• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мітрафан Доўнар-Запольскі Бацька беларускай гісторыяграфіі Анатоль Тарас

    Мітрафан Доўнар-Запольскі

    Бацька беларускай гісторыяграфіі
    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 64с.
    Мінск 2012
    16.12 МБ
    Пад непасрэдным кіраўніцтвам М.Д.З. было праведзена 27 пасяджэнняў камісіі. Быў падрыхтаваны да друку першы том зборніка дакументаў серыі «Беларускі архіў» — першае археаграфічнае выданне на Беларусі ў савецкі перыяд. Значная частка дакументаў, змешчаных у зборніку, друкавалася па копіях, якія зрабіў М.Д.З. яшчэ да рэвалюцыі ў архівах Масквы, Пецярбурга, Кракава і Варшавы.
    17—18 студзеня 1926 года адбыўся Першы зезд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, у якім
    46
    Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1920е гг.
    прынялі ўдзел вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны. Пастанову гэтага з’езда, разам з пратаколамі і дакладамі Інбелкульт адразу выдаў асобнай кнігаю пад назваю: «Матэрялы да гісторыі і археалогіі Беларусі», сшытак I. Галоўнае значэнне зезда было ў тым, што на ім былі выяўлены сілы беларускіх вучоных і тыя рукапісныя крыніцы па беларускай гісторыі, якія знаходзіліся за межамі БССР.
    Былі падрыхтаваны да друку першыя выпускі «Беларускага Архіва», «Навуковы зборнік ГісторыкаАрхеалагічнай Камісіі», у якія ўвайшлі матэрыялы з мінскіх, варшаўскіх, маскоўскіх і магілёўскіх архіваў. Была створана асобная падкамісія па вывучэнні «старога Менску», арганізаваны навуковыя камандзіроўкі супрацоўнікаў Інбелкульта ў Кіеў, Адэсу, Маскву і ў іншыя гарады з мэтай пошукаў архіўных матэрыялаў якія меліся ў тамашніх кнігасховішчах і датычылі гісторыі Беларусь.
    Камісія правяла экспедыцыі і раскопкі на Банцараўскім гарадзішчы (Міншчына), у Заслаўі, каля
    47
    вёскі Стары Дзедзін (Калінінская акруга), даследавала мікралітычныя стаянкі па рацэ Сож каля яе утоку ў Дняпро, курганы каля Новага Быхава, старажытныя пячоры ў Оршы і г. д. Было выяўлена многа каштоўнага, піто датычыла вывучэння даславянскай і славянскай культуры. Камісія склала археалагічныя карты Мінскай і Калінінскай акруг, а таксама ваколіц Мінска.
    Дзякуючы камісіі было спынена руйнаванне помнікаў старажытнай Беларусі, некаторыя з іх узяты пад дзяржаўную ахову. Камісія адшукала неацэнны крыж Ефрасінні Полацкай, сабрала звесткі, неабходныя для складання гісторыкаархеалагічнай карты Беларусі, распрацавала планы рэстаўрацыі і аховы Менскага замчышча і Полацкіх старажытнасцей.
    Некалькі вельмі цікавых і карысных экспедыцый было праведзена і па вывучэнні этнаграфіі — у Быхаўскі раён (экспедыцыя I. Сербава), у Слуцкі раён (экспедыцыя А. Сержпутоўскага) і іншыя. Была напісана, абмеркавана на Камісіі і потым змешчана ў друку вялікая колькасць даследаванняў на самыя розныя тэмы мінулага і сучаснага Беларусі. Невыпадкова ў выдадзеным у 1926 годзе зборніку артыкулаў Інбелкульта «Гісторыя ўзнікнення, сучасная структура, навуковадаследчая дзейнасць», было адзначана:
    Больш энергічна і больш сістэматычна Этнаграфічная секцыя пачала працаваць з пачаткам 1926 г., калі на чале яе стаў Прэзідыум у складзе праф. М. ДоўнарЗапольскага, нам. старшыні Г. Аляксандрава і сакратара I. Сербава (с. 49—50).
    Мінскі перыяд у дзейнасці М.Д.З. пазначаны таксама новымі навуковымі працамі — «Цэнтралізацыя ці федэрацыя», якая была надрукавана ў часопісе «Полымя» (1925, № 8) і «Народная гаспадарка Беларусі».
    48
    Скарыстаўшы паўнамоцтвы старшыні гісторыкаархеаграфічнай камісіі, вучоны паставіў пытанне аб вяртанні на Радзіму архіўных матэрыялаў, якія тым ці іншым чынам апынуліся паза яе межамі.
