Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Крытычныя ноткі артыкула можна вытлумачыць як паслабленне цэнзуры і прадвеснік дэсталінізацыі. Калі паспрабаваць
755 Мнхонов Н. Новые Шейпнчн П СБ. 28.8.1955. № 204. С. 2.
зразумець артыкул у святле духу таго часу, то можна сцвярджаць, што культурны код, які ляжаў у яго аснове, быў так званым “сталінскім клопатам пра чалавека”. Маюцца на ўвазе два выказванні Сталіна, якія тычацца ліквідацыі жабрацкіх кварталаў у “сацыялістычным горадзе” і нармалізацыі ўмоў жыцця ў ходзе аднаўлення краіны пасля вайны756. На фоне абвешчанага ў снежні 1954 г. карэннага пералому ў будаўніцтве фельетаніст насыпаў солі на раны мясцовых партыйных кіраўнікоў, адказных за стварэнне ў цэнтры беларускай сталіцы “музея сацыялістычнага рэалізму пад адкрытым небам”. Новыя Шэйпічы, узніклыя ў звіліне ракі Свіслач на паўднёвым усходзе горада, уяўлялі сабой прыклад самавольнага будаўніцтва, што было свайго роду “пустазеллем”, адным словам, тым злом, якое павінна быць знішчана. Аднак гвалтоўнае вырашэнне пытання шляхам хірургічнага ўмяшання здавалася немагчымым. Прынамсі, так бачылася сітуацыя “Советской Белорусснн”: “Закрываць Новыя Шэйпічы занадта позна”, — такой была выснова фельетона757.
Як адрэагавалі кіраўнікі горада на пазіцыю афіцыйнай штодзённай газеты? Якія меры прымаліся дзяржаўнымі і партыйнымі органамі ўлады, каб ліквідаваць недахопы ў Новых Шэйпічах? Адказ просты: хоць, ці дакладней, менавіта таму, што грамадства было старанна арганізавана на ўзор ваеннай каманднай сістэмы, адказных не знайшлося. Улады дзейнічалі толькі ў рамках ускладзенай на іх кампетэнцыі. “Нічыйны пасёлак” ні да кога не адносіўся, таму рашэнне праблемы зацягвалася.
Справа зрушылася з мёртвай кропкі толькі ў студзені 1956 г., калі выканкам Мінскага раёна хадайнічаў аб перадачы Новых Шэйпічаў пад юрысдыкцыю Мінска758. Гэта прывяло да падрабязнага разгляду сітуацыі, у ходзе якога не толькі ўпраўленне міліцыі, але і Міністэрства фінансаў і Міністэрства абароны вызначылі свае пазіцыі759. У асобных пунктах іх меркаванні супярэчылі адно аднаму, што было ў духу савецкай службовай цяганіны. Але гісторыю Новых Шэйігічаў у агульных рысах усё ж можна рэканструяваць.
758 Пар.: ч. II. 1. а.
767 Мнхонов Н. Новые ПІейпнчн. С. 2.
768 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 725, арк. 60—61.
759 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 725, арк. 52—55, 59, 62-63.
У кастрычніку 1947 г. калгас імя Панамарэнкі выдзеліў Міністэрству ўнутраных спраў участак памерам 25,5 га побач з Мінскам. Тут пабудавалі аддзяленне лагера для нямецкіх ваеннапалонных, у задачу якога ўваходзіла здабыча жвіру і пяску. Такім чынам, дадзены зямельны ўчастак з 1948 г. не быў зарэгістраваны ў кадастры Мінскага раёна. Аднак лагер праіснаваў не болып за два гады. Да канца 1949 г. усе ваеннапалонныя, якія знаходзіліся ў БССР, былі дэпартаваны на радзіму або прызнаны ваеннымі злачынцамі і сасланы ва ўсходнія раёны Савецкага Саюза760. Тым не менш, афіцыйнага закрыцця лагера, відавочна, не адбылося. Напрошваецца здагадка: баракі проста перайшлі да аховы. Вясной 1950 г. пачалося нелегальнае будаўніцтва драўляных дамоў на тэрыторыі былога лагера. Тады ж на “сцэне” з’явіліся новыя “акторы” — “гандляры нерухомасцю”. Яны забяспечвалі прыватным жыллём прыезджых. Так фармаваўся пасёлак, які атрымаў імя ад размешчанай за 200—300 м ад яго вёскі Шэйпічы. Да пачатку 1957 г. у Новых Шэйпічах пабудавалі каля 200 дамоў, дзе жылі каля 1500 чалавек, пераважна рабочыя і служачыя суседняга велазавода. Але ў дакументах таксама можна сустрэць згадкі пра людзей, якія нідзе не працавалі. Назавем іх капіталістамі. Яны знаходзілі шляхі доступу да будматэрыялаў і жылі, атрымліваючы даходы ад сваіх дамоў. Акрамя таго, у Новых Шэйпічах знайшлі прытулак 60 міліцыянераў з сем’ямі761. Гаворка ішла пра групу людзей, на самай справе прапісаных у Мінскім раёне, пражыванне якіх у дадзеным пасёлку надавала яму статус нейкай легальнасці. Па вялікім рахунку, тут усё было добра арганізавана. Вынаходлівыя жыхары правялі электрычнасць ад гарадской сеткі, усталявалі радыёкропкі і пранумаравалі дамы. Але ўсім было зразумела, што на гэтай тэрыторыі не дзейнічаюць закон і ўлада. 3 адміністрацыйнага пункту гледжання пасёлак нікому не падпарадкоўваўся, а яго жыхары ні да кога не адносіліся762. Hi выканкам Мінскага раёна, ні выканкам Сталінскага раёна г. Мінска не лічылі сябе
760 Пар.: ч. III. 3. а.
