Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
3 гэтай прычыны старшыня Мінгарвыканкама В. I. Шарапаў праз два гады быў вымушаны выступіць з паўторнай ініцыятывай, каб паскорыць “закрыццё” горада. 7 ліпеня 1958 г. ён падаў сакратару ЦК КПБ К. Т. Мазураву справаздачу аб дэфіцыце жылля ў Мінску і падняў пытанне аб прыняцці наступных мер: а) для атрымання прапіскі санітарную норму неабходна павысіць з 9 кв. м да 12 кв. м на чалавека; б) прыём на працу іншагародніх дазваляць толькі ў тым выпадку, калі адпаведныя прадпрыемствы будуць давапь ім жылплошчу; в) пазбавіць прадпрыемствы права выдзялення кватэр і цалкам перадаць гэта райвыканкамам; г) жыллё, якім не карыстаюода ці якое не здаецца ў наём, варта перадаваць дзяржаве; д) абмежаваць
506 Тамсама, арк. 37-39.
колькасць пакояў да пяці ў прыватных дамах; е) здаваць жыллё ў наём толькі з дазволу жыллёвых ведамстваў; ё) гарвыканкам павінен атрымаць магчымасць прымаць рашэнне аб зносе самавольна пабудаваных дамоў на працягу трох месяцаў; ж) нелегальныя будаўнічыя працы варта абкладаць штрафам у памеры 5 тыс. рублёў; з) забараніць перадачу кватэр членам сям’і пры пераездзе507. Сваю задачу Шарапаў бачыў, відавочна, у тым, каб абараніць інтарэсы мясцовага насельніцтва ад мігрантаў, якіх прыцягвалі перавагі жыцця ў сталіцы. Гэтаму, на яго думку, павінна было спрыяць пашырэнне кампетэнцый Мінгарвыканкама ў пытанні абмежавання свабоды выбару месца жыхарства. Такім чынам, яго прапановы нагадваюць калейдаскоп, у якім пераламляюцца самыя розныя грані нелегальнага і паўлегальнага пражывання ў горадзе.
3-за перанаселенасці горада існавала патрэба ў новых дзеяннях, таму 7 жніўня 1958 г. Мінгарвыканкам унёс два дапаўненні ў сістэму прапіскі ад 12 красавіка 1956 г. 3 аднаго боку, міліцыі забаранялася прапісваць людзей у кватэрах, што знаходзіліся на тэрыторыі прадпрыемстваў, у падвалах, грамадскіх памяшканнях (так званых “чырвоных кутках”) і “времянках”. У інтэрнаты для несямейных нельга было падсяляць членаў сям’і. 3 іншага боку, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў забаранялася браць на працу людзей без прапіскі і пашпартоў. Акрамя таго, дазвалялася прымаць на працу людзей з правінцыі толькі пры адсутнасці такіх спецыялістаў на мясцовым рынку працы і пры ўмове надзялення іх жылплошчай508. Так Мінгарвыканкам забяспечыў сябе юрыдычным інструментарыем, які адпавядаў рэальным умовам і на нейкі час прыпыніў рост нелегальнай міграцыі ў горад.
Тое, што рашэнне аб павышэнні санітарнай нормы індывідуальнай жылой плошчы да ўтапічнага памеру ў 12 кв. м было адкладзена, не паўплывала на сітуацыю (у рэчаіснасці санітарная норма агульнай жылой плошчы, якая ўключала яшчэ кухню, санвузел і пярэдні пакой, вырасла паступова з 8,4 кв. м у 1960 г. да 12,5 кв. м у 1975 г. табліца 16). Відавочна, ЦК КПБ не лічыў магчымым пайсці насустрач гэтым ініцыятывам без кансультацыі з Масквой, бо 23 верасня 1958 г. загадчык аддзела будаўшцтва і камунальнай гаспадаркі ЦК КПБ парэкамен-
607 НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 27, арк. 122—124.
608 ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 685, арк. 111.
