• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мітрафан Доўнар-Запольскі Бацька беларускай гісторыяграфіі Анатоль Тарас

    Мітрафан Доўнар-Запольскі

    Бацька беларускай гісторыяграфіі
    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 64с.
    Мінск 2012
    16.12 МБ
    У 1903 годзе М.Д.З. заснаваў гісторыкаэтнаграфічны гурток, членамі якога зяўляліся студэнты і стыпендыяты* як універсітэта, так і іншых навучальных устаноў Кіева. Гэты гурток займае асобае месца
    * Стыпендыятамі называліся выпускнікі універсітэтаў і іншых навучальных устаноў, якія накіроўваліся для падрыхтоўкі да выкладчыцкай і навуковай працы за дзяржаўны кошт.
    24
    сярод іншых падобных да яго навуковых аб яднанняў. Ён існаваў амаль 11 гадоў. За гэты час праз яго прайшло каля 100 чалавек. Гісторыкаэтнаграфічны гурток выдаваў «Унмверсмтетскме Пзвестпя» і зборнікі навуковых прац. Усяго выйшла 10 такіх зборнікаў.
    Многія сябры гуртка сталі вядомымі гісторыкамі. Іх абядноўваў агульны інтарэс да сацыльнаэканамічнай тэматыкі і таму іх па праву можна аднесці да школы ДоўнарЗапольскага. Гэта будучуя прафесары Кіеўскага універсітэта Павел Смірноў (1882— 1947), Андрэй Гневушаў (1882—1920), Яўген Сташэўскі (1884—1938), Н. ПалонскаяВасіленка, Васіль Базілевмч (1893—1942), Барыс Курц (1885—1938), Мікалай Яніцкі (1891—1979), прафесары Украінскага вольнага універсітэта ў Мюнхене Пятро Курынны (1894—1972) і Барыс Крупніцкі (1894—1956), прэзідэнт Украінскай вольнай акадэміі навук Зміцер Дарашэнка (1882—1951) і іншыя.
    У Кіеве ён адразу ж пачаў пісаць доктарскую дісертацыю «Очеркн по органязацлм западнорусского крестьянства в XVI веке», якую з поспехам абараніў у 1905 годзе. У гэтай буйнай працы на велізарным архіўным матэрыяле ён разгледзіў праблемы фарміравання беларускалітоўскай дзяржаўнасці, сацыяльнаэканамічнае развіццё і сацыяльнаэканамічныя адносіны ў ВКЛ XIV—XVI стагоддзяў. Навогул усе працы М.Д.З. па гісторыі вылучаліся менавіта сацыяльнаэканамічным падыходам.
    Круг інтарэсаў ДоўнарЗапольскага тым часам пашыраўся і пашыраўся. Разам з даследаваннем гісторыі роднага краю, ён шмат увагі аддаваў вывучэнню тайных архіваў, да якіх якраз у гэтыя гады быў дазволены допуск, — яны датычылі дзекабрыстаў.
    Атрымаўшы ступень прафесара, М.Д.З. стаў працаваць яшчэ больш. У1904 годзе у першым томе «Кнм
    25
    гл для чтенля по русской лсторлл» былі надрукаваны яго артыкулы «Склфскле могллы», «Борьба Русл co степью в X—XII ст.», «Вече», «Князь л княжское управленле», «Дружлна л боярство», «Холопы», «Церковь л духовенство», «Карта древней Русл». У іх ён праявіў сябе як таленавіты прапагандыст гістарычных ведаў.
    Асобае месца сярод прац таго часу займаюць працы па гісторыі грамадскапалітычнай думкі ў Расіі, што стала сваеасаблівым водгукам навукоўца на бурныя рэвалюцыйныя падзеі і сведчыла пра яго сімпатыі да дэмакратычнага руху, які ўзмацняўся ў імперыі.
    У 1905—1906 годы выйшлі з друку яго працы «Поллтлческле лдеалы М.М. Сперанского» і «Нз лсторлл граждансклх теченлй в Росслл».
    Ён падрыхтаваў і выдаў зборнік «Мемуары декабрлстов (Заплскл, плсьма, показанля, проекты констлтуцлй, лзвлеченные лз следственного дела, с вводной статьей)» (Кіев, 1907), які стаў першым афіцыйна дазволеным выданнем, прысвечаным гісторыі дзекабрызму, паклаў пачатак навуковага даследавання гэтай грамадзскай з’явы. Гэты зборнік, манаграфіі «Лдеалы декабрлстов» (Москва, 1907) і «Тайное обіцество декабрлстов» (Москва, 1907) чытала наўзахапкі ўся перадавая інтэлігенцыя Расіі, а яго лекцыі пра «тайныя таварыствы» прынеслі яму небывалы поспех сярод студэнцкай моладзі.
