• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

    Млекакормячыя

    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 112с.
    Мінск 1984
    16.24 МБ
    Паляванне забаронена Вядуцца работы па рэакліматызацыі. За аігошнія гады выпушчана больш як 400 аленяў.
    Жыхар шыракалістых і змешаных лясоў.
    ТАБЛІЦА 47
    Лань—Dama dama L
    Даўжыня цела да 140 см, вышыня ў карку 90— 100 см, маса да 125 кг. Ногі адносна невысокія, галава невялікая, шыя доўгая, хвост прыкметна выступае з футра, вушы вялікія. Рогі самцоў пашыраюцца ў невялікую лопасць, якая мае некалькі пальцападобных адросткаў. Летам рыжая, са светлымі плямамі. На спіне цёмная паласа. Бруха, ніз шыі і ўнутраная паверхня ног белыя. «Люстэрка» невялікае, белае, хвост белы, з падоўжнай чорнай палоскай. Зімовая афарбоўка больш цёмная, плямы вызначаюцца нярэзка. Поўсць грубая і ломкая. Зрэдку сустракаюцца зусім белыя экземпляры.
    Летам корміцца травяністымі раслінамі і лісцем, восенню — жалудамі, зімой — карой і маладымі парасткамі лісцевых дрэўна-куставых парод. Сустракаюцца як адзінкава, так і невялікімі статкамі.
    Гон у верасні—кастрычніку. Цяжарнасць да 8 месяцаў. У чэрвені самка нараджае 1—2 цялят.
    Цяпер лань на тэрыторыі Беларусі не сустракаецца, але ёсць усе магчымасці для рэакліматызацыі яе ў запаведніках, заказніках і паляўнічых гаспадарках.
    ТАБЛІЦА 48
    Лось — Alces alces L
    Даўжыня цела дарослага самца дасягае 3 м, у карку больш за 2 м, маса 500 кг. Вялікая галава з тоўстай верхняй губой і буйнымі вушамі. Рогі маюць толькі самцы. Па знешняму выгляду нязграбная жывёліна. Hori доўгія. На спіне высокі карак нагадвае горб. Рухаецца вельмі лёгка, бясшумна і хутка.
    Корміцца лісцем, парасткамі дрэў, кустоў, імхамі, лішайнікамі, грыбамі. У рацыён уваходзіць больш за 250 відаў раслін (вярба, асіна, рабіна, сасна, чаромха, чарніцы, брусніцы, верас, крапіва, скрыпень, асака і інш.).
    Гон у верасні—кастрычніку. Цяжарнасць 225— 230 дзён. У сярэдзіне мая маладыя самкі нараджаюць аднаго, а сярэднеўзроставыя (5—9 гадоў) 2 даўганогіх нязграбных ласянят. Працягласць жыцця 18 гадоў.
    За апошнія 25 гадоў назіраецца прыкметнае павелічэнне пагалоўя лася. Зараз цяжка назваць раёны, дзе б ён не сустракаўся.
    Селіцца ў змешаных лясах, на забалочаных лугах, высечках і гарах, парослых вербалозам, рабінай, асінай.
    ТАБЛІЦА 49
    Казуля — Capreolus capreolus L
    Даўжыня цела да 1,25 м, вышыня ў карку да 0,85 м, маса да 30 кг. Кароткае тулава, магутны крыж, вузкая грудзіна, тонкія і доўгія ногі. Невялікая галава, вялікія вочы, гнуткая шыя. Вушы вялікія і высока паднятыя.
    Часта выходзіць з лесу і корміцца на сенажацях і ў поймах рэк травяністай і дрэўна-куставой расліннасцю. Добра плавае. Зімой ахвотна есць сена. Вялікіх статкаў не ўтварае. Самцы часцей трымаюцца адзінкава, самкі з дзіцянятамі — невялікімі групамі. Mae добры нюх, слых і нядрэнны зрок.
