• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мітрафан Доўнар-Запольскі Бацька беларускай гісторыяграфіі Анатоль Тарас

    Мітрафан Доўнар-Запольскі

    Бацька беларускай гісторыяграфіі
    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 64с.
    Мінск 2012
    16.12 МБ
    Лідэры БНР спадзяваліся, што краіны Антанты прызнаюць незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Характерна, што брашура ДоўнарЗапольскага на доўгія гады была забаронена і зноў убачыла свет на Беларусі толькі ў 1990 годзе.
    ДоўнарЗапольскі пісаў ў гэтай брашуры:
    Часамі даводзіцца чуць як быццам вагаючыся і сумляваючыся галасы: ці можа беларускі народ стварыць сваё асобнае і ні ад кога не залежнае гаспадарства (гасударства) або, прынамсі, увайсці
    39
    ў саюз гаспадарстваў як федэрацыйная частка?.. Гэткія ваганні і сумлёўкі вынікаюць з незнаёмства людзей з роднай мінуўшчынай і з не даволі поўнай ацэнкі культурнае стойкасці беларускага народа.
    Часамі такжа іншыя сумляваюцца: дый ці ж было калі нашае беларускае гаспадарства? Праўда, пад гэткім назовам яно не існавала, як не існавала ў цяперашняй форме гаспадарства: Італьянскае, Бельгійскае, Украінскае і інш. Але беларусы станавілі крэпкае збудаванае гаспадарства, зложанае з беларускіх пляменняў, так званае Літоўскае Русі, злучаных з Літоўскім княствам. I Беларусь, як зараз убачым, толькі зусім нядаўна ўтраціла сляды свае даўнейшае крэпкае і стойкае гаспадарственнасці (гасударственнасці), меўшай такія праявы развіцця, якімі мы можам толькі пахваляцца з гордасцю і павінны дабівацца аднаўлення іх.
    Асновы беларускае гаспадарственнасці глыбока заложаны ў самім беларускім народзе і апіраюцца на моцных фундаментах—гістары чных, этнаграфічных, лінгвістычных і эканамічных. Яны выяўляюцца ўва ўсёй мінуўшчыне Беларусі, яны ёсць у беларусаў і цяпер, захаваны глыбока ў народных масах...
    М.Д.З. паказаў гэта на фактах на працягу ўсёй гісторыі існавання беларускага народа. Вывад у яго быў наступны:
    Увесь беларускі рух апошняга часу ажно да УсебеларускагазездаўМінскуўснежні 1917 годасведчыць аб здольнасці да жыцця беларускае нацыянальнасці і аб крэпкай звязі яе з гаспадарственнай незалежнасцю... Народ, каторы праз колькі сот гадоў самага цяжкага гістарычнага жыцця, нягледзячы на вострую нацыянальную барацьбу і на ўціск урадам найдужэйшага на свеце гаспадарства не ўступіў
    40
    свае нацыянальнае самастойнасці — народ, меўшы праз некалькі сталеццяў сваю гаспадарственную незалежнасць — народ, каторы мае вытвараную вякамі культуру і літаратуру, свае яркія асобеннасці этнаграфіі і языка, — такі народ мае і цяпер усе правы на гаспадарственную незалежнасць.
    Неаднаразова выступаў М.Д.З. з артыкуламі на гэту тэму і ў перыядычным друку. Нездарма славуты пісьменнік Максім Гарэцкі пісаў пра яго:
    У часе рэвалюцыі прафесар цвёрда стаў на грунце незалежнай гаспадарственнасці Беларусі, аб патрэбе якой таленавіта і пераканаўча даводзіў у Кіеўскай і другіх беларускіх газетах, а таксама ў асобнай брашуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», надта пашыранай сярод беларусаў і перакладзенай на еўрапейскія мовы («Гісторыя беларускай літаратуры», М.Л., 1924, с. 220—221).
    Аднак кіраўніцтва Англіі, Францыі і ЗША пакінула без увагі ўсе намаганні ўрада БНР дабіцца прызнання. Урад Англіі падтрымліваў у гэты час генерала Антона Дзянікіна, які на чале «Добраахвотніцкай арміі» намагаўся аднавіць «адзіную і непадзельную» Расейскую дзяржаву. Урад Францыі падтрымліваў адраджоную Польшчу, якую бачыў на ролі «санітарнага кардона» паміж рэвалюыцыйнай Расіяй і Заходняй Еўропай. Кіруючыя колы ЗША на чале з прэзідэнтам Вудро Вільсанам зрабілі стаўку на адмірала АляксандраКалчака,які абвясціўсябе«вярхоўнымправіцелем Расіі» і падобна Дзянікіну змагаўся за «адзіную і непадзельную расейскую дзяржаву».
