Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

Млекакормячыя

Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 1984
16.24 МБ
Жыве галоўным чынам на захадзе і поўдні. Селіцца ў старых шыракалістых і змешаных лясах.
Сустракаецца часта на пасевах сельскагаспадарчых культур.
\
Хамяк звычайны — CricetuS cricetuS L
Даўжыня цела 240—320 мм, хваста 38—58 мм. Ён пакрыты доўгімі рэдкімі валасамі. Вушы закругленыя. кароткія. Футра пушыстае і роўнае. Спіна і бакі рыжавата-бурыя, грудзі і брушка чорныя, па баках галавы і пярэдняй часткі тулава па тры вялікія светлыя плямы.
Селіцца ў норах, якія будуе ў кустах, пасевах сельскагаспадарчых культур, абапал дарог і нават на агародах. Нара мае гнездавую камеру і «кладоўкі». У іх у канцы лета і восенню назапашвае 10—16 кг збожжа або 20—30 кг бульбы.
Корміцца ноччу травяністымі раслінамі, насеннем, клубнямі, насякомымі.
Гон у красавіку. Прыносіць 2 прыплоды за лета (у маі і ліпені), па 8—12, радзей па 18—20 дзіцянят у кожным. 3 верасня па красавік упадае ў спячку.
Шкодзіць збожжавым і агародным культурам. Шкурку выкарыстоўваюць у пушна-футравай прамысловасці.
Жыхар стэпаў і лесастэпаў, жыве і ў лясной зоне. Сустракаецца толькі на паўднёвым усходзе Гомельскай і на паўднёвым захадзе Врэсцкай абласцей.
ТАБЛІЦА 41
1.	Палёўка вадзяная — Arvicola terrestris L
Даўжыня цела да 20 см, хваста да 12,8 см. Ен кароткі і тонкі, пакрыты густымі валасамі. Маленькія вушы пакрыты поўсцю. Афарбоўка бурая з рыжаватым налётам, радзей цёмна-карычневая і нават амаль чорная.
Селіцца ў поймах рэк, азёр. на забалочаных лугах.
Вельмі пладавітая. Прыносіць да 3—4 прыплодаў, па 5—16 дзіцянят у кожным. Маладыя асобіны размнажаюцца праз 1,5—2 месяцы.
Летам корміцца балотнай расліннасцю, радзей насякомымі, малюскамі, дробнай рыбай, восенню — клубнямі, карэнішчамі і іншымі падземнымі часткамі раслін. Пашкоджвае агародніну, збожжавыя і тэхнічныя культуры. Зімой корміцца пад снегам карой. З’яўляецца пераносчыкам многіх інфекцыйных захворванняў, небяспечных для чалавека і жывёлы.
Шкурку выкарыстоўваюць у пушна-футравай прамысловасці.
Сустракаецца ўсюды, асабліва шматлікая ў раёнах Палесся.
2.	Палёўка рыжая — Clethrionomys glareolus Schreb
Даўжыня цела 9—12 см. Хвост роўны прыкладна палавіне цела. Спіна ярка-рыжая, брушка бялёсае.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі пазбягае, але ў гады высокай шчыльнасці ў канцы лета і восенню засяляе палі, сады, гадавальнікі і агароды. Зімой часта жыве ў сціртах і стагах, а таксама перакачоўвае ў жылыя і надворныя будынкі. На адкрытых мясцінах робіць неглыбокія норы, часцей за ўсё выкарыстоўвае прыродныя сховішчы, пасяляючыся ў пустотах трухлявых пнёў, карэнішчах дрэў, пад кучамі галля.
Гон з красавіка па кастрычнік. Прыносіць да 3 прыплодаў, па 5—6 дзіцянят у кожным. Летам корміцца ягадамі, мохам, лішайнікамі, грыбамі, насякомымі і іх лічынкамі, дажджавымі чарвямі, восенню — насеннем і пладамі, зімой — насеннем, карой і карэнішчамі. За суткі звярок з’ядае расліннага корму да трэці сваёй масы. Пераносіць розныя інфекцыйныя захворванні. З’яўляецца асноўным кормам звяроў у лясах.
Андатра — Ondatra zibethica L
Даўжыня цела 25—36 см, хваста 20—28 см, маса 0,7—1,5 кг.
Пушыстае футра з доўгай рэдкай поўсцю, густым і мяккім падшэрсткам ад светла-рыжай да цёмнабурай і нават амаль чорнай афарбоўкі. Вядзе начны спосаб жыцця. Выдатна плавае і нырае. Корміцца сцябламі асакі, чароту, трыснягу, каранямі белых і жоўтых гарлачыкаў, малюскамі, ракамі, дробнай рыбай. У забалочаных мясцінах будуе хаткі, у абрывістых берагах рые норы.