    Гон у жніўні—верасні. Самцы застаюцца з самкамі і цялятамі і блукаюць невялікімі статкамі (4—5 галоў) усю зіму. Цяжарнасць каля 9 месяцаў. У маі— чэрвені самка нараджае 1—2 плямістых цялят.
    Цяпер колькасць казулі не перавышае 20 тыс. галоў.
    Селіцца ў светлых шыракалістых і змешаных насаджэннях з развітым падлескам. маладняком і разнатраўем, якія чаргуюцца з палянамі і травяністымі балотамі, кустамі.
    Распаўсюджана ў заходніх абласцях.
    ТАБЛІЦА 50
    Дзік — Sus scrofa L
    Даўжыня цела 2—2,5 м, вышыня ў карку 1,1 м, маса 150—300 кг. Буйная жывёліна з масіўным, даволі нязграбным на першы погляд тулавам, на кароткіх моцных нагах. Галава вялікая, выцягнутая, заканчваецца голым плоскім лычам з вялікімі ноздрамі. Вушы доўгія і шырокія. Бачыць дрэнна, таму нюх і слых адыгрываюць важную ролю ў жыцці.
    3 восені да вясны апрануты ў футра з доўгім жорсткім шчаціннем бурага колеру і падшэрсткам. Летам пасля вясенняй лінькі цела пакрыта рэдкім кароткім шчаціннем.
    Блізкасць вадаёмаў або моцна ўвільготненых забалочаных участкаў мае для дзіка вялікае значэнне. Жыве статкам. Актыўны ноччу, а днём адпачывае. Усяедны. З’ядае карані, карэнішчы, цыбуліны, асабліва водных і балотных раслін, насенне, ягады, жалуды, грыбы, імхі, лішайнікі, насякомых і іх Лічынак, дажджавых чарвей. У рацыён уваходзіць да 120 відаў раслінных і жывёльных кармоў.
    Гон у лістападзе—снежні. Цяжарнасць каля 130— 140 дзён. У сакавіку—красавіку нараджае 4—6, рэдка 12—15 паласатых дзіцянят. У 1980 г. пагалоўе дзіка дасягала 30 тыс. галоў. Каштоўны паляўнічы звер. Дае народнай гаспадарцы мяса і шкуру.
    Сустракаецца ва ўсіх абласцях. Селіцца ў лясах, аддае перавагу дубровам і змешаным з прымессю дубу. Жыве таксама ў алешніку, забалочаных рачных поймах, зімой •— у змешаных хваёвых лясах.
    ТАБЛІЦА 51
    г
    ТАБЛІЦА 52
    Зубр — Bison bonasus L
    Даўжыня цела самца да 3,5 м. вышыня ў карку да 2 м. маса да 1000 кг. Самка значна меншая за самца. Здзіўляе неадпаведнасць буйной пярэдняй і слаба развітой задняй частак цела. Цяжкая галава з масіўнымі серпападобнымі рагамі. Шырокі лоб пакрыты кучаравай поўсцю. Пад мордай добра прыкметна барада.
    Летам корміцца расліннай ежай (трава, парасткі дрэў і кустоў у асноўным лісцевых парод, імхі, лішайнікі, жалуды і грыбы), зімой — карой, парасткамі дрэў і кустоў, імхамі, лішайнікамі. У суткі зубр з'ядае да 50 кг расліннага корму і выпівае каля 50 л вады.
    Ходзяць зубры звычайна чарадой, зімой утвараюць буйныя, у некалькі дзесяткаў галоў, статкі, якія вясной распадаюцца на больш дробныя. Старыя быкі трымаюцца адзінкава.
    Гон са жніўня па кастрычнік. У маі—чэрвені самка нараджае аднаго цяля масай 18—26 кг.
    Цяпер у Белавежскай пушчы жывуць каля 150 і ў Бярэзінскім запаведніку да 20 зуброў. У 1978 г. сусветнае пагалоўе зуброў налічвала больш за 2 тыс. галоў, прычым 63 % гэтага пагалоўя знаходзілася ў нашай краіне і Польскай Народнай Рэспубліцы.
