• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мітрафан Доўнар-Запольскі Бацька беларускай гісторыяграфіі Анатоль Тарас

    Мітрафан Доўнар-Запольскі

    Бацька беларускай гісторыяграфіі
    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 64с.
    Мінск 2012
    16.12 МБ
    ІІоссл’’ я «а освооахіа <^._ 81 ооіц»™ уч’тага ІІМІІЬРАТОРСКНХІ» РосеіОсжпх'Ь Унааереотсгоіл. 23 ашу та 1884 rata, Г. іЬнаіьскійДоішаіп. y.torwwi» лаплом» пержоі rteucnn co Kclatt праважя я прсйяуіцесггаші, вйпможланпймп № ст. 92 уставя it яі V я. ВЫСОЧЛЙШЕ рнржлсшіаго at. 150 день а»гус:а 1*81 года xntnia Государппеппаго Совіта. Вь удоето#Ьі«ііе veto a длнг «■■ дпйжія» г. ЗаннлМ'КОхуДопнару, « н«Ддсжаііісю шйййсно * сг прнложевіо» печатп Уііраімстя КІыскаго Учсбііаго Oupyra. Городг Кпю, іюя**/^ ліі* 1891 годя.
    Попечйтель Kieackaro Учебмаго Okpyra z
    Табный Соягьтммкь 1 f f . '* л
    ПредсЬдапюль Нстормкофололойіческой Нспытательной Kommucciu CmamckiO Сов»ьтнйкь
    За Правйтеля Камцелярій Попочйтеля Кіевскаго Учебнаго Округ» <*
    2 Зак. 3555
    17
    аказалася пераадолець абыякавасць і неразуменне з боку расійскай грамадскасці, у тым ліку прагрэсіўнай, а таксама з боку беларусаў. 26 студзеня 1894 года Я. Ляцкі пісаў з Масквы:
    До нашей мнлой Белорусснн здесь нмкому м дела нет. Ученые обіцества делают свою карьеру; журналы м газеты представляют собой по большей частм акцпонерные обіцества на паях... Для обіцества Белоруссмя некая еврейскопольская страна...
    Ён адзначаў, што беларусамі сябе ў Маскве лічаць толькі некалькі чалавек, а астатнія адносяць сябе да палякаў або да рускіх. Зрабіць штонебудзь у гэтых умовах амаль што немагчыма.
    Да таго ж на выданне патрэбны грошы, якіх у студэнтаў не было. Таму М.Д.З. схіліўся да думкі, што здзейсніць сваю мару яму не давядзецца. Ён адмовіўся ад прапановы Я. Зіноўева пераехаць у Мінск каб узначаліць працу па стварэнню новага выдання, а ў далейшым стаць яго галоўным рэдактарам. У лісце да Я. Ляцкага ён пісаў, што мяркуе поўнасцю акунуцца ў навуку і заняцца сваей любімай тэмай — гісторыяй Беларусі.
    Калі надыйшоў час выпускных экзаменаў ва універсітэце, старшыня экзаменацыйнай камісіі прафесар Ф. Зялінскі адзначыў, што выпускнік ДоўнарЗапольскі «обладает редкостным для его возраста об'ьемом познанмй, замечательным трудолюбнем м выдаюіцмммся прмроднымм дарованмямн». Як істотна адрозніваюцца гэтыя словы ад характарыстыкі, дадзенай Мітрафану падчас вучобы ў Мазырскай прагімназіі.
    У 1894 годзе таленавіты і працалюбівы малады беларус (27 гадоў) атрымаў універсітэцкі дыплом.
    Аднак у сувязі з «полмтмческой неблагонадежностью» выкладчыцкая дзейнасць у Кіеўскай вучэб
    18
    най акрузе яму была забаронена. Прашэнне да папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі аб прызначэнні настаўнікам рускай мовы ў Віцебскую жаночую гімназію або ў Віленскі яўрэйскі настаўніцкі інстытут, дзе меліся вакансіі, засталося без адказу. I тут зноў дапамог У. Антановіч. Ён хадайнічаў за свайго вучня і атрымаў дазвол, каб той застаўся пры кафедры рускай гісторыі Кіеўскага універсітэта.
    Як вучоны, М.Д.З. прымыкаў да так званай «Западнорусской школы», у якой былі два накірункі. Правае яе крыло,— спярша Гаворскі, Каяловіч, потым Саланевіч, Пшчолка, Кулакоўскі, Бажэлка, Кавалюк і іншыя — выдавалі пры падтрымцы царскага ўрада газеты і часопісы («Вестнмк Западной Росслм», «Крестьянлн», «Окрална Росснм», «СевероЗападная жмзнь »), на старонках якіх даказвалі, што Беларусь — край цалкам рускі і праваслаўны.