    Пастановай Наркамата асветы ад 9 кастрычніка 1925 года дзеля выяўлення беларускіх архіўных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў архівах РСФСР, была створана камісія на чале са Зміцерам Жылуновічам (Цішкай Гартным) і Мітрафанам ДоўнарЗапольскім. Камісія правяла вялікую працу, і ўжо 3 лістапада 1925 года М.Д.З. выступіў ад яе імя на пасяджэнні Прэзідыума Інбелкульта з дакладам па справе аб перадачы Беларусі яе архіўных матэрыялаў. Да даклада быў прыкладзены спіс архіўных фондаў, якія камісія прапанавала перавезці ў Беларусь.
    На гэтым же пасяджэнні М.Д.З. выступіў з іншым дакладам — аб неабходнасці пачаць выданне Літоўскай метрыкі. У прыватнасці, ён сказаў тады:
    Літоўская Метрыка — найбагацейшая крыніца гістарычных ведаў аб мінулым Беларусі. Крыніца гэта ўваскрашае перад намі багатую культуру старой Беларусі, яе прававыя падставы, яе сацыяльную і эканамічную структуру. (...) Архіўны матэрыял велізарнай гістарычнай і нацыянальнай каштоўнасці павінен адслужыць сваю службу перад працоўным народам.
    Ён заявіў, што сябры гісторыкаархеаграфічнай камісіі гатовы падрыхтаваць гэтыя матэрыялы да друку без ганарара і дзяржаве неабходна аплаціць толькі выдаткі на друкаванне. Презідыум вырашыў звярнуцца ў СНК аб выдзяленні сродкаў на выданне Літоўскай метрыкі*.
    * Але гэты зварот нічога не даў. На Беларусі з 600 тамоў Літоўскай метрыкі выданы за 86 гадоў толькі 7, тады як у Летуве — 22.
    49
    Праца на радзіме акрыляла ўжо немаладога вучонага (М.Д.З. было 58 гадоў). У другой палове 1925 года ў часопісе «Полымя», газетах «Звязда» і «Савецкая Беларусь» зявіліся яго артыкулы «Федэрацыя ці цэнтралізацыя. Нарыс з галіны ідэолёгіі дэкабрыстых», «Гісторыкаархеалагічная праца», «Літоўская метрыка», «Пытанне аб беларускай мове ў эпоху Скарыны».
    Гэта была першая нізка навуковых твораў, выдадзеных ім на роднай мове.
    Як сказана вышэй, 17—18 студзеня 1926 годау Мінску пад старшынствам М.Д.З. прайшоў Першы зезд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Навуковец зрабіў на ім два паведамленні: «Аб беларускіх архіўных фондах, якія знаходзяцца за межамі СССР» і «А6 беларускіх архіўных фондах, якія знаходзяцца ў РСФСР». Ен прапанаваў неадкладна пачаць перагаворы аб вяртаннні гэтых фондаў у БССР.
    Па дакладах зезд прыняў спецыяльную рэзалюцыю, у якой звярнуўся да ўрада Беларусі з просьбай аб аказанні дапамогі ў справе вяртання беларускіх архіваў. Аднак ніякіх вынікаў гэты зварот не даў.
    Нягледзячы на шматлікія адміністрацыйныя абавязкі, М.Д.З. многа займаўся навукай. У рэдагуемым ім часопісе «Сацыялістычнае будаўніцтва» у 1926 годзе былі надрукаваны некалькі яго артыкулаў на гаспадарчыя тэмы. У тым жа годзе выйшла яго манаграфія «Народное хозяйство Белоруссмн. 1861—1914». Вядомы гісторык Уладзімір Пічэта даў станоўчую ацэнку гэтай фундаментальнай працы.
    * * *
    Аднак прыжыцца ў Мінску ДоўнарЗапольскі не змог. Занадта самастойны ён быў у сваіх поглядах, занадта смелы ў планах беларускага дзяржаўнага і нацыянальнакультурнага будаўніцтва. Бальшавіцкія ідэолагі убачылі ў ДоўнарЗапольскім небяспеку.
    50
    У Мінску ён скончыў працу над «Пстормей Белоруссмм» — галоўным творам свайго жыцця. TaTae грунтоўнае даследванне ахоплівае перыяд ад першабытнасці да станаўлення савецкага ладу. Па маштабу і глыбіні вывучэння праблем беларускага мінулага яму ў той час не было роўных.
