Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
16 лютага 1957 г. “Советская Белоруссня” паведаміла пра абсурдны выпадак. Апісвалася трагічная сітуацыя А. П. Кузняцо-
711 Пар.: ч. V. 1. а.
712 ДАМВ, ф. 1035, воп. 1, спр. 638, арк. 110.
713 Пар. у дачыненні да Масквы: Семенова В. Равенство в няіцете: снмволнческое значенне “коммуналок” // Судьбы людей: Россяя. XX век. Бнографнн семей как обьект соцнологнческого нсследовання / отв. ред.: В. Семенова, Е. Фотеева. Москва, 1996. С. 373-389. Пар. таксама: Boym S. Common Places. Mythologies of Everyday Life in Russia. Cam­bridge, Ma. I London, 1994. P. 121—167; Paola M. Kommunalka. Une histoire de 1’Union sovietique a travers 1’appartement communautaire. O. 0. 1995; Schlogel K. Kommunalka oder Kommunismus als Lebensform. Zu einer historischen Topographic der Sowjetunion H Historische Anthropologie 1998. Bd. 6. S. 329—346; Гераснмова K. Советская коммунальная квартнра П Соцнологнческнй журнал. 1998. № 1-2. С. 224-243.
вай, якая пяць гадоў жыла ў пакоі плошчай 9 кв. м у камуналцы па вул. Розы Люксембург, 72 разам з іншай жанчынай. Пасля таго як у снежні 1956 г. яе суседка па пакоі выпісалася, Кузняцова не атрымала ў домакіраўніцгве дазволу цалкам заняць пакой. У гэтай сітуацыі два іншыя кватэраздымшчыкі, якія жылі ў суседніх пакоях, самавольна вырашылі пытанне на сваю карысць. Яны знеслі сцяну, каб аб’яднаць пакой Кузняцовай з кухняй, атрымаўшы на гэта дазвол у выканкаме Фрунзенскага раёна, завераны ранейшай датай. Потым яны бессаромна вынеслі ўсе пажыткі Кузняцовай з кватэры. У сітуацыі агульнага недахопу жылля ў Мінску Кузняцова не змагла знайсці сабе іншага прытулку, таму напісала ў “Советскую Белоруссню”. Рэдакцыя звярнулася ў выканкам, але змагла толькі высветліць, што аднаўленне сцяны немагчымае “па тэхнічных прычынах”. Разам з тым народны суд адхіліў пазоў абодвух кватэранаймальнікаў з просьбай выселіць Кузняцову з “агульнай кухні”. У выніку “Советская Белоруссня” змагла выкрыць выканкам Фрунзенскага раёна ў невыкананні ўскладзеных на яго абавязкаў па забеспячэнні грамадзян жыллём714. Ва ўмовах культурна-палітычнай “адлігі” часоў Хрушчова рэдакцыя “Советской Белорусснн” дазваляла сабе, звяртаючыся да сталінскага дыскурсу “крытыкі і самакрытыкі” і супрацьпастаўляючы калектыўнае кіраванне культу асобы, праліваць святло на праблемы паўсядзённага жыцця ў Мінску, якія ніяк не адпавядалі патрабаванням “сацыялістычнага горада”.
У адрозненне ад такой формы пражывання, як “камуналка”, у спецыяльнай літаратуры да гэтага часу не аддавалася належнай увагі значэнню для працэсу ўрбанізацыі ў СССР у пасляваенны час “субкультуры баракаў”, дзе жылі пралетарызаваныя сельскія жыхары716. Пасля вызвалення Мінска ад нямецкіх акупантаў у ліпені 1944 г. будаўніцтва баракаў было самым хуткім і рацыянальным спосабам змякчэння наступстваў недахопу жылля для мясцовага насельніцтва і размяшчэння набранай з правінцыі працоўнай сілы для аднаўленчых работ. На практыцы баракі паступова прымалі дзве асноўныя формы: спачатку гаворка ішла пра будынак з агульнымі памяшкан-
714 Лягцевнч Л. Так лн надо относнться к жалобам трудяшнхся. По сле-
дам неопублнкованных пнсем II СБ. 16.12.1957. № 40. С. 2.
716 Пар. з кароткай праблематызацыяй паняццяў: Старнков Е. Н. Маргнналы П В человеческом нзмереннн. Перестройка: гласность, демократня. соцналнзм. Москва, 1989. С. 180—203, тут с. 184.
