• Газеты, часопісы і г.д.
  • Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

    Млекакормячыя

    Аляксандар Курскоў

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 112с.
    Мінск 1984
    16.24 МБ
    Вельмі рэдкі від. Вядзе начны спосаб жыцця. Корміцца пераважна раслінным кормам: арэхамі, грыбамі. Робіць запасы на зіму. Зімой у спячку не ўпадае. У халодны час актыўнасць зніжаецца.
    Гон з красавіка па ліпень. Самка прыносіць 1 прыплод у год, па 2—4 дзіцяняты. Відушчымі етановяцца праз два тыдні. Самка з прыплодам зімуе ў дупле.
    Гаспадарчага значэння не мае.
    Сустракаецца ў Віцебскай вобласці, селіцца ў змешаных лясах.
    Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
    ТАБЛІЦА 34
    Бабёр — Castor fiber L
    Даўжыня цела з хвастом 1,5 м, маса да 20 кг. Галава невялікая, шыя кароткая. Маленькія вушы ледзь прыкметны ў густой поўсці. Лускаваты хвост пляскаты і шырокі, пры плаванні служыць рулём. Пяць пальцаў задніх канечнасцей злучаны плавальнай перапонкай. Футра ад светла-рыжага да чорнага з сівізной. Акрамя высокіх асцявых валасоў, футра мае тоўсты падшэрстак і ў вадзе амаль не намакае, таму што звяркі рэгулярна змазваюць яго выдзяленнямі залоз, якія знаходзяцца каля хваста. Тыповы жыхар прыбярэжнай паласы вадаёмаў, парослых дрэўнакуставой расліннасцю. У корм спажывае больш як 200 відаў раслін. Амаль увесь час знаходзіцца пад вадой. Пры плаванні ноздры і вушы сціскаюцца так, што вада ў іх не трапляе.
    Жыве сем’ямі ў норах або хатках, іншы раз калоніямі. Там, дзе рэкі маюць абрывістыя берагі, рые нару, а ў забалочаных месцах будуе хатку. Уваход у сховішча заўсёды пад вадой.
    Размнажаецца раз у год. Гон расцягнуты са студзеня па сакавік. Цяжарнасць 105 дзён. У прыплодзе 1—5 дзіцянят. Яны бачаць, пакрыты густой поўсцю. Працягласць жыцця ў няволі да 35 гадоў.
    Беларусь — прыродны бабровы рэзерват СССР. Ім заселены ўсе буйныя рачныя басейны, большасць азёр, лясных балот, старых меліярацыйных каналаў і тарфяных кар’ераў. Найболыпая колькасць баброў характэрна для басейнаў рэк Сожа, Бярэзіны, Прыпяці, Дняпра, Заходняй Дзвіны. Агульная колькасць баброў дасягае 30 тыс. галоў.
    ТАБЛІЦА 35
    Нутрыя, або бабёр балотны — Myocastor coypus Mollina
    Даўжыня цела 60—80 см, хваста 35—50 см. маса 6—8 кг. Тулава масіўнае, шыя кароткая і тоўстая, галава вялікая, з тупой мордай, вушы кароткія. круглыя і слаба апушаныя. Доўгі круглы хвост пакрыты луской і рэдкімі шчацінкамі. Пярэднія лапы невялікія і слабыя, пальцы задніх. больш моцных і доўгіх, злучаны плавальнай перапонкай. Разцы масіўныя, аранжавага колеру, губамі не прыкрыты. 4 пары саскоў размешчаны не на брушку, а высока па баках тулава. Дзякуючы гэтаму самка можа карміць дзіцянят у час плавання. Спіна буравата-карычневая, бакі святлейшыя, брушка карычнева-шэрае. Футра складаецца з жорсткіх і доўгіх асцявых валасоў і густога мяккага, шаўкавістага падшэрстку.
    3 Паўднёвай Амерыкі завезена ў 1930—1931 гг. у Закаўказзе, некаторыя раёны Сярэдняй Азіі, у Беларусь — у 1950-х г. Разводзіцца ў зверагадоўчых гаспадарках і звераводамі-аматарамі.
    Жыццё звязана з вадой. Добра плавае.
    Гон у сакавіку—чэрвені. Цяжарнасць 127—137 дзён. Штогод прыносіць 2 прыплоды, па 4—6 дзіцянят. Яны нараджаюцца відушчымі, пакрыты футрам і здольны плаваць. Праз 4—5 месяцаў самі даюць патомства. Працягласць жыцця ў няволі да 10 гадоў.
    Звераводы вывелі нутрый рознай афарбоўкі — белай, залацістай, серабрыстай, чорнай і г. д.
    Селіцца ў старьгх рэчышчах, азёрах, рэках з ціхай плынню і густой расліннасцю.
