• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

    Мінскі феномен

    Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
    Томас М. Бон

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 436с.
    Мінск 2016
    138.71 МБ
    век не можа вырашацца простым “росчыркам пяра”. Відавочна, жыхары мелі на ўвазе ўзяты XX з’ездам партыі 1956 г. курс на карэнны пералом у жыцці краіны, бо сваю скаргу скончылі легкадумнай, на думку функцыянераў, заўвагай наконт таго, што “часы дыктату” прайшлі.
    Урэшце жыхарам удалося адстаяць свае інтарэсы ў барацьбе супраць домакіраўніцтва і будаўнічага трэста па ўсіх пунктах. 4 верасня 1958 г. выканаўчы камітэт прыняў рашэнне выставіць рахунак на суму каля 17 тыс. рублёў за перарасход пры аплаце вады і ацяплення домакіраўніцтву, а не жыхарам. 30 верасня 1958 г. начальнік будтрэста паведаміў, што ўсе недахопы ў дамах №№ 77, 81, 83, 85, 87, 89, 118, 120, 121 і 132 выпраўленыя. Пры гэтым ён не забыўся згадаць, што жыхары самі вінаватыя ў многіх выпадках вымушанага рамонту, бо самавольна ставілі антэны і выкідалі смецце праз адчыненыя вокны, наносячы тым самым шкоду дамам.
    Тым не менш радасць жыхароў была нядоўгай. 20 лютага 1959 г. “Советская Белоруссня” апублікавала ліст жыхароў заселенага на год раней дома № 73 па вул. Карла Лібкнехта, якія зноў скардзіліся на вільготныя сцены і недастатковае ацяпленне779. All красавіка 1963 г. 32 жыхары дамоў №№ 116, 120 і 126 па вуліцах Розы Люксембург і Карла Лібкнехта паскардзіліся ў Дзяржкантроль на тое, што трэці паверх у другой палове дня не забяспечваецца вадой780. Нарэшце 25 жніўня 1965 г. “Советская Белоруссня”, абагульняючы скаргі жыхароў адпаведнага раёна, паведаміла, што на ўвесь раён ёсць толькі два прадуктовыя магазіны і адна булачная, недастаткова зялёных насаджэнняў. Побач з дамамі №№ 208, 210, 214 і 216 утварылася некалькі велізарных лужын, бо пры планаванні не прадугледзелі сцёкаў. Пры пераносе ацяпляльнай лініі дамы №№ 156, 172 і 174 апынуліся адрэзанымі як ад галоўнай вуліцы, так і ад школы і дзіцячага садка, бо забыліся зноў пакласці асфальт і зрабіць тратуары781.
    Такім чынам, для гісторыі важнасць гэтага прыкладу, які дэманструе паўсядзённыя праблемы “сацыялістычнага горада”, складаецца ў рэакцыі грамадзян. Яны скарысталіся той свабодай дзеянняў, якую ім дала КПСС пад кіраўніцтвам Хрушчова
    779 Кто же не устраннт недостаткн II СБ. 20.2.1959. № 43. С. 3.
    780 НАРБ. ф. 911, воп. 3, спр. 809, арк. 125-126.
    781 Леонндов Н. Улнцы родного города // СБ. 25.8.1965. № 200. С. 2.
    ў імкненні пазбавіцца ад “культу асобы” і дазволіць спраўдзіцца прынцыпу “калектыўнага кіравання”. Наяўнасць гэтых перадумоў прывяла да фармавання супольнасцяў з агульнымі інтарэсамі і да адкрытасці механізмаў улады. Голас народа змог знайсці шляхі для выражэння, бо памяняліся законы партыйнага жыцця. Такімчынам, сутнасць справы заключалася ў супрацьстаянні жыхароў і бюракратыі. Пры гэтым зварот у дзяржаўную інстанцыю, якой на мясцовым узроўні быў райвыканкам, сімвалізаваў перавагу патрыярхальнага мыслення ў палітычнай культуры. Аднак недахопы, якія выклікалі незадаволенасць, з прычыны неэфектыўнасці сістэмы не былі належным чынам ліквідаваны.
