Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
724 ДАМВ, ф. 69, воп. 1. спр. 435, арк. 51—60.
726 Беспрнзорные дома. По пнсьму Мнроновнча, Черенковской, Павловнча н др. II СБ. 16.2.1957. № 40. С. 2.
726 НАРБ, ф. 911, воп. 3, спр. 893, арк. 256—258.
727 Тамсама, арк. 255.
Горадабудаўнічая праграма рэканструкцыі зноў пацярпела няўдачу з-за немагчымасці перасяліць жыхароў у шматкватэрныя дамы. Да няшчасця жыхароў баракаў, адтэрміноўка рашэння праблемы заставалася адзінай стратэгіяй уладаў.
У адрозненне ад камуналкі і барака інтэрнат на працягу ўсяго савецкага перыяду быў для навучэнцаў і студэнтаў своеасаблівым трамплінам у вялікі горад. У 1950 г. інтэрнаты плошчай 109 300 кв. м складалі амаль дзясятую частку гарадскога жылля Мінска, адстаючы, аднак, ад баракаў. Выканкамам належаў толькі адзін будынак з трыма пакоямі плошчай 35 кв. м (гл. дадатак, табліца XVI), які лічыўся інтэрнатам. У прадпрыемстваў жа, наадварот, пятую частку жылля (109 265 кв. м) складалі інтэрнаты728. Да часу правядзення Усесаюзнай інвентарызацыі жыллёвага фонду ў 1960 г. жылая плопгча інтэрнатаў амаль падвоілася да 209 230 кв. м. Пры гэтым доля інтэрнатаў у жылой плошчы горада займала ўсё яшчэ 9% (гл. дадатак, табліца XVII). 46 654 жыхары інтэрнатаў складалі 8,7% ад агульнага насельніцтва729. Паводле справаздачы начальніка ўпраўлення аховы грамадскага парадку П. Жука ад 26 траўня 1966 г., 53 955 чалавек пераважна маладога ўзросту лічыліся ў 242 рабочых і ў 49 студэнцкіх інтэрнатах, што складала 7% насельніцтва Мінска. Гэта было жыллё для навучэнцаў і студэнтаў, таму склад жыхароў інтэрнатаў абнаўляўся кожны год прыкладна на 20—25%730.
Як і ў выпадку з баракамі, сітуацыя ў інтэрнатах перыяду позняга сталінізму характарызавалася цеснатой і антысанітарыяй. Гэта тычылася, у прыватнасці, інтэрнатаў для будаўнікоў: паводле справаздачы прафсаюзнага камітэта Міністэрства камунальна-бытавога і жыллёвага будаўніцтва ад 15 траўня 1950 г., на кожнага прыпадала толькі 3—4 кв. м жылой плошчы. Сем’і пражывалі разам з адзінокімі. У пакоі плошчай 18 кв. м жыло па 7—8 чалавек. Часам мужчынам даводзілася дзяліць адзін ложак на дваіх. He было шафаў і крэслаў, часта нават элементарных санвузлоў731. 12 ліпеня 1951 г. Прэзідыум Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў раскрытыкаваў стан інтэрнатаў Галоўнага ўпраўлення па аднаўленні Мінска. Гаворка ішла аб перанаселеным часовым жыллі, дзе на кожнага
728 ДАМВ. ф. 2305, воп. 1. спр. 595, арк. 8адв.
729 ДАМВ, ф. 1035, воп. 1. спр. 638, арк. 95-96.
730 ДАМВ, ф. 69, воп. 6, спр. 595, арк. 77—81.
731 ДАМВ, ф. 69, воп. 1, спр. 613, арк. 46—49.
прыпадала толькі 2,2 кв. м жылой плошчы, а жыхары былі пазбаўлены магчымасці гатаваць ежу і мыць бялізну. 25 шлюбных пар жылі ў пакоях з халасцякамі, 40 сем’яўпа дзве сям’і ў пакоі732. 25 студзеня 1952 г. Прэзідыум адзначыў такія ж нездавальняльныя ўмовы ў студэнцкіх інтэрнатах, дзе на чалавека ў сярэднім прыпадала толькі 1,7—3,0 кв. м. 3 прьгчыны таго, што ў інтэрнаце Інстытута замежных моў, разлічанага на 225 месцаў, пражывала 347 студэнтаў і 30 аспірантаў, 120 студэнтаў былі вымушаны жыць у навучальных аўдыторыях, а яшчэ 70 — у бараках. У Політэхнічным інстытуце 130 студэнтаў жылі ў спартыўнай зале, 200 студэнтаў у недабудаваным доме для вучоных. 3 344 жыхароў інтэрната па вул. Энгельса 232 былі вымушаны спаць па двое на ложку733.