даваў Першаму сакратару ЦК КПБ К. Т. Мазураву дачакацца прыняцця рашэння на саюзным узроўні509. Паколькі млын савецкай бюракратыі круціўся павольна, Шарапаў быў вымушаны ў 1960 і 1963 гг. зрабіць яшчэ дзве спробы, каб паскорыць прыняцце рашэння. ЦК КПБ адказаў адмовай на прапанову, унесеную ў 1960 г., матывуючы гэта запланаваным скарачэннем Узброеных сіл. I толькі прапанова ад 14 лютага 1963 г. прывяла да поспеху. Шарапаў спаслаўся на тое, што санітарная норма ў Кіеве складае 13,65 кв. м, у Тбілісі — 13 кв. м, у Рызе — 12 кв. м і ў Вільнюсе 12 кв. м510. Пасля Мінгарвыканкам сваім рашэннем ад 12 красавіка 1963 г. унёс тры ўдакладненні ў сістэму прапіскі ў беларускай сталіцы: 1) у жылых дамах санітарная норма была павялічана з 9 да 12 кв. м на чалавека, у студэнцкіх інтэрнатах зніжана з 6,5 да 6 кв. м, а ў працоўных інтэрнатах засталася ранейшай — 4,5 кв. м; 2) у прыватных дамах дапускалася прапіска толькі аднаго кватаранта на год; 3) маладых спецыялістаў, якія пасля заканчэння інстытута або тэхнікума знаходзілі месца працы ў Мінску, павінны прапісваць без уліку санітарнай нормы511.
Наколькі непаслядоўнымі былі мерапрыемствы па “закрыцці” горада, можна меркаваць па тым, што патрэба прадпрыемстваў у рабочай сіле прымусіла Мінгарвыканкам ужо праз месяц зноў унесці змены ў правілы прапіскі. Пастановай ад 9 траўня 1963 г. былі створаны прававыя асновы для ўзнікнення ў горадзе новага сацыяльнага шіаста — “лімітчыкаў”. Новае палажэнне гучала наступным чынам: у выпадках, калі прадпрыемствы набіралі работнікаў і забяспечвалі іх жылплошчай, можна было атрымаць у міліцыі спецыяльны дазвол на часовую прапіску на адзін год. Пасля заканчэння гэтага тэрміну прадпрыемства павінна было выдаць даведку, якая дазваляла хадайнічаць аб працягу прапіскі на пяць гадоў. Калі работнік звальняўся да заканчэння гэтага тэрміну, яго пазбаўлялі прапіскі ў інтэрна-
W9 цдрБ ф 4 воп. 97, СПр 27, арк. 99-100. 51(1 НАРБ, ф. 4, воп. 97, спр. 138, арк. 35-36.
511 Апрача таго, планавалася прасіць Савет Міністраў БССР зрабіць больш жорсткімі абмежавальныя меры. Па-першае, планавалася ўнесці змены ў артыкул 145 Крымінальнага кодекса. У тым выпадку, калі домаўладальніка двойчы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за здачу жылля асобе без праігіскі, ён мог быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Па-другое, быў запрошаны дазвол на ўвядзенне прапіскі ў Мінскім раёне. ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 251, арк. 290.
це і паведамлялі ў міліцыю. Акрамя гэтага, заслугоўвае ўвагі яшчэ адно палажэнне. Яно тычылася тых, што мелі патрэбу ў жыллі, пражывалі ў інтэрнатах і планавалі стварэнне сям’і: асобам, якія мелі пастаянную прапіску і страцілі яе з-за пераезду, даваўся дазвол на прапіску без уліку санітарнай нормы. Такім чынам, гэтымі двума палажэннямі ўносіліся паслабленні ў сістэму прапіскі як у інтарэсах прадпрыемстваў, так і ў інтарэсах грамадзян512.
