Мітрафан Доўнар-Запольскі
Бацька беларускай гісторыяграфіі
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 64с.
Мінск 2012
Такія словы прагучалі на Беларусі ўпершыню!
Імя Мітрафана ДоўнарЗапольскага зрабілася вядомым у навуковых колах. Як вынік, у пачатку 1889 года яму дазволілі здаць экстернам экзамены за курс гімназіі.
9
Атрымаўшы атэстат, М.Д.З. вырашыў паступаць на гісторыкафілалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта імя святога Уладзіміра. Даведаўшыся пра тое, бацька прыслаў ліст, у якім прапанаваў сыну «не переться в унвверсвтет, не нмея средств капптальных», а лепей паступіць на службу. Праўда ў канцы дадаў, што не будзе нічога мець супраць, калі сын зможа вучыцца без яго дапамогі.
Мітрафан ужо прывык жыць сваім розумам і разлічваць толькі на свае сілы. Ён здаў уступныя экзамены на «выдатна» і стаў «казённакоштным» студэнтам, што вызваляла яго ад платы за вучобу. Яму была прызначана стыпендыя імя святых Кірыла і Мяфодзія.
Як казённакоштны студэнт, у адпаведнасці з існаваўшымі тады законамі, М.Д.З. абавязваўся пасля заканчэння універсітэта 6 гадоў адпрацаваць у навучальных установах міністэрства асветы.
КІЕЎСКІ УНІВЕРСІТЭТ (1889—1895)
Кіеўскі універсітэт імя Святога Уладзіміра быў адным з буйнейшых навуковых цэнтраў тагачаснай Расійскай імперыі. У ім працавалі многія выдатныя вучоныя, у тым ліку такія гісторыкі, як Цімафей Фларынскі (1854—1919), Пятро Галубоўскі (1857—1907), Уладзімір Іконнікаў (1841—1923).
Асаблівай павагай і аўтарытэтаму ДоўнарЗапольскага карыстаўся Уладзімір Баніфацыевіч Антановіч (1834—1908), у семінары якога ён займаўся*. Такі на
* У. Б. Антановіч аўтар грунтоўных даследаванняў «О казачестве», «06 уням», «О промышленностн ЮгоЗападного края», «О курганах» і шэрагу іншых. Яго працы па гісторыі Украіны і Беларусі склалі зборнік «Монографнп по нстормм Западной н ЮгоЗападной Росснн» (1885 г.).
10
вуковы выбар быў невыпадковым. Як ужо адзначана вышэй, яшчэ да паступлення ва універсітэт М.Д.З. вельмі цікавіўся гісторыяй родных мясцін, і ўвогуле беларуская тэматыка дамініравала ў яго ранніх творах.
Антановіч адыграў немалую ролю ў лёсе М.Д.З., шмат чым дапамог і аказаў рашучы ўплыў на фарміраванне поглядаў свайго любімага вучня. Менавіта ён і прыцягнуў маладога навукоўца да глыбокага даследавання гісторыі ПаўночнаЗаходняй Русі («СевероЗападного края»), якой сам займаўся. У прыватнасці, па заданні настаўнмка М.Д.З. напісаў «Нарыс па гісторыі крывіцкай і дрыгавіцкай земляў да канца XII ст.» (1891 г.), за які быў узнагароджаны залатым медалём.
У якасці галоўнай задачы ўсіх прыхільнікаў беларускага адраджэння М.Д.З. паставіў задачу пашырэн
Універсітэт Святога Уладзіміра ў Кіеве
11
ня ведаў пра мінулае і сучаснасць Беларусь. У сваіх артыкулах ён заклікаў стварыць на Беларусі навуковае таварыства, адкрыць свой універсітэт, які стаў бы мясцовым навуковым цэнтрам, шырока вывучаць культуру і побыт беларускага народа.
М.Д.З. уважліва чытаў усё, што пісалася пра родны яму край, сачыў за развіццём поглядаў на Беларусь рускіх, польскіх, украінскіх навукоўцаў. Напрыклад, у «Внленском вестнлке» (1889, № 81) ён пісаў:
Палякі лічылі яе амаль што не Польшчаю, велікарусы — Вялікарасіяй і нават маларусы, у асобе львоўскага праф. О. Аганоўскага (у яго «Гісторыі маларускай літаратуры»), прызнавалі беларусаў амаль маларусамі.
ДоўнарЗапольскі вітаў новыя этнаграфічныя працы Аляксандра Пыпіна, Петра Шэйна, Еўдакіма Раманава, Яўхіма Карскага, Мікалая Янчука, якія давалі аб’ектыўнае ўяўленне аб Беларусі і беларускім народзе, радаваўся, што вывучэннем свайго краю пачынаюць займацца самі беларусы.
Навука беларуская слабая, яшчэ толькі ў зародку, прытым у большай частцы ўрывачная, выпадковая і раскіданая, няма агульнай ідэі, якая была б кіруючай у гэтых работах, няма ядра, каля якога маглі б грунтавацца дзеячы, нарэшце, нямала перашкаджаюць справе аднабаковатэндэнцыйныя погляды на Беларусь, што паявіліся ў польскай і рускай літаратурах.