Сітуацыя заставалася напружанай да пачатку масавага жыллёвага будаўніцтва. Паводле справаздачы Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў ад 1 красавіка 1957 г., 10 466 студэнтаў жылі ў інтэрнатах, у той час як 4243 студэнты здымалі кватэру або жылі ў “времянках”, a 2779 студэнтаў пражывалі сумесна з бацькамі734. У інтэрнатах на кожнага прыпадала толькі 2,5-4,7 кв. м жылой плошчы (табліца 29). Наколькі катастрафічным быў стан інтэрнатаў, вынікае са справаздачы Белсаўпрафа ад 27 верасня 1957 г. аб інтэрнатах Мінскага аўтамабільнага завода. Hi адзін з іх не быў падрыхтаваны да зімы. Дахі працякалі, вокны былі ў дрэнным стане, адсюль вільгаць у памяшканнях. 3 прычыны дрэннага абсталявання кухняў людзі былі пазбаўлены магчымасці гатаваць ежу. Так, напрыклад, адзін інтэрнат на 400 мужчын меў адну пліту з васьмю канфоркамі; у іншым інтэрнаце, дзе жылі 205 жанчын, не было чым паліць пліту. Акрамя таго, не было памяшканняў для мыцця і сушкі бялізны. 3-за перанаселенасці ва ўсіх прызначаных для гэтага памяшканнях жылі людзі. Што тычыцца мэблі, то 3 інтэрнаты на 900 чалавек мелі толькі 29 шафаў. Нягледзячы на дрэнныя жыллёвыя ўмовы, сустракаліся выпадкі, калі кіраўнііігва інтэрнатаў нажывалася на жыхарах. Пры максімальнай плаце за інтэрнат, якая складала 30 рублёў у месяц, з людзей бралі болып за 35 рублёў, за электрычнасць замест 1 рубля — 15 рублёў, за карыстанне пасцельнай бялізнай замест 5 рублёў — 10 рублёў735.
732 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 1790, арк. 134-138.
733 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 2865, арк. 55-69.
731 НАРБ, ф. 265, воп. 5, спр. 1186, арк. 69—73.
736 НАРБ, ф. 265, воп. 9, спр. 26, арк. 43—46.
Табліца 29. Забеспячэнне студэнтаў ВНУ г. Мінска інтэрнатамі на 1 красавіка 1957 г.
ВНУ
Колькасць студэнтаў
Студэнты 3 месцам у інтэрнаце
Студэнты без месца ў інтэрнаце
Плоптча інтэрнатаў (ум2)
Жылая плошча на чалавека (у М2)
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытуг імя М. Горкага
1418
502
600
1468
2,9
Веларускі політэхнічны інстытут імя Сталіна
4200
3200
600
13689
4,7
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. I. Леніна
3200
1767
900
6839
3,8
Лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава
1371
968
300
2165
2,3
Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава
1800
1000
240
3600
3,6
Медыцынскі інстытут
2955
1446
909
5200
3,5
Беларускі інстытут механізацьгі сельскай гаспадаркі
764
744
-
1860
2,5
Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры
566
330
180
1020
3,1
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў
870
430
400
2388
4,5
Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя A. В. Луначарскага
207
53
64
-
-
Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі
інстытут
137
26
50
96
3,9
Усяго:
17488
10466
4243
38295
3,6
Крыніца: НАРБ, ф. 265, воп. 5, спр. 1186, арк. 74.
У 1960-я гг. на этапе імклівага росту горада для многіх мігрантаў інтэрнаты сталі свайго роду трамплінам для наступнага працяглага пражывання ў “закрытым горадзе”. Каб захаваць атрыманую прапіску, людзі гатовы былі жыць на мяжы закона. Паводле справаздачы Упраўлення аховы грамадскага парадку ад 26 траўня 1966 г., 3400 прапісаных у інтэрнатах чалавек па сямейных або іншых прычынах пераехалі ў прыватныя кватэры, “времянкн”, дамы без тэхнічнага папшарта і баракі, дзе яны не былі прапісаны або перапрапісаны. У інтэрнатах было прапісана на 4 тыс. чалавек болып, чым дазвалялі месцы736. Паводле дадзеных Упраўлення аховы грамадскага парадку ад 12 чэрвеня 1967 г., пры праверцы мінскіх інтэрнатаў Міністэрства будаўніцтва зарэгістравалі 1355 парушэнняў прапіскі: 976 рабочых былі прапісаны ў інтэрнатах, хоць там не жылі, a 379 рабочых, наадварот, жылі ў інтэрнатах без прапіскі. Мяркуючы па гэтым, 18% рабочых Міністэрства будаўніцтва не мелі прапіскі737.
