Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

Млекакормячыя

Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 1984
16.24 МБ
Наша прырода
A. М. КУРСКОЎ
МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1984
ББК 74.264.7 К 93
УДК 599(07.07)
ЗМЕСТ
Млекакормячыя ў прыродзе і народнай гаспадарцы 	 3
Важнейшыя прадстаўнікі млекакормячых ...	6
Літаратура 	110
Прадметны паказальнік 	111
Курскоў A. М.
К 93	Млекакормячыя.— Мн.: Нар. асвета, 1984.—
112 с., іл.— (Наша прырода).
50 к.
Дапаможнік з каляровымі табліцамі і тэкстамі да іх знаёміць чытача з найбольш характэрнымі асаблівасцямі і гаспадарчым значэннем млекакормячых, якія жывуць на тэрыторыі БССР.
Адрасуецца настаўнікам біялогіі.— Спіс літ.: с. 110(10 назв.).
4306010000—074	ББК 74.264.7
IV	 ІЗУ	ОІ	EQfi Е
М 303(05)—84
© Выдавецтва «Народная асвета», 1984.
МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ Ў ПРЫРОДЗЕ I НАРОДНАЙ ГАСПАДАРЦЫ
У свеце — да 6000 відаў млекакормячых, у Савецкім Саюзе — да 350, на тэрыторыі Беларусі — 74 віды.
Размеркаванне млекакормячых на тэрыторыі Беларусі абумоўлена ландшафтна-геаграфічнымі асаблівасцямі. Некаторыя віды (вавёрка, заяц, лісіца і інш.) сустракаюцца ўсюды. Іншыя (норка, андатра, выдра) жывуць пераважна па берагах рэк, азёр. Гэта паўводныя віды.
Сярод млекакормячых ёсць аселыя віды і мігранты.
Больш як трэць тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі, дзе жывуць розныя звяры. Тут яны хаваюцца ад ворагаў, робяць норы, логавы і гнёзды, выкарыстоўваюць для корму раслінныя і жывёльныя рэсурсы лесу. Яны з’яўляюцца часткай ляснога біяцэнозу і, натуральна, аказваюць вялікі ўплыў на жыццё лесу. Удзел млекакормячых у біяцэнозе абумоўлены іх спосабам жыцця і ўплывам гэтага працэсу на навакольнае асяроддзе. Уплыў можа выяўляцца, напрыклад, у знішчэнні насення і пладоў дрэўна-куставых і травяніста-кусцікавых раслін, у механічным пашкоджанні дрэў, кустоў, наземнага покрыва, у пераносе насення на адлегласць, знішчэнні шкодных і карысных жывёл і ў шмат якіх іншых адносінах. Вя-
лікае значэнне маюць жывёлы — спажыўцы пладоў і насення ў стварэнні і ўзнаўленні лясных цэнозаў.
Сярод млекакормячых ёсць паляўніча-прамысловыя звяры, а таксама жывёлы, якія знішчаюць шкодных насякомых і тым самым выконваюць станоўчую ролю ў біялагічнай барацьбе са шкоднікамі саду, лесу, агароду.
Паляўнічая гаспадарка Беларусі — галіна народнай гаспадаркі, дзе рацыянальна выкарыстоўваюцца рэсурсы паляўнічай фауны. Штогод у рэспубліцы нарыхтоўваецца амаль на 0,5 млн. рублёў шкурак каштоўных пушных звяроў і мяса дзікіх капытных жывёл. Вялікая ўвага пры гэтым надаецца ахове жывёльнага свету. Пытанні аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў узнімаюцца ў пастановах ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, абмяркоўваюцца на сесіях Вярхоўнага Савета БССР. У рэспубліцы створаны спецыяльны ўрадавы орган — Дзяржаўны камітэт па ахове прыроды, які вырашае праблемы па ахове і выкарыстанню прыродных багаццяў. Акадэмія навук БССР, дзяржаўныя універсітэты і іншыя навуковыя ўстановы і ВНУ рэспублікі праводзяць вялікую работу па прыродаахоўнай тэматыцы. Здзейснены першы этап даследавання жывёльнага свету рэспублікі — завершана вывучэнне складу фауны Беларусі. Цяпер усё большае значэнне маюць даследаванні па вывучэнню экалогіі млекакормячых, іх ролі ў біягеацэнозе, заканамернасцей узаемаадносін карысных і шкодных жывёл, бо праблема біялагічных метадаў аховы сельскай і лясной гаспадаркі цесна звязана з аховай навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў.
