Мітрафан Доўнар-Запольскі
Бацька беларускай гісторыяграфіі
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 64с.
Мінск 2012
60
У 30я гады М.Д.З. працаваў ў малавядомым НДІ пушнінафутравай гаспадаркі Наркамата знешняга гандлю СССР, час ад часу чытаў лекцыі ў сельскагаспадарчай акадэміі ім. Цімеразева.
У красавіку 1931 года у Мінску адбыўся абяднаны пленум ЦК і ЦКК КПБ(б). У сваім выступленні В. Сербента назваў ДоўнарЗапольскага контррэвалюцыянерам і адным з ідэолагаў беларускага нацыяналізму. А артыкул нейкага Ротмана (артыкул падпісаны толькі прозвішчам), апублікаваны ў 1931 годзе ў часопісе «Савецкая краіна», № 7, так і названы — «Афіцыйны гісторык нацдэмаў».
Зноў над галавой ДоўнарЗапольскага сабраліся хмары. Выратоўвала толькі тое, што ён жыў у Маскве: тут было не так горача, як у Мінску, дзе мясцовыя ўлады праяўлялі асаблівую пільнасць у барацьбе з «нацыяналдэмакратамі» і іншымі «ворагамі народа».
Але здароўе было падарвана бесперапыннай працаю, цяжкім жыццём, канфліктамі з сынамі і іх ранняй смерцю, бясконцымі пераездамі, тымі нервовымі перанапружаннямі, якія давялося перанесці у апошнія 15 гадоў жыцця.
30 верасня 1934 года, рыхтуючыся адзначыць імяніны жонкі, якая вярнулася да яго і шмат у чым дапамагала, як бы загладжваючы грахі сваёй маладосці, ён лёг адпачыць, заснуў і больш не прачнуўся. Было яму 67 гадоў. Безумоўна, смерць выратавала вучонага ад непрыемнасцей, якія яго чакалі — арышта і сталінскага гулага...
61
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Мітрафан ДоўнарЗапольскі пакінуў пасля сябе тысячы старонак апублікаваных і нявыдадзеных pa601, а таксама добрую памяць у сэрцах тых, хто яго ведаў і любіў.
Яго ўклад у станаўленне беларускай гістарычнай навукі, пераацаніць немагчыма. Ен быў адным з тых першых, хто здолеў кінуць позірк далека за межы свайго часу, заўважыць заканамернасці развіцця беларускай нацыі, хто заклаў тэарэтычны падмурак, на якім грунтавалася яе адраджэнне.
Пяру ДоўнараЗапольскага належыць больш за 200 прац па этнаграфіі, сацыяльнаэканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі, Летувы, Украіны і Польшчы. Гэты навуковец стаяў каля вытокаў беларускай археаграфіі і крыніцазнаўства, увёў у навуковы ўжытак вялікую колькасць невядомых дакументаў. Выдадзенымі ім дакументальнымі зборнікамі гісторыкі карыстаюцца амаль цэлае стагоддзе.
Таленавіты даследчык і аўтар, грамадскі і палітычны дзеяч, арганізатар навукі і адукацыі, асветнік, педагог — гэты пералік сведчыць аб яго яскравай індывідуальнасці і магутнасці творчай натуры. Пражыўшы палову жыцця ў XIX стагоддзі, а другую палову — у XX, ён як бы злучыў у сваёй асобе гэтыя два стагоддзі.
Ён адчуў на сабе цяжкі поступ той эпохі, дзе гібель цэлых пакаленняў у войнах і рэвалюцыях спалучалася з нараджэннем новага грамадскага ладу, а чалавечая асоба гублялася за глабальнасцю адбываўшыхся падзей. У гэтых палітычных віхурах М. В. ДоўнарЗапольскі застаўся сапраўдным інтэлігентам, захаваў цвёрдасць духу, мужнасць, веру ў перамогу ідэалаў дабра і справядлівасці.
62
КНІГІ М. В. ДОЎНАРАЗАПОЛЬСКАГА АБ БЕЛАРУСІ
Очерк мсторнн Крнвнчской м Дреговмчской земель (до конца XII столетня). Кнев, 1891.
Белорусское Полесье: Сборнмк этнографнческмх матерналов. Выпуск 1. Кмев, 1895.
Западнорусская сельская обіцнна в XVI веке.
СПб., 1897.
Спорные вопросы по нсторнн ЛмтовскоРусского сейма. СПб., 1901.
