Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

Млекакормячыя

Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 1984
16.24 МБ
Вядзе аселы спосаб жыцця. У зімніх сховішчах (жывёлагадоўчыя памяшканні, пладасховішчы, скляпы і інш.) сустракаецца ў кастрычніку—лістападзе.
Жыве толькі ў некаторых раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, якія мяжуюць з Польскай Народнай Рэспублікай.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
ТАБЛІЦА 11
1.	Вячэрніца малая — Nyctalus leissleri Kiihl
Даўжыня цела 58—72 мм, перадплечча 42—46 мм. Адносна доўгае густое і хвалістае футра спіны афарбавана ў карычнявата-рыжы колер. Аснова валасоў значна цямнейшая за іх верхнюю частку. Бруха святленшае за спіну. Вушы, губы і лятальная перапонка чорна-бурыя. Кароткія акруглыя вушы тоўстыя і грубыя. Казялок 1 няправільнай булавападобнай формы. Крылы вузкія і доўгія.
Селніца ў дуплах лісцевых і хваёвых дрэў. З’яўляецца ў дуплах у пачатку мая, знікае ў пачатку жніўня. На паляванне вылятае пасля захаду сонца. Корміцца жукамі і буйнымі матылямі на ўзлесках, адкрытых палянах, у разрэджаных парках. На вадалой ляціць да сажалкі або рэчкі. Сярэдзіну ночы праводзіць у' сховішчы, пакідае яго на кароткі перыяд пад раніцу.
У другой палавіне чэрвеня самка нараджае звычайна 1 2 дзіцянят, якія хутка развіваюцца. У жніўні маладняк можна адрозніць ад старэйшых толькі па афарбоўцы футра.
У жніўні—верасні знікае на тэрыторыі нашай рэспублікі. На зімоўках знаходзілі ў дуплах старых дрэў і пад стрэхамі будынкаў у краінах Заходняй Еўропы.
. Прьіносіць карысць, знішчаючы насякомых — шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.
Сустракаецца ўсюды, але не часта.
2.	Вячэрніца гіганцкая — Nyctalus lasiopterus Schreb
Даўжыня цела 84—104 мм, перадплечча 63—69 мм Футра густое, высокае, шаўкавістае. Спіна карычняватарыжая, брушка больш светлых таноў. Голыя часткі вушэй і лятальная перапонка цёмна-бурыя. Вушы кароткія, шырокія, закругленыя. Казялок булавападобны.
У спосабе жыцця шмат агульнага з рыжай вячэрніцай. Часцей адзінкавыя асобіны гэтага віду жывуць у калоніях рыжай вячэрніцы. Іншы раз ствараюць невялікія самастойныя калоніі.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
„ 1 Скурны выраст, які вертыкальна тарчыць у пярэднян частцы знадворнай вушной ракавіны.
ТАБЛІЦА 12
Вячэрніца рыжая — Nyctalus noctula Schreb
Даўжыня цела 62—85 мм, перадплечча 49,5— 57,5 мм. Цела пакрыта параўнальна мяккай поўсцю. Спіна ярка-палева-рыжаватая, брушка святлейшае. Вушы (кароткія, шырокія, акруглыя) і лятальная перапонка цёмна-бурыя. Казялок булавападобны. Лятальная перапонка заканчваецца ля асновы ступні. Эпіблема добра развіта.
У канцы красавіка—маі селіцца ў дуплах лісцевых і хваёвых дрэў. Масавы прылёт супадае з вылетам хрушчоў — асноўнага корму. На кармленне вылятае рана, пасля захаду сонца. Палюе спачатку вельмі высока, разам са стрыжамі і ластаўкамі, а з надыходам змроку апускаецца ніжэй і ловіць насякомых каля крон дрэў. Корміцца пераважна буйнымі жукамі і матылямі. хрушчамі, дрывасекамі. аўсянікамі, соўкамі і іншымі насякомымі — шкоднікамі лясной і сельскай гаспадаркі. Вядзе каланіяльны спосаб жыцця.