    Рос яго навуковы аўтарытэт не толькі ў Расіі, на Украіне, але і ў Беларусі. Пра гэта сведчыць факт выдання яго кнігі «Лсследованля л статьл» (1909 г.), у які ўвайшлі яго лепшыя працы.
    Бачыць гэтыя працы сабранымі ў адной кнізе вельмі хацеў вядомы даследчык Віцебшчыны, дэпутат Дзяржаўнай думы Аляксей Сапуноў (1851—1924). Жывучы на Беларусі, Сапуноў як мала хто адчуваў на
    26
    пружанае дыханне, крокі той «агромністай» грамады, пра якую напісаў у 1905 годзе Янка Купала ў вершы «А хто там ідзе?»
    Як вядома, ні ДоўнарЗапольскі, ні Сапуноў, ні некаторыя іншыя вучоныя левага крыла «западнорусснзма» не прымкнулі да таго нацыянальнавызваленчага руху, што быў звязаны з Беларускай Сацыялістычнай Грамадой і выданнем газеты «Наша ніва». Але гэтыя вучоныя рабілі ўсё магчымае, каб гэты рух нарадзіўся, пашыраўся, аказвалі яму маральную падтрымку і дапамогу.
    У зборнік М.Д.З. «Лсследованля н статьн» ўвайшлі каля 20 артыкулаў пра родны край — даследаванні па этнаграфіі, сацыялогіі, звычаёваму праву, статыстыцы, беларускаму пісьменству.
    Каштоўнасць гэтых прац нельга пераацаніць, большасць іх і цяпер чытаюцца так, быццам толькі што напісаныя. Вось назвы некаторых з іх: «Нарысы сямейнага звычаёвага права сялян Мінскай губерні», «Беларускае вяселле ў культурнарэлігійных перажытках», «Рытуальнае значэнне каравайнага абраду ў беларусаў», «Жаночая доля ў песнях пінчукоў», «Гапон», аповесць у вершах на беларускай мове В. ДунінаМарцінкевіча (з гісторыі беларускага пісьменства)», «Беларусы. Этнаграфічны нарыс», «Заўвагі аб беларускіх гаворках»...
    У 1910 годзе М.Д.З. заснаваў у Кіеве таварыства Аматараў сацыяльных ведаў, сябрамі якога сталі выдатныя дзеячы тагачаснай навукі. Пры таварыстве ўзнікла некалькі секцый — гістарычная, педагагічная, права. Вялікая і разнастайная арганізатарская і педагагічная дзейнасць не перашкаджала навуковай працы.
    Адна за другой выходзілі яго кнігі: «Матерналы для мсторнм крепостного права в Росслн» (Клев, 1905),
    27
    «Укралнскле староства в первой половлне XVI ст.», (Клев, 1908), «Баркулабовская летоплсь» (Москва, 1909), «Нз лсторлл обіцественных теченлй в Росслл» (Клев, 1910), «Белорусское Полесье. Плнчукл», том 1 (Клев, 1911), «На заре крестьянской свободы» (Клев, 1911), «Обзор новейшей русской лсторлл. От эпохл Павла I до декабрлстов», том 1 (1912 г.), «Лекцлл по русской лсторлл» (1912—1913 гг.),
    У 1910—1914 гг. пад яго рэдакцыяй выйшлі тры тамы «Русской лсторлл в очерках л статьях», а таксама «Нсторлкокультурный атлас по русской лсторлл» Наталлі Палонскай.
    М.Д.З. прымаў актыўны ўдзел у рабоце археалагічных з’ездаў і губернскіх археалагічных камісій, быў адным з аўтараў «Проекта основанлй архлвной реформы в Росслл».
    Значнай яго заслугай з’явілася распрацоўка комплекснай методыкі выдання архіўных матэрыялаў. Методыка змяшчала спосабы апісання, класіфікацыі першапачатковай апрацоўкі і падрыхтоўкі дакументаў да друку, а таксама прадугледжвала наданне справе публікацыі архіўных матэрыялаў планамернага характару і пастаноўку яе пад надзейны кантроль дзяржавы.
    М.Д.З. пісаў:
    Вся моя научная л обіцественная деятельность была самым тесным образом связана с лзученлем архлвов, архлвных матерлалов, co спасенлем частных архлвов, находяіцлхся под угрозой.
    * * *
    Нягледзячы на поспехі, праца ў Кіеўскім універсітэце не зусім эадавальняла М.Д.З. Універсітэт непасрэдна падпарадкоўваўся міністэрству асветы, якое было адметна сваім кансерватызмам, нават рэакцыйнасцю.