Але становішча па-ранейшаму заставалася незразумелым і нельга было выключыць складаныя сітуацыі ў асобных выпадках, таму 8 лютага 1968 г. Мінгарвыканкам унёс чарговыя папраўкі і тым самым пашырыў кола асаблівых выпадкаў: 1) забаранялася здаваць у арэнду жылое памяшканне ў бараках і старых дамах; 2) забаранялася прыняцце на працу людзей, якія не маглі штодня дабірацца ад месца жыхарства да месца працы, а таксама студэнтаў, прапіска якіх была абмежавана тэрмінам навучання; 3) па заявах прадпрыемстваў і арганізацый Мінгарвыканкам меў права дазваляць часовую прапіску, калі індывідуальная жылплопгча адпавядала норме для рабочага інтэрната; пасля заканчэння тэрміну давалася пастаянная прапіска, калі людзі заставаліся гграцаваць на тым жа месцы і маглі пацвердзіць наяўнасць жылплошчы, якая адпавядала санітарнай норме; 4) акрамя таго, у асобных выпадках міліцыя мела права выдаваць спецыяльныя дазволы: а) асобам, якія працавалі ў Мінску болып за 5 гадоў без уліку санітарнай нормы, пры наяўнасці заяў ад прадпрыемстваў і арганізацый; б) асобам, якія бралі шлюб з жыхарамі Мінска; в) маладым спецыялістам, запатрабаваным у горадзе; г) мужу і жонцы, якія жылі ў інтэрнатах і ў якіх пасля шлюбу з’явілася магчымасць атрымаць уласную кватэру; тыя, што былі не ў шлюбе і жылі ў інтэрнатах, наадварот, залежалі ад заявы працадаўцаў513. Такім чынам, сістэма прапіскі ўяўляла сабой складаны набор палажэнняў, які з-за яго недасканаласці ўвесь час неабходна было мяняць, зыходзячы з рэалій жыцця. Што тычыцца 1970-х і 1980-х гг., то нічога канкрэтнага сказаць нельга, бо архіўныя справы за той перыяд часу яшчэ засакрэчаныя. Аднак калі б да іх быў доступ, то хутчэй за ўсё можна было б вызначыць, што і тыя гады характарызаваліся пэўнымі нюансамі ў сістэме праігіскі.
512 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 253, арк. 26-29.
613 ДАМВ, ф. 6, воп. 3, спр. 578, арк. 118-124.
б)	Парушэнні і злоўжыванні ў сістэме прапіскі
Мігранты без прапіскі не мелі законных падстаў для атрымання ў горадзе ітрацы і паступлення на вучобу, а таксама доступу да медыцынскіх паслуг. Аднак на самай справе мігранты і кіраўнікі на месцах парушалі правілы прапіскі з-за вялікай колькасці перасяленцаў і недахопу жылля. У гэтай сітуацыі жыццё ў горадзе для многіх мігрантаў рабілася магчымым з прычыны парушэння законаў, карупцыі і падману. 3 аднаго боку, органы ўлады парушалі службовыя інструкцыі; з другога мігранты вырашалі свае праблемы шляхам подкупу службовых асоб і падробкі пашпартоў. Выключэнні сталі правілам. Памяншэнне колькасці парушэнняў сістэмы прапіскі дасягалася толькі час ад часу, калі партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва чарговы раз прымала крокі па строгім захаванні прававых нормаў.
Нягледзячы на тое, што з 1956 г. Мінгарвыканкам кіраваўся наказам Хрушчова абмежаваць рост буйных гарадоў, у 1950-я гг. было незразумела, як на практыцы функцыянуе сістэма пратскі514. Хоць намаганні, якія з 1960 г. прыкладаліся для сістэматычнага ўліку парушэнняў, сведчылі пра імкненне да татальнага кантролю над грамадствам, дадзеныя пашпартнага стала міліцыі за паўгоддзе сведчаць, што колькасць парушэнняў знаходзілася ў межах дапушчальнага. Колькасць заведзеных адміністрацыйных сгграў паказвае, што ў цэлым парушэнні сістэмы прапіскі разглядаліся як дробнае правапарушэнне, а не як крымінальнае злачынства. Варта, аднак, адзначыць, што звесткі, якія дайшлі да нашага часу, маюць прабелы па асобных гадах. Акрамя таго, улік правапарушэнняў і абставін іх здзяйснення не абавязкова адпавядаў кожны год адной і той жа класіфікацыі. У дадатку ў табліцы XIV прыведзены звесткі толькі за кожнае другое паўгоддзе. Ад складання дадзеных двух паўгоддзяў вырашана было адмовіцца, бо двайны ўлік паўтаральных дадзеных сказіў бы карціну гадавой справаздачы.