    Селіцца ў шыракалістых і змешаных лясах з густым падлескам і ляснымі палянамі з багатым разнатраўем.
    Унесены ў міжнародную Чырвоную кнігу, у Чырвоную кнігу Савецкага Саюза і Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    ТАБЛІЦА 52
    ЛІТАРАТУРА
    Васнльков В. В.. Голодушко Б. 3. Пушные зверн
    Белорусснн я мх добыча.— Мн., 1969.
    Козло П. Г. Днкнй кабан.— Мн., 1975.
    Кузякмн А. П. Летучне мышн. — М., 1950.
    Курсков A. Н. Рукокрылые охотнякя. — М., 1978.
    Курсков A. Н. Рукокрылые Белоруссмм.— Мн., 1981.
    Курсков A. Н. Лось.— Мн., 1978.
    Сержанмн J4. Н. Млекопятаюіцне Белоруссмм. — Мн., 1961.
    Сержанмн Ю. Н. Географнческое распространенме н состоянме естественных запасов охотнмчье-промысловых млекопмтаюіцмх в Белоруссмя. — Мн., 1970.
    Флннт В. Е., Чугунов Ю. Д., Смнрнн В. М. Млекопнтаюодме СССР. — М.. 1965.
    ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
    Алень высакародны 98
    Андатра 90
    Бабёр 74
    Барсук 60
    Белазубка белабрухая 16 — малая —
    Буразубка звычайная 12 — малая — — сярэдняя —
    Вавёрка звычайная 68
    Вожык звычайны 6
    Воўк 40
    Вушан 24
    Выдра 62
    Вячэрніца гіганцкая 28 — малая — — рыжая 30
    Гарнастай 56
    Дзік 106
    Заяц-бяляк 96 	русак —
    Зубр 108
    Кажан двухкаляровы 34 — позні 36
    Кажанок паўночны 34
    Казуля 104
    Кот лясны 66
    Крот 8
    Куніца каменная, або беладушка 48 — лясная 46
    Кутора звычайная 14 — малая —
    Лань 100 Ласка 58 Лісіца 42 Лось 102
    Мыш жаўтагорлая 84
    — дамавая 82
    — лясная 84
    	малютка 82 — палявая — Мышоўка лясная 84 Мядзведзь 38
    Начніца вадзяная 20
    — вялікая 18
    — вусатая 22
    — натэрэра — — сажалкавая 20
    Нетапыр-карлік 32 — лясны —
    Норка амерыканская 54
    — еўрапейская 52
    Нутрыя, або бабёр балотны 76
    Палёўка вадзяная 88
    — звычайная 92
    — земляная. або куставая 94
    — рыжая 88
    — цёмная 94
    	эканомка 92
    Палятуха 72
    Пацук чорны 80 — шэры, або пасюк —
    Рысь 66
    Сабака янотападобны 44
    Соня арэшнікавая 78 — вялікая —
    — лясная —
    — садовая —
    Суслік рабы 70
    Тхор лясны, або чорны 50
    Хамяк звычайны 86
    Хахуля звычайная 10
    Шыракавушка еўрапейская 26
    Янот-паласкун 64
    Серня «НЗша прярода»
    Александр Нйкйтйч Курсков МЛЕКОПНТАЮІЦНЕ
    Мннск, нздательство «Народная асвета» На белорусском языке Рэдактар Г. С. Уваравэ Мастак -A. I. I н к і н
    Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў Тэхнічны рэдактар В Н. Жу к Карэктары 3. М. Грышэлі, М. Г. Вінаградава
    ІБ № 1220
    Здадзена ў набор 19.03.81. Падпісана ў друк 12.05.83. Фармат 70X 100'/32.
    Пап. афсетн. № 2. Гарнітура журнал ьная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 4,52. Умоўн. фарба-адбіт. 18,54. Ул.-выд. арк. 3,88. Тыраж 18 000 экз. Заказ 1460. Цана 50 к.
    Выдавецтва «Народная асвета« Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск. праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005 Мінск, Чырвоная. 23.