Мітрафан Доўнар-Запольскі
Бацька беларускай гісторыяграфіі
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 64с.
Мінск 2012
Анатоль т
F & '
100
выдатных дзеячоў
НОВЫ ПРАЕКТ
Iнстытут беларускай гісторыі і культуры суместна з выдавецтвам «Харвест» пачаў выданне кніжнай серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры» Маюцца на увазе тыя постаці культуры, літаратуры, мастацтва X1XXX стагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, культуру Бацькаўшчыны.
Мэта серыі не ў тым, каб даваць падрабязныя біяграфіі, а выяўляць тое, што занеслі ў скарбніцу беларускай культуры гэтыя дзеячы, апавядаць аб іх «знакавых» здзяйсненнях. У першую чаргу брашуры прысвечаныя тым дзеячам, якія працавалі на Беларусі празусё жыццё або значную частку жыцця. Эмігранты — як выключэнне.
Склад серыі 100 брашур па 64 старонкі ў кожнай.
Першые тры ўжо выданыя:
«Міхал Андрыёлі» (аўтар Вітаўг Чаропка), «Фларыян Ждановіч» (аўтар Алесь Мінскі), «Мітрафан ДоўнарЗапольскі» (аўгар АнатольТарас).
Аб'ем тэксту (на беларускай мове) — ад 30 да 50 старонак па 1800 1850 знакаў на кожнай старонцы.
Фота ці малюнкі абавязковы.
Запрашаем аўтараў звяртацца са сваімі прапановамі да каардынатара і рэдактара серыі Анатоля Тараса.
Пошта: A. Е. Тарас, а/я137, Мінск131 Email: aetaras@tut.by
Тэлефон: 80296531855
выдатных дзеячоў беларускайкультуры
Анатоль ТАРАС
Мітрафан ДоўнарЗапольскі
Бацька беларускай гісторыяграфіі
Мінск
Харвест
Серыя заснавана ў 2012 годзе Заснавальнік, каардынатар і рэдактар серыі А. Я. Тарас Мастацкае афармленне серыі Б. Г. Клюйка
Тарас А.
Мітрафан ДоўнарЗапольскі: Бацька беларускай гісторыяграфіі / А. Тарас. — Мінск : «Харвест», 2012. — 64 с. : малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»)
ISBN 9789852002196
Мітрафан ДоўнарЗапольскі (1867—1934) — выдатны беларускі гісторык, этнограф, эканаміст, педагог. Ён нарадзіўся ў Рэчыцы, але жыў і вучыўся, выкладаў і друкаваўся ў Кіеве і Маскве, Баку і Мінске. ДоўнарЗапольскі лічыцца заснавальнікам беларускай навуковай гісторыяграфіі, у тым ліку археаграфіі і крыніцазнаўства. Аўтар класічных прац «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), «Гісторыя Беларусі», напісанай у 1926 г., аднак убачыўшай свет толькі праз 68 гадоў, «Народная гаспадарка Беларусі, 1861—1914» (1926) і шэрагу іншых.
ISBN 9789852002196
© A. Тарас, 2012
© Вокладка, Харвест, 2012
2
УСТУП
Імя Мітрафана ДоўнарЗапольскага ўпісана залатымі літарамі ў культуру трох народаў — беларускага, украінскага і рускага. Але, па іроніі лёсу, ні адзін з гэтых народаў не ўшанаваў свайго выдатнага дзеяча.
ДоўнарЗапольскі быў «бацькам» беларускай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Менавіта ён надаў беларускай гістарыяграфіі нацыянальную накіраванасць, пачаў асэнсоўваць гістарычныя падзеі з пункту гледжання саміх беларусаў. Ужо толькі за гэта Радзіма павінна была б ушанаваць яго памяць.
Але лёс распарадзіўся па іншаму. На доўгія гады навуковыяіпубліцыстычныятворыДоўнарЗапольскага былі забытыя, а імя гісторыка аказалася фактычна выкрасленым з памяці некалькіх пакаленняў беларусаў. Іншы раз нават чуюцца пытанні: «А хто такі ДоўнарЗапольскі? Што ён зрабіў?»
Даўнонеперавыдаюццаягокнігі,хоцькаштоўнасць іх была прызнана і пры жыцці навукоўца, і пасля яго смерці. Імя шырока вядомага ў свой час вучонага і педагога паступова забываецца.
Таму трэба пазнаёміць сучасных беларускіх чытачоў з яго постаццю, навуковай дзейнасцю і галоўнымі творамі.