Гон у жніўні. Вясной цяжарныя самкі ўтвараюць калоніі да 80 дсобін, самцы вядуць у гэты час адзінкавы спосаб жыцця. У трэцяй дэкадзе чэрвеня самкі нараджаюць 1—2 дзіцянят. У гэты час самцы ўтвараюць калоніі (5—12 асобін).
У жніўні—верасні мігрыруюць у паўднёвым і паўднёва-заходнім напрамку. Месцы зімовак выяўлены ў Закарпацці, Крыме, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, а таксама ў краінах Заходняй Еўропы.
Распаўсюджаны від.
ТАБЛІЦА 13
1.	Нетапыр-карлік—Vespertilio pipistrellus Schreb
Даўжыня цела 38—45 мм, перадплечча 28—34 мм. Густое і кароткае футра цёмна-карычневай афарбоўкі. Брушка святлейшае за спіну. Аснова валасоў цёмная або чорна-бурая. Вушы і лятальная перапонка шэрыя або цёмна-бурыя. Вушы кароткія, звужаны да вяршыні. Казялок кароткі, злегку адхілены назад. Яго шырыня на ўсім працягу амаль аднолькавая, вяршыня крыху звужана і закруглена. Крылы параўнальна вузкія. Эпіблема добра развіта.
У летніх сховішчах селіцца за абшалёўкай сцен, пад карнізамі, за аканіцамі ў другой палавіне мая. Самкі ўтвараюць калоніі (да 500 асобін), часцей сумесна з іншымі відамі рукакрылых. Корміцца ручайнікамі, аўсянікамі, вяснянкамі, сеткакрылымі, небуйнымі начнымі матылямі, мухамі. Сярэдзіну ночы адпачывае ў сховішчы, якое зноў пакідае на кароткі час пад раніцу.
Гон у чэрвені—жніўні. У чэрвені—ліпені самка нараджае 2 дзіцянят.
Зімоўкі выяўлены ў краінах Заходняй Еўропы.
Прыносіць карысць, знішчаючы насякомых — шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.
Сустракаецца ўсюды, але ў заходніх абласцях больш пашыраны.
2.	Нетапыр лясны — Vespertilio nathusii Keys et Blas
Даўжыня цела 45—56 мм, перадплечча 33—36,5 мм. Футра густое, з доўгай поўсцю. Спіна цёмна-карычневая з бляскам. Брушка святлейшае за спіну. Аснова валасоў чорная або цёмна-бурая. Вушы і лятальная перапонка цёмна-бурыя. Вушы даўжэйшыя, чым у нетапыра-карліка. Крылы вузкія. Эпіблема добра развіта і мае папярочную перагародку. 3 міжсцегнавой перапонкі выступае толькі самы кончык апошняга, пакарочанага пазванка.
Экалогія мае шмат агульнага з нетапыром-карлікам. У чэрвені—ліпені самка нараджае 2 дзіцянят.
Зімоўкі выяўлены ў Закаўказзі, Закарпацці і ў За~ ходняй Еўропе.
Сустракаецца ўсюды, але часцей ва ўсходніх абласцях.
ТАБЛІЦА 14
1. Кажанок паўночны — Vespertilio nilssonii Keys et Blas
Даўжыня цела 50—60 мм, перадплечча 37,5—43 мм. Спіна цёмна-бурая з залацістым, металічным адлівам. Футра густое і доўгае. Вушы і лятальная перапонка цёмныя. Тупы і кароткі казялок найбольш шырокі ў сярэдняй частцы. Крылы вострыя і вузкія. Канец хваста на 4—5 мм выступае з міжсцегнавой перапонкі.
З’яўляецца вясной у канцы красавіка за аканіцамі і ліштвай акон, абшалёўкай будынкаў. Вылятае на паляванне пасля захаду сонца. З’ядае совак, агнёвак, чубатак, молей і іншых дробных насякомых.
У першай палавіне лета самкі ўтвараюць невялікія калоніі, самцы сустракаюцца адзінкава. У чэрвені—ліпені самка нараджае 2 дзіцянят.
Вядзе аселы спосаб жыцця, зімуе паблізу месц летняга засялення. У Беларусі на зімоўках не знойдзены. 2. Кажан двухкаляровы — Vespertilio