Можна зрабіць выснову, што ў пасляваенны час камунальныя кватэры, баракі і інтэрнаты ўяўлялі сабой месца сацыялізацыі для патоку мігрантаў. У той час як камуналка ўяўляла сабой “плавільны кацёл” розных каштоўнасцяў і нормаў, спрыяючы развіццю менталітэту савецкага чалавека, барак быў своеасаблівым працягам сельскай субкультуры ўнутры горада. На фоне цяжкіх умоў жыцця ў 1940-я гг. дзіўнай выглядае настальгічная ідэалізацыя прынцыпу “роўнасці ў галечы”, якую можна сустрэць ва ўспамінах відавочцаў аб іх перасяленні з вёскі ў горад738.
в)	Маламетражныя кватэры ў мікрараёнах
На пачатку 1960-х гг. дзякуючы заснаванай на ўзвядзенні панэльных дамоў праграме забудовы мікрараёнаў не толькі быў пераадолены востры недахоп жылля, але і распаўсюдзіўся гарадскі лад жыцця. У сувязі з масавым перасяленнем мігрантаў першага пакалення ў “хрушчобы” на другі план адышлі баракі,
73(1 ДАМВ, ф. 69, воп. 6, спр. 595, арк. 77—81.
737	ДАМВ, ф. 69, воп. 6, спр. 603, арк. 70—74.
738	Пар. з Масквой: Мнгранты в крупном городе: нсторня семьн Шннелевых // Судьбы людей: Россня. XX век. Бнографнн семей как о&ьект соцнологяческого нсследовання / отв. ред.: В. Семенова, Е. Фотеева. Москва, 1996. С. 70-98; Долгнх Е. Мнграцнонные проекты сквозь прнзму ннднвндуального жнзненного опыта II Тамсама. С. 355—372; Семенова В. Равенство в нніцете: снмвол н значенне “коммуналок” II Тамсама. С. 373—389, тут с. 383.
драўляныя дамы і камуналкі. Атрыманне асобнай кватэры для болыпасці насельніпдва ўпершыню зрабіла магчымым “сыход” у прыватнае жыццё739. Але перасяленне азмрочвалі і недахопы ў будаўніцтве. на адрас якога з усіх бакоў гучала крытыка, і маламетражныя ды малагабарытныя кватэры. якія не адпавядалі патрэбам нават адной сям’і з адным — двума дзецьмі. У гэтым сэнсе ўрбанізацыя пасля Другой сусветнай вайны прывяла да знікнення традыцыйнай вялікай сям’і. Характэрным у гэтай сувязі было памяншэнне да мінімальнай плошчы кухні — цэнтра жыцця сям’і. Хоць жыхары мікрараёнаў у кватэрах мелі цэнтральнае ацяпленне, ванну і туалет (калі ўсё было падключана і працавала), яны плацілі за гэта сацыяльнай адчужанасцю. Жыццё ў асобных кватэрах не спрыяла з’яўленню новых кантактаў, а з-за дрэннай гукаізаляцьгі ў кватэрах узнікалі канфлікты з суседзямі. 3 прычыны арыентацыі жыхароў на сям’ю і наяўнасці сацыяльнага забеспячэння на прадпрыемствах канцэпцыя калектыўнага добрасуседства была асуджана на правал740.
Характэрна, што катэгорыя асобнай кватэры пачала выконваць ролю ў савецкай сацыяльнай статыстыцы толькі з пачатку 1960-х гг. Усесаюзная інвентарызацыя гарадскога жьтллёвага фонду на 1 сіудзеня 1960 г. дае ўяўленне пра сітуацыю ў віінску ў пачатку масавага жыллёвага будаўніпдва. Паводле да. ?еных, тры чвэрці насельншдва жылі ў шматкватэрных дамах і б.іраках дзяржаўнага сектара, а адна чвэрць -у драўляных дамах прыватнага сектара (табліца 30). Пры гэтым трэба ўлічваць, што ^ожныя дзве з трох дзяржаўных кватэр былі камуналкамі741 і што сёмую
739 Пар.: Shlapentokh V. Public and Private Life of the Soviet People. Chan­ging Values in Post-Stalin-Russia. New York, 1989; Kharkhodin O. Reveal and Dissimulate: A Genealogy of Private Life in Soviet Russia // Public and Private in Thought and Practice. Perspectives on a Grand Dichotomy / Ed. by Weintraub J., Kumar K. Chicago I London, 1997. P. 333-363; Вайль П., Геннс A. 60-e. Мнр советского человека. Нзд. 2-e, нспр. Москва, 1998.