514 На аснове справаздачы начальніка ўпраўлення міліцыі Сяргеева, з якой ён выступіў на паседжанні 10 кастрычніка 1957 г., вымалёўваецца прыблізная карціна. Па яго словах, на трактарным, аўтамабільным і веласіпедным заводах працавалі 1882 чалавекі, якія жылі ў Мінску без прапіскі. Яшчэ 1500 чалавек не перапрапісаліся пасля змены кватэры. ДАМВ, ф. 6, воп. 4, спр. 645, арк. 34—35.
Тым не менш, па табліцы, якая ахоплівае перыяд з 1961 да 1970 г., можна прасачыць некалькі цікавых тэндэнцый: 1) раз на паўгода кантраляваліся 500-1000 прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў. Апрача таго, у першай палове 1960-х гг. рэгулярна правяраліся больш за 20 тыс. дамоў, інтэрнатаў і баракаў, у сярэдзіне 1960-х гг. болып за 50 тыс. кватэр і ў другой палове 1960-х гг. — болып за 200 тыс. жыхароў. Такім чынам перыядычна пад праверку падпадалі працоўныя адносіны на ўсіх прадггрыемствах, а таксама праводзілася выбарачная праверка ўмоў жыцця адной чвэрці насельніцтва; 2) у залежнасці ад інтэнсіўнасці кантролю і ад выдачы спецыяльных дазволаў за год адзначалася ад 6 да 10 тыс. парушэнняў. У сярэдзіне 1960-х гг. амаль палова ўсіх парушэнняў прыпадала на пражыванне ў горадзе без перапрапіскі пры змене месца жыхарства ў межах горада, амаль чвэрць — на нелегальнае знаходжанне ў горадзе і яшчэ амаль чвэрць — на непрацягненне пашпарта. Гаворка ішла пра людзей, якія трапілі ў горад з дапамогай прадпрыемства або ВНУ і пры спробе палепшыць дрэнныя жыллёвыя ўмовы ў службовых кватэрах знаходзілі альтэрнатыву на рынку прыватнага жылля, якое не адпавядала санітарнай норме. Некаторыя ж былі прапісаны па ранейшым месцы жыхарства, але жылі і працавалі ў Мінску, не маючы магчымасці легалізаваць свой статус з дапамогай адпаведнага жылля. Адлюстраваны ў табліцы спад абсалютных паказчыкаў парушэнняў можна растлумачыць тым, што з 1967 г. у Мінску не ўлічвалася адсутнасць перапрапіскі; 3) у першай палове 1960-х гг. кожны год рэгістраваліся каля 3 тыс. выпадкаў атрымання жылля без прапіскі; пры гэтым гаворка пераважна ішла пра кватарантаў у прыватных дамах; 4) за год заводзілася больш за 6 тыс. адміністрацыйных спраў, звязаных з парушэннем сістэмы праігіскі. Толькі ў дзвюх трэціх выпадкаў справа заканчвалася штрафам. Трэць правапарушальнікаў абыходзілася папярэджаннем. Выпадкі грубых парушэнняў, якія перадаваліся на разгляд таварыскіх судоў, не ўлічваліся. Характэрна, што колькасць парушэнняў і колькасць заведзеных спраў супадалі толькі ў пачатку 1960-х гг. 3 гэтага вынікае, што ў другой палове 1960-х гг. органы ўлады з-за перагружанасці не рэагавалі на парушэнні пераследам у абавязковым парадку.