    Болей таго, урад Беларускай Народнай Рэспублікі хутка быў вымушаны ўвогуле пакінуць Мінск: у сувязі з рэвалюцыяй у Германіі на змену немцам, якія хаця
    41
    і не прызнавалі БНР, але і не чынілі перашкодаў яе культурнаасветніцкай дзейнасці, прыйшла Чырвоная армія. Пад пагрозай рэпрэсіяў з боку бальшавікоў многія дзеячы БНР накіравалісяўэміграцыю. Заціхла і праца па стварэнні Беларускага універсітэта. ён быў адкрыты толькі ў 1921 годзе, але гэта адбылося ўжо без удзелу ДоўнарЗапольскага.
    ХАРКАЎ — БАКУ (1919—1925)
    Жыццё ў Кіеве ўсё больш ускладнялася. Мяняліся ўлады, прыходзілі то адны, то другія заваёўнікі. У снежні 1919года,калідаКіеванабліжалісябальшавікі, М.Д.З. пакінуў горад, паехаў у Новачаркаск, дзе жылі яго дачка Ірына і сястра, каб там прадоўжыць пачатую яшчэ ў Кіеве перапіску з дзеячамі і прафесарамі Сімферопальскага універсітэта аб адкрыцці ў Керчы філіяла універсітэта. У выніку ён атрымаў запрашэнне на кафедру гісторыі гэтага філіяла і ад’ехаў ў Керч.
    Але ледзь паспеў М.Д.З. прыехаць у Керч, як туды ўвашлі часткі Чырвонай Арміі. Выгляд у яго быў зусім не пралетарскі, хутчэй «буржуйскі», таму бальшавікі арыштавалі прафесара і адправілі ў Харкаўскую Надзвычайную Камісію («ЧК»), дзе над ім хацелі правесці суд нібыта за «контррэвалюцыйную дзейнасць». Над вучоным навісла смяртэльная пагроза.
    3 вялікай цяжкасцю сябрам і жонцы ўдалося, пры дапамозе Затонскага, вызваліць яго з турмы і ўладкаваць выкладчыкам у Харкаўскі інстытут народнай гаспадаркі. Акрамя таго М.Д.З. стаў прафесарам Харкаўскага ўніверсітэта і кансультантам Наркамата знешняга гандлю Украінскай ССР.
    Але ў Харкаве ДоўнарЗапольскі адчуваў сябе неўтульна. Шмат што нагадвала яму тут пра перажытае,
    42
    пра сямейную трагедыю. Многія ведалі і пра яго актыўнае супрацоўніцтва з уладамі БНР. Таму ў пачатку 1922 года ён прыняўпрапановуз Азербайджанскага універсітэта і ад ехаў у Баку.
    У Баку М.Д.З. працаваў не толькі ва універсітэце, але і ў Палітэхнічным інстытуце, займаў пасаду начальніка Упраўлення прамысловасці і гандлю Наркамата прамысловасці і гандлю Азербайджанскай ССР. Ён заснаваў тутака сельскагаспадарчы і гандлёвапрамысловы музей Азербайджана і быў яго дырэктарам.
    Пасля ўсіх выпрабаванняў вучоны нарэшце зноў атрымаў магчымасць заняцца сваёй любімай справай навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. За 1920—1921 гады ён не выдаў ні воднай працы, таму зараз рабіў гэта з новай энергіяй. У 1922 годзе М.Д.З. надрукаваў у Баку артыкулы «Коньюнктура млрового рынка», «Орудпя сбереженля», «Млровой рынок л хозяйство Германлл», «НЭП л НАЛ», «Адмлнлстрлрованле в условлях НЭПа» і іншыя.
    У 1923 годзе убачылі свет брашура «Торговопромышленные музел» і артыкул «К вопросу о промышленном банке». Моцны характар дапамог яму пераадолець асабістыя нягоды, аднак навуковыя поспехі чаргаваліся са спадамі. У 1924 годзе ён нічога не выдаў.
    М.Д.З. карыстаўся ў Баку пашанай і аўтарытэтам. Але наперадзе яго зноў чакаў круты паварот лёсу.
    МІНСК (1925—1926)
    Беларусь, падзеленая несправядлівым Рыжскім мірам у сакавіку 1921 года на дзве часткі — Заходнюю і Усходнюю («Нас падзялілі чужынцы ліхія, чорных дарог махляры»,— пісаў Якуб Колас), залечвала раны, нанесеныя ёй імперыялістычнай і грамадзян
    43
    скай войнамі. Калі ў Заходняй частцы, якая трапіла ў склад буржуазнай Польшчы, беларускі нацянальны рух падавляўся, дык у савецкай частцы адбываліся працэсы нацыянальнакультурнага адраджэння.
