Мітрафан Доўнар-Запольскі
Бацька беларускай гісторыяграфіі
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 64с.
Мінск 2012
Адносіны са студэнтамі рэзка пагоршыліся. Нават адбыліся выпадкі абструкцыі яго лекцый. М.Д.З. які заўсёды паважаў студэнтаў і сам карыстаўся іх павагай, вельмі цяжка перажываў гэтыя змены, хацеў нават пераехаць у Маскву. Аднавіць ранейшыя адносіны са студэнтамі яму так і не ўдалося.
31
ВІХАРЫ РЭВАЛЮЦЫІ
Першая сусветная вайна, якая пачалася 1 жніўня 1914 года, перапыніла пленную навуковую і педагагічную дзейнасць ДоўнарЗапольскага. Камерцыйны інстытут і Кіеўскі універсітэт, як толькі фронт наблізіўся да Кіева, пераехалі ў Саратаў. Разам з гэтымі ўстановамі вымушаны быў пераехаць у Саратаў і М.Д.З. Сям’і з сабою ён не браў, мабыць меркаваў, што пераезд гэты будзе нядоўгі. Яго жонка Надзея Маркаўна засталася ў Кіеве. У Кіеве таксама засталіся дачка і два сыны ДоўнарЗапольскага — Вячаслаў і Усевалад.
На новым месцы жылося М.Д.З. нялёгка. Быў зусім неўладкаваны быт, а галоўнае — не было ніякай магчымасці займацца навукай. Тыя кнігі, што ён захапіў з сабою, ляжалі ў скрынях нераспакаваныя. Аднак М.Д.З. і тут не падаў духам, складаў розныя планы на будучае.
Так, менавіта ў Саратаве ён склаў праекты дзвюх новых навучальных устаноў — Інстытута геаграфіі і Інстытута археалогіі. Гэтыя праекты былі рэалізаваны ў 1917 годзе адразу ж пасля вяртання з Саратава ў Кіеў.
Па сваіх поглядах М.Д.З. быў перадавы чалавек, вельмі часта цярпеў за гэта ад кансерватыўных сіл. I калі вучыўся, і калі працаваў. Але ж пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года становішча памянялася — яго раптам залічылі ў стан ворагаў. Што гэтаму пасадзейнічала?
Галоўным чынам, дырэктарства ў Камерцыйным інстытуце. Нягледзячы на тое, што Інстытут у 1912 годзе быў зарэгістраваны як дзяржаўны па патрабаванні саміх студэнтаў і некаторых выкладчыкаў, зараз у гэтым абвінавацілі ДоўнарЗапольскага.
32
У гэты ж час ён страціў сям’ю. Яго жонка і сыны трапілі пад уплыў вядомага дзеяча партыі бальшавікоў у Кіеве Уладзіміра Затонскага (1888—1938), які пазней стаў сакратаром ЦК Кампартыі Украіны і зявіўся адным з ініцыятараў кампаніі барацьбы з так званай «нацдэмаўшчынай». Жонка Надзея, якая ў маладыя гады была вельмі прывабная, пакінула мужа і стала жыць с Затонскім, а сыны публічна адмовіліся ад бацькі, абвінаваціўшы яго ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Старэйшы сын, Усевалад, займаў ужо высокае месца ў партыйнай вярхушцы Кіева, актыўнічаў і меншы, Вячаслаў.
Праўда, развязка адносін з сынамі адбылася трагічная — Вячаслаў памёр вясною 1919 года ад тыфу, a Усеваладзагінуўупачатку1920годанедзенатэрыторыі Беларусі падчас падаўлення антыбальшавіцкіх выступленняў. Зразумела, што Мітрафан Віктаравіч балюча перажываў распад сям’і.
Вясной 1917 года узнік канфлікт з выкладчыцкім калектывам. Пад уплывам падзей лютаўскай рэвалюцыі студэнты інстытута вылучылі патрабаванне аб дапушчэнні іх прадстаўнікоў на пасяджэнні Вучонага савета. Сярод членаў савета гэтую прапанову падтрымаў толькі ДоўнарЗапольскі.
Але гэты учынак вельмі непадабаўся выкладчыкам. Праз некалькі дзён яны правялі агульны сход з адзіным пытаннем на павестцы: аб паводзінах дырэктара інстытута. Самога М.Д.З. на сход ці то «забыліся» запрасіць, ці то запрашэнне «згубілася» па дарозе. На гэтым сходзе яго абвінавацілі ў правядзенні кансерватыўнай палітыкі, у няздольнасці весці дыялог са студэнтамі і г. д. Абвінавачанні перадалі на разгляд у гарадскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Абражаны і пакрыўджаны паводзінамі сваіх калег, многія з якіх былі яму шмат чым абавязаны, М.Д.З. ў
33
траўні 1917 года падаў у адстаўку з пасады дырэктара інстытута.
