Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

Млекакормячыя

Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 1984
16.24 МБ
Тыповы драпежнік. За выключэннем перыяду выкормлівання’ дзіцянят, вядзе вандроўны спосаб жыцця. На паляванні развівае хуткасць да 70—80 км у гадзіну. За ноч можа пераадолець без адпачынку адлегласць да 40 км, зарэгістраваны выпадак — 150 км. Сустракаецца ў розны час сутак, але палюе звычайна на змярканні і ноччу.
Гон у студзені—лютым. Ваўчаняты (3—8, зрэдку 12) з’яўляюцца ў красавіку—маі. Жывуць з бацькамі ўсю зіму. Працягласць жыцця ваўка 15—16 гадоў. 3 1931 па 1974 г. адстраляна больш як 40 тыс. ваўкоў. Цяпер колькасць драпежніка вельмі скарацілася.
Наносіць значную шкоду жывёлагадоўлі і паляўнічай гаспадарцы.
Сустракаецца ўсюды. Пазбягае цэльных ляоных масіваў. Селіцца ў разрэджаных лясах, пералесках, хмызняку, на высечках і гарах, недалёка ад балот. Для логава часта выбірае глухія куткі лесу.
ТАБЛІЦА 18
Лісіца — Vulpes vulpes L
Даўжыня цела 60—90 см, маса 7—8 кг. Невысокі моцны звер, ногі з апушанымі падэшвамі, вострая, выцягнутая мордачка. даволі вялікія стаячыя завостраныя вушы, доўгі (да 65 см) прамы пушысты хвост і буйныя з вертыкальнай зрэнкай вочы, Поўсць рыжая. Зрэдку сустракаюцца асобіны зусім белыя — альбіносы.
Зімой часта пацыходзіць да населеных пунктаў, дзе, калі голадна, наведвае смеццевыя месцы. Палюе на змярканні, раніцай і днём. Корміцца мышамі, палёўкамі, зайчанятамі, птушкамі, якія гняздуюцца на зямлі, лягушкамі, яшчаркамі. змеямі, мёртвай рыбай, сакавітымі часткамі травяністых раслін, ягадамі і насякомымі. За суткі можа з’есці да 80 мышэй.
Гон са снежня па сакавік. На адкрытых узвышшах утварае невялікія гойні, так званыя «лісавыя вяселлі». Паміж самцамі ўзнікаюць бойкі. Нару рые ў за~ расніках хмызняку, пад каранямі дрэў або старых пнёў у сухім лесе, іншы раз на схіле зарослага яра. Займае кінутыя барсучыныя норы.
Цяжарнасць 51—56 дзён. У прыплодзе 4—12 лісянят. У жніўні—верасні прыплоды распадаюцца, і звяры жывуць адзінкава да пачатку гону. Патомства прыносіць на другім годзе жыцця. Жыве ў няволі да 15 гадоў.
Штогод нарыхтоўваюць 5—15 тыс. шкурак лісіц.
Распаўсюджана ўсюды. Болып у Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай, Мінскай, менш — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Селіцца ў разрэджаных лясах, на парослых гарах і вырубках, якія чаргуюцца з лугамі і пашай, у лісцевых і змешаных лясах, па берагах рэк і вадаёмаў.
ТАБЛІЦА 19
Сабака янотападобны — Nyctereutes procyonoides Gray
Даўжыня цела 65—70 см. хваста '15—25 см. маса да 10 кг. Буравата-шэрае з жаўтаватым адценнем футра, густое J даволі доўгае. Галава невялікая, з кароткай завостранай мордай. На шчоках ба'кі. Ад вачэй да вушэй цягнуцца шырокія і расплывістыя белыя палосы, якія робяць сабаку падобным на амерыканскага янотапаласкуна. Яго нярэдка няправільна называюць усурыйскім янотам.
Звычайны звер у нашых лясах. Быў завезены ў 1936 г. у лясы Мінскай і Гомельскай абласцей. Пазней было завезена яшчэ шэсць партый гэтых звяркоў на тэрьіторыю Брэсцкай. Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Звер добра прыжыўся, і яго колькасць у 1961 г. дасягала 12 14 тыс. асобін. Корміцца каранямі і сакавітымі сцябламі раслін, насякомымі, малюскамі, яшчаркамі, мышамі, змеямі, рыбамі, палёўкамі, птушкамі і іх яйцамі.