Але разам з тым, адзначаў ён, у працах беларускіх вучоных ёсць тое, чаго няма ў працах польскіх, рускіх і ўкраінскіх вучоных, а менавіта — у іх ёсць «сімпатычныя, любоўныя адносіны да справы і краіны, што даходзяць іншы раз да самаахвярнасці», ёсць
12
«аб’ектыўнасць» і «навуковы пункт погляду». Як чалавек справы, М.Д.З. узяўся за ажыццяўленне свайго ўласнага плана вывучэння гісторыі Беларусі.
Пачаць вырашыў э арганізацыі спецыяльнага
выдання, прысвечана
га роднаму краю. Так з’явіўся «Календарь СевероЗападного Края», які выходзіў у 1889 і 1890 гадах пад рэдакцыяй ДоўнарЗапольскага і пры актыўным удзеле У. Завітневіча і М. Шахава.
Спачатку меркавалася выдаваць «Календарь...» у Кіеве. Аднак мясцовая цэнзура да гэтага пачынання аднеслася з падазронасцю, і выданне прыйшлося перанесці ў Маскву, дзе ўмовы былі больш спрыяльныя. Але і тут пісаць пра Бела
Прафесар Уладзімір Баніфацьевіч Антановіч
русь прыходзілася хаваючыся за афіцыйную назву «СевероЗападный Край». А калі цэнзар ўбачыў, што М.Д.З. плануе змясціць у «Календаре...» аповесць Вянцэнта ДунінаМарцынкевіча «Гапон» на беларускай мове, то забараніў гэта.
Тады рэдактар пайшоў на хітрасць. Пад рубрыкай «І4з мстормм белорусской пмсьменностм» выйшаў яго артыкул, у якім змяшчалася крытыка поглядаў польскіх вучоных і літаратараў на Беларусь як усходнюю частку Польшчы. У артыкуле разбіралася ў якасці прыкладу вершаваная аповесць «Гапон». Але разбор праводзіўся такім чынам, што тэкст аповесці быў
13
надрукаваны цалкам. Так чытач упершыню атрымаў магчымасць азнаёміцца з поўным варыянтам гэтага твора, напісанага ДунінымМарцінкевічам яшчэ ў 1855 годзе.
У двух выданнях «Календаря...» быў змешчаны шэраг артыкулаў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, статыстычныя звесткі, беларускія песні і вершы. Беларусь паўставала ў іх як цікавы самабытны край са сваёй шматвяковай гісторыяй, культурай і моцным духоўным патэнцыялам. Дзякуючы кемлівасці і таленту выдаўцоў, «Календарь...» дайшоў да шырокай грамадскасці і адыграў значную ролю ў фарміраванні светапогляду будучых дзеячаў беларускага адраджэння.
Выданне «Календаря...» планавалася працягваць. Але не было ані грошаў на паперу і тыпаграфію, ані часу на рэдагаванне выдання, тым больш што яно выходзіла ў Маскве. Таму трэці нумар «Календаря...» так і не ўбачыў свет.
Улетку 1890—1891 гадоў М.Д.З. правёў плённыя экспедыцыі па Мінскай і Гродзенскай губернях, дзе вывучаў па даручэнні Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі фальклор і побыт мясцовых жыхароў, бо, як ён пісаў, «у вывучэнні быту народаў і заключаецца галоўны інтарэс гісторыі». У выніку гэтай экспедыцыі на старонках «Вмленского вестнмка» (1890—1891) з’явіліся яго «Заметкл мз путешествля по Белорусслм», у якіх разглядаюцца важнейшыя пытанні жыцця і культуры беларускага народа.
Вучоны і грамадзянін — сын свайго народа Мітрафан ДоўнарЗапольскі абараняўселяніна. Ён адзначыў, што селянін толькі з тым будзе шчыры, хто падыдзе да яго «не як «пан», а як «звычайны смяротны»:
Безумоўна, гаварыць пра тое, што ў нашага селяніна «ёсць сэрца» ці «няма сэрца», пра што
14
спрачаліся польскія этнографы, на нашу думку, нават смешна. Быццам селянін у маральных адносінах не такі ж чалавек, як і ўсе мы.
Яўген Ляцкі
У 1890—1894 гг. М.Д.З. надрукаваў некалькі дзесяткаў прац па беларускай этнаграфіі і старажытнай гісторыі. Сярод іх варта адзначыць наступныя:
«Археологлческле лзученля Мннской губернлл», «Белорусская свадьба в культурнорелнгнозных пережлтках», «Заметкл по этнографлл белорусов», «Мз лсторлл крестьян Белорусслл», «Крестьянскле лгры в Млнской губернлл», «Очеркл по лсторлл Белорусслл», «Первобытные формы брака», «Погребальные обряды белорусов», «Чародейство в СевероЗападном Крае в XVII—XVIII вв.».