    3	Пяцідзясятнікі “уцекачы” з савецкага грамадства
    Трагедыя гісторыкаў у тым, што яны пры пошуку ў архівах “рэальнай гісторыі” і “аб’ектыўнай праўды” церпяць няўдачу. Яны хочуць атрымаць доступ да звестак пра лёс простых людзей, але могуць зразумець што-небудзь толькі праз прызму ўспрымання бюракратаў, праз іх ацэнку паводзінаў “падданых”. Між тым рэканструкцыя фактаў уяўляе сабой толькі першы крок гістарычнага метаду. Майстэрства складаецца хутчэй у тым, каб пад час працы з крыніцамі ставіць пытанні, якія робяць магчымай інтэрпрэтацыю падзей у рамках гістарычнага кантэксту. Калі гаворка ідзе пра гарадское жыццё ў сацыялістычным грамадстве, то ўсё ўскладняецца тым, што “грамадзянскай супольнасці” практьгчна не існавала. Наадварот, манаполія “партыйнай грамадскасці” прадугледжвала татальны кантроль над грамадствам782. Альтэрнатыва даследаванне гісторыі рэлігійных суполак і сектаў у Савецкім Саюзе, якая застаецца вядомай
    '82Пар.: Shlapentokh V. Public and Private Life of the Soviet People.
    Changing Values in Post-Stalin-Russia. New York, 1989; Вайль IL, ГеннсА. 60-e. Мнр советского человека. Нзд. 2-е, нспр. Москва, 1998; Kharkhodin О. The Collective and the Individual in Russia. A Study of Practices. Berkeley / Los Angeles / London, 1999; Групшн Б. A. Четыpe жнзнн Росснн в зеркале опросов обіцественного мнення. Очеркн массового сознання росснян времен Хруіцева, Брежнева, Горбачева н Ельцяна. Жнзнь 1-я. Эпоха Хрушева. Жнзнь 2-я. Эпоха Брежнева. Москва, 2001-2003; Spharen von Offentlichkeit in Gesellschaften sowjetischen Typs. Zwischen partei-staatlicher Selbstinszenierung
    толькі ў агульных рысах783. Пры гэтым неабходна паставіць наступныя пытанні: дзе знаходзіліся ў Мінску сферы, у якіх маглі фармавацца незалежныя групы? якой ступенню свабоды дзеянняў валодалі гэтыя групы? чаму савецкая ўлада не перашкаджала стварэнню і функцыянаванню такіх груп? На падставе гэтых пытанняў павінны быць знойдзены аргументы, якія абгрунтоўваюць наступныя тэзісы: 1. Пяцідзясятнікі адчувалі сябе ў беларускай сталіцы як дома, аднак будавалі сваё жыццё нібы па-за Савецкім Саюзам. 2. Камуністычная партыя і камсамол баяліся вуліцы, а не ўніверсітэтаў. 3. У гісторыі Беларусі грамадзянская мужнасць у меншай ступені праяўляецца ў разважаннях інтэлігенцыі, чым у паводзінах простых людзей.
    Рух пяцідзесятнікаў, які зарадзіўся ў пачатку XX ст. у ЗША, ужо ў першай палове 1920-х гг. дасягнуў Савецкага Саюза. У 1930-я гг., у эпоху сталінізму, члены Саюза хрысціян веры евангельскай пераследаваліся гэтак жа, як і члены іншых рэлігійных абшчын. Пачатак Другой сусветнай вайны суправаджаўся зменай у савецкай палітыцы ў дачыненні да рэлігіі. Была зроблена спроба ўзмацніць кантроль над пратэстанцкімі суполкамі з дапамогай цэнтралізацыі царкоўнага праўлення: у 1944 г. гэта прывяло да аб’яднання хрысціян евангельскага напрамку з баптыстамі. У 1945 г. да Усесаюзнага савета евангельскіх хрысціян-баптыстаў далучыліся пяцідзясятнікі. Так званае “Жнівеньскае пагадненне” прадугледжвала хрыпгчэнне святым духам з улікам і без уліку “гаварэння на розных мовах”, што выцесніла гласалалію з грамадскіх рэлігійных абрадаў. У гэтых умовах палова савецкіх пяцідзясятнікаў супраціўлялася аб’яднанню з афіцыйна зарэгістраванымі дзяржавай евангельскімі хрысціянамі-баптыстамі, замест гэтага аддаючы перавагу нелегальнаму становішчу. Пры Хрушчове ў аснове аднаўлення пераследу рэлігіі ляжала ўзмацненне атэістычнай прапаганды
    und kirchlichen Gegenwelten I Hrsg. v. Rittersporn G., Rolf M., Beh­rends J. C. Frankfurt am Main u.a., 2003.
    783	flap.: Candle in the Wind. Religion in the Soviet Union I Ed. By Shirley E. U. Jr., Rowe M. Lanham, Mad. I London, 1989; Religionen in der UdSSR. Unbekannte Vielfalt in Geschichte und Gegenwart / Hrsg. v. Basse 0., Stricker G. Zollikon, 1989; Religious Policy in the Soviet Un­ion I Ed. by Ramet S. P. Cambridge, 1993; Anderson J. Religion, State and Politics in the Soviet Union and Successor States. Cambridge I New York / Melbourne, 1994; Davis N. A Long Walk to Church. A Contem­porary History of Russian Orthodoxy. Boulder I San Francisco / Oxford, 1995.
