Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

Млекакормячыя

Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 1984
16.24 МБ
Добра плавае. Начны драпежнік, але іншы раз выходзіць на паляванне і днём. Корміцца мышамі і палёўкамі, землярыйкамі, дробнымі птушкамі, іх яйцамі і птушанятамі, лягушкамі, яшчаркамі, насякомымі. Смелы, лоўкі і вельмі рухомы звярок. Нападае нават на больш буйных, чым сам. звяроў — андатру, зайца. Нярэдка ў яго «кладоўках» можна знайсці тушкі мышэй, палёвак і нават жывых, але нерухомых жаб. Пастаяннымі сховішчамі пад кучамі ламачча, пад сціртамі саломы, у дуплах паваленых дрэў карыстаецца толькі ў перыяд з’яўлення дзіцянят. Гон у красавіку— маі, але дзіцяняты (4—8, іншы раз да 18) з’яўляюцца толькі на другі год, праз 240—393 дні. Цяжарнасць з латэнтным перыядам. Да восені патомства дасягае памераў бацькоў, пакідае нару і вядзе самастойнае жыццё.
Два стагоддзі назад футра з гарнастая называлі «каралеўскім», з яго шылі каралеўскія мантыі. Цяпер не мае важнага значэння ў пушным промысле. Штогод нарыхтоўваюць 400—900 шкурак.
Сустракаецца ўсюды, але ў невялікай колькасці. Пазбягае глухіх лясоў, любіць парослыя высечкі і гары, лясныя хмызняковыя паляны, берагі вадаёмаў і поймы рэк, іншы раз заходзіць нават у населеныя пункты.
ТАБЛІЦА 26
Ласка — Mustela nivalis L
Цела прадаўгаватае, гнуткае, даўжынёй 13—28 см, кароткія канечнасці і параўнальна невялікі хвост — да 4 см. Галава маленькая, вушы кароткія і шырокія, футра густое і кароткае. Летам верх цела і хвост карычневыя, а астатняя частка белая. Зімой белая.
Корміцца ў асноўным мышамі, палёўкамі, птушкамі і іх яйцамі, жабамі, насякомымі, ягадамі. Мышэй і палёвак ловіць не толькі на паверхні зямлі, але і ў норах, стагах і сціртах, знішчаючы ў вялікай колькасці.
Гон не залежыць ад сезону. Цяжарнасць, па адных даных, 54, па другіх — 112 дзён. У маі—студзені нараджае 3—10 дзіцянят.
У пушным промысле з-за нешматлікасці, невялікага памеру і нізкай трываласці шкуркі эканамічнага значэння не мае. Знішчае вялікую колькасць грызуноў шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі, таму паляванне на гэтага звярка забаронена.
Сустракаецца ўсюды.
Селіцца ў невялікай колькасці ў лесе, полі, поймах рэк, па берагах вадаёмаў, заходзіць у населеныя пункты.
ТАБЛІЦА 27
Барсук — Meles meles L
Даўжыня цела 1 м, маса 6—10 кг. Моцныя лапы маюць доўгія кіпцюры, якімі выкопвае нару. Болып чым паўгода праводзіць у ёй. У адной нары жыве шмат гадоў, ствараючы пад зямлёй лабірынт глыбокіх хадоў са шматлікімі (да 20) уваходамі. Футра шчаціністае, грубае, рэдкае. Спіна і бакі буравата-шэрыя, уздоўж хрыбта цягнецца цёмны «рэмень», горла, ніз шыі, грудзі, брушка чорна-бурыя. Морда і канцы вушэй белыя, ад вачэй да вушэй праходзяць чорныя палосы.
Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Вельмі ахайны. Каля нары заўсёды ёсць некалькі ямак («туалет») глыбінёй 10—15 см. Есць лічынак хрушчоў, дажджавых чарвей, лягушак, палёвак, мышэй, птушыныя яйцы і птушанят.
Гон у сакавіку—жніўні. Цяжарнасць у сярэднім 357 дзён. Дзіцяняты (2—6) нараджаюцца ў сакавіку— красавіку. 3 верасня—кастрычніка па сакавік адсыпаецца ў нары.
У 1945—1959 гг. штогод нарыхтоўвалася 500—800 шкурак барсука, а з 1960—1966 гг. — толькі да 100 шкурак.
Колькасць барсука настолькі зменшылася, што ён знаходзіцца на грані знішчэння.
Селіцца ў глухіх невялікіх ярах з сухой пясчанай глебай паблізу праточнай вады.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
ТАБЛІЦА 28
Выдра — Lutra lutra L
Даўжыня цела з хвастом да 120 см. Лапы маюць перапонкі паміж пальцамі. Добра плавае і нырае. Можа знаходзіцца пад вадой на працягу 2—3 мін. Пры паляванні на рыбу плавае да 100 м і больш. Футра вельмі каштоўнае. Яно складаецца з доўгіх грубых (асцявых) валасоў і шаўкавістага падшэрстку. Спіна цёмнабурая, бакі ярчэйшыя. Бруха светлае з серабрыстым адценнем.
