Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
На пытанне, ці магло ў такіх умовах быць выканана ў Мінску абяцанне праграмы партыі 1961 г. выдзеліць да 1980 г. кожнай сям'і па кватэры, можна адназначна даць адмоўны адказ, зыходзячы з вынікаў выбарачнага абследавання 1978 г.: з 10 800 абследаваных у Мінску сем’яў толькі дзве трэція жылі ў асобных кватэрах. Аднак было ўстаноўлена, што даміноўная ў 1950-я гг. форма пражывання ў камуналцы страціла сваё ранейшае значэнне, і доля камуналак складала менш за 10%. 3 прычыны забароны 1963 г. на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў цэнтры горада прыватныя дамы, доля якіх была роўная 5%, выконвалі толькі другарадную ролю. На “времянкй’ прыпадала толькі 1,3%. Аднак кідаецца ў вочы, што 8,1% усіх сем’яў здымалі кватэры. Акрамя таго, важная роля адводзілася інтэрнатам: 9,1% усіх сем’яў нейкі час карысталіся гэтым часовым жыллём (табліца 35). Хоць такі вынік паказваў, што востры недахоп жылля, характэрны для 1950-1960-х гг., быў пераадолены, аднак пра поўнае вырашэнне жыллёвага пытання не было і гаворкі.
749 Громов П. А. Формлрованйе структуры городского жнлого фонда н условнй его заселення // Архнтектура н градостройтельство / глав. ред. В. А. Король. Мннск, 1972. С. 69-73, тут с. 70.
Табліца 35. Размеркаванне мінскіх сем’яў па тыпах жылля ў 1978 г. (у %).
Асобная кватэра
Камуналка
Інтэрнат
Падвал
Барак
Прыватны дом
Здыманне кватэры
Палаткі. вагоны






дзяржаўны сектар
прыватны сектар

67,2
9.3
9,1
0,3
0,8
5,0
4,8
3,3
0,2
Крыніца: Состав семей, доходы н жнлшцные условяя рабочнх, служапшх, колхозняков (Матерналы выборочного обследовання 10,8 тысяч семей рабочнх, служапціх, колхозннков за сентябрь 1978 года). Для служебного пі ьзованяя. Мннск, 1979. С. 45.
Ва ўмовах масавага жыллёвага будаўніцтва ў Мінску ўзмацнілася тэндэнцыя да падзелу вялікіх сем’яў. Некалькі пакаленняў адной сям’і болып не імкнуліся жыць разам. Паводле дадзеных канца 1970-х гг. Мінскага бюро па абмене кватэр, у маладых людзей, якія жылі з бацькамі, было два піляхі да самастойнаспі: з аднаго боку, ім дзесыц ў 26-гадовым узросце пераходзілі кватэры ад бабуль і дзядуляў (тым было каля 70 гадоў і іх выпраўлялі жыць да бацькоў маладых). 3 іншага боку, яны імкнуліся здымаць кватэры750. Мяркуючы па рэкламных аб’явах у штотьіднёвым дадатку да газеты “Вячэрні Мінск”, 90% сем’яў, што хацелі зняць кватэру, былі шлюбнымі парамі, якія яшчэ не дасягнулі 30-гадовага ўзросту, 585 мелі дзяцей761. Такім чынам, дэфіцыт жылля адчувалі перш за ўсё маладыя сем’і. Паказальныя вынікі праведзенага ў 1977—1978 гг. апытання сярод прыкладна 2000 чалавек, якія ўпершыню ўступілі ў шлюб і зарэгістравалі нараджэнне дзіцяці. Высветлілася, што толькі 3% маладых мелі ўласную кватэру; 52% жылі ў бацькоў, 31% — у інтэрнаце, 14% здымалі кватэру (табліца 36). Толькі 21% шлюбных пар стаялі ў чарзе на кватэру; толькі 16% мелі рэальныя шанцы на паляпшэнне жыллёвых умоў у найбліжэйшыя гады752. Разам з тым пры нараджэнні першага дзіцяці 17,2% усіх шлюбных пар мелі асобную кватэру, 43,7% жылі ў бацькоў, 30,6% здымалі кватэры. У інтэрнатах жыло 8,5%. Стварэнне сям’і цягнула за сабой, як правіла, перасяленне з інтэрната на прыватную кватэру (табліца 36). Пасля нараджэння другога дзіцяці 22% тых, хто ўжо меў жыллё, і 65% тых, хто яшчэ жыў у бацькоў, былі ўнесены ў спіс чаргаві-
780 Шахотько Л. П., Босяна Л. Г. Семья я ее жяляіцные условня // Вопросы народонаселення, труда н уровня жязня / науч. ред.: A. А. Раков, Л. П. ПІахотько. Мянск, 1980. С. 3-16, тут с. 4.
751 Тамсама.
752 Тамсама, с. 8.
коў на кватэру. Такім чынам, рашэнне аб нараджэнні другога дзіцяці матывавалася пошукам кватэры763.
Табліца 36. Жыллёвыя ўмовы мінскіх сем’яў пасля шлюбу, а таксама пасля нараджэння першага і другога дзіцяці ў 1977— 1978 гг. (вынікі апытання ў %).