Зімой шмат звяркоў гіне ў вадаёмах, якія прамярзаюць да дна. Колькасць рэзка хістаецца па гадах. Вельмі пладавітая. Размнажаецца вясной. Цяжарнасць 24—26 дзён. За лета можа даць 2—3 прыплоды, па 7— 8 дзіцянят у кожным.
Завезена ў Савецкі Саюз з Паўночнай Амерыкі ў 1927—1929 гг. 3 1953 па 1956 г. завезлі і выпусцілі ў азёры Віцебскай і Гомельскай абласцей болып за 2 тыс. звяркоў. Найбольшая колькасць андатры ў Браслаўскіх і Асвейскіх азёрах. 3 1955 па 1970 г. нарыхтавана больш за 20 тыс. шкурак.
Селіцца ў ціхіх, багатых воднай і балотнай расліннасцю азёрах, старых рэчышчах, рэках і балотах.
ТАБЛІЦА 43
1.	Палёўка звычайная — Microtus arvalis Pall
Даўжыня цела 120 мм, хваста 30—40 мм, Спіна шэрая, брушка шаравата-бялёсае.
Робіць складаныя, але неглыбокія норы з мноствам выхадаў, некалькімі гнездавымі камерамі, «кладоўкамі» і нават «туалетамі». На зіму перабіраецца ў сцірты, стагі і гаспадарчыя пабудовы.
Вельмі пладавітая. За год дае да 7 прыдлодаў, па 6—8 дзіцянят у кожным. Можа размнажацца ў сціртах нават зімой. Корміцца галоўным чынам сакавітымі травамі. Вельмі пражэрлівая. За суткі з’ядае да 50 г свежай зеляніны, што намнога перавышае ўласную масу. Па аб'ёму такі рацыён таксама большы за самога звярка. Каб пракарміцца, актыўная круглыя суткі. Ператраўляе вялікую колькасць ежы.
Наносіць значную шкоду сельскай і лясной гаспадарцы.
Селіцца ў самых розных мясцінах, але аддае перавагу палям, сенажацям, заліўным лугам, сельскагаспадарчым угоддзям, садам, агародам. Часта сустракаецца калоніямі з некалькіх сем’яў.
2.	Палёўка-эканомка — Microtus oeconomus Pall
Даўжыня цела да 150 мм, маса да 50 г. Футра шаравата-бурае з рыжаватым налётам, брушка светлашэрае. Кароткі, менш палавіны даўжыні цела, хвост зверху больш цёмны. Добра плавае. Летам корміцца імхамі, ягадамі, восенню — насеннем, травамі, пладамі рабіны і чаромхі, жалудамі, ляснымі арэхамі і нават грыбамі, зімой — карой, парасткамі дрэў і кустоў. Відавую назву атрымала за тое, што на зіму назапашвае да 4 кг корму.
Робіць неглыбокую простую нару, а пад каранямі дрэў будуе гняздо.
Размнажаецца толькі ў цёплую пару года, прыносіць да 4 прыплодаў, па 6—8 дзіцянят у кожным.
Вялікай шкоды пасевам і лясной гаспадарцы не наносіць з-за нязначнай колькасці. З’яўляецца пераносчыкам розных захворванняў, небяспечных для чалавека і жывёлы.
Селіцца ў хмызняках па берагах азёр і рэчак,
а таксама ў забалочаных мясцінах.
ТАБЛІЦА 44
1.	Палёўка цёмная — Microtus agrestis L
Даўжыня цела 110—140 мм. хвост складае чвэрць даўжыні цела. С.ііна шэра-бурая з рыжаватым налётам. Брушка светлае. Хвост зверху цёмны, знізу светлы.
Норы ўладкоўвае ў купінах, каля пнёў або пад імі, сярод кустоў. Корміцца лісцем, карэнішчамі, клубнямі, насеннем, грыбамі. Пад снегам абгрызае кару маладых дрэў. Пашкоджвае пасевы збожжавых культур. 3 надыходам халадоў перасяляецца ў пакінутыя на зіму стагі сена і сцірты саломы.
Гон у цёплую пару года. Вельмі пладавітая. За лета прыносіць 3—4 прыплоды, па 6—7 дзіцянят у кожным.
Колькасць па гадах рэзка хістаецца.
Селіцца на ўвільготненых участках лесу, забалочаных лугах, мохавых балотах, але колькасць яе нязначная.
2.	Палёўка земляная, або куставая — Microtus subterraneus De SelyS
Даўжыня цела 95—103 мм, хваста 27—38 мм. Ён складае адну трэць цела. Спіна буравата-палевая, брушка бялёсае.
Відавую назву атрымала за падземны спосаб жыцця. Пад лясным подсцілам пракладвае неглыбокія, але доўгія падземныя хады, якімі карыстаецца ўся калонія. Гнездавыя камеры часцей схаваны ў каранях дрэў на глыбіні да 25 см.