ПЕРШЫЯ КРОКІ Ў НАВУЦЫ (1884—1889)
Мітрафан Віктаравіч ДоўнарЗапольскі (далей М.Д.З.) нарадзіўся 2 (14) чэрвеня 1867 г. у горадзе Рэчыца Мазырскага уезда Мінскай губерні.
3
Мазыр з боку Прыпяці
У канцы XIX стагоддзя Рэчыца мела, як сведчыць «Энцмклопедмческмй словарь Брокгауза н Ефрона», «жыхароў 9332 (4620 мужчын, 4712 жанчын), з іх 37 % праваслаўных і 59 % жыдоў. У горадзе былі 2 праваслаўныя царквы, сінагога, прыходскае вучылішча і двухкласнае яўрэйскае вучылішча.
Бацька — Віктар Мартынавіч — быў выхадцам з дробнай беларускай шляхты. Працаваў ён у той час сталаначальнікам Рэчыцкай уезднай паліцэйскай управы. Маці — Аляксандра Станіславаўна (у дзявоцтве Ліндахер) — займалася выхаваннем дзяцей, якіх, акрамя Мітрафана, было яшчэ чацвёра: Пётр, старэйшы за Мітрафана на 13 гадоў, Соф’я, Марыя і малодшая за яго Серафіма.
Сям’я ў пошуках лепшай долі вымушана пераязджала з месца на месца. Таму адукацыю Мітрафан атрымліваў у розных гарадах. Спачатку ён вучыўся ў народным вучылішчы ў Баранавічах, дзе пражывала яго сястра Софя, якая выйшла замуж і пераехала з мужам у гэты горад.
4
У 1879 годзе сямя ад’ехала ў Балгарыю, у горад Плоўдзіў, дзе жыў старэйшы сын Пётр. Але бацька хутка пасварыўся з сынам, пасля чаго вярнуўся на радзіму, у Мазыр, забраўшы з сабою Мітрафана і пакінуўшы ў Балгарыі жонку і малодшую дачку Серафіму. 3 1880 года бацька працаваў пісарам у Мазырскага міравога суддзі, а Мітрафан вучыўся ў Мазырскай прагімназіі.
У характарыстыцы на вучня VI класа прагімназіі Мітрафана ДоўнарЗапольскага адзначана, што асаблівых здольнасцей да чаго б там ні было ў яго не заўважана. Адзіная выдатная адзнака у атэстаце — па закону Божаму.
Болей таго, ад класнага кіраўніка патрабавалася звяртаць на Мітрафана асаблівую ўвагу за яго саманадзейнасць і страптывы нораў.
1я Кіеўская гімназія
5
Застаўшыся фактычна без належнай увагі з боку бацькоў, юнак пачаў сам клапаціцца пра свой лес. Ужо ў 17 год ён заявіў сябе як даследчык гісторыі роднага краю. Мітрафан пачаў вандраваць па вёсках і запісваць народныя песні, казкі, прымаўкі. Менавіта ў Мазыры ён падрыхтаваў першую нататку «Нз Мозыря», змешчаную без подпісу ў газеце «Заря».
У тым жа 1884 годзе яшчэ тры нататкі пад той жа назвай былі надрукаваны у «Еженедельном обозренлл». У 1885 годзе гэта выданне змясціла яшчэ пяць нататак Мітрафана.
Восенню 1885 года зза няздачы іспыта па грэчаскай мове М.Д.З. пакінуў Мазырскую прагімназію па асабістаму жаданню і пераехаў у Кіеў, дзе жылі яго далёкія сваякі.
Але і тут узніклі праблемы. 1 красавіка 1888 г. апякун Кіеўскай вучэбнай акругі выдаў сакрэтны загад, у якім паведамлялася, што вучань VIII класа 1й Кіеўскай гімназіі Мітрафан ДоўнарЗапольскі «за предосудлтельное л вредное поведенле, выразлвшееся в чтенлл найденных у него кнлг преступного содержанля, по распоряженлю педсовета уволен лз глмназлл». Дырэктару гімназіі было забаронена дапускаць Мітрафана да заняткаў у якасці вольнаслухаючага, a таксама прымаць у яго экзамены як у прыватнай асобы (экстэрнам).
Справа была ў тым, што ў канцы лютага 1888 года інспектар гімназіі знайшоў сярод кніг, якія належалі М.Д.З, некалькі выданняў, забароненых у Расійскай імперыі. Сярод іх значыліся: ліст гісторыка Мікалая Кастамарава да выдаўца «Колакала» А. Герцэна; паэма Тараса Шаўчэнкі «Марыя» з прадмовай і заўвагамі Міхаіла Драгаманава; зборнік «Грамада», які выдаваў сам Драгаманаў у Жэневе; паўднёварускі літаратурны даведнік «Основа» і некаторыя іншыя.