нямі для начлегу і месцамі агульнага карыстання. Потым пачалі пераважаць аднаі двухпавярховыя драўляныя пабудовы з вялікай колькасцю маленькіх пакояў. На прыкладзе Мінска відавочна, што значэнне баракаў у перыяд позняга сталінізму не варта недаацэньваць: з 1 траўня 1945 г. да 1 студзеня 1950 г. іх колькасць павялічылася з 91 да 655, а колькасць жыхароў — з 6161 да 31 269. У 1950 г. баракі з агульнай жылой плошчай 132 133 кв. м не толькі складалі дзясятую частку гарадскога жылля (плопгча якога з прьгчыны адсутнасці дадзеных па прыватным сектары можа быць вызначана толькі прыблізна), але і былі прытулкам для 11,4% насельніцтва Мінска (гл. дадатак, табліцы XV—XVI).
Пасля смерці Сталіна баракі страцілі сваё значэнне ў жыллёвым будаўніцтве Мінска. Больш за тое, у хрушчоўскую эпоху яны сталі цяжарам з-за свайго непрыдатнага стану. 3 іх зносам не спяшаліся, бо не было магчымасці даць іх жыхарам неабходную колькасць кватэр у новых дамах. Неаднаразова прынятыя сггробы паскорыць вырашэнне праблемы пастановамі “зверху” цярпелі няўдачу з-за жорсткага супраціву прадпрыемстваў і арганізацый, магчымасцяў якіх не хапала, каб забяспечыць жыллём сваіх работнікаў716. Так, 15 красавіка 1958 г. ЦК КПБ даручыў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў да 1960 г. выдзеліць кватэры ў новых дамах 4773 сем’ям, якія ггражывалі ў 393 старых бараках717. У якой меры гэтая ініцыятыва ўвасобілася ў жыццё, дакументы замоўчваюць. Аднак вынікі Усесаюзнай інвентарызацыі жыллёвага фонду ад 1 студзеня 1960 г. паказваюць, што поспех названай акцыі не мог быць вялікім, бо ў трох з чатырох раёнаў горада ў бараках былі прапісаны 4868 сем’яў, або 18 476 чалавек (табліца 21). 3-за таго, што не рабіўся неабходны рамонт, дамы разбураліся яшчэ хутчэй. Таму з-за забароны на будаўніцтва прыватных драўляных дамоў у межах горада 18 снежня 1962 г. Савет Міністраў БССР абавязаў мінскіх будпадрадчыкаў штогод да 50-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі рэзерваваць 5% кватэр у новых дамах для перасялення 8849 мінскіх сем’яў са старых баракаў718. Пастанова гэтая выконвалася даволі неахвотна, таму 4 жніўня 1967 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР палічылі неабходным
71,іПар.:ч. V. 2. в.
717 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 1303, арк. 36—40.
718 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 230, арк. 232.
падняць гэтую квоту да 10%. Такім чынам планавалася пераадолець наступствы Другой сусветнай вайны, якія па-ранейшаму адчувалі на сабе 7723 сям’і, што жылі ў бараках, разбураных дамах і “времянках”719. Аднак праблема існавала аж да сярэдзіны 1970-х гг. 14 траўня 1974 г. сакратар гаркама КПБ В. Ляпёшкін далажыў у ЦК КПБ, што з 1967 г. 1535 сем’яў інвалідаў вайны і сем’яў загінулых змаглі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы і што 7750 сем’яў пераселены са старых дамоў'20.
Вытрымкі са справаздачы аддзела прапаганды ЦІ< КП(б)Б сведчаць аб невыносных умовах жыцця ў бараках трактарнага завода і будтрэста № 2 Галоўітрамбуда адразу пасля вайны. 22 траўня 1947 г. на трактарным заводзе налічвалася прыблізна 1200 рабочых, 35% з іх была сельская моладзь, якая летам 1946 г. прыйшла на завод па закліку камсамола. У шасці бараках на кожнага прыпадала толькі 1.5—2 кв. м. Нягледзячы на тое, што гаворка ішла пра сем’і, рабочыя жылі ў пакоях з двухпавярховымі ложкамі на 28—40 чалавек. На працоўных месцах не было ні інструментаў, ні матэрыялаў. Акрамя таго, скардзіліся на адсутнасць ацяплення721. Паводле справаздачы ад 18 траўня 1949 г., большасць з 1144 рабочых будтрэста № 2 былі размешчаны ў бараках, якія нагадвалі хутчэй стайні722. Па сведчаннях саміх жыхароў, у пакоях зімой замярзала пітная вада. У такіх умовах не магло быць і гаворкі ні пра “камуністычную мараль”, ні пра энтузіязм. На парадку дня былі прагулы і звальненні: у першым квартале 1947 г. 206 рабочых самавольна пакінулі трактарны завод, a 272 рабочыя па адным або па некалькі дзён проста не выходзілі на працу. У красавіку 119 чалавек паехалі ў вёску, каб дома адзначыць Вялікдзень723. Сацыялістычнае спаборніцтва ператварылася ў фарс: хоць 80%
719 НАРБ, ф. 4, воп. 81, спр. 2103. арк. 54.