Гон у студзені—лютым. Цяжарнасць 59—70 дзён. Дзіцяняты (5—7, зрэдку 14—19) з’яўляюцца ў канцы красавіка—маі. У перыяд размнажэння нару рые рэдка, часцей будуе сховішчы пад каранямі дрэў, у старых зямлянках, траншэях. 3 надыходам халадоў упадае ў зімні сон. Часта прачынаецца ў адлігу, выходзіць з нары ў пошуках корму, але потым пры пахаладанні зноў^ залягае ў нару. Пашкоджвае кладкі і вывадкі баравон вадаплаўнай дзічыны. Промысел звярка пачаўся ў 1945 г. Штогод нарыхтоўваюць 4—6 тыс шкурак.	■
Селіцца пераважна па берагах азёр, у далінах рэк. Аддае перавагу паўвандроўнаму спосабу жыцця, таму хутка рассяляецца і займае новыя ўгоддзі.

ТАБЛІЦА 20
Куніца лясная — Martes martes L
Даўжыня цела 35—55 см. Пушысты хвост роўны амаль палавіне цела (15—20 см). Маса самцоў 1—1,5 кг, а самак меншая. Вушы буйныя і закругленыя. Мордачка кароткая, шырокая, незавостраная. На горле і пярэдняй частцы грудзей вялікая жоўтая або аранжавая пляма. Летняе футра кароткае, жорсткае, бурага колеру.
Добра прыстасавана да палявання на дрэвах. Вельмі спрытная, рухомая, добра лазіць і пераскоквае з дрэва на дрэва. Большую частку актыўнага часу праводзіць на зямлі. Жыве адзінкава, палюе ноччу, днём сустракаецца рэдка. Зімой палюе за мышамі, палёўкамі, вавёркамі, ловіць рабчыкаў, цецерукоў, белых курапатак, дзятлаў.
Гон у ліпені—жніўні. Цяжарнасць 230—305 дзён. Такі доўгі тэрмін цяжарнасці тлумачыцца тым, што аплодненыя яйцы да канца зімы застаюцца ў стане спакою (латэнтны перыяд) і толькі ў лютым—сакавіку пачынаецца хуткае даспяванне плода, а ў красавіку—маі самка нараджае 3—4, радзей 5—7 сляпых і голых дзіцянят. Яны даюць патомства на другім годзе жыцця.
Здабываецца ў колькасці 1,5—3,5 тыс. Mae прамысловае значэнне.
Тыповы жыхар хваёвых, лісцевых і змешаных лясоў. Сустракаецца амаль ва ўсіх угоддзях. У заходніх абласцях (Брэсцкая і Гродзенская) у меншай колькасці. Селіцца ў дуплах, вавёрчыных гнёздах (гайнах) і нават у гнёздах сарок.

ТАБЛІЦА 21
Куніца каменная, або беладушка — Martes foina Erxl
Даўжыня цела 45—55 см, хваста 25—35 см. Рэдкі від. Селіцца ў хлявах, гумнах, на жывёлагадоўчых фермах, пад стрэхамі старых пабудоў, дзе палюе за галубамі. Іншы раз спусташаё куратнікі.
Біялогія каменнай і лясной куніцы мае шмат агульнага. Рацыён кармлення ў іх амаль аднолькавы, толькі каменная куніца знішчае болып мышэй, палёвак і пацукоў. Корміцца на паверхні зямлі, хоць можа добра лазіць і па дрэвах.
Гон у ліпені—жніўні. Цяжарнасць 8—10 месяцаў. Дзіцяняты (3—7) з’яўляюцца ў красавіку—маі.
Здабываецца адзінкава, таму эканамічнага значэння ў пушным промысле не мае.
Жыве пераважна ў паўднёвых і заходне-паўднёвых раёнах (Брэсцкая, Гродзенская вобласці).
Сустракаецца як у лясных, так і ў бязлесых угоддзях. Норы будуе ў лесаахоўных палосах, у камяністых россыпах, у ярах.
ТАБЛІЦА 22
Тхор лясны, або чорны — Mustela putoriuS L
Даўжыня цела 30—46 см, пушыстага хваста 9—13 см. Морда падоўжаная, з шырокімі закругленымі вушамі. Футра чорна-белае, бакі, на якіх прасвечвае палевапясочны падшэрстак, значна святлейшыя за спіну. Вакол рота белая пляма, край вушэй белы.
Норы робіць у кучах ламачча, пад пнямі, у дуплах, пакінутых барсучыных і лісіньгх норах, у скляпах. Вядзе наземны спосаб жыцця. Ноччу палюе на мышэй і палёвак на старых высечках, якія зараслі хмызняком, у поймах рэк і па берагах вадаёмаў. Нярэдка есць птушак, птушыныя яйцы і птушанят. лягушак, яшчарак. рыбу, насякомых, нападае на вавёрак. зайцаў і буйную баравую дзічыну. Робіць запасы. У «кладоўках» знаходзілі некалькі дзесяткаў жывых, але нерухомых лягушак, якіх ён паралізуе ўкусам у патыліцу. Нягледзячы на параўнальна буйныя памеры, ,/ёгка пранікае нават у вузкія шчыліны. Добра плавае.
