Мінскі феномен Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. Томас М. Бон

Мінскі феномен

Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.
Томас М. Бон
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 436с.
Мінск 2016
138.71 МБ
490 Тамсама, арк. 24.
491 Тамсама, арк. 32.
чы жылля ў арэнду і самавольнага будаўніцтва, наадварот, адкладвалася492.
Праз два тыдні пасля паседжання Мінгарвыканкама ЦК КПБ зрабіў спробу новай ініцыятывы па абмежаванні росту насельніптва ў беларускай сталіцы. 28 красавіка 1956 г. на нараду склікалі кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, міліцыі і пашпартных сталоў. Сярод 126 удзельнікаў былі партыйныя актывісты, адміністрацыйныя работнікі, прадстаўнікі гарадскога і раённых саветаў дэпутатаў працоўных, міліцыі і пракуратуры, народныя суддзі, дырэктары прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічыя падрадчыкі. Зыходзячы з колькаспі прапісак, сакратар ЦК КПБ П. А. Абрасімаў памылкова ацаніў у сваім дакладзе штогадовае павелічэнне насельніцтва на 52 тыс. чалавек, што адпавядала велічыні сярэдняга горада493. Абрасімаў недаацаніў цякучасць насельніптва. У сувязі з вялікай колькасцю выбылых прырост насельншдва складаў толькі каля 25 тыс. чалавек на год (гл. дадатак, табліца VHI). Паколькі з-за пастаяннага прыбыцця і выбыцця горад быў перапоўнены, Абрасімаў з поўнай падставай аргументаваў, птго павелічэнне прамысловай вытворчасці не прапарцыйнае павелічэнню жыллёвага фонду. Ен звярнуў увагу на тое, што пабудаваныя ў 1955 г. 100 тыс. кв. м жылля маглі задаволіць толькі 20 тыс. чалавек з разліку 5 кв. м на чалавека і адзначыў, што будаўніцтва жылля неабходна павялічыць у два разы. Прычыну абвастрэння жыллёвага крызісу Абрасімаў тлумачыў двума фактарамі: з аднаго боку, іншагароднім па месцы працы давалася часовае жыллё, а ўжо потым яны прэтэндавалі на пастаяннае жыллё ў гарвыканкаме; з другога боку, прадпрыемствы не асвойвалі ў поўным аб еме выдзеленыя дзяржавай сродкі на будаўніцтва і такім чынам не выконвалі абавязацельствы па жыллёвым будаўніцтве. Пры гэтым не гаварылася пра пагоню за валавымі паказчыкамі пад час сталінскіх пяцігодак, якая панавала ў эканоміцы СССР.
492 Тамсама, арк. 50—54.
493 Пра дакладныя дадзеныя былі, відавочна, інфармаваныя толькі эксперты. На сумесным паседжанні прадстаўнікоў Дзяржплана і Дзяржбуда 23 чэрвеня 1956 г. Н. Я. Трахтэнберг заявіў, што за 1954 і 1955 гг. насельніцтва павялічылася адпаведна на 25 тыс. і 30 тыс. чалавек. Ен адзначыў, што для скарачэння гадавога прыросту насельніцтва на 20 тыс. чалавек варта пры нараджальнасці 7-8 тыс. абмежаваць прыток мігрантаў 10-12 тыс. НАРБ. ф. 31, воп. 6, спр. 759, арк. 21.
Абрасімаў прапанаваў меры па стрымліванні росту горада, накіраваныя на прадухіленне “ўцёкаў з вёскі”: 1) забараніць дырэктарам прадпрыемстваў прымаць на працу людзей з вясковай прапіскай; 2) забараніць арганізаваны набор рабочай сілы з сельскай мясцовасці; 3) адпраўляць па месцы пражывання асоб, якія на працягу апошніх двух гадоў самавольна паехалі з калгасаў; 4) прынятае Мінгарвыканкамам рашэнне па рэгуляванні сістэмы прапіскі зрабіць болып жорсткім адносна санітарнай нормы неабходнай плошчы.
Таксама Абрасімаў заклікаў абмеркаваць трэці пункт, які тычыўся адпраўкі людзей назад у калгасы. Ён дапускаў, што некаторыя былыя вяскоўцы жывуць у горадзе пэўны час і маюць рабочыя спецыяльнасці, а значыць, яны неабходныя для прамысловасці. Таму падкрэсліваў: яго прапанова тычылася толькі тых, што пакідалі вёску без дазволу старшыні калгаса. Гэтыя людзі не мелі кватэр і не былі звязаны ў якой-небудзь форме з горадам. Акрамя таго, Абрасімаў звярнуў увагу на яшчэ дзве групы. Першая група — асобы, якія ўхіляліся ад грамадска карыснай працы (у савецкім разуменні — святары, алкаголікі і крымінальныя злачынцы). Іх, на думку Абрасімава, трэба было неадкладна высяляць з горада. Другая група дэмабілізаваныя афіцэры, што асядалі ў Мінску, хоць раней яны жылі ў іншых месцах. Акрамя таго, Абрасімаў пацвердзіў, што выпускнікі ВНУ могуць заставацца толькі ў тым выпадку, калі горад сапраўды мае ў іх патрэбу. Відавочна, ён разумеў, што лад жыцця новаперасяленцаў спрыяў “асяляньванню” горада.