    ТАБЛІЦА 36
    1.	Соня вялікая — Glis glis L
    Даўжыня цела 160—200 мм, хвост пушысты, доўгі (109—154 мм). Вушы кароткія, закругленыя. Футра доўгае, мяккае, пышнае, на спіне шэрага колеру, а на брушку белага.
    Корміцца ноччу пладамі, насеннем раслін, насякомымі.
    Гон у ліпені. Цяжарнасць 20—25 дзён. У прыплодзе 3—10 голых і сляпых дзіцянят. Зімуе часта па некалькі звяркоў у дупле.
    Сустракаецца на тэрыторыі Палесся ад Брэста (Белавежская пушча) да Гомеля ў невялікай колькасці.
    2.	Соня лясная — Dyromus nitedula Pall
    Даўжыня цела 85—120 мм, хваста 60—113 мм. Морда вострая, вушы высокія, акруглыя. Спіна шараватабурая з рыжаватым налётам. Грудзі і бруха жаўтаватапалевыя, хвост брудна-шэры. Ад кончыка носа да асновы вушэй цягнуцца чорныя палосы. Заднія канечнасці прыкметна даўжэйтыя за пярэднія.
    Корміцца як расліннай, так і жывёльнай ежай.
    Гон з мая па жнівень, адзін-два разы на год. Цяжарнасць 20—25 дзён. У прыплодзе 3—7 дзіцянят.
    3.	Соня арэшнікавая—MuscardiniuS avellanarius L
    Даўжыня цела 70—90 мм, хваста 61—66 мм. Вушы кароткія, круглыя. Спіна вохрыста-рыжая, брушка з палевым адценнем.
    Корміцца пладамі, насеннем, лісцем, пупышкамі.
    Прыносіць 2 прыплоды, па 4—5 дзіцянят у маі— чэрвені і ў ліпені—жніўні.
    Сустракаецца ўсюды, але нешматлікая.
    4.	Соня садовая— Eliomys guercinus L
    Даўжыня цела 115—150 мм, хваста 94—121 мм, Вушы вялікія, акруглыя, вузкія. Спіна шэра-бурая, горла, грудзі, бруха, лапы і вушы — белыя. Ад носа праз вочы да вушэй праходзяць чорныя палосы. Гнёзды будуе ў дуплах дрэў, пад пнямі.
    Корміцца насякомымі, малюскамі, дробнымі птушкамі, іх птушанятамі і яйцамі.
    Прыносіць 1—2 прыплоды, па 3—6 дзіцянят.
    Сустракаецца ў шыракалістых і змешаных лясах.
    1.	Пацук шэры, або пасюк — Rattus norvegicus L
    Даўжыня цела 150—250 мм, хваста 100—220 мм, маса 4оо—500 г. Морда тупая і шырокая. Вушы кароткія. Футра густое. Спіна рыжавата-бураватая або шараватая, бруха брудна-шэрае.
    Актыўны на працягу года ва ўсе гадзіны сутак. Адважны, хітры. Корміцца мышамі, палёўкамі, птушанятамі дзікіх птушак, яйцамі, куранятамі, рыбай, жабамі, карой дрэў, фруктамі, збожжам і інш. Вельмі пражэрлівы.
    На працягу года прыносіць да 3 прыплодаў, па 8—10 дзіцянят. Яны размнажаюцца ў 3—4-месячным узросце. Працягласць жыцця да 3 гадоў. Наносіць вялікую шкоду народнай гаспадарцы. Пацук — пераносчык многіх інфекцыйных захворванняў: чумы, тыфу, тулярэміі, энцэфаліту, трыхінелёзу і інш. Пацукі-альбіносы (белыя пацукі) выкарыстоўваюцца як паддоследныя лабараторныя жывёлы. Шкуркі нарыхтоўваюць для пушна-футравай прамысловасці.
    Селіцца ў свірнах, складах, падвалах, скляпах. Улетку сустракаецца ў агародзе, на парослых пустазеллем пустках, у садах і парках.
    2.	Пацук чорвы — Rattus rattus L
    Даўжыня цела 130—190 мм, хваста 165—240 мм, Морда завостраная, вушы вялікія, круглыя, прыціснутыя да морды даходзяць да вачэй. Спіна ад чорна-карычневай да буравата-вохрыстай афарбоўкі, бруха брудна-шэрае.
    Аддае перавагу расліннаму корму: пладам, насенню, парасткам, садавіне. агародніне.
    Размнажаецца два-тры разы ў год, у кожным прыплодзе па 6—7 дзіцянят. Працягласць жыцця да 3 гадоў.
    Наносіць вялікую шкоду сельскагаспадарчым і лясным культурам, псуе і забруджвае фураж і харчовыя прадукты чалавека, з’яўляецца пераносчыкам многіх інфекцыйных захворванняў.
