Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
Аб ільготах, якія пры гэтым даваліся некаторым гараджанам, паведамляецца ў справаздачы начальніка ўпраўлення міліцыі Мінгарвыканкама А. Прыбыткова пра “времянкн” ў Сталінскім раёне за травень 1961 г. 3 708 “времянок”, налічаных у лістападзе 1957 г., 48 былі пабудаваны ў 1950 г., 52 у 1951-52 гг„ 141 -у 1953-54 гг., 148-у 1955 г„ 187-у 1956 і 132 — у 1957 г. У сувязі з пашырэннем рысы горада ў 1959 г. да Сталінскага раёна павінны былі далучыць 10 пасёлкаў з 600 “времянкамн”. Паводле распараджэння Мінгарвыканкама і Мінскага гаркама КПБ ад 18 чэрвеня 1958 г. і Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 18 чэрвеня 1958 г., 150 “времянок” знеслі ў ходзе рэканструкцыі горада. У якасці
580 Пар.: ч. IV. 2. а.
581 НАРБ. ф. 7, воп. 4, спр. 2241, арк. 376-380.
582 Жіілніцное законодательство. Мннск, 1961. С. 225—228.
583 Сборннк законов Белорусской ССР н указов Презндпума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938—1973. Т. 1. Міінск, 1974. С. 378. Пар.: ч. III. 1. с.
кампенсацыі ўладальнікі атрымалі кватэры або зямельныя ўчасткі для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. У 64 выпадках людзі перапрадалі запланаваныя пад знос “времянкн”. У выніку ў Сталінскім раёне на 15 лютага 1961 г. налічвалася 1160 “времянок”, у якіх жылі 5024 чалавекі, з іх 551 без прапіскі584.
Наколькі вынаходлівымі маглі быць мігранты, калі гаворка ішла пра тое, каб атрымаць прапіску, сведчаць паводзіны 86 сем’яў, што жылі з 1955 г. у 78 “времянках” у пасёлку Дражня, які 8 жніўня 1959 г. адышоў да Сталінскага раёна Мінска. Пасля таго як 30 чэрвеня 1960 г. Мінгарвыканкам перадаў Мінскаму маторнаму заводу тэрыторыю, на якой знаходзіліся “времянкн”, пад забудову і загадаў пры гэтым пакрыць страты жыхарам, сталі адбывацца дзіўныя рэчы, як вынікала са справаздачы дырэктара маторнага завода ад 24 траўня 1961 г. 3 аднаго боку, уладальнікі “времянок” сталі здаваць жыллё людзям, якія хацелі на падставе гэтага атрымаць прапіску. Каб надаць сваім дзеянням законны выгляд, яны ў тэрміновым парадку пачалі ставіць новыя дзверы ў “времянках”, якія дзякуючы гэтаму атрымлівалі выгляд шматсямейных дамоў. 3 іншага боку, уладальнікі “времянок” настойліва прэтэндавалі на новыя кватэры. Для гэтага паспешліва заключаліся шлюбы з мэтай атрымання кватэр большай плошчы. Акрамя таго, мелі месца выпадкі, калі людзі афіцыйна нідзе не працавалі, а зараблялі на жыццё тым, што здавалі свае “времянкн”685.
26 траўня 1961 г. начальнік Мінскага адраснага стала і ўпаўнаважаны аддзела па барацьбе з крадзяжом сацыялістычнай уласнанасці ўпраўлення міліцыі Мінгарвыканкама падрыхтавалі дасье на згаданых у справаздачы людзей586. Яно ўяўляла сабой пярэстую карціну розных граняў рынку нерухомасці ў “сацыялістычным горадзе”.
1.	3 1958 г. не прапісаны ў Мінску мужчына, рускі па нацыянальнасці, працаваў сталяром на будаўнічым прадпрыемстве. Апрача гэтага, ён займаўся будаўніцтвам і продажам “времянок”. За “времянкн” памерам 9x8 м ён атрымліваў 3 тыс. рублёў; за “времянкн” памерам 4,5 х 4,2 м 1500 рублёў (для параў-
581 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 223, арк. 311—313.
585 Тамсама, арк. 300-303.
580 Тамсама, арк. 304-307.
нання сярэднямесячны заробак складаў каля 1 тыс. рублёў). 22 красавіка 1961 г. ён незаконна ўсяліўся ў фінскі домік ад маторнага завода, які быў пабудаваны для перасяленцаў. Толькі па распараджэнні пракурора і пры садзейнічанні міліцыі яго ўдалося выселіць.
