Мітрафан Доўнар-Запольскі
Бацька беларускай гісторыяграфіі
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 64с.
Мінск 2012
М. В. ДоўнарЗапольскі сярод супрацоўнікаў Інбелкульта
53
ЗНОЎ МАСКВА (1926—1934)
Масква стала для М.ДЗ. прытулкам, дзе можна было большменьш спакойна сябе адчуваць і займацца любімай справай.
Ён працаваў у Сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева (выкладаў тут курс эканамічнай геаграфіі), ў Інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава (выкладаў курс гісторыі гандлю), стаў правадзейным сябрам Інстытута гісторыі Акадэміі Навук СССР.
Вядома ж, займаўся навукай, шмат пісаў. Але друкаваўся мала. He падыходзілі яго працы да друку артадаксальным марксістам, што ў гэты час запаланілі ўжо навуку і выдавецтвы. Ён быў вучоны дарэвалюцыйнай школы, не ўсё, як тады некаторым здавалася, разумеў у новым жыцці. Яму не верылі, як і большасці іншых навукоўцаў дарэвалюцыйнай фармацыі.
У 1927 годзе у пятым томе «Большой Советской Энцнклопедмн» выйшла з друку апошняя яго значная праца «Экономмческлй очерк БССР. Сельское хозяйство, промышленность, торговля». Тады ж быў надрукаваны падрыхтаваны раней артыкул «Соцлальноэкономлческая структура ЛлтовскоБелорусского государства в XVI—XVII вв.» У 1928 годзе з’явілася праца «Заходні раён», што змешчана як асобны раздзел у падручніку «Экономлческая географля СССР» пад рэдакцыяй М. Вольфа і Г. Мегуса (Масква, 1928 г.).
* * X
Праз два с паловай гады пасля ад’езда М.Д.З. з Мінску, 3 красавіка 1929 года у Акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне секцыі гісторыі, прысвечанае 45годдзю яго навуковай дзейнасці. Тады ж на пасяджэнні Бюро ЦК КПБ(б) разглядалася пра
54
панова Усевалада Ігнатоўскага аб выбранні ДоўнарЗапольскага акадэмікам АН БССР. Зразумела, што партыйнае кіраўніцтва рэспублікі гэтую прапанову не падтрымала.
ДоўнарЗапольскі з жонкай Надзеяй Маркаўнай (1926 г.)
У тым жа 1929 годзе прэзідыум Украінскай Акадэміі навук таксама хацеў паставіць кандыдатуру ДоўнарЗапольскага на выбранне ганаровым сябрам сваей Акадэміі. Але і кіеўскія партыйныя чыноўнікі «параілі» сваім акадэмікам не рабіць гэтага.
У 1930 годзе імя ДоўнарЗапольскагаупаміналася ў так званай «акадэмічнай справе Платонава — Тарле»*. 3 такой нагоды Інстытута гісторыі было заблакіравана выбранне М.Д.З. правадзейным сябрам Акадэміі Навук СССР.
* Па гэтай справе, сфальшаванай ДПУ у 1930 годзе, былі арыштаваны, абвінавачаны у антысавецкай дзейнасці і сасланы найбольш выдатныя расейскія гісторыкі, атрымаўшыя вядомасць яшчэ да рэвалюцыі. Сярод іх М. Любаўскі, М. Ліхачоў, С. Раждзественскі, А. Якаўлеў, Ю. Гацье, Зм. Ягораў, У. Пічэта, С. Бахрушын, Б. Грэкаў, А. Андрэяў і шэраг іншых. Кіраўнікамі «антысавецкай змовы» следчыя выстаўлялі Сяргея Платонава і Яўгена Тарле — адсюль назва.
55
Улетку таго года на Беларусі сфальшаванай справай «Саюза вызвалення Беларусі» пачаўся пагром так званых «нацыяналдэмакратаў», а на самой справе — лепшых нацыянальных кадраў, сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны.
3 гэтай нагоды вульгарызатар і граміла беларускай кулыуры, «партыйны філосаф» Сямен Вальфсон выступіў з абвінавачваннямі на адрас ДоўнарЗапольскага. Называючы яго «ідэёвым бацькам» нацдэмаў (зборнік артыкулаў «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», Мінск, 1932, с. 72) Вальфсон пісаў:
Найбольш яскравым прыкладам таго, як дзівосна злучаюцца і ўжываюцца часамі нават у адной асобе расійскі і беларускі шавінізм, можа служыць фігура ДоўнарЗапольскага, аб якім можна сказаць словамі Фаўста, што дзве душы жывуць у яго грудзях. Пры гэтым нават цяжка сказаць, якая з душ ДоўнарЗапольскага сапраўдная, нутраная: вялікадзяржаўная ці нацдэмаўская. Настолькі трывала ў гэтым прафесару амальгама дзвюх надворнапроцілеглых, але па сутнасці справы глыбока родных адна другой, абяднаных адзінаю класаваю прыродаю, нацыяналістычных ідэалогій. (Тамсама, с. 84).
