жыццё ў камуналках, бараках і інтэрнатах разам з пражываннем у “времянках” і вясковых хатах характарызавала паўсядзённае жыццё беларускай сталіцы.
    Пад час Усесаюзнай інвентарызацыі жыллёвага фонду было ўстаноўлена, што на 1 студзеня 1960 г. у 58 551 дзяржаўнай кватэры Мінска налічвалася больш за 137 580 жылых пакояў і імі карысталася 94 485 кватэранаймальнікаў, або 368 235 чалавек (гл. дадатак, табліца XVII). У сярэднім на кожную кватэру прыпадала 2,3 жылых пакоя, 1,6 кватэранаймальніка і 6,3 жыхара. Іншымі словамі, кожныя дзве сям’і з трох пражывалі ў камуналках712. Кожная сям’я мела адзін пакой. Кухня. калідор і санвузел (калі такія былі) выкарыстоўваліся сумесна. Часам людзі жылі ў кухні. Недахоп месца і вымушаная цесната пражывання выклікалі агрэсію ў жыхароў, якія выпадковым чынам апыналіся пад адным дахам. Па ўспамінах відавочцаў, сумеснае пражыванне падпарадкоўвалася строгім правілам, у адпаведнасці з якімі, у прыватнасці, павінна была выконвацца чарговасць пры эксплуатацыі месцаў агульнага карыстання. Іерархічныя структуры ўскладняліся асабістымі адносінамі. Нагляд з боку “домоуправов” і назіранне суседзяў па кватэры азначалі, акрамя сацыяльнай дысцыпліны, палітычны кантроль713.