2.	Цыган з-пад Каўнаса, прапісаны з 1 сакавіка 1957 г. у вёсцы Вялікая Слепня Мінскага раёна, у 1958 г. купіў “времянку” ў пасёлку Дражня за 1 тыс. рублёў. У 1959 г. ён працаваў на дрывяным складзе, у 1960 г. — у дарожным будаўніцтве. 3 пачатку 1961 г. ён нідзе афіцыйна не працаваў, але пры гэтым адмовіўся ад прапановы працаваць на трактарным заводзе. Таму 4 красавіка 1961 г. раённае аддзяленне міліцыі запатрабавала, каб ён падаў даведку з месца працы на працягу пяці дзён. Яго сям’я складалася з жонкі і трох дачок. На той момант сям’я жыла ў доме ў Паўночным пасёлку, які яна атрымала ад маторнага завода ў якасці кампенсацыі за знос “времянкн”. Сваё новае жыллё сям’я абставіла мэбляй за 20 250 рублёў. Паколькі сярэднямесячны даход у той час быў роўны прыблізна 1 тыс. рублёў, гаворка ішла, паводле пратакола, складзенага супрацоўнікам міліцыі, аб астранамічнай суме.
3.	Цыган, родам з Ленінграда, перасяліўся ў снежні 1957 г. з Калінінградскай вобласці ў Мінск і 5 студзеня 1958 г. афіцыйна прапісаўся. У 1959 г. ён купіў у Дражні “времянку” за 2800 рублёў. Ен звольніўся з гарачага цэха шарыкападшыпнікавага завода, бо з 1958 г. знаходзіўся на ўліку ў туберкулёзным дыспансеры. Пасля гэтага падзарабляў фурманам. Сям’я, якая прыехала з Оршы, складалася з беспрацоўнай жонкі (18 лютага 1959 г. яна прапісалася ў Мінску), а таксама дзвюх дачок і брата, які таксама працаваў фурманам. 24 сакавіка і 4 красавіка 1961 г. раённае аддзяленне міліцыі патрабавала ў яго брата на працягу пяці дзён падаць даведку з месца працы. Пасля зносу “времянкн”, якую павінны былі перанесці на іншае месца, сям’я часова размяшчалася ў фінскім доміку ад маторнага завода ў Паўночным пасёлку і на той момант не мела прапіскі.
4.	Цыган з Віцебскай вобласці з 1946 г. ггражываў у Мінску. 3 1946 да 1953 г. ён нідзе афіцыйна не працаваў. 3 1953 да 1958 г. працаваў на трактарным заводзе кіроўцам і зваршчыкам, часова быў заняты на пракладцы электрасеткі і з 1959 г. зноў працаваў кіроўцам. 3-за хваробы ён знаходзіўся на лячэнні з лютага да траўня 1961 г. і быў вызвалены ад цяжкай працы
тэрмінам на шэсць месяцаў. Яго сям’я складалася з грамадзянскай жонкі, дзвюх яе дачок ад першага шлюбу, а таксама яго сястры з мужам і дачкой. Муж сястры жыў у Мінску з лістапада 1959 г. пасля дэмабілізацыі з войска і са студзеня 1961 г. працаваў на трактарным заводзе. Сям’я жыла ў Паўночным пасёлку, у доме, выдзеленым маторным заводам.
5.	Карэнны мінчук прадаў сваю “времянку” ў пасёлку Дражня ў верасні 1960 г. за 1500 рублёў. У кастрычніку 1958 г. ён звольніўся з Міністэрства сувязі, дзе працаваў кіроўцам, і да лістапада 1960 г. нідзе афіцыйна не працаваў, пакуль не ўладкаваўся вартаўніком на будаўнічае прадпрыемства. У 1960 г. ён прадаў свой аўтамабіль “Масквіч-407” па спекулятыўнай цане і замест яго набыў “Волгу М-21”. Яго сям’я складалася з жонкі, пасынка і трох дачок. Хоць сям’я жыла ў той час на іншай вуліцы, яна ўсё яшчэ была прапісана па адрасе іх былой “времянкн”587.
Рашэнне праблемы пазначылася 12 траўня і 20 ліпеня 1961 г., калі Мінгарвыканкам распарадзіўся зарэгістраваць 162 адзінкі нерухомай маёмасці як прыватную ўласнасць. Тым самым была ўзаконена тагачасная сітуацыя588. I калі ў 1963 г. індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў межах горада канчаткова забаранілі, праблема “самавольнага будаўніцтва” больш не ўзнікала589.
в)	Лімітчыкі на мінскіх прадпрыемствах
Арганізаваны набор рабочай сілы з беларускай правінцыі мінскімі прадпрыемствамі ў 1960-я гг. пацягнуў за сабой утварэнне новага сацыяльнага пласта ў беларускай сталіцы. Тое, што Мінгарвыканкам дазволіў прадпрыемствам у выглядзе выключэння набіраць людзей з сельскай мясцовасці і прапісваць іх без уліку санітарнай нормы, упершыню адзначаецца
587 Тамсама.
see размова ід3е Пра дамы. пабудаваныя пераважна ў пасляваенны час: 52 дамы па 1-м, 2-м і 3-м Трубным завулку, 51 дом па 4-м і 5-м Сляпнянскім завулку, 27 дамоў па Сакалянскім завулку, 22 дамы па вуліцы ІПэйііічы, па 2 дамы па Брэсцкім завулку, вуліп.ы Мядзвежына і вуліцы Мендзялеева, а таксама па адным доме па вул. Ключавой, вул. Савецкіх пагранічнікаў, вул. Собінава і па завулку Вільямса. ДАМВ. ф. 6, воп. 3, спр. 137, арк. 16—19; спр. 142, арк. 18—24.