А вось што напісаў у тым жа зборніку іншы пільны крытык, нейкі Р. Выдра:
Само сабою зразумела, што нацдэмы, аддаўшы так многа ўвагі «гісторыі і археалогіі», паклапаціліся таксама і аб тым, каб даць для «археолёгагістарычных» даследаванняў адпаведную ўстаноўку і мэтадалогію. 3 гэтаю мэтаю яны мабілізавалі «лепшыя» свае сілы на зездах, на акруговых канферэнцыях, у «Нашым краі», дзе ў радзе вусных і
56
друкаваных выступленняў разгарнулі ва ўсю шырыню сваю «археолёгагістарычную», спецыяльна да краязнаўства прыстасаваную праграму. Тутака мы ізноў сустракаемся з Мялешкаю, на дапамогу яму спяшаецца Даўгяла, ДоўнарЗапольскі...
Ужо на I Усебеларускім краязнаўчым з’ездзе ДоўнарЗапольскі выступае з дакладам: «Краязнаўчая работа ў галіне гісторыі і археалогіі». Асноўная думка, так сказаць, квінтэсэнцыя даклада, выражана дакладчыкам вельмі рэльефна:
«Вывучэнне курганоў і „гарадзішчаў" мае нацыянальны змест. Ёсць тэорыя, якая шукае на тэрыторыі Беларусі літоўскія курганы і паселішчы (стаянкі). Вось выясненмем формы гэтых помнікаў мы павінны разбурыць гэтую тэорыю».
Як бачым, устаноўка зусім зразумелая. Вывучэнне курганоў мае... нацыянальны змест... У кароткай і сціслай форме ДоўнарЗапольскі, гэты вялікадзяржаўны шавініст, паступіўшы на службу да беларускіх нацдэмаў, дае зразумець: вывучайце курганы, тамака знойдзеце карэнні беларусаў, TawaKa знойдзеце ўсе спецыфічныя нацыянальнью рысы і ўласцівасці.
Мабілізуйце курганы і гарадзішчы ў якасці зброі супроць тых, хто асмельваецца адмаўляць самабытнасць і выключнасць беларусоў... («Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», Мінск, 1931, с. 289—290).
Крыху пазней «партыйны» беларускі гісторык Васіль Шчарбакоў яднаў імёны ДоўнарЗапольскага, Сапунова і іншых вучоных левага крыла «западноруссмзма» з імёнамі кіраўнікоў нацыянальнавызваленчага руху Ластоўскім, Цвікевічам, Ігнатоўскім.
57
Ён плявузгаў:
Ужо ў 1910 г. у Вільні выйшла першая кніжка вядомага контррэвалюцыянера Ластоўскага — «Кароткая гісторыя Беларусі». Некалькі пазней, у 1917 г„ пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1918 г. і ў пазнейшыя часы следам за Ластоўскім выступае цэлы рад другіх беларускіх гісторыкаўнацыяналістаў, гісторыкаў нацыяналдэмакратаў. Самымі віднейшымі контррэвалюцыйнымі гісторыкамі нацыяналдэмакратамі былі: Ластоўскі, ДоўнарЗапольскі — былы гісторык вялікадзяржаўнік, Цвікевіч, Ігнатоўскі, Турук і цэлы рад іншых іх вучняў...
Беларускія гісторыкі нацыяналдэмакраты ідэалізавалі далёкае мінулае Беларусі, паказваючы яго як самыя шчаслівыя часы, як ідэал жыцця. Рабілі яны гэта зноў толькі для таго, каб падкрэсліць, што цяперашняя ўлада і цяперашнія парадкі, г. зн. савецкая ўлада, дыктатура пралетарыяту, не падыходзяць быццам для цяперашняга насельніцтва. Гэтыя гісторыкі паказвалі ў лепшых фарбах, ідэалізавалі дробнабуржуазныя нацыяналістычныя беларускія партыі, напрыклад, такую, як БСГ, ідэалізавалі буржуазную беларускую інтэлігенцыю, герояў беларускага шляхецтва накшталт Кастуся Каліноўскага...