    Што ж тычыцца левага крыла, у якое ўваходзілі Мікалай Нікіфароўскі (1845—1910), Аляксей Сапуноў (1851—1924), Еўдакім Раманаў (1855—1922), Мацей Любаўскі (1860—1936), Дзмітрый Даўгяла (1868—1942) і іншыя, дык яно не мела ніякай падтрымкі з боку улад, свае працы гэтыя вучоныя выдавалі, як правіла, за свой кошт, бо спрабавалі даказаць і польскім вучоным, і некаторым «северозападннкам», што край беларускі — гэта своеасаблівы край, а беларусы — самастойнае адгалінаванне славянства.
    Яны захапляліся беларусамі, якія, нягледзячы на стагоддзі ўціску як з боку польскіх паноў, так і з боку рускіх чыноўнікаў, не страцілі самабытнасці, захавалі сваю мову і культуру.
    Гэтыя даследчыкі запісвалі песні і казкі, даследавалі абрады, побыт, складалі слоўнікі, імкнуліся паказаць, наколькі самастойная ў беларусаў духоўная і матэрыяльная культура, што ў беларусаў ёсць не «наречне»,
    19
    а свая мова, якая адрозніваецца і ад рускай мовы, і ад польскай. Тым самым яны заклікалі беларусаў да свайго нацыянальнага і культурнага адраджэння.
    У 1895 годзе у Кіеве выйшла першая буйная кніга М.Д.З. «Белорусское Полесье». Сборнлк этнографнческнх матермалов, собранных М. ДовнарЗапольскнм. Выпуск 1». Рэцэнзіі на яе далі Яўхім Карскі, Агафангел Крымскі, Яўген Ляцкі і іншыя навукоўцы.
    Больш за тое, выданне гэтай кнігі ініцыявала навуковую дыскусію па пытаннях этнаграфіі палескага рзгіёна.
    МАСКВА (1895—1901)
    У 1895 годзе Кіеўскі універсітэт камандзіраваў М.Д.З. у Маскоўскі архіў міністэрства юстыцыі, дзе ён павінен быў займацца аналізам матэрыялаў Метрыкі Вялікага князства Літоўскага для напісання магістарскай дысертацыі. Адначасова малады гісторык уладкаваўся на працу ў прыватную жаночую гімназію Ржэўскай.
    У 1897 годзе М.Д.З. выдаў першы том «Документов Московского архнва Млнлстерства юстлцлл», у які ўпершыню былі ўключаны матэрыялы аб Віленскім, Гарадзенскім, Люблінскім сеймах і іншыя дакументы, якія ахоплівалі перыяд з 30х гг. XIV стагоддзя да 1569 года. Менавіта з гэтага часу М.Д.З. пачаў сваю дзейнасць як археограф і крыніцазнаўца.
    Імя Мітрафана Віктаравіча ДоўнарЗапольскага станавілася ўсё больш вядомым у навуковых колах. Аўтарытэт і павагу прынеслі яму шэраг навуковых прац: «Польсколлтовская унля на сеймах до 1569 г. Нсторлческлй очерк» (1897), «Берестейское староство в XVI веке» (1898), «Лнтовскне упомлнкл татарсклм
    20
    ордам» (1898), «К нстормн поземельной реформы в Лмвонмм 1580—1582 гг.» (1899).
    Вялікую навуковую каштоўнасць мелі публікацыі ім поўнага тэкста Баркулабаўскага летапісу (1898), гэтага надзвычайнага помніка беларускага сярэднявечча, а таксама «Актов лмтовскорусского государства. 1390—1529 гг.» (1899), дзе былі ўпершню навукова сістэматызаваны дакументы з гісторыі ВКЛ амаль за 150 гадоў.
    Маскоўскі ўніверсітэт у 1884 годзе
    У 1899 годзе ДоўнарЗапольскі паспяхова вытрымаў магістарскія іспыты і быў прыняты ў Маскоўскі універсітэт прыватдацэнтам гісторыкафілалагічнага факультэта на кафедру расійскай гісторыі, якую ўзначальваў славуты Васіль Ключэўскі (1841— 1911). Мітрафан Віктаравіч праявіў сябе як таленавіты выкладчык. Яго лекцыі заўсёды збіралі поўную аўдыторыю і былі вядомы за межамі універсітэта.
    Леў Талстой, які ў 1884 годзе апублікаваў раздзелы з незакончанага рамана «Дзекабрысты», даведаўся аб
    21
    тым, што ДоўнарЗапольскі ў сваіх лекцыях дакранаецца гісторыі дзекабрысцкага руху. Таму ён запрасіў М.Д.З. да сябе.
    У доме Талстых у Хамоўніках адбыліся некалькі сустрэч і працяглых гутарак на гэту тэму сусветна вядомага пісьменніка з маладым гісторыкам.