688 Пар.: ч. V.
ў справаздачы ад 12 студзеня 1963 г. начальніка ўпраўлення міліцыі Мінгарвыканкама П. Жука Міністэрству ўнутраных спраў590. Прававой асновай гэтага спецыяльнага дазволу стала рашэнне Мінгарвыканкама ад 9 траўня 1963 г. 3 рашэння вынікала, што дазвол на часовую прапіску тэрмінам на адзін год выдаваўся ў выпадку, калі прадпрыемствы хадайнічалі аб наборы працоўнай сілы з правінцыі і гарантавалі жылплошчу ў горадзе. Пасля заканчэння гэтага тэрміну прадпрыемствы павінны былі вырашаць пытанне аб працягу прапіскі на наступныя пяць гадоў. У выпадку ж заўчаснага звальнення рабочага необходна было паведаміць у міліцыю і пазбавіць яго права на жыллё ад прадпрыемства591. Калі праз пяць гадоў пасля гэтага рашэння ў лімітчыкаў першай хвалі міналі дагаворы, неабходна было прымаць новае рашэнне аб іх далейшым знаходжанні ў горадзе. 8 лютага 1968 г. Мінгарвыканкам дазволіў выдаваць пастаянную прапіску пры ўмове, калі работнік працягваў працаваць на дадзеным прадпрыемстве і мог прад’явіць для прапіскі жылплошчу, адпаведную санітарнай норме592. Гэтымі рашэннямі стварылі перадумовы для таго, каб гарадскі рынак рабочай сілы ўзбагаціўся за кошт таннага і бяспраўнага люмпен-пралетарыяту. Для лімітчыкаў выраз “гарадское паветра робіць свабодным” губляў сэнс, бо іх прапіска залежала ад самавольства кіраўнікоў прадпрыемстваў і іх не ставілі ў чаргу на атрыманне кватэры.
Захаваўся шэраг хадайнінтваў у Мінгарвыканкам за 1965­1966 гг., дзе прадпрыемствы і арганізацыі спрабавалі атрымаць дазвол на набор рабочай сілы. Абгрунтаванні гэтых хадайніцтваў паказальныя для сацыяльнага статусу лімітчыкаў і для самаацэнкі карэнных жыхароў. 3 аднаго боку, для далейшага павышэння паказчыкаў вытворчасці было недастаткова наяўных рабочых. 3 іншага боку, гараджан не задавальнялі неспрыяльныя ўмовы працы і нізкааплатныя пасады. Дэфіцыт рабочай сілы асабліва востра адчуваўся ў сферы абслугоўвання. Адным словам, лімітчыкі павінны былі выконваць ролю некваліфікаваных падсобных рабочых на ніжняй прыступцы сацыяльнай іерархіі з самым нізкім прыбыткам: займацца ручной працай на прамысловых прадггрыемствах, працаваць прыбіральшчы-
690 АМУС, ф. 35, воп. 1, спр. 21, арк. 122-133, тут арк. 126—127.
591	ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 253, арк. 26-29.
592	ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 578, арк. 118—124.
камі, падсобнымі рабочымі ў сталовых, гардэробшчыкамі і вартаўнікамі593.
Тым не менш, у канцы 1960-х гг. часовыя працоўныя месцы для лімітчыкаў сталі галоўным “шлюзам” для перасялення ў сталіцу. Паводле звестак, пададзеных намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Піскаровым 29 верасня 1969 г., амаль 40% усіх выдадзеных дазволаў на прапіску былі звязаны з адмысловымі дазволамі594. Класіфікацыя па сацыяльных катэгорыях 45 500 прапісак, выдадзеных у 1967 г., сведчыць аб памеры праблемы: сярод прапісаных было 17 700 лімітчыкаў і членаў іх сем’яў (39%), 13 тыс. студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (28,4%), 6800 членаў сем’яў (15%) і 3800 ваеннаслужачых або дэмабілізаваных (8,2%). На фоне агульнага недахопу жылля нядзіўна, што толькі 900 чалавек, або 2% усіх упершыню прапісаных, маглі падаць даведкі аб наяўнасці жылля, што адпавядала б санітарнай норме, і ўзаконіць сваё пражыванне ў горадзе (табліца 11). У гэтым сэнсе Мінск быў па-сапраўднаму “закрытым горадам” для шырокіх слаёў беларускага насельніцтва.