I недарма амаль усе гэтыя гісторыкі зяўляліся членаміконтррэвалюцыйнайарганізацыібеларускіх нацыяналдэмакратаў, раскрытай у нас у 1930 і ў 1931 гг. Гэтыя арганізацыі былі звязаны з усімі нацыяналфашыстамі, правакатарамі і шпіёнамі, якія былі і ёсць цяпер за межамі, і разам з рэшткамі варожых нам элементаўунутры БССР вялі барацьбу супроць БССР, падрыхтавалі інтэрвенцыю у яе. Недарма яны ўстанавілі змову супроць савецкай улады, зяўляючыся агентамі, шпіёнамі і правакатарамі
58
польскіх, нямецкіх і іншых краін імперыялістаў, фашыстаў, рука аб руку працуючых з нацыяналфашыстамі Заходняй Беларусі.
Характэрна адзначыць, што беларускія гісторыкі нацыяналдэмакратыпасляКастрычніцкайрэвалюцыі працавалі рука аб руку з рускімі буржуазнымі гісторыкамівялікадзяржаўнікамі... Звярыная нянавісць і тых і другіх да савецкай улады і пралетарскай рэвалюцыі згуртоўвала іх у адзін лагер контррэвалюцыйных гісторыкаў. I недарма рад быўшых гісторыкаўвялікадзяржаўнікаў, папаўшых да нас ў Савецкую Беларусь пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, перайшлі на службу да нацыяналдэмакратаў.
Такімі гісторыкамі з’яўляюцца: ДоўнарЗапольскі, Пічэта. Гісторыкі нацыяналдэмакраты хвалілі, працягвалі рукі гісторыкамвялікадзяржаўнікам, напрыклад, Карскаму, тамуж Любаўскаму. А. Цвікевіч гісторыкаўчарнасоценцаў, судзеячаў Мураўёвавешацеля, паказваў нават як заснавацеляў беларускага нацыянальнакультурнага руху.
Работы ўсіх гэтых варожых нам гісторыкаў мы павінны адкінуць.
(Шчарбакоў В. К. «Нарыс гісторыі Беларусі», ч. 1, Мінск, 1934, с. 13—15).
Вальфсон, Выдра і Шчарбакоў рабілі тое, што падабалася вышэйшым партыйным функціянерам. Яны хлусілі, фарбавалі ў чорны колер найвыдатнейшых суайчыннікаў, да якіх ім самім было далёка як да сонца.
Бо той жа, як яго называў Шчарбакоў, «гісторыкчарнасоценец», «вялікадзяржаўнік» А.П. Сапуноў, напрыклад, будучы дэпутатам Дзяржаўнай думы, куды яго выбралі дзякуючы настаўнікам, знайшоў у сабе
59
мужнасці не пагадзіцца з Сталыпіным, які 27 красавіка 1911 года з трыбуны 3й Думы заявіў: «Заходні край ёсць і будзе краем рускім назаўсёды, навекі». Вось што адказаў яму «чарнасоценец», «вялікадзяржаўнік» Сапуноў:
Усе, нават самыя малыя народнасці, імкнуцца цяпер да самавызначэння; за імі ўсе прызнаюць права на гэта. Толькі адна народнасць, народнасць беларуская, не смее думаць пра гэта.
Ён жа, той самы «чарнасоценец» і «вялікадзяржаўнік» Сапуноў у сваім рэфераце «Белоруссмя н белорусы», прачытаным у Віцебскай Архіўнай Камісіі 26 кастрычніка 1910 года, казаў:
Я заклікаю Беларусь да самавызначэння, да нацыянальнага ўсведамлення, да адроджанай будучыні, якая будзе ў руках у беларусаў.
ДоўнарЗапольскі, Сапуноў, іншыя гісторыкі левага крыла «западноруссмзма» рабілі ўсё, што было ў іх сілах, каб Беларусь і беларусы занялі пачэсны пасад між краінамі і народамі. А паколькі гэта непатрэбна было ні В. Шчарбакову, ні С. Вальфсону, ні іхняму бальшавіцкаму «начальству», то яны і грамілі, не выбіраючы вельмі слоў і не шукаючы доказаў у пацверджанне сваіх думак усіх, хто ім чымсьці не падабаўся.
Але ж халуйства перад маскоўскімі назначэнцамі не уратавала Шчарбакова ад сякеры сталінскага тэрору. «Таварышы па партыі» вылучылі яго са сваіх радоў у жніўні 1936 года. Яшчэ праз год, 21 ліпеня 1937, Шчарбакоў быў арыштаваны НКУС БССР, а ў чэрвені 1938 асуджаны да вышэйшай меры пакарання як «удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналфашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі». 29 чэрвеня ён атрымаў ад ката НКУС кулю ў патыліцу.