На заканчэнне Абрасімаў яшчэ раз заклікаў выкарыстоўваць унутрыгарадскія рэсурсы: а) інтэграваць у рабочы працэс 25 тыс. беспрацоўных, што жылі ў горадзе (у тым ліку занятых на прыватных прысядзібных гаспадарках і хатніх гаспадынь, якія займаліся агародніцтвам. Т. Б.); б) наём іншагародніх ажыццяўляць толькі з дазволу Мінгарвыканкама; в) работнікаў, якія ў сваёй галіне не маглі быць забяспечаны жылплопгчай, уладкаваць на прадпрыемствы, дзе іх маглі забяспечыць жыллём; г) будаўніцтва асабістага жылля праводзіць гэтак жа інтэнсіўна, як і дзяржаўнага; д) Мінску варта пераняць маскоўскі эксперымент па будаўніцтве гарадоў-спадарожнікаў494.
194 НАРБ, ф. 4, воп. 95, спр. 69, арк. 1—12.
Пры абмеркаванні дырэктар фабрыкі імя Молатава апісаў дынаміку “ўцёкаў з вёскі” на прыкладзе свайго прадпрыемства. Яго фабрыка прыняла 1 тыс. рабочых з правінцыі і размясціла іх у прыватных кватэрах і бараках. Потым высветлілася, што яны не падыходзілі для працы на вытворчасці. У гэтай сувязі правялі праверку, якая выявіла, што 460 чалавек перасяліліся ў горад без дазволу калгасаў. Пасля 300 працаўнікоў звольнілі. Аднак толькі крыху болып за 10 чалавек вярнуліся ў вёску. Астатнія знайшлі ў горадзе іншую працу495. Старшыня Мінгарвыканкама В. I. Шарапаў змог да гэтага дадаць, што апісаны выпадак не выключэнне. 3 45 тыс. мігрантаў 22 тыс. супрацьзаконна атрымалі дазвол на прапіску. Паляпшэння сітуацыі можна было чакаць толькі ў выпадку захавання сістэмы прапіскі496. У канчатковым рахунку гэта сведчыла пра бездапаможнасць уладаў перад напорам насельніцтва, якое “ўцякала з вёскі”.
Наступным крокам па абмежаванні росту горада стала паседжанне 23 чэрвеня 1956 г., на якім сабраліся прадстаўнікі Дзяржплана і Дзяржбуда, каб перагледзець мэты развіцця горада, вызначаныя ў Генеральным плане. Старшыня Дзяржплана С. М. Малінін ва ўступным дакладзе выказаў, як ні дзіўна, меркаванне пра тое, што Мінск не належыць да катэгорьгі буйных гарадоў, для якіх партыйным і дзяржаўным кіраўніцтвам прадугледжана дэканцэнтрацыя прамысловасці. Малінін сцвярджаў, што варта толькі вызначыць дынаміку росту прамысловага патэнцыял}г і колькасці насельніцтва на працягу наступных 10-20 гадоў497. Н. Я. Трахтэнберг выказаў меркаванне, што колькасць работнікаў на вытворчых і транспартных прадпрыемствах саюзнага значэння да 1965 г. павялічыцца да 260-270 тыс., хоць Генеральным планам было прадугледжана павелічэнне толькі да 164 тыс. У сувязі з гэтым ён ггрыйшоў да высновы, што сістэма прапіскі можа абмежаваць прыток мігрантаў, але не спыніць яго498. Зыходзячы з гэтага, на паседжанні вырашылі накіраваць ва ўрад наступныя рэкамендацыі: а) павышэння вытворчых паказчыкаў дамагацца за кошт інтэнсіўнага, а не экстэнсіўнага выкарыстання працы; б) адмовіцца ад рэалізацыі новых прамысловых праектаў у Мінску; в) запланаваць будаўнііггва га-
4Э5Тамсама. арк. 21.
496	Тамсама, арк. 25-26.
497	НАРБ, ф. 31, воп. 6, спр. 759, арк. 1.
498	Тамсама, арк. 7, 21.