Уласнае жыллё
Жыллё бацькоў
Інтэрнат
Прыватная кватэра
Шлюб
3
52
31
14
1-e дзіця
17,2
43,7
8,5
30,6
2-e дзіця
61,1
18,8
4,0
16,1
Крыніца: Шахотько Л. П., Боснна Л. Г. Семья н ее жнлшцные условмя // Вопросы народонаселення, труда н уровня жнзнн / науч. ред. A. А. Раков, Л. П. Шахотько. Мннск, 1980. С. 3—16, тут с. 9, 10.
Савецкія сацыяльныя тэхнакраты на аснове дадзеных перапісу населышігва 1989 г. адзначылі станоўчы вынік для жыхароў Мінска пачатага пры Хрушчове масавага жыллёвага будаўніцгва. Без сумневу, у 1970—1980-я гг. напружанне ў жыллёвай сферы зменшылася: упершыню ў савецкай гісторыі сярэдняя санітарная норма жылой плошчы ў 9 кв. м, прынятая ў 1931 г., стала рэальнасцю, а санітарная норма агульнай індывідуальнай плошчы 14 кв. м перавысіла патрабаванні Жыллёвага кодэкса БССР 1983 г. на 2 кв. м (табліца 37). Аднак за гэтымі лічбамі па-ранейшаму хавалася адносна высокая шчыльнасць заселенасці: напрыклад, у той жа час на кожнага жыхара ФРГ прыпадала 37 кв. м жылой плошчы, а ГДР 28 кв. м754. Акрамя таго, у Мінску сярэдняя жылая плошча сем’яў, якія мелі болып за адно дзіця, і тых, хто пражываў асобна ад сям’і, па-ранейшаму не адпавядала санітарнай норме (табліца 37).
Табліца 37. Размеркаванне мінскага насельніцтва па сярэдняй агульнай і карыснай жылой плошчы на чалавека ў 1989 г.

Сярэдняя плоіпча на кожнага (у кв. м)

Агульная плошча
Карысная плошча
Усё насельніцтва
14
9
Члены сям’і, якія жывуць разам з сям ей
14
9
753 Тамсама с. 9.
754 Zapf К. Haushaltsstrukturen und Wohnverhaltnisse 11 Geschichte des Wohnens. Bd. 5: 1945 bis heute. Aufbau, Neubau, Umbau I Hrsg. v. Flagge I. Stuttgart, 1999. S. 563-614, тут S. 578.