    Сустракаецца ўсюды. Селіцца ў падвалах, скляпах, складах, свірнах, лясах, кустах, дзе рые норы, або ў дуплах. Вядзе паўдрэўны спосаб жыцця.
    1. Мыш дамавая — Mus muSculuS L
    Даўжыня цела да 110 мм, хвост некалькі карацейшы. Спіна ад бура-шэрай ці вохрыста-бурай да карычневай афарбоўкі. Брушка белае або шэрае.
    Пры спрыяльных умовах прыносіць да 10 прыплодаў у год, па 5—10 дзіцянят у кожным.
    З’яўляецца пераносчыкам інфекцыйных захворванняў: чумы і тулярэміі.
    Сустракаецца ўсюды. Селіцца ў жылых і гаспадарчых будынках.
    Шкодзіць сельскагаспадарчым культурам і агародніне. 2. Мыш палявая — Apodemus agrarius Pall
    Даўжыня цела 100—125 мм, хвост некалькі карацейшы. Мыш рыжаватага колеру. Уздоўж спіны цягнецца чорная паласа. Летам будуе неглыбокія норы з адным-двума выхадамі і адной гнездавой камерай пад зямлёй. Корміцца насеннем і насякомымі.
    За лета прыносіць да 5 прыплодаў, па 4—10 дзіцянят у кожным. Восенню жыве ў сціртах саломы або стагах сена, жылых будынках чалавека. Сур’ёзны шкоднік сельскай і лясной гаспадаркі. Акрамя таго, з’яўляецца пераносчыкам разнастайных захворванняў.
    Селіцца ў лесе і на лузе, на раллі і па берагах вадаёмаў, у садах і агародах.
    3.	Мыш-малютка — Micromys minutus Pall
    Даўжыня цела 70 мм, маса 5—6 г. Спіна буравата-вохрыстая, брушка белае, вельмі доўгі чэпкі хвост. Вельмі жвавая. На вышыні 30—70 см ад зямлі з тонкіх травінак будуе невялікае шарападобнае гняздо дыяметрам да 8 см.
    За лета прыносіць 3—4 прыплоды, па 4—8 дзіцянят у кожным. Вясной і летам корміцца травой, а восенню насеннем дзікіх і культурных раслін, кустоў і дрэў. 3 надыходам халадоў пакідае летняе гняздо і зімуе ў сховішчы пад сціртамі саломы, стагамі сена, іншы раз перасяляецца ў жыллё чалавека.
    Сустракаецца ў лесе, полі, кустах, па берагах вадаёмаў або на старых парослых тарфяніках, сцяблах чароту, трыснягу ў нязначнай колькасці. Асаблівай шкоды не наносіць.
    ТАБЛІЦА .39
    1.	Мышоўка лясная — Sicista betulina Pall
    Даўжыня цела да 76 мм, хваста 90—102 мм, Заднія лапкі прыкладна ў два разы большыя за пярэднія. Футра жаўтавата-карычневае з прымессю чорных валасоў, па спіне цягнецца вузкая цёмная паласа, грудзі і бруха белыя або шараватыя.
    Нараджае 4—5 дзіцянят адзін раз у год звычайна ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Восенню ўпадае ў спячку. Прачынаецца ў красавіку — пачатку мая, калі ўжо цёпла. Корміцца на змярканні і ноччу зелянінай, ягадамі, насеннем і насякомымі.
    Сустракаецца ўсюды.
    Селіцца ў норах, пад карой дрэў або ў пацярусе старога пня.
    2.	Мыш лясная — Apodemus silvaticus L
    Даўжыня цела 70—110 мм, хвост роўны даўжыні цела. Спіна рыжаватая, брушка беласнежнае.
    У лесе селіцца ў дуплах дрэў, пад карой, каранямі пнёў, ламаччам. У цёплы час года прыносіць да 4 прыплодаў, па 3—8 дзіцянят у кожным.
    Корміцца жалудамі, ляснымі арэхамі, насеннем ліпы. Вельмі ахвотна з’ядае зеляніну, ягады і насякомых. Вялікую шкоду наносіць лясным і пладовым пітомнікам, пашкоджвае збожжавыя культуры.
    Сустракаецца ў лесе, на берагах вадаёмаў, у полі, садзе і агародзе.
    3.	Мыш жаўтагорлая —Apodemus flavicollis Melch
    Даўжыня цела 15 см, хвост роўны даўжыні цела. Вушы вельмі вялікія. На горле авальная жоўта-вохрыстая пляма, за што мыш і атрымала сваю відавую назву — жаўтагорлая.
    Норы робіць у дуплах дрэў, у старых пнях.
    Размнажаецца з красавіка па верасень. За гэты час прыносіць 3 прыплоды, па 6—7 дзіцянят у кожным.
    He з’яўляецца сур’ёзным шкоднікам сельскагаспадарчых культур, але часам наносіць даволі значную шкоду і лясной гаспадарцы.