761 17 сакавіка 1948 г. начальнік упраўлення міліцыі г. Мінска далажыў сакратару гаркама КП(б)Б і старшыні Мінгарвыканкама, што 1300 супрацоўнікаў міліцыі маюць вострыя жыллёвыя праблемы. 400 міліцыянераў з сем’ямі неабходна было выселіць за межы горада. ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 251, арк. 49.
762 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 725, арк. 62.
адказнымі за дадзены пасёлак, таму жыхары Новых Шэйпічаў не былі зарэгістраваны ні ў адным адрасным стале. Мужчыны прызыўнога ўзросту не былі на ўліку ў ваенкаматах. He было таксама і фінансавага органа, куды б плацілі падаткі і рабілі розныя адлічэнні.
Сур’ёзна заняцца праблемай Новых Шэйпічаў Мінгарвыканкам вырашыў пасля XX з’езда партыі, на якім Хрушчоў не толькі развянчаў культ асобы, але і абвясціў абмежаванне росту буйных гарадоў783. Пры гэтым характэрна, наколькі стрымана прагучалі ў Мінгарвыканкаме ў красавіку 1956 г. заявы работнікаў міліцыі, якія выдатна ведалі пра сітуацыю. Наконт выпадкаў самавольнага будаўніцтва прынялі кампраміснае рашэнне: паселішча не зносіць, аднак “душыць у зародку” падобнае “пустазелле”, калі яно будзе з’яўляцца на ўскраінах горада764. На закрытым паседжанні ЦК КПБ у кастрычніку 1956 г. толькі некалькі рашучых партыйных кіраўнікоў выступілі за “чысткі”. Яны прапанавалі жыхароў вёсак, якія пакінулі свае калгасы за апошнія некалькі гадоў без адпаведнага дазволу, выслаць назад. Прапанова знайшла падтрымку ў нешматлікіх прысутных начальнікаў ад эканомікі, у якіх быў свой інтарэс па выкарыстанні вялікай колькасці працоўнай сілы765. Так быў санкцыянаваны сярэднявечны прынцып, які абвяшчаў “гарадское паветра даруе свабоду”. Сапраўды, выпадак з Новымі Шэйпічамі быў не выключэннем, а хутчэй заканамернасцю. Ён сімвалізаваў пакутлівае адраджэнне і развіццё “сацыялістьгчнага горада” ў перыяд паміж пасляваеннай рэканструкцыяй і бумам росту насельніцтва766.
Рашэнне праблемы Новых ІПэйігічаў стала магчымым толькі дзякуючы таму, што публікацыя працытаванага фельетона супала па часе з карэнным пераломам у горадабудаўніцтве Савецкага Саюза. 23 і 24 жніўня 1955 г. саюзнае партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва прыняло рашэнні, у адпаведнасці з якімі, з аднаго боку, адказнасць за гарадское планаванне ўскладалася на саюзныя рэспублікі, а з другога — прадпісвалася выкарыстанне прамысловых метадаў у будаўнічай галіне767. У выніку дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва Мінска
763 Пар.: ч. II. 1.
764 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 582, арк. 22-43, 50-54.
766 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 597, арк. 22-27, 37-39.
766 Пар.: ч. IV. 3. б.
767 Пар.: ч. II. 1.