    I вось збылася даўняя мара ДоўнарЗапольскага: уМінску былі адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, Інстытут Беларускае культуры, Дзяржаўнае выдавецтва і многія іншыя нацыянальныя культурніцкія ўстановы. 3 1924 года на Беларусі разгарнулася шырокая кампанія па адраджэнні нацыянальнай культуры — так званая «беларусізацыя». Патрыятычна настроеная інтэлігенцыя паверыла бальшавікам і пацягнулася з эміграцыі на Радзіму. Пачалі вяртацца вядомыя навукоўцы, літаратары, музыканты. Найбольш вядомых з іх запрашалі персанальна.
    Атрымаў такое запрашэнне і М.Д.З. ад Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Інстытута беларускай культуры. Перад ім паўстала пытанне: застацца ў Баку, дзе ён карыстаўся вялікай пашанай і аўтарытэтам, ці ехаць у Мінск, дзе яшчэ невядома як складзецца жыццё. Але спадар Мітрафан не мог быць у баку ад свайго народа ў гэтую пераломную хвіліну яго гісторыі. Летам 1925 года ён пакінуў Азербайджан.
    Гэта быў мужны крок: яго, аднесенага да ліку «контррэвалюцыянераў», аднаго з актыўнейшых дзеячаў нацыянальнага руху на Беларусі, маглі чакаць не толькі лаўры.
    Ніхто не ведае, якія думы напаўнялі яго сівую галаву пад стук колаў спецыяльна дасланага за ім вагона на шляху з Баку ў Мінск. Што адчуваў ён: страх перад будучыняй альбо радаваўся прызнанню сваіх заслуг перад Бацькаўшчынай? А можа ўспамінаў, як яшчэ юнаком пачаў даказваць права беларусаў «людзьмі звацца"? Што мог адчуваць чалавек, які лепшыя свае гады аддаў таму, каб яго непісьменны, эканамічна і
    44
    рэлігійна прыгнечаны народ змог падняцца да нармальнага чалавечага жыцця?
    Дзеля гэтай справы ён ніколі не шкадаваў сябе, пакутаваў ад неразумення і падазронасці, ледзь не загінуў у ЧК і вось зараз вяртаецца на Бацькаўшчыну, каб у першым на Беларусі універсітэце чытаць малапісьменным рабочым і сялянскім юнакам і дзяўчатам лекцыі па роднай гісторыі.
    Мінскі перыяд жыцця і дзейнасці ДоўнарЗапольскага — вельмі цікавая і пленная старонка яго біяграфіі. Хоць перыяд гэты цягнуўся ўсяго якіх паўтара года, аднак за гэты час нястомны руплівец зрабіў для свайго народа вельмі многае.
    Прыехаўшы ў Мінск, М.Д.З. заняў пасады прафесара кафедры гісторыі Беларусі на педагагічным фа
    Будынак Інстытута Беларускай культуры (Інбелкульт)
    45
    культэце і прафесара кафедры народнай гаспадаркі Расіі на факультэце права і гаспадаркі БДУ.
    Адначасова яго прызначылі сябрам эканамічнай секцыі Дзяржплана, а з 24 верасня 1925 года ён ўзначаліў створаны пры Дзяржплане рэдакцыйнавыдавецкі аддзел. Аддзелу падпарадкоўвалася выданне часопіса «Советское стролтельство», які праз некаторы час, пры ўдзеле М.Д.З., быў перанайменаваны ў «Сацыялістычнае будаўніцтва» і пачаў выходзіць на беларускай мове. Акрамя таго аддзел выдаваў бюлетэнь Дзяржплана, а таксама штотыднёвік «Народное хозяйство БССР», першы нумар якога выйшаў у пачатку 1926 г. пад рэдакцыяй ДоўнарЗапольскага.
    Таксама ДоўнарЗапольскага абралі правадзейным сябрам Інбелкульта, дзе ён з 1 жніўня 1925 года ўзначаліў Гісторыкаархеалагічную камісію. Камісія аб’яднала лепшыя сілы тагачаснай беларускай гістарычнай навукі, у яе склад увайшлі такія вядомыя вучоныя, як Уладзімір Пічэта, Зміцер Даўгяла, Васіль Дружчыц, Міхаіл Мялешка, Ісак Сербаў і іншыя. Камісіі паставілі задачу «падрыхтоўкі да выдання гістарычных дакументаў і актаў, распрацоўкі паасобных тэм гісторыі Беларусп яе эканомікі і культуры, a таксама апрацоўкі і публікацыі вынікаў археалагічнага даследавання Беларусі».