Корміцца лісцем, цыбулінамі і карэнішчамі, насеннем, асабліва жалудамі, дажджавымі чарвямі, малюскамі, насякомымі.
За лета прыносіць да 4 прыплодаў, па 3—7 дзіцянят у кожным.
Рэдкі від.
Селіцца ў шыракалістых лясах, любіць дубровы, высечкі, гары, кусты, дзе ўтварае невялікія калоніі. Гэтыя месцы добра прыкметны па шматлікіх невялікіх кучках зямлі.
ТАБЛІЦА 45
1.	Заяц-бяляк—Lepus timidus L
Даўжыня цела 50—60 см, маса 3—4 кг. Летам футра рыжавата-бурае, зімой белае (адсюль і назва «бяляк»). Хвост заўсёды белы. Толькі кончыкі вушэй застаюцца чорнымі. Лапы вельмі шырокія, і таму бяляк не правальваецца нават на глыбокім снезе. Тыповы жыхар лесу.
Летам селіцца ў густых лесапасадках, зімой — у разрэджаных кустах. Летам корміцца выключна сакавітым разнатраўем, грыбамі, зімой — карой і парасткамі лісцевых дрэў. Актыўны раніцай і вечарам, але часта корміцца і ноччу.
Прыносіць 2 прыплоды. Цяжарнасць 49—-52 дні. Самка нараджае 3—5 відушчых, пакрытых кароткай поўсцю дзіцянят.
Колькасць зайца-беляка невялікая, ва ўрадлівыя гады нарыхтоўваюць не болей як 10 тыс. шкурак у год.
Звычайны ў паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах, аддае перавагу хваёвым масівам з лісцевым падлескам і травяністым покрывам.
2.	Заяц-русак — Lepus europaeus L
Даўжыня цела 55—70 см, маса 4—5 кг. Лапы вузкія. Летам футра жоўта-шэрае, зімой спіна рыжаваташэрая, бруха і бакі святлейшыя.
Летам корміцца рознымі травяністымі раслінамі, зімой — карой і парасткамі лісцевых дрэў (асіна, вярба, дуб, клён, вяз і інш.).
Прыносіць да 3 прыплодаў. Цяжарнасць 49—51 дзень. Першыя 2—4 дзіцяняты з’яўляюцца ў сакавіку. 3-за моцных замаразкаў і адліг у гэты час яны гінуць. Другі прыплод у маі, трэці ў жніўні, так званыя «лістападнікі». Дзіцяняты нараджаюцца відушчымі. Яны пакрыты кароткай поўсцю. Хутка развіваюцца, таму што ў малацэ зайчыхі звыш 20 % тлушчу. Патомства прыносяць на другім годзе жыцця.
Колькасць зайца-русака залежыць ад кліматычных умоў у перыяд размнажэння. Урадлівыя гады звычайна паўтараюцца праз 5—6 гадоў.
Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі, аддае перавагу палям, пералескам, узлескам, гарам і высечкам.
ТАБЛІЦА 46
Алень высакародны — Cervus elaphuS L
Даўжыня цела самца дасягае 2,4 м, вышыня ў карку да 1,6 м, маса да 200—250 кг. Самкі важаць 120— 150 кг. Хвост кароткі, да 15 см, вакол яго прыкметна вылучаецца вялікае светлае поле — «люстра». Буйная, дужая і ў той жа час грацыёзная жывёліна на доўгіх тонкіх нагах. Доўгая шыя. лёіжая выцягнутая галава. Самкі бязрогія, у дарослых самцоў рогі звычайна маюць не менш як пяць адросткаў. Штогод у лютым — сакавіку самцы скідваюць рогі, якія да восені адрастаюць зноў. Алені-самцы значна буйнейшыя за самак.
Летам корміцца травяністымі раслінамі, лісцем і маладымі парасткамі, восенню — жалудамі, зімой — галінкамі, карой дрэў і кустоў. Ахвотна есць сена ў стагах і кармушках. Зімой жыве звычайна статкам да 10— 12 галоў, летам — часцей адзінкава або групамі з 2—3 галоў.
Гон у верасні — першай палавіне кастрычніка. Кожны дарослы самец імкнецца ўтварыць «гарэм» з 3—5 самак. У гэты час вечарамі і начамі самцы равуць, паміж імі адбываюцца бязлітасныя паядынкі. Цяжарнасць 240—270 дзён. У сярэдзіне мая—чэрвені самка нараджае 1—2 плямістых цялят. Пасля восеньскай лінькі плямістасць знікае. Дзіцяняты трымаюцца каля маці 1,5—2 гады. Працягласць жыцця 12—14, у няволі да 25 гадоў.