радоў-спадарожнікаў; г) спецыялізаваныя сельскагаспадарчыя ВНУ адкрываць за межамі сталіцы; д) старанна вывучаць пытанне аб выдачы дазволаў на будаўніцтва прыватных дамоў на 15-20 кватэр499. Мінск як буйны прамысловы цэнтр знаходзіўся яшчэ на стадыі будаўніцтва, таму выявілася, што рашэнне праблемы “ўцёкаў з вёскі” ў рамках шырокага рэгіянальнага планавання было заўчасным.
Калі 11 кастрьгчніка 1956 г. адбылося чарговае паседжанне Мінгарвыканкама, каб ліквідаваць недахопы ў сістэме прапіскі, прычынай якіх быў неафіцыйны рынак прыватнага жылля, было знойдзена прагматычнае рашэнне адносна легалізацыі тагачаснай сітуацыі. Так, начальнік 3-га аддзялення міліцыі меркаваў, што самавольныя забудоўшчыкі, якія ўжо даволі доўгі час жылі ў Мінску, павінны атрымліваць дазвол на пражыванне, у той час як на кватарантаў гэтая льгота не павінна распаўсюджвацца500. Галоўны архітэктар горада Л. П. Мацкевіч лаканічна заўважыў, што мерапрыемствы, накіраваныя супраць самавольнага жыллёвага будаўніцтва, болып неэфектыўныя, бо гэтае будаўніцтва прыняло “масавы характар”501. Начальнік 10-га аддзялення міліцыі паскардзіўся, што самавольныя забудоўшчыкі, справы якіх былі перададзены ў суд, абышліся грашовым штрафам і па-ранейшаму нелегальна жывуць у сваіх дамах502. У адказ сакратар Мінгарвыканкама А. Іваноў зазначыў, што для зносу самавольна збудаваных дамоў няма законных падстаў503. 1. В. Каждан прапанаваў больш не ўмешвацца ў сітуацыю ў тых выпадках, калі ўжо склалася своеасаблівая супольнасць — так званае вясковае паселішча604. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. М. Астрэйка зрабіў выснову, што да гвалтоўнага рашэння ў выпадку неабходнасці можна звяртацца (але ў адносінах да дамоў, а не да людзей). Пры гэтым ён заклікаў праяўляць павагу да няпісаных законаў: дом, у якім ужо асталявалася сям’я, зносіць не варта. Дзяржава ж павінна ўмешвацца ў сітуацыю тады, калі будаўніцтва дома толькі пачата505. Ствараецца ўражанне, што
499 Тамсама, арк. 57-60.
60” ДАМВ, ф. 6, воп. 4. спр. 597, арк. 23.
601 Тамсама.
602 Тамсама, арк. 24.
603 Тамсама.
604 Тамсама, арк. 25.
506 Тамсама, арк. 27.
адказныя асобы ў Мінску літаральна капітулявалі пад напорам мігрантаў з вёскі.
Бяссілле ўлады ўзяць сітуацыю пад кантроль выявілася ў прынятых 11 кастрычніка 1956 г. папраўках да сістэмы прапіскі: 1) санітарная норма для студэнцкіх інтэрнатаў падымалася з 6 кв. м да 6,5 кв. м на чалавека, у той час як у жылых дамах і рабочых інтэрнатах норма 9 кв. м і 4,5 кв. м адпаведна заставалася ранейшай; 2) дазвол на прапіску ў Мінску павінен быў выдавацца гарадскім упраўленнем міліцыі, на перапрапіску ў межах горада раённымі аддзяленнямі міліцыі; 3) па ўзгадненні з санітарнай службай у выключных выпадках міліцыя магла дазволіць прапіску на плошчы, меншай за санітарную норму; 4) у выпадку паляпшэння жыллёвых умоў перапрапіска ў межах горада была магчымая нават тады, калі плопгча для прапіскі была меншая за санітарную норму; 5) забаранялася прапіска субкватарантаў у дамах без тэхнічнага пашпарта і “времянках”; 6) каб прадухіліць нелегальнае будаўніцтва, міліцыя павінна была ўзмацніць кантроль над ускраінамі горада і ў выпадку неабходнасці неадкладна паведамляць райвыканкамам і прымаць контрмеры ў адпаведнасці з дырэктывай Мінгарвыканкама506. Так гарадскія ўлады шляхам цэнтралізацыі і ўзмацненнем жорсткасці сістэмы прапіскі спрабавалі супрацьстаяць незаконным дзеянням мігрантаў і крайнім мерам, на якія ішлі людзі, што мелі патрэбу ў жыллі. Тым самым, з аднаго боку, адкрываліся дзверы самавольству бюракратыі, з другога боку, наноўпрыбылых правакавалі на пошук іншых магчымасцяў.