Государственное хозяйство Велмкого княжества Лятовского прм Ягеллонах. Кмев, 1901.
Очеркн по органмзацмн западнорусского крестьянства в XVI веке. Кмев, 1905.
Нсследовання н статьн. Кнев, 1909.
Асновы дзяржаўнасці Беларусі. Гродна, 1919.
Народное хозяйство Белорусснн, 1861—1914.
Мннск, 1926.
Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994.
Мстормя Беларусн. Мннск, 2003.
ЗМЕСТ
Уступ..........................................3
Першыя крокі ў навуцы (1884—1889)..............3
Кіеўскі універсітэт (1889—1895) ..............10
Масква (1895—1901)............................20
I зноў Кіеў (1901—1918) ......................24
Віхары рэвалюцыі .............................32
Няхай жыве БНР! ..............................34
Харкаў — Баку (1919—1925).....................42
Мінск (1925—1926) ............................43
Зноў Масква (1926—1934) ......................54
Заключэнне....................................62
Кнігі М. В. ДоўнараЗапольскага аб Беларусі...63
Научнопопулярное язданме
ТАРАС Анатоль
ММТРОФАН ДОВНАРЗАПОЛЬСКМЙ
ОТЕЦ БЕЛАРУСКОЙ НСТОРНОГРАФЙН
Ответственный за выпуск Ю. Г. Хацкевйч Подпнсано в печать 23.11.2012. Формат 70 х 90 '/32.
Бумага тнпографская. Печать офсетная.
Усл. печ. л. 2,0. Уч.нзд. л. 1,74.
Тмраж 1500 экз. Заказ 3555.
ООО «Харвест». ЛН № 02330/0494377 от 16.03.2009.
Ул. Кульман, д. 1, корп. 3, эт. 4, к. 42, г. Ммнск, Республмка Беларусь.
Email: harvest@anitex.by
Республмканское унмтарное предпряятме «йздательство «Белорусскнй Дом печатн». ЛП № 02330/0494179 от 03.04.2009.
Пр. Незавнсммос™, 79, 220013, г. Мянск, Республмка Беларусь.
АГУЛЬНЫ СПІСДЛЯ СЕРЫІ
«100 выдатных дзеячоў беларускай культуры» (пакуль штоу ім 75 асоб, трэба вылучыць яшчэ 25)
Азгур 3., Александроўская Л„ Альхімовіч К., Аляхновіч Ф„ Андрыёлі М., Арсеннева Н.
Багдановіч М„ Багушэвіч Фр„ Баршчэўскі Я„ Брыль Л„ Буйла К., Буйніцкі 1., Быкаў В., БялыніцкіБіруля В.
Верас 3., Галубок У„ Гараўскі А„ Гарэцкі М„ Геніюш Л„ ГлебаўЯ.
ДоўнарЗапольскі М„ Драздовіч Я„ Дубоўка У„ ДунінМарцінкевіч В.
Ельскі А„ Ермаловіч М„ Ждановіч Ф.
Канчэўскі I., Караткевіч У, КарскіЯ., Кастравіцкі К., Кіркор А„ КоласЯ., КулікЯ., КупалаЯ.
Ластоўскі В„ Манюшка Ст„ Маўр Я., Мележ I., Міцкевіч А, Мулявін У, Мялешка М.
Нарбут Т.. Насовіч I., Нікіфароўскі М„ Орда Н.
Паеўскі М„ Пануцэвіч В„ Пашкевіч Э. (Цётка), Пяткун А„ Раманаў Е.
Сачанка Б„ Сергіевіч П„ Смоліч А„ Станкевіч А., Станкевіч Я„ Станюта С., Сыракомля У, Сыс А„ Сядура У.
Тарас В„ Ткачоў М„ Тураў В„ Тэраўскі У, Уласаў А„ Улашчык М.
Фальскі У, Цвікевіч А„ ЧачотЯ., Шукевіч В., Шчакаціхін М„ Шырма Р., Шэйн П.
ЭпімахШыпіла Б„ Янчук М.
Мітрафан ДоўнарЗапольскі {1867—1934) беларускі гісторык. эканаміст, этнограф, заснавальнік беларускай нацыянальнай школы гісторыяграфіі. Сярод яго шматлікіх навуковых твораў трэба адназначыць «Гісторыю Беларусі», у якой разгледжаны шлях, пройдзены беларускім народам ад эпохі першабытнага ладу да пачатку 1920х гадоў. Але ў той час яна была забаронена і ўпершыню надрукавана толькі ў 1994 годзе.