У Беларусі існуюць два запаведнікі — Бярэзінскі і Прыпяцкі, дзяржаўная запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча» і звыш 50 заказнікаў: ландшафтных, гідралагічных, паляўнічых, батанічных, журавінных і мемарыяльных.
Створана Чырвоная кніга Беларускай ССР, у якую ўнесена 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Чырвоная кніга Беларускай ССР — гэта праграма правядзення вялікага комплексу прыродаахоўных мерапрыемстваў; арганізацыя запаведнікаў, заказнікаў, нацыянальных паркаў; распрацоўка заканадаўчых актаў і шырокіх навукова абгрунтаваных праграм па ахове фауны і флоры рэспублікі; папулярызацыя аховы рэдкіх жывёл і раслін.
Ахова млекакормячых — важная дзяржаўная задача, яе мэта — вярнуць гаспадарча-каштоўныя віды дзікіх млекакормячых у разрад"рэсурсаў народнай гаспадаркі.
ВАЖНЕЙШЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ МЛЕКАКОРМЯЧЫХ
ТАБЛІЦА 1
Вожык звычайны — Erinaceus europaeus L
Звярок масай да 1 кг. Даўжыня цела каля 30 см, ногі кароткія. Галава невялікая, заканчваецца завостранай мордачкай. Чорныя маленькія вочы бачаць дрэнна, затое слых і нюх развіты вельмі добра. Адзіны звярок нашых лясоў з калючай «бранёй». Да 8 тыс. вострых іголак на спіне і баках.
Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, дажджавымі чарвямі, смаўжамі, мышападобнымі грызунамі. лягушкамі, змеямі (і ядавітымі) пераважна ноччу. Іншы раз з'ядае птушанят і яйцы ў гнёздах на зямлі. Любіць суніцы, жалуды, сакавітыя расліны. Восенню залягае ў неглыбокай нары сярод густога хмызняку, пад кучай ламачча, у спячву. У сакавіку—красавіку прачынаецца, і праз 40—45 дзён самка нараджае 3—5 сляпых і голых бялёсага колеру дзіцянят. 3 маленькіх бугаркоў на іх спіне ў першыя суткі вырастаюць мяккія белыя рагавыя іголкі. У жніўні маладыя вожыкі пакідаюць бацькоў і ў наступным годзе могуць самі даваць патомства.
Добра арыентуецца на мясцовасці. Працягласць жыцця да 6 гадоў.	-
Прыносіць вялікую карысць, з’ядае насякомых і іх лічынак, большасць з якіх — шкоднікі лясной і сельскай гаспадаркі.
Селіцца ў лісцевых і змешаных лясах з падлескам, на высечках, у агародах, садах.
ТАБЛІЦА 1
Крот — Talpa europaea L
Даўжыня цела 12—16 см, хваста 2—3 см, маса 55—92 г. Поўсць аксаміцістая, мяккая. Жыве пад зямлёй. Бачыць дрэнна, адрознівае толькі святло ад цемры. Вонкавых вушэй няма, слыхавыя адтуліны прыкрыты складкамі скуры. Пярэднія лапы карбткія, магутныя, з вывернутымі шырокімі далонямі, прыстасаваныя для рыцця падземных хадоў, працягласць якіх іншы раз дасягае 2 км.
Насякомаедная жывёла. Корміцца дажджавымі чарвямі, драцянікамі, кукалкамі і лічынкамі разнастайных насякомых, жукоў-шчаўкуноў, даўганосікаў, хрушчоў і інш. Колькасць ежы можа перавышаць масу цела. Актыўны і зімой.
Цяжарнасць 40 дзён. У маі—чэрвені самка нараджае 5—7 голых і сляпых дзіцянят. Праз месяц яны становяцца самастойнымі. Акальцаваных кратоў праз 20 гадзін адлоўлівалі за 700—800 м ад месца выпуску.
Рыючы хады, парушае каранёвую сістэму раслін. Знішчаючы насякомых і іх лічынак, прыносіць пэўную карысць. Разрыхляючы глебу, павышае яе ўрадлівасць. Кратавіны ў лесе садзейнічаюць лесаўзнаўленню. Шкурка шырока выкарыстоўваецца ў пушна-футравай прамысловасці. За апошнія гады ў рэспубліцы нарыхтавана каля 17 млн. шкурак. Паляванне вясной у перыяд размнажэння забаронена.
Сустракаецца па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Селіцца ў змешаных лясах, на гарах, высечках, лясных узлесках. заліўных і сухадольных лугах, у парках, садах і агародах.