    28
    Вучоны шукаў новыя магчымасці для рэалізацыі сваіх навуковых і педагагічных поглядаў. У яго з’явілася ідэя аб стварэнні вышэйшай навучальнай установы з прынцыпова новай структурай і накіраванасцю адукацыі. Само жыццё патрабавала падрыхтоўкі эканамістаўпрактыкаў, якія маглі б працаваць у розных галінах народнай гаспадаркі.
    У 1905 годзе ён разам з іншымі дзеячамі адкрыў у Кіеве Вышэйшыя жаночыя курсы (1905), дзе атрымаў кафедру. А праз год заснаваў Вышэйшыя Камерцыйныя курсы, якія вельмі хутка былі ператвораны ў Камерцыйны інстытут (другі ў Расіі!).
    ДоўнарЗапольскі заняў пасаду дырэктара Інстытута. Адначасова ён кіраваў тут кафедрай гісторыі народнай гаспадаркі.
    Свае педагагічныя погляды, якія і сёння маюць цікавасць, ён выклаў у артыкуле «Новый тмп высшего образованмя» (1907 г.) і «Запмске о Кневском коммерческом ннстмтуте» (1909 г.).
    Пазней М.Д.З. успамінаў, што пачынаць працу прыходзілася амаль з нуля. He было ні сродкаў, ні вучэбных праграм, ні выкладчыкаў, згодных працаваць ва ўстанове новага тыпу. М.ДЗ. ўдалося дабіцца падтрымкі мясцовых гандлёвапрамысловых колаў. Гэта дало добрыя вынікі. Калі ў 1907 годзе Інстытуту належыў адзін маленькі домік, то ў 1917 годзе ён зяўляўся ўласнікам амаль паловы квартала шматпавярховых будынкаў з добрымі аўдыторыямі, багатаю бібліятэкай і адзіным на ўсю імперыю гандлёвапрамысловым музеем.
    Але галоўнае было ўтворчай атмасферы, якая стварылася ў інстытуце. Паколькі ён падпарадкоўваўся не міністэрству асветы, а міністэрству прамысловасці і гандлю, супрацоўнікі якога мелі больш ліберальныя погляды, М.Д.З. дабіўся значнай самастойнасці ў вы
    29
    значэнні прадметаў і спосабаў навучання, ды і ўвогуле ніхто надта не ўмешваўся ва ўнутранае жыццё інстытута. Акадэмік Канстанцін Астравіцянаў (1892—1969), успамінаючы час, праведзены ў Кіеўскім камерцыйным інстытуце, пісаў:
    Свободная студенческая жмзнь (...) казалась жмзнью в какомто другом ммре, будто мз мрачного подземелья я попал на свежнй воздух.
    М.Д.З. чытаў у інстытуце лекцыі па эканамічнай гісторыі Расіі, а на эканамічным аддзяленні яшчэ і лекцыі па гісторыі рускага дзяржаўнага права і па новай гісторыі Расіі.
    Адзначым, што курс эканамічнай гісторыі не чытаўся болей ні ў якой навучальнай установе Расій
    Камерцыйны інстытут у Кіеве
    30
    скай імперыі і цалкам быў распрацаваны ДоўнарЗапольскім. Яго навуковыя даследаванні і матэрыялы лекцый знайшлі адлюстраванне ў такіх выданнях як «Очерк экономмческого строя древнейшей Русм» (1909 г.), «Нстормя руского народного хозяйства», том 1. (1911 г.). «Очередные задачм русского экспорта» (1912 г.), «Обзор нсторнн хозяйственной жнзнм Россмм» (1914 г.), «Русскмй вывоз м мнровой рынок» (1914 г.)> «Задачн экономмческого возрождення Россмн. Русскогерманскмй обмен н текстнльная промышленность» (1915 г.) і іншых.
    Як і раней лекцыі прафесара карысталіся надзвычайнай папулярнасцю, ён меў вялікі аўтарытэт сярод студэнтаў, ведаў многіх па прозвішчах, цікавіўся іх жыццём і бытам. Таму ў інстытуце ўдавалася пазбягаць вострых канфліктаў, у адрозненне ад іншых навучальных устаноў.
    Але ў 1912 годзе абставіны змяніліся. Кіеўскаму камерцыйнаму інстытуту быў нададзены статус дзяржаўнага. Гэтага дамагаліся самі студэнты, каб пазбегнуць прызыву ў армію. Аднак разам з наданнем статуса дзяржаўнага ўводзілася 5 % квота на прыём студэнтаўяўрэяў, што выклікала іх вялікае незадавальненне. Да гэтага яўрэі складалі больш за палову з агульнага ліку студэнтаў, а зараз многія з іх вымушаны былі пакінуць інстытут. I хаця 5 % норма ў інстытуце ніколі не вытрымлівалася і студэнтаўяўрэяў было значна больш, ДоўнарЗапольскага сталі лічыць ледзь не галоўным віноўнікам склаўшагася становішча.