Усе гэтыя канфлікты адбіліся на яго навуковай дзейнасці, якая значна скарацмлася. За 1917 год ён надрукаваў толькі адзін артыкул «Декабрьская революцмя 1825 года».
НЯХАЙ ЖЫВЕ БНР!
Весткі пра кастрычніцкія падзеі, а затым пра Усебеларускі кангрэс у снежні 1917 года у Мінску і разгон яго бальшавікамі засталі М.Д.З. ў Навачаркаску, дзе ён жыў у сваёй сястры Марыі пасля таго, як пакінуў інстытут. Застацца ў баку ад беларускай справы вучоны не мог. У пачатку 1918 года ён зноў пёрабраўся ў Кіеў і ўключыўся ў работу Беларускага вайсковага камітэта (БВК) на тэрыторыі Украіны.
Тым часам, 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Паветра было насычана пафасам дзяржаўнага будаўніцтва. М.Д.З., які з 80х гадоў XIX стагоддзя імкнуўся прабіць сцяну неразумення э боку грамадскасці ў пытанні аб нацыянальнай і гісторыкакультурнай самабытнасці беларускага народа, мог адчуць сябе пасапраўднаму шчаслівым: стваралася першая ў беларускай гісторыі нацыянальная дзяржава. Ён ніяк не мог не адгукнуцца на гэтую падзею з усім сваім талентам вучонага і літаратара. 6 красавіка 1918 года у першым нумары газеты «Белорусское слово» (яна пачала выдавацца ў Кіеве) быў надрукаваны яго праграмны артыкул «Жребнй брошен» (праз некаторы час гэты артыкул быў перадрукаваны на беларускай мове ў газеце «Вольная Беларусь», 1918, № 13).
ДоўнарЗапольскі заклікаў у артыкуле:
34
Н мы все, Белорусы, должны помнлть, что теперь положенле нашей Родлны налагает на нас тяжелую н ответственную обязанность. Мы должны все сплотлться, мы должны напрячь все свол сллы флзлческле л культурные для того, чтобы оправдать наше право на самостоятельное суіцествованле л отстоять незавлслмость нашей Родлны. К дружной работе, браты!
Якзаўсёды.аднымізаклікаміМ.Д.З.неабмежаваўся. У красавіку 1918 года ён увайшоў у склад створанай урадам БНР камісіі, якой была даручана падрыхтоўчая праца па адкрыццю універсітэта на Беларусі. У склад камісіі таксама ўвашлі народны сакратар асветы ва ўрадзе БНР Аркадзь Смоліч, прафесар Яўхім Карскі, прафесар М. Масуоніс і іншыя. 8 чэрвеня быў абраны прэзідыум гэтай камісіі. Старшынёй прэзідыума стаў ДоўнарЗапольскі. Свае погляды па гэтаму пытанню ён выклаў у артыкуле «Да паноў Рады Беларускае Рэчы Паспалітай. У справе адчынення універсітэтаў» (газета «Вольная Беларусь», 1918, № 29).
Падрыхтоўка да адкрыцця універсітэта ішла даволі хутка. Аўтарытэт вядомага вучонага і арганізацыйныя здольнасці ДоўнарЗапольскага спрыялі таму, што ўжо ў канцы ліпеня далі згоду працаваць у беларускім універсітэце 36 прафесараў — выкладчыкаў Варшаўскага, Дзерптскага, Кіеўскага, Маскоўскага і Пецярбургскага універсітэтаў. Ураду БНР удалася атрымаць дазвол ад германскіх акупацыйных улад на іх пераезд у Мінск. Пачаліся экстранныя пошукі памяшканняў для будучай вучэбнай установы.
Адначасова М.Д.З. прымаў удзел у вырашэнні іншых, не меней складаных задач. У красавіку 1918 года яму прапанавалі ўзначаліць Беларускую Гандлёвую палату на Украіне, галоўнай задачай якой
35
была арганізацыя закупак хлеба і іншых харчовых прадуктаў для Беларусі. Таксама на яе ўскладаліся функцыі дыпламатычнага прадстаўніцтва БНР на Украіне. М.Д.З. з натхненнем узяўся за новую справу.