720 ДАМВ, ф. 69, воп. 12, спр. 31, арк. 6-15. У справаздачы старшыні Дзяржкантролю ў ЦК КПБ ад 27 сакавіка 1968 г. аб выкананні пастановы ад 4 жніўня 1967 г. былі названы 2209 мінскіх сем’яў. Пастанова пераклала адказнасць за 1161 сям’ю на органы эканомікі і кіравання, а за 1048 сем’яў на выканкамы. Такім чынам, партыя змагла запісаць сабе ў актыў пэўныя поспехі: да 1 сакавіка 1968 г. 2158 сем’яў былі забяспечаны жыллём, 1138 — праз органы эканомікі і кіравання, 1020 — праз выканкамы. НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 247, арк. 163.
721 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 169, арк. 12-15.
722 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 435, арк. 51—60.
723 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 169, арк. 12-15.
работнікаў будтрэста былі маладога ўзросту, камсамольская арганізацыя налічвала толькі каля 80 членаў724.
Ва ўмовах масавага жыллёвага будаўніцтва ў хрушчоўскую эпоху прыйшлі да высновы, што болып няма сэнсу ўкладаць сродкі ў баракі. Часам жыхарам на працягу доўгіх гадоў адмаўлялі ў неабходным рамонце, матывуючы часовым характарам іх жылля. Пад час культурна-палітычнай “адлігі” гэта прадметна абмяркоўвалася ў прэсе: 16 лютага 1957 г. “Советская Белоруссня” наігісала пра прэтэнзіі жыхароў барака па вул. Ціміразева, якія ўжо два гады спрабавалі даведацца, хто нясе адказнасць за іх жыллё. Ніхто не спаганяў кватэрную плату, нікога не хвалявала адсутнасць вады і электрычнасці. Улетку ў выніку мантажных работ на заводзе ацяпляльнай тэхнікі быў сур езна пашкоджаны падмурак барака. Аднак ніяк не маглі вырашыць, хто будзе несці адказнасць за рамонт: той, хто ўсталёўваў ацяпляльнае абсталяванне, або будтрэст № 29 Міністэрства будаўніцтва, у падпарадкаванні якога знаходзіўся гэты барак. Будтрэст папросту ігнараваў абавязкі, якія 12 ліпеня 1956 г. на яго ўсклаў Мінгарвыканкам725. Падобны выпадак паўтарыўся ў пачатку 1960-х гг. На гэты раз жыхары састарэлага барака па вул. Фабрыцыуса спрабавалі дамагчыся праўды з дапамогай скаргаў. Яны напісалі скаргу на імя Хрушчова і 13 студзеня 1964 г. паслалі копіі ў ЦК КПБ, старшыні Мінгарвыканкама і ў Камітэт партыйна-дзяржаўнага кантролю. У сваёй скарзе жыхары пісалі, што ў сувязі з пашырэннем інструментальнага завода было вырашана знесці іх барак, але з 1962 г. знос неаднаразова адкладаўся. Барак пастаянна перадаваўся ў распараджэнне то аднаго, то другога будаўнічага трэста, але ніхто не браў на сябе адказнасць за яго рамонт. Тым часам з-за пагрозы абвальвання і нездавальняльнага стану электраправодкі, а таксама з-за няспраўных комінаў жыць у бараку стала небяспечна726. На запыт Дзяржкантролю намеснік міністра будаўніцтва БССР 4 лютага 1964 г. паведаміў, што прафсаюз прапанаваў знесці барак727. Урэшце прызналі: баракі — часовае жыллё, таму рабіць рамонт у іх немэтазгодна. Каб пазбавіцца ад праблемы, будпадрадчыкі па магчымасці выводзілі такое жыллё са свайго жылога фонду.