ТАБЛІЦА 2

Хахуля звычайная — Desmana moschata L
Эндэмічны від, нідзе, акрамя нашай краіны, не жыве. Даўжыня цела да 22 см, хваста 18—20 см, ён амаль голы, лускаваты, сціснуты з бакоў. Выцягнутая галава заканчваецца рухомым хабатком. Заднія лапкі развіты значна мацней, чым пярэднія, маюць шырокія плавальныя перапонкі. Футра густое, бліскучае, са шчыльным і мяккім падшэрсткам.
Актыўная ноччу. Корміцца воднымі беспазваночнымі (насякомыя і іх лічынкі, чэрві, малюскі, смаўжы), воднымі раслінамі і іх карэнішчамі.
Цяжарныя самкі сустракаюцца вясной і восенню. Цяжарнасць 40—45 дзён. Звычайна самка нараджае да 5 дзіцянят. Ва ўзросце 1,5 месяца моладзь становіцца самастойнай.
Два стагоддзі назад была шырока распаўсюджана ў вадаёмах Беларусі. Спробы засяліць ёю поймы рэк Сожа (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці) і Пцічы (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у 1962—1963 гг. не мелі поспеху, хаця яе сустракалі ў нізоўях ракі Пцічы.
Трымаецца зарослых азёр, старых рэчышчаў, пратокаў рэчак. На берагах рые норы, уваход у якія знаходзіцца пад вадой.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
ТАБЛІЦА3
1.	Буразубка сярэдняя — Sorex macropygmaeuS Mill
Даўжыня цела 48—77 мм. хваста 35—45 мм, маса э.О 7,5 г. Галава конусападобная, заканчваецца невялікім рухомым хабатком. Футра кароткае, аксаміцістае. Сшна карычневая. бруха шэрае з бураватым або рыжаватым адценнем. Хвост зверху карычневы, знізу белы або шараваты.
Сховішча будуе пад каранямі дрэў, у дуплах старых пнеу. у пакінутых норах грызуноў.
„п Г°Н ^паРванне> У Цёплую пару года. Цяжарнасць 40 дзен. У кожным прыплодзе 2—11 дзіцянят.
Корміцца чарвямі. мнаганожкамі, павукамі насякомымі 1 IX лічынкамі, кукалкамі і насеннем лясных раслін.
Сустракаецца ўсюды, але не часта.
2.	Буразубка малая — Sorex minutuS L
Даўжыня цела 40—59 мм, хваста 35—50 мм, маса 3—э г. Мордачка прадаўгаватая і завостраная. Вочкі і вушкі маленькія, іх амаль не відаць з футра. Хвост знізу светлы, заканчваецца валасяным кутасікам. Футра кароткае аксаміцістае. Поўсць карычневая з рознымі адценнямі, бакі святлейшыя '	"
за спіну. Брушка шараватабудуе пад старымі пнямі, галля.
Цяжарнасць 20 дзён. Самка сезон, па 4—12 дзіцянят.
белае.
Шарападобныя гнёзды У каранях дрэў, пад кучамі Гон з мая па верасень.
прыносіць 1—2 прыплоды ў
Сустракаецца ўсюды. "
3.	Буразубка звычайная — Sorex araneus L
Даўжыня цела 60—90 мм, хваста 35—50 мм, маса
15 г. Цела цыліндрычнае, шыя кароткая, галава заканчваецца доўгім рухомым хабатком, Кароткае аксаміцістае футра ад цёмна-карычневага да чорнага колеРУ> брушка светла-шэрае.
у пустых каранях дрэў, у нежылых норах грызуноў оудуе шарападобныя гнёзды.	р ' У
Гон з сакавіка па верасень. Цяжарнасць 20 дзён
У кожным прыплодзе 4—10 дзіцянят.	'
Корміцца чарвямі, мнаганожкамі, павукамі, жукамі вусенямі, насеннем, часам лягушкамі.	У ’
1.	Кутора звычайная — Neomys fodiens Pennant
Даўжыня цела 70—95 мм, хваста 60—74 мм. маса 10—17 г. Галава конусападобная, заканчваецца рухомым хабатком. Вочы добра прыкметны, а невялікія вушы схаваны ў валасяным покрыве. Футра роўнае, кароткае і аксаміцістае, зверху чорнае, знізу белае, не змочваецца вадой. На верхняй сківіцы 4 прамежкавыя зубы. Канцы амаль усіх зубоў цёмна-карычневыя. Выдатна плавае. Па баках ступняў і пальцаў ёсць аблямоўка са шчаціністых валаскоў. Уздоўж сярэдзіны ніжняй часткі хваста — кіль з доўгіх валасоў, што таксама звязана з плаваннем.