вызвалялася ад неабходнасці выканання рашэнняў Крамля 1950 г. Яно не павінна было болып прытрымлівацца ўказанняў абмяжоўваць тэрыторыю беларускай сталіцы ў інтарэсах кампактнай забудовы. Пашырэнне рысы горада рабілася ў сувязі з пераглядам Генеральнага плана забудовы768 . 3 уключэннем Новых Шэйпічаў у беларускую сталіцу 8 жніўня 1959 г. адначасова легалізаваліся самавольныя пабудовы769. Так апошні “свабодны горад” БССР стаў “савецкім”. Па чутках, у 1960-я гг. у Новых Шэйпічах аселі перш за ўсё цыганы. I гэта была менавіта тая частка насельніцтва, якая пры рэканструкцыі пасёлка на мяжы 1960-1970-х гг. першай атрымала магчымасць парадавацца доўгачаканым кватэрам у новабудоўлях мікрараёна Серабранка. Рэшткі вёскі Шэйпічы на паўднёва-заходнім баку прытоку Свіслачы захаваліся да сёння. Яны знаходзяцца пасярод двухмільённага Мінска, за 30 хвілін хады ад цэнтра.
Калі ў 1930-я гг. у Магнітагорску існаваў, па словах Стывена Коткіна, “сталінізм як цывілізацыя”770, то пасля Другой сусветнай вайны ў Новых Шэйпічах і іншых месцах на схіле жыцця “вялікага правадыра” паўстала заснаваная “бацькамі-першапраходцамі” паралельная культура. Гаворка ідзе пра прыватных прадпрымальнікаў і сялян, якія ўцяклі з вёскі. Яны рашаліся на жыццё на мяжы закону і маглі весці такі лад жыцця, бо знайшлі для гэтага тэрыторыю, свабодную ад закону. Дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва Мінска было ў гэтым выпадку бездапаможным. Калі ператварэнне класаў у аморфную масу і атамізацыя грамадства адбываліся ў разгар эпохі сталінізму, то беларускі варыянт позняга сталінізму сведчыў пра няздольнасць апарату супрацьстаяць наплыву мігрантаў з вёскі, якія шукалі лепшай долі. Таму, кажучы мовай балыпавікоў, пра масавы энтузіязм у пабудове сацыялізму пасля Другой сусветнай вайны болып не магло ісці і гаворкі771. “Нармалізацыя ўмоў жыцця” была свайго роду заклінаннем позняга сталінізму, практычным наступствам якога стала кансалідацыя новых сацыяльных іерархій і сыход у прыватную сферу.
768 Пар.: ч. III. 1. в.
769 Сборннк законов н указов Презнднума Верховного Совета Белорусской ССР 1938-1973 гг. Т. I. Міінск, 1974. С. 378.
770 Пар.: Kotkin S. Magnetic Mountain. Stalinism as a Civilization. Ber­keley / Los Angeles I London, 1995.
771 Тамсама. C. 198-237.
2	Рэпетыцыя паўстання: “тэмпературныя” ваганні ў перыяд “адлігі”
Каб пераадолець супярэчнасць паміж жаданым у галіне эканомікі і сапраўдным у сацыяльнай сферы, улада савецкай сістэмы выкарыстоўвала інструмент “грамадскага кантролю”. За гэтым стаяў інтарэс — прывесці ў адпаведнасць план і яго выкананне шляхам узаемадзеяння ўсіх удзельнікаў. Для гэтага стварылі сетку органаў кантролю, у якую ўключылі ўсе грамадскія арганізацыі. Установы дзяржаўнага і партыйнага кантролю ў Савецкім Саюзе, якія часам дубляваліся, бяруць пачатак з часоў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. У 1934 г. была створана Камісія дзяржаўнага кантролю пры Савеце Народных Камісараў, якой у 1940 г. надалі статус Народнага камісарыята, а ў 1946 г. пад час рэформы дзяржаўнага кіравання яна стала міністэрствам. Пры Хрушчове ў 1957 г. адбылося пераўтварэнне Дзяржкантролю ў Камісію пры Савеце Міністраў, а ў 1962 г. Дзяржкантроль зноў стаў Камітэтам партыйна-дзяржаўнага кантролю пры ЦК КПСС і Савеце Міністраў СССР772. У БССР Дзяржкантроль, які з лютага 1958 да жніўня 1961 г. існаваў пад назвай “Камісія савецкага кантролю Савета Міністраў БССР”, у часы Хрушчова ў першую чаргу займаўся праверкай выканання ўрадавых пастаноў і апрацоўкай скаргаў насельніцтва, таму яго архіў змяшчае не толькі справаздачы аб выніках праверак, але і меркаванні грамадзян. У працы былі задзейнічаны прафесійныя рэвізоры, таму справы, як правіла, вельмі змястоўныя, а дадзены архіўны фонд — важная крыніца для вывучэння гісторыі штодзённасці Савецкага Саюза773.