    У сакавіку 1926 года машынапісны варыянт кнігі быў прадстаўлены для абмеркавання на бюро ЦК КПБ(б). Да яго прыкладзена адмоўная рэцэнзія кіраўніка Гістпарта* і адначасова наместніка загадчыка аддзела друку ЦК Віталя Сербенты (1895—1980). Ён адзначаў, што кніга з’яўляецца ні чым іншым як
    ...более нлн менее последовательно оформленной н обоснованной экономмческпм фактором точкой зренмя нацноналдемократмзма, вопервых, м, вовторых, ложным освеіценнем нсторнческнх фактов м своего рода нздевательством над практнческнм проведеннем дмктатуры пролетармата м советской властью.
    Што ж так уразіла Сербенту ў гэтым творы? А тое, што М.Д.З., як сумленны навуковец, не пажадаў уціснуць навуковы аналіз у стандартны набор ідэалагічных догмаў, асмеліўся грунтоўна адстойваць свае погляды і прэтэндаваць на аб’ектыўнае адлюстраванне гістарычнага працэсу.
    М. Д .3. разглядаў Беларусь як дзяржавупераважна сялянскую, са слаба развітай прамысловасцю і, як вынік, — з малой колькасцю пралетарыята. Таму асноўным рэвалюцыйным элементам тутака было сялянства, якое стала крыніцай для працоўнага насельніцтва горада і рэвалюцыйнай Чырвонай арміі. Аднаго гэтага хапала,
    * Гістпарт — скарочаны назоў Камісіі для збору і вывучэння матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху, створаная 10 чэрвеня 1921 г.
    51
    Змест кнігі «Лсторля Белорусслл»*
    Глава I. Древнейшле облтателл Белорусслл
    Глава II. Образованле л строй древнлх княженлй
    Глава III. Образованле ЛлтовскоРусского государства
    Глава IV. Государственное устройство
    Глава V. Отношенле к Польше л унмл 1569 г.
    Глава VI. Соцлальный строй
    Глава VII. Земская реформа л последуюіцее развлтле констлтуцлм
    Глава XI. Структура народного хозяйства 16—18 вв.
    Глава XII. Пермод разделов
    Глава XIII. Устройство Белоруссмл в начальную эпоху русского владычества
    Глава XIV. Культура л просвеіценле в пермод деятельностл Влленского унлверслтета
    Глава XV. Обіцлй обзор русской поллтлкл
    Глава XVI. Народное хозяйство м роль в нем крестьянства
    Глава XVII. Белорусская народность м ее культура до эпохл нацмонального возрожденля
    Глава XVIII. Научное лзученле Белорусслл с 60х годов
    Глава XIX. Очерк народного хозяйства последнего пятмдесятллетля
    Глава XX. Нацлональное направленле перлода подготовкм к Возрожденлю
    Глава XXI. Лмтература эпохл Возрожденля
    Глава XXII. Революцлонное л рабочее двлженле
    Глава XXIII. Борьба за государственность
    * Кніга друкавалась по машынапісных копіях. Главы VIII—X у гэтых копіях атсутнічалі. — Рэд.
    52
    каб прызнаць кнігу крамольнай. А калі дадаць крытыку М.Д.З. разгона бальшавікамі Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 г., станоўчую ацэнку дзейнасці некаторых кіраўнікоў БНР і іншыя «ложные трактовкм», то не варта здіўляцца той ацэнцы, якую атрымала кніга з боку галоўнага партыйнага гісторыка Беларусі.
    Неўзабаве «Нсторня Белорусснн» разам з «Географмей Белорусснн» Аркадзя Смоліча былі асуджаны ўзакрытым дакладзе Гесэна «Аб культурным будаўніцтве», а таксама ў сакрэтным лісце ЦК КП(б) у ЦК ВКП(б). Кніга забаранілі да друку і амаль на 70 гадоў схавалі яе рукапіс ў спецфондах партыйнага архіва.
    Адначасова партыйныя чыноўнікі прынялі сакрэтную пастанову аб «неабходнасці» ад’езда ДоўнараЗапольскага за межы Беларусі. Ніякай магчымасці для працы ў Мінску яму не заставілі. У пачатку верасня 1926 года ён ад’ехаў у Маскву, пакінуўшы ў дар Інбелкульту большую частку сваёй вялікай бібліятэкі, якую збіраў праз усё жыццё — 11 тысяч тамоў.