6
Апраўданні не дапамаглі, і ён быў выключаны з гімназіі за два месяцы да выпуска.
Восенню 1888 года М.Д.З. падаў прашэннэ аб вяртанні ў гімназію, але ў гэтым яму было адмоўлена. У лісце на імя апекуна Кіеўскай вучэбнай акругі дырэктар гімназіі пісаў аб немагчымасці змягчэння пакарання:
...оставленный на пролзвол судьбы родлтелямл ДовнарЗапольсклй уже в бытность свою в Мозырской проглмназлл успел заразлться вреднымл направленлямл л, повлдлмому, остался л в Клевской глмназлл в том же настроенлл, лначе он не решллся бы, несмотря на свою. бедность, прлобретать кнлгл вредного содержанля в Болгарлл, а куплвшл, не стал бы хранлть подобные кнлгл у себя*.
Таму, па словах дырэктара, няма ўпэўненасці ў тым, што юнак не будзе займацца забароненай дзейнасцю ў іншых навучальных установах, якія не ў стане прадухіліць яго дрэнны ўплыў на іншых вучняў.
Але М.Д.З. не ўпаў духам. Звязаўшыся з рэдакцыяй газеты «Млнсклй ллсток», пачаў пасылаць туды свае артыкулы па гісторыі і этнаграфіі роднага краю. Менавіта тады ў нарысе «Ад Кіева да Рагачова» («Млнсклй ллсток», 1887, № 64) ён ад імя беларускага селяніна патрабаваў друкаваць літаратуру на беларускай мове.
Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, 1888 год быў плённы. Ад нататак на краязнаўчыя тэмы М.Д.З. перайшоў да даследчай працы. Зявіўся яго этнаграфічны эцюд «Белорусская свадьба л свадебные песнл». Газета «Влленсклй вестнлк» у 14 нумарах надру
* М.Д.З. паведаміў у тлумачальнай запісцы, што набыў забароненыя кнігі ўлетку 1886 года ў Балгарыі, калі гасцяваў у маці і брата.
7
кавала яго «Статмстмческле очеркм СевероЗападного края».
Газета «Ммнскмй лмсток» змясціла кароткі гісторыкагеаграфічны нарыс «Древняя Белоруссмя» (IX— XII стст.), рэцэнзію на кнігу В. Уладзімірава «Доктор Ф. Скормна, его переводы, печатные нзданля, язык», некалькі артыкулаў пад агульнай назвай «Белорусское прошлое». У рэцэнзіі і артыкулах М.Д.З. даказваў, што беларусы маюць ўласную багатую гісторыю і культуру, а таксама адрозніваюцца ад суседніх народаў спецыфічнымі этнічнымі асаблівасцямі.
Варта вылучыць некаторыя думкі маладога аматара навукі (тады яму быў 21 год!). Найперш, што беларуская мова не «сумесь» польскай мовы з велікарускай, а «складае, як паказалі вучоныя даследаванні, самастойную галіну славянскай мовы». Для такого часу гэта было не проста смелае, а рэвалюцыйнае сцверджанне, асабліва калі ўлічыць, што беларускай мове адмаўлялі ў праве на існаванне. Ужываць яе ў друку забараніў цар Мікалай I спецыяльным указам, беларуская мова афіцыйна называлася не інакш як «наречме».
пнт пстоп ^
\Т"‘’~*Д.~ । оьшствтсдашяття
П ; С ГАЗЕТА
8
Гэтыя ідэі юнакагімназіста кардынапьным чынам адрозніваліся ад панаваўшага ў 80е гады XIX стагоддзя пункту гледжання навуковых аўтарытэтаў Расіі, што беларусы — адгалінаванне рускага народа, якія
ненкі час знаходзіліся пад польскім уплывам і былі «сапсаваны» паланізацыяй. А сярод польскіх палітыкаў і навукоўцаў панавалі думкі, што беларускі народ — гэта адгалінаванне польскага і неабходна не дапусціць яго русіфікацыі.
Высновы ж, якія зрабіў М.Д.З., мелі сапраўднае рэвалюцыйнае гучанне:
Народ, ллшенный полмтмческой жмзнл, подавляемый внутренннм гнетом, многда на целые столетмя сходяіцмй с полмтнческой
Мітрафан ДоўнарЗапольскі
арены, как бы замнраюіцйй — такой народ, еслм он не потерял своего языка, этнографнческнх особенностей н пр. — снова выдвмгается на арену еслл не полмтнческой, то, по крайней мере, умственной н соцмальной жлзнл.