Генеральны дагавор з урадам Украіны Беларускай гандлёвай палаце заключыць не ўдалося. Але былі падпісаны некалькі пагадненняў з міністэрствам гандлю і прамысловасці УНР аб пастаўцы на Беларусь цукру і хлеба ў абмен на тавары лясной прамысловасці. Частку тавараў Гандлёвая палата паставіла неафіцыйна, пры дапамозе нелегальных беларускіх арганізацый, якія знаходзіліся ў Кіеве. Дзейнасць М.Д.З. на гэтай пасадзе знайшла адлюстраванне ў артыкуле «Гандлёвы абмен з Украінай» («Вольная Беларусь», 1918, № 24).
Воляй лёсуМ.Д.З. неўзабаве апынуўся ўсамай гушчы вострай палітычнай барацьбы. Справа ў тым, што Кіеў усё больш і больш прыцягваў увагу кіраўніцтва БНР. Акт незалежнасці ад 25 сакавіка 1918 года не прызналі ні савецкая Расія, ні кайзераўская Германія. Па Брэсцкаму дагавору 1918 года яны прызнавалі Беларусь неад’емнай часткай Расійскай дзяржавы. Ніякіх афіцыйных кантактаў паміж урадам БНР і бальшавіцкім урадам у Маскве не існавала.
У гэтых умовах урад БНР імкнуўся дабіцца прызнання з боку суседніх дзяржаў, у першую чаргу з боку Украіны, незалежнасць якой была прызнана па Брэсцкаму мірнаму дагавору. Да таго ж, у Кіеве ў той час працавала дэлегацыя РСФСР на чале з Хрысціянам Ракоўскім. Урад БНР паспрабаваў выкарыстаць гэтую магчымасць для наладжвання сувязей з расійскім урадам. Кіеў на нейкі час стаў адным э важнейшых цэнтраў, дзе вырашалася будучыня Беларусі.
29 мая 1918 года Аляксандар Цвікевіч і Мітрафан ДоўнарЗапольскі — кіраўнікі пастаяннай дзлегацыі
36
s ЖтФ»Зачшскі.
CHO
Дзяржаунасьці
*вмвнмммнмннмвнянмнанямпншмнннннмям^
бедарусі.
Вылзньне Мінктэрсгва Белзрусш Спрау.
Г о р о д н о.
1919.
37
БНР у Кіеве — звярнуліся да X. Ракоўскага са спецыяльнай нотай, у якой гаварылася:
...счлтаем необходлмым от лменл правлтельства БНР выразлть глубокую уверенность, что соцлаллстлческое правлтельство Соцлаллстлческой Росслйской республлкл, первое в млре, утвердлвшее на своем красном знаменл свяіценный прлнцлп самоопределенля народов, пойдет навстречу белорусскому народу в его борьбе за свою государственную самостоятельность, за свое едлнство л за целостность своей землл л тем положлт прочные основанля дружного сожлтельства двух братсклх народов.
Аднак перспектыва раўнапраўнага суіснавання Расіі і Беларусі не цікавіла Маскву, таму ніякага адказу на гэтую ноту атрымана не было. Зайшлі ў тупік і прыватныя перагаворы э X. Ракоўскім.
Яшчэ раней няўдачай скончыліся спробы ўрада БНР наладзіць дыялог з германскім урадам.
У гэтых умовах погляды шэрагу дзеячаў з кіраўніцтва БНР (Антона Луцкевіча, Аляксандра Цвікевіча і іншых) скіраваліся ў бок дзяржаў Антанты. У пачатку 1919 года у Парыжы адкрылася мірная канферэнцыя, якая павінна была вырашыць пытанні аб пасляваенным дзяржаўным уладкаванні Еуропы.
Спецыяльна да гэтай канферэнцыі М.Д.З. напісаў брашуру «Асновы Дзяржаўнасці Беларусі». У пачатку 1919 года яна была выдадзена ў Гародне на беларускай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай і французскай мовах*. Міністэрства замежных спраў БНР разаслала яе ўрадам еўрапейскіх краін з галоўнай мэ
* Да брашуры была прыкладзена карта Беларусі у яе этнічных межах, складзеная аўтарам, якую беларуская дэлегацыя прадставіла на Мірную канферэнцыю ў Парыжы.
38
Карта межаў беларускага этнаса, якую склаў ДоўнарЗапольскі
тай — звярнуць увагу сусветнага супольніцтва на беларускае пытанне і паказаць яму гістарычныя карані дзяржаўнай самастойнасці Беларусі.