Гон у сакавіку—красавіку. Цяжарнасць 40—42 дні. Дзіцяняты (4—14) з'яўляюцца ў красавіку—маі.
Станоўча ўздзейнічае на папуляцыю мышападобных грызуноў — шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі. Mae пэўнае значэнне ў пушным промысле. Штогод нарыхтоўваюць 10—20 тыс. шкурак.
Селіцца ў разрэджаных лясах, пераважна змешаных і лісцевых пасадках, пералесках. забалочаных поймах і лугах, у жывёлагадоўчых пабудовах, свірнах, пад стрэхамі жылых дамоў. дзе ў вялікай колькасці знішчае пацукоў, мышэй і нападае на свойскую птушку.
ТАБЛІЦА 23
Норка еўрапейская — Mustela lutreola L
Цела выцягнутае, вузкае, прысадзістае (даўжыня 28—43 см), галава некалькі сплясканая зверху ўніз. Пальцы злучаны няпоўнай плавальнай перапонкай, па баках пальцаў ёсць аблямоўка з густых жорсткіх валасоў. Футра нізкае, роўнае, цёмна-карычневае. Рот белы.
Добра плавае і нырае. Галоўная ўмова для жыцця норкі — наяўнасць вадаёмаў, якія не замярзаюць зімой. Выпадковыя норы даўжынёй да 10 м і большыя будуе па берагах рэк, азёр. Уваход абавязкова знаходзіцца пад вадой. Акрамя пастаянных нор, мае некалькі часовых у дуплах дрэў, пад кучамі ламачча і ў іншых месцах, дзе хаваецца днём. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця, выходзіць на паляванне вечарам і вяртаецца раніцай. Зімой менш актыўная. У моцныя маразы зусім не пакідае нару. Ранняй вясной і позняй восенню назіраюцца невялікія (да 10 км) вандраванні гэтых звяркоў. Палюе і на сушы, і пад вадой. Яе прывабліваюць мышы, палёўкі, рыба, рачныя ракі, лягушкі. За суткі спажывае каля 200 г ежы. Робіць запасы, як тхор, гарнастай, ласка, куніца.
Гон у сакавіку—красавіку. Цяжарнасць 35—46 дзён. У сярэдзіне мая самка нараджае 2—7 дзіцянят. Восенню прыплоды распадаюцца.
Колькасць еўрапейскай норкі паступова змяншаецца, і таму яе роля ў пушным промысле нязначная.
Сустракаецца ўсюды. Жыхар лясных рэк, ручаёў, праточных вадаёмаў.
ТАБЛІЦА 24
Футра не намакае. Вушы
Норка амерыканская — Mustela vison Schreb
Даўжыня цела да 45 см, хваста 18—25 см, маса да 1 5 кг. Цёмна-карьгчневае футра густое 1 пышнае.
Надзвычай рухавая, вельмі добра адчувае сябе як у вадзе так і на сушы. Выдатна плавае і нырае можа праплыць пад вадой да 20 м. Футра не намакае. Вушы і ноздры закрываюцца пад вадой асобымі складкамі, якія не прапускаюць ваду. Нару рые па берагах рэк часта паміж каранямі дрэў. Ўваход знаходзіцца пад вадой. Іншы раз займае і расшырае норы андатры і вадзянога пацука. Корміцца рыбай, мышамі, палеукамі, рачнымі ракамі, жабамі, дробнымі птушкамі, іх яйцамі і птушанятамі, буйнымі насякомымі. Нападае
на хахулю, андатру і вадзянога пацука.	_
Пладавітасць вышэйшая, чым у еўрапейскап норкі.
У прыплодзе 3—12, іншы раз 17 дзіцянят. Гон у лю тым—сакавіку. Цяжарнасць 36—76 дзён. Патомства прыносіць на другім годзе жыцця. Восенню вандруе. Асобных звяркоў сустракалі далёка ад вадаемау. У Ье ларусь упершыню завезена ў 1953 г.
За апошнія пяць гадоў нарыхтоўваюць да 500 шкурак за год.	..
Селіцца па лясных рэчках, ручаях. вадаемах.
ТАБЛІЦА 25
Гарнастай — Mustela erminea L
Даўжыня цела 20—38 см, хваста 7—10 см. Галава невялікая, з кароткай мордай, невысокімі закругленымі вушамі. Поўсць нізкая, роўная. Летам спіна і бакі карычневыя, а горла, шыя, грудзі і брушка белыя або жаўтаватыя. Зімой белы, толькі кончык хваста чорны. Маса самцоў да 180 г, самкі значна меншыя.