Сярэдняя плошча на кожнага (у кв. м)

Агульная плошча
Карысная плошча
-Члены сям’і, якія жывуць асобна ад сям’і
8
5
Адзінокія
24
14
Усе сем’і
14
9
2 чалавекі
19
12
3 чалавекі
14
9
4 чалавекі
13
8
5 і больш чалавек
11
7
Крыніца: Чнсленность, возрастная структура, состоянне в браке, чнсло н ра.змер семей, нацнональный состав, уровень образовання, нсточннкн средств сушествовання, баланс трудовых ресурсов, жнлніцные условня населення города Мннска в разрезе внутрнгородскнх районов. По данным Всесоюзной перепнсн населення на 12 января 1989 года. Мннск, 1991 (Для служебного нспользовання). С. 152.
Паказальныя для жыллёвых умоў у Мінску факты, якія робяцца відавочнымі, калі паглядзець на вынікі перапісу насельніцтва 1989 г. Хоць ужо амаль тры чвэрці насельніцтва жылі ў асобных кватэрах, усё яшчэ болып за 11% жыхароў былі вымушаны жыць у камуналках, а амаль 8% у інтэрнатах (табліца 38). Болып за 300 тыс. чалавек пражывалі ў мікрараёнах, пабудаваных у хрушчоўскую эпоху, болып за 700 тыс. чалавек — у жылых раёнах часоў Брэжнева (табліца 39). 47,6% насельніцтва, якія мелі асобныя кватэры, жылі ў двухпакаёвых кватэрах, a 31,8% у трохпакаёвых. 67,7% насельніцтва, якія жылі ў камунальных кватэрах, мелі адзін пакой, 24% два пакоі. 59,7% насельнікаў інтэрнатаў жылі ў шматмесных пакоях, 41,3% мелі асобныя пакоі. Дзве трэція з 180 тыс. жыхароў камуналак жылі ў дамах, пабудаваных у 1960-1970-я гг. (табліца 39). Пазбавіцца ад камуналкі з дапамогай масавага жыллёвага будаўніцтва не атрымалася. У камунальных кватэрах пражывала 57 251 сям’я, 13 324 адзінокія і 3099 разведзеных; у інтэрнатах жылі 15 540 сем’яў, 35 119 адзінокіх і 44 242 разведзеных (гл. дадатак, табліца XXII). Між тым, прыватныя драўляныя дамы перасталі выконваць істотную ролю ў забеспячэнні жыллём: менш за 5% насельніпдва Мінска жылі ў прыватных дамах (табліца 38). Каля 8 тыс. чалавек, якія пражывалі ў пабудаваных пасля 1960-х гг. драўляных дамах у бліжэйшых да Мінска вёсках, змаглі ў выніку ўключэння іх у рысу горада стаць мінчанамі (табліца 39). У 56,7% насельнікаў, якія жылі ў прыватных дамах, было чатыры і болып пакояў, 29,1% жылі ў прыватных дамах на дзве сям’і, мелі па адным пакоі, a 41,7% — па два пакоі
(гл. дадатак, табліца XXII). Значная колькасць людзей па-ранейшаму пакутавала ад недахопу жылля: сціплы кут у камуналцы быў рэальнасцю для 8937 чалавек, або 2389 сем’яў, 2201 адзінокіх і 595 разведзеных. У прыватных дамах на некалькі сем’яў пражывала 454 чалавекі, або 109 сем’яў, 96 адзінокіх і 33 разведзеных, а ў інтэрнатах — 664 сям’і, або 1560 чалавек (гл. дадатак, табліца XXII). Можа здацца дзіўным разыходжанне паміж колькасць асоб, якія мелі пастаянную прапіску (1,6 млн), і колькасцю зарэгістраваных на момант перапісу (1,5 млн). Тут розніца ў няпоўных 100 тыс. чалавек тлумачыцца прынятымі ў перапісе насельніцтва СССР паняццямі — “пастаяннае насельніцтва” і “наяўнае насельніцтва”. Трэба зыходзіць з таго, што прыкладна 5% насельніцтва ў Мінску мела часовае месца жыхарства і пражывала ў знаёмых і сваякоў або неафіцыйна здымала жыллё ў прыватным сектары (табліца 38).
Табліца 38. Размеркаванне насельніцтва Мінска паводле тыпу жылля ў 1989 г.
Жыхары
Колькасць перапісаных
3 іх жыв\ць
Іншае
На прыватных кватзрах