У сваіх рэцэнзіях студэнт смела крытыкаваў такіх вядомых даследчыкаў як Аляксандар Семянтоўскі,Павел Бранцаў, Эдуард Вольтэр, Аляксан
дар Весялоўскі, Уладзімір Тызелгаўзен і іншых. Усяго ў гэты час М.Д.З. надрукаваў 40 артыкулаў, лататак і рэцэнзій. Многія з іх не страцілі навуковага значэння і цяпер.
Акрамя таго студэнт ДоўнарЗапольскі распачаў актыўную дзейнасць па арганізацыі беларускага навуковага гуртка са сваім уласным перыядычным выданнем.
15
Перш за ўсё ён заняўся пошукам людзей, якія 6 склалі аснову гуртка. У 1890 г. М.Д.З. пазнаёміўся з Яўгенам Ляцкім (1868—1942), будучым вядомым беларускім гісторыкам і этнографам. Ляцкі, ў той час студэкт Маскоўскага універсітэта, падтрымаў гэтую ідэю і таксама распачаў агітацыю.
У хуткім часе да гуртка далучыўся I. Багданаў, беларус па паходжанню і вялікі аматар беларускай этнаграфіі. Ляцкі зрабіў спробу прыцягнуць да супрацоўніцтва вядомага этнографа Петра Шэйна, аднак той адмовіўся нават размаўляць з ім.
У 1894 г. М.Д.З. пазнаёміўся з Я. Зіноўевым, які быў выключены з Магілёўскай гімназіі за вальнадумства і пражываў у Мінску. Зіноўеў з энтузіязмам успрыняў ідэю стварэння гуртка і беларускага перыядычнага выдання.
Так сфарміравалася аснова будучай арганізацыі беларусаў з аддзяленнямі ў Маскве (Я. Ляцкі), Мінску (Я. Зіноўеў), Кіеве (М. ДоўнарЗапольскі). Зразумела, што «душой» гуртка быў М.Д.З. Ён каардынаваў дзейнасць сваіх сяброў, імкнуўся прыцягнуць да удзелу ў будучым выданні вядомых дзеячаў навукі і культуры. У 1894 годзе ён звярнуўся з прапановай аб супрацоўніцтве да паэта і перакладчыка на беларускую мову Івана Неслухоўскага (вядомага пад псеўданімам Янка Лучына). Паэт даў згоду на публікацыю сваіх твораў, аднак выкаэаў сумненне, што іх прапусціць цэнзура. 3за цэнзурных жа меркаванняў ён адмовіўся выступіць сузаснавальнікам новага выдання, але згадзіўся дасылаць туды свае новыя вершы, «якія зараз нікому не патрэбныя». «Мая і без таго кульгавая муза маўчыць зубы зцяўшы», — скардзіўся паэт.
Аднак гэтае выданне так і не зявілася. Справа была не толькі ў цэнзурных перашкодах. Куды цяжэй
16
ДШІЛОМЬ
лХредгзшпсіі. сего Мнтрофаігь Віікторовіічі, Заікі.п.скійДовнарь, eum шномстмшпаю дшфапшй. ntponoioaMania йртослзміаіо, no вегым у>ю«.істворнніг.чмом* выдоржаніп кі 1891 піду полукурсокаго пспмтааія u іюзакпі опртіізешіаго успммі чйсла полугодіО м Псте|іпво4яд<>зогя«ск«м% факузілетЬ ВМПЕРАТОГСКАГО Уппперснтста Св. Вдадяміра, no umpnwcEOMy отдЬлу, прсдгвмяіл «ссміа удомстворптслснос сочпяопіе, подлсргалы ncuurauix> ex Птр#аофпло.іопічсской ПспйтатышоП Коммпгсім про ПМПЕРАТОРСКОУП» Уііамрвп«гк С». Вдадзхіря м. алрЭД u маі жісаяахі 1894 года, upa чехь окязалг едідуюшіе ycnirt: ла вясьмснпйхі лсштніяхг: no русскоі іето^ж—«ггамя у*>вмтвпіійтслшйсу no Квобцеі ВСТОрІМ—«ОСММ учшгніворнте.ішыг; на устпыхг пепйтапія»: no греческожу языку «"■».»<« y)un>rjwue; no датякскоку языку—'/•W'wo’opMww*мыс; no русМІ історіі—вггм» у)о«лгніайрііімг.іьнй<', оо древвеі історіх — огсьмп yhвмт»>іійп‘с.м<ыг; ію средже* жсторіж—utc^wn ргіакнмлрмжл/ммг, no ювоі всторіі —«егым у/<хі,і^п«Юрнші.іі.нй.> 110 жсторіа цержм—«СЫМ у ,оллсікслу»ш>.імые; п» історй cntMCIIXl жаромп waw удовлгішюу’ннс.нмые н но мсторіж жовоі фнософія —вгсіма ffdwciHtopHтслыые.