    Пазнаёміліся ж яны, як сведчыць «Дзённік» аўтара «Вайны і міра», значна раней і вось пры якіх акалічнасцях. 3 ухвалення і пры гарачай падтрымцы Л. М. Талстога яго блізкі знаёмы, супрацоўнік выдавецтва «Посреднмк» П. А. Буланжэ збіраўся выдаваць часопіс «Утро», рэдактарам якога згадзіўся быць ДоўнарЗапольскі. Каб абмеркаваць напрамак ўсе дэталі гэтага выдання, П. А. Буланжэ 20 жніўня 1890 года з будучым рэдактарам наведаў пісьменніка,
    Дзеці М. В. ДоўнарЗапольскага — Усевалад, Вячаслаў і Ірына
    22
    пра што той пакінуў запіс у сваім «Дзённіку» («Учора быў Буланжэ з рэдактарам»), На жаль, выданне часопіса забараніў царскі ўрад.
    Вынікі сваёго даследвання ДоўнарЗапольскі падсумаваў ў надрукаванай магістарскай дысертацыі «Государственное хозяйство Велнкого княжества Лйтовского прм Ягеллонах» (1901 г.), за якую атрымаў прэмію імя П. Бацюшкава*. Увогуле ж на той момант М.Д.З. меў ужо каля 100 надрукаваных прац!
    У тыя ж гады маскоўскага жыцця М.Д.З. некалькі разоў наведаў Беларусь, дзе працаваў ў бібліятэцы і архівах Храптовічаў**. Як вынік гэтых надзвычай плённых паездак у родныя мясціны з’явіліся яго працы па беларускай этнаграфіі на старонках «Этнографмческого обозренмя».
    ДоўнарЗапольскага выбралі рэдактарам часопіса «Труды», які заснавала па яго ж ініцыятыве Археаграфічная камісія Імператарскага Рускага Археалагічнага таварыства. Аднак М.Д.З. не задаволіўся гэтым, а, наадварот, пашырыў сваю навуковую дзейнасць.
    Маскоўскі перыяд стаў адметным і ў асабістым жыцці ДоўнарЗапольскага. У 1896 годзе ён ажаніўся тутака на Надзеі Маркаўне Зейферт. Гэта быў яго другі шлюб (пра першы шлюб амаль што нічога невядома). У 1898 годзе у іх нарадзіўся сын Усевалад, у 1900 — другі сын Вячаслаў, а яшчэ праз два гады — дачка Ірына.
    * Пампей Бацюшкаў (1811—1892) — расейскі дзяржаўны і грамадзскі дзеяч, гісторык, выдавец. Па палітычных поглядах быў славянафіл, па навуковых — заходнерусіст.
    ** Бібліятэка (больш за 10 тыс. кніг) і архіў знаходзіліся ў маёнтку Шчорсы Навагрудскага павета. У 1913 г. бібліятэку перадалі на часовае захоўванне Кіеўскаму універсітэту. У 1941 г. бібліятэку вывезлі у Саратаў і Уфу, дзе значная частка кніг знікла. Рэшткі бібліятэкі (2 тыс. кніг па перапісу 1985 г.) знаходзяцца зараз у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны.
    23
    I ЗНОЎ КІЕЎ (1901—1918)
    Усё ж Масква не вельмі вабіла Мітрафана Віктаравіча, яго сэрца цягнулася да настаўнікаў і сяброў, якія заставаліся ў Кіеве. У 1901 годзе пасля шматлікіх хадатайстваў Уладзіміра Антановіча і Міхаіла Грушэўскага міністр народнай асветы згадзіўся на перавод М.Д.З. з Маскоўскага універсітэта ў Кіеўскі. Тут ён прайшоў шлях ад прыватдацэнта да прафесара, кіраўніка кафедры рускай гісторыі і заснавальніка ўласнай гістарычнай школы.
    Кіеў стаў для яго месцам сапраўднага трыумфа. Вялікая актавая зала універсітэта не заўсёды магла змясціць усіх жадаючых паслухаць лекцыі М.Д.З. Яго вучаніца, вядомы гісторык Наталля ПалонскаяВасіленка (1884—1973), пісала ў сваіх успамінах:
    ДоўнарЗапольскі захоўваў у дачыненні з студэнтамі паставу старэйшага, бліскучага сябра, цікавіўся справамі моладзі, дапамагаў студэнтам выходзіць на навуковы шлях, ніколі не шкадаваў часу на кансультацыі, парады, дазваляў карыстацца сваёй багатай бібліятэкай. Навогул на гістарычнафілалагічным факультэце было два выдатныя прафесары — сябры моладзі, якія мелі найбольш вучняў і дапамагалі ім у іхняй навуковай працы — гісторык ДоўнарЗапольскі і філолаг і гісторык літаратуры В. Перэтц.