у асобных кватэрах
у прыватных дамах
У камуналках
у прыватных дамах на некалькі сем’яў
у інтэрнатах


1607077
1535209
1160444
25173
180751
43289
125552
815
17354
100%
95,8%
72,2%
1,6%
11,2%
2,7%
7,8%
0,0%
1,1%
Крыніца: як у табліцы 37. С. 121.
Табліца 39. Размеркаванне насельніцтва Мінска паводле тыпу і года будаўніцтва жылля ў 1989 г.
Год
Колькасць перапісаных
Размеркаванне паводле тыпаў жылля


асобная кватэра
прыватны дом
камуналка
прыватны дом на некалькі сем*яў
інтэрнаты
да 1941
18361
7251
1809
3638
5078
585
1941-1950
32989
15461
3356
5995
5614
2563
1951-1960
175598
98331
14852
22405
24700
15310
1961-1970
403929
303506
4108
68818
6352
21145
1971-1980
508561
382808
600
61026
921
63206
1981-1988
395753
353085
448
18858
623
22739
Усяго:
1535209
1160444
25173
180751
43289
12552
Крыніца: як у табліцы 37. С. 145.
VI. "Шэрыя” зоны і паўафіцыйныя сферы савецкай штодзённасці
1	Новыя Шэйпічы “нічыйны” пасёлак
28 жніўня 1955 г. у газеце “Советская Белоруссня” з’явіўся артыкул з простым загалоўкам — “Новыя Шэйпічы”. 3-за таго, што матэрыял называўся фельетонам, ён абяцаў быць цікавым. Гаворка ідзе пра жанр, які знаходзіцца паміж апавяданнем і рэпартажам і да якога сталі звяртацца з пачаткам “адлігі” пасля смерці Сталіна. У лірычным уступе аўтар апісваў амаль кафкіянскую сітуацыю: маладая пара хоча зарэгістраваць нованароджанае дзіця і сутыкаецца з нечаканымі праблемамі, і ўсё гэта ператвараецца ў сапраўдную адысею. He знаходзіцца ніводнага органа ўлады ні ў горадзе, ні ў вёсцы, у кампетэнцыю якога гэта ўваходзіла б. Адмову зарэгістраваць дзіця маладой пары абгрунтоўваюць тым, што яна з “нічыйнага пасёлка”. Далей аўтар тлумачыць падаплёку гэтай незвычайнай гісторыі, умела балансуючы на мяжы выдумкі і рэчаіснасці. Ён распавядае пра тое, як першапраходца па імені Аляксандр Трафімавіч Двароўскі ў час нядзельнай прагулкі адкрыў невядомую для сябе зямлю і заснаваў пасёлак, не задумваючыся аб правілах сацыялістычнага гарадскога планавання. Пасёлак назвалі Новымі Шэйпічамі. З’явіўшыся як быццам з нічога, пасёлак прыцягваў шукальнікаў прыгод, якія прыязджалі сюды поўныя вялікіх чаканняў. Аднак неўзабаве нябачаныя дагэтуль умовы жыцця ў “новым свеце” прывялі да таго, што бацька-заснавальнік выклікаў абурэнне маладой абшчыны. Мараль гісторыі простая: з прычыны таго, што пасёлак Новыя Шэйпічы ізаляваў сябе ад вонкавага свету і не быў “савецкім”, ён не мог карыстацца дасягненнямі сацыялізму, а на практыцы яго жыхары былі пазбаўлены сферы паслут. Ва ўсякім выпадку, да такой высновы прыйшла “Советская Белоруссня”755.