    і рэпрэсій супраць царкоўнага кіраўніцтва. Так, у 1960 г. Усесаюзны савет евангельскіх хрысціян-баптыстаў прыняў новы статут для абшчын і адпаведную інструкцыю для царкоўных старастаў, якія прадугледжвалі абмежаванні ў місіянерскай дзейнасці і ў служэнні ў зарэгістраваных памяшканнях. У святле гэтага людзі праходзілі абрад хрышчэння толькі пасля дасягнення 30 гадоў і толькі пасля заканчэння трохгадовага выпрабавальнага тэрміну; была спынена праца з дзецьмі і моладдзю, абмежаваны кантакты з іншымі абшчынамі; скарацілася колькасць музычных інструментаў, якія выкарыстоўваліся пад час набажэнства. Хоць гэтыя правілы былі перагледжаны на ўсесаюзнай канферэнцыі ў 1963 г., нелегальны “Саюз абшчын” з уласным саветам адцзяліўся ад Усесаюзнага савета евангельскіх хрысціян-баптыстаў. У 1970-я гг. згадка пра скептычна настроеных пяцідзясятнікаў трапіла ў загалоўкі буйных заходніх сродкаў масавай інфармацыі. Гэта адбылося пасля таго, як некаторыя з іх, звярнуўшыся ў амбасаду ЗША, захацелі дамагчыся выезду з Савецкага Саюза. Каб не дапусціць ад’езду савецкіх пяцідзясятнікаў з краіны, Крэмль прыняў рашэнне аб рэгістрацыі аўтаномных абшчын хрысціян евангельскай веры784.
    Што тычыцца пасляваеннай гісторыі Мінска, то дзейнасць пяцідзясятнікаў зафіксавана толькі ў справаздачах у Савет Міністраў БССР упаўнаважаных па справах рэлігійных культаў — прадстаўнікоў органа ўлады, створанага ў 1966 г. у выніку аб’яднання пасады ўпаўнаважанага па справах праваслаўнай царквы з пасадай упаўнаважанага па справах рэлігій. У першай палове 1960-х гг. упаўнаважаным па справах рэлігійных культаў у Мінскай вобласці быў А. Панамароў. У другой палове 1960-х гг. яго змяніў A. I. Лагвіненка. Па стылі справаздач можна зразумець, што ўпаўнаважаны быў адукаваным чалавекам. Часам аўтар асуджаў сітуацыю з доляй іроніі. Кідаецца ў вочы, наколькі педантычна выконваліся абавязкі названага
    784 Пар.: Lane С. Christian Religion in the Soviet Union. A Sociological Stu­dy. Albany, 1978. P. 138-191; Sawatsky W. Soviet Evangelicals Since World War II. Kitchener, Or., 1981; Alexeyeva L. Soviet Dissent. Con­temporary Movements for National, Religious, and Human Rights. Midd­letown I Conn., 1985, P. 201—231; Fletcher W. C. Soviet Charismatics. The Pentecostals in the USSR. New York I Berne I Frankfurt am Main, 1985; Іісторня евангельскнх хрнстнан-баптнстов в СССР. Москва, 1989; Hollenweger W. J. Charismatisch-pfingstliches Christentum. Herkunft, Situation, okumenische Chancen. Gottingen, 1997.
    ведамства. У цэлым праца ўпаўнаважанага па справах рэлігій праходзіла, мяркуючы па ўсім, спакойна. Стваралі праблемы толькі пяцідзясятнікі. Хоць яны і даймалі ведамства сваёй непачцівасцю, але ў савецкім дзяржаўным апараце не было, відавочна, іншай інстанцыі, якая б падзяліла з ім гэтыя клопаты785. На што ж скардзіліся ўпаўнаважаныя па справах рэлігій?
    Пры ўзмацненні атэістычнай прапаганды ў часы Хрушчова ў Мінску ў сярэдзіне 1950-х гг. упершыню пасля вайны была адзначана незалежная дзейнасць пяцідзясятнікаў786. Аднак толькі пасля пашырэння рысы Мінска ў 1959 г. справа дайшла да сістэматычнага кантролю ў рамках пераследу царквы ва ўсесаюзным маштабе. У жылым раёне паўднёва-ўсходняй прамысловай часткі горада, а таксама ў пасёлках Дражня і Сцяпянка на ўсходзе горада былі створаны тры групы колькасцю 120 чалавек, якія неўзабаве аб’ядналіся ў адну суполку пад кіраўніцтвам токара-матарыста трактарнага завода Мікалая Кібалкі. Члены абшчыны былі пераважна рабочымі сярэдняга ўзросту і вялі звыклы для іх сельскі лад жыцця.