Акрамя рыбы, есць лягушак, ракаў, малюскаў. вадзяных пацукоў, палёвак, мышэй, радзей птушанят вадаплаўных птушак і іх яйцы. Часам назапашвае 8—10 кг корму. Неглыбокая нара размяшчаецца пад каранямі дрэў, якія растуць на самым беразе вадаёма. Уваход у яе пад вадой. Вандруе ў пошуках корму з аднаго вадаёма ў другі, іншы раз на адлегласці да 10— 15 км.
Гон у лютым—красавіку. Цяжарнасць звыш 9 месяцаў. Дзіцяняты (звычайна 2—3) нараджаюцца ў красавіку—чэрвені, а іншы раз у кастрычніку. Яны застаюцца з бацькамі да глыбокай восені, а іншы раз нават і на зіму. У 1972—1974 гг. нарыхтавана 42—44 шкуркі.
Паляванне забаронена.
Селіцца каля багатых рыбай лясных рэчак і азёр. Часцей сустракаецца на поўначы, на тэрыторыі Паазер’я.
ТАБЛІЦА 29
Янот-паласкун — Procyon lotor L
Даўжыня цела 50—60 см, хваста 25—28 см. Галава шырокая, брудна-белая, морда вострая і кароткая. Вушы прыкметна выступаюць з поўсці. Ад носа па лбе цягнецца цёмная паласа, якая зліваецца з цёмнымі плямамі на шчоках, дзе добра прыкметны шырокія бакі. Футра густое, доўгае і пушыстае.
Завезены ў 1936 г. з Паўночнай Амерыкі для акліматызацыі на Далёкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі і Закаўказзі. У Беларусь быў завезены з Азербайджана ў 1954 г. і выпушчаны ў пойме ракі Прыпяці (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці), у 1958 г. у Тураўскім раёне Гомельскай вобласці і ў Столінскім Брэсцкай вобласці.	-
Вядзе начны спосаб жыцця. Добра плавае і лазіць па дрэвах. Жыве ў дуплах круглы год. Корміцца дробнымі птушкамі і іх яйцамі, грызунамі, лягушкамі, ракамі, малюскамі, рыбай, насякомымі, жалудамі, ягадамі, сакавітай расліннасцю. У час яды палошча ў вадзе свой корм, за што і атрымаў назву «паласкун». Пры пахаладанні залягае ў спячку. У адным дупле зімуе ад 2 да 12 звяркоў. У адлігу пакідае дупло і ідзе карміцца.
Гон у лютым—сакавіку. Цяжарнасць 63 дні. Дзіцяняты (2—6) з’яўляюцца ў красавіку—маі.
Селіцца ў лісцевых лясах, у рачных поймах з мноствам азёр і старых рэчышчах, парослых водна-балотнай расліннасцю.
ТАБЛІЦА 30
1.	Рысь — Lynx lynx L
Даўжыня цела 80—105 см, хваста 20—30 см, вышыня ў плячах 60—70 см, маса 8—17 кг. Кароткае цела на высокіх прамых нагах (заднія вышэйшыя за пярэднія). Вушы параўнальна вялікія. заканчваюцца доўгімі кутасікамі, на шчоках шырокія бакі. Зімой футра густое, мяккае і высокае, ад папяліста-шэрага да рыжаватабурага колеру. Спіна, бакі. і канечнасці пакрыты цёмнымі расплывістымі плямамі. Брушка і горла светлыя.
Нападае на баравую дзічыну і маладняк казулі. Актыўная ноччу. Добра лазіць па дрэвах, затойваецца, хутка бегае на кароткую адлегласць, плавае. Логава ў гушчары, сярод ламачча і ветравалу, засяляе дуплы старых дрэў.
Гон у лютым—сакавіку. Цяжарнасць 67—74 дні. Дзіцяняты (2—5) нараджаюцца ў маі—чэрвені. Патомства прыносіць на другім годзе.
Колькасць рысі паступова павялічваецца.
Сустракаецца ўсюды, часцей на поўначы. Селіцца ў густых ельніках з прымессю лісцевых парод, на старых высечках і гарах, у мелкалессі, дзе жывуць зайцы і мышападобныя грызуны, якія з’яўляюцца асновай яе корму.
2.	Кот лясны — Fells Silvestris Schreber
Даўжыня цела 52—72 см, хваста 27—34 см, маса да 6 кг. Вушы выступаюць з густога і пушыстага футра. Афарбоўка яго ржава-шэрая з жаўт'аватым адценнем. Грудзі і брушка шаравата-рыжыя. Чорныя палосы цягнуцца праз морду і шыю, затым пераходзяць на спіну. На баках цёмныя палосы.
Добра лазіць па дрэвах і плавае. Селіцца ў пакінутых норах лісіцы і барсука, радзей у дуплах. Палюе часцей ноччу. Корміцца мышападобнымі грызунамі, птушкамі, лягушкамі, насякомымі.
Гон у студзені—лютым, Цяжарнасць каля 2 месяцаў. Дзіцяняты (3—5) з’яўляюцца ў маі.
Вельмі рэдкі звер. Адзін экземпляр ляснога ката быў здабыты ў 1927 г.
Тыповы жыхар лесу.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Вавёрка звычайная — Sciurus vulgaris L
Даўжыня цела 200—280 мм, хваста 130—186 мм. Галава круглая, вочы вялікія і чорныя, вушы параўнальна доўгія, зімой з кутасікамі на канцах. Пярэднія лапы чатырохпальцыя, кароткія і слабыя, заднія — пяціпальцыя, моцныя і даўжэйшыя за пярэднія.
Будуе шарападобныя гнёзды (гайны) з галінак, моху і лішайнікаў. Селіцца ў дуплах. Актыўная днём. Корміцца насеннем хваёвых і лісцевых парод, пупышкамі, ігліцай і маладымі парасткамі, лішайнікамі, насякомымі, птушанятамі і птушынымі яйцамі, дробнымі грызунамі. На зіму назапашвае жалуды, лясныя арэхі, грыбы.
Прыносіць 2 прыплоды: першы ў сакавіку, другі ў маі—чэрвені. Цяжарнасць 35—38 дзён. Дзіцяняты бачаць праз месяц.	.
Максімальная колькасць вавёркі назіраецца праз кожныя 5—6 гадоў, што звязана з урадлівасцю хваёвых дрэў і кліматычнымі ўмовамі.
Працягласць жыцця 4—5 гадоў.
У пушным промысле займае другое-трэцяе месца пасля лісіцы і зайца-русака.
Сустракаецца ў лясной зоне.
ТАБЛІЦА 32
Суслік рабы — Gitellus suslica Guld
Даўжыня цела 170—260 мм, хваст.а 29—55 мм. Спіна даволі стракатая. Бруха бялявае з жаўцізной.
Як ён апынуўся ў Беларусі? Ёсць некалькі меркаванняў. Адны вучоныя думаюць, што суслікі з’яўляюцца рэліктавымі відамі, другія — што ў XVIII ст. яны былі спецыяльна завезены і выпушчаны на тэрыторыі асобных буйных маёнткаў, трэція — што суслікі, рассяляючыся паступова з поўдня, праніклі і ў Беларусь. Тыповы жыхар паўднёвых стэпаў. Беларусь — паўночная мяжа яго распаўсюджання.
Жыве калоніямі на неўзараных землях, абапал дарог. Рые норы даўжынёй да 3—4 м. Абуджаецца ад спячкі ў красавіку і корміцца спачатку каранямі, а потым травой, аўсом, ячменем, грэчкай, лубінам. За суткі з’ядае 120—150 г корму. Корміцца днём, у дажджлівае і халоднае надвор’е не выходзіць з нары.
Гон у красавіку—маі. Цяжарнасць 20—25 дзён. Дзіцяняты (3—8) з’яўляюцца ў канцы мая — пачатку чэрвеня. У спячку ўпадае ў верасні.
Шкоднік сельскай гаспадаркі. Шкурка з’яўляецца аб’ектам пушнога промыслу.
Сустракаецца ў невялікай колькасці на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскага, Капыльскага, Слуцкага раёнаў Мінскай вобласці.
££ VilllfHVJ,
Палятуха — Pteromys volans L
Даўжыня цела 135—205 мм, хваста 90—140 мм. У адрозненне ад вавёркі паміж пярэднімі і заднімі лапкамі ёсць шырокія складкі скуры, якія пры скачку расцягваюцца і разам з выцягнутым хвастом служаць звярку «парашутам». Добра прыстасавана да жыцця на дрэвах, дзе знаходзіць корм і прытулак. Здольна рабіць планіруючыя скачкі даўжынёй да 50 м і больш. На зямлю спускаецца рэдка. Галава невялікая, круглая, вушы кароткія, без кутасікаў, вочы вялікія. Футра мяккае, густое, шаўкавістае. Верх светла-шэрага колеру, ніз амаль белы, Калі сядзіць нерухома, сціснутая ў камячок, яе цяжка прыкмеціць. Гняздо будуе ў дупле дрэва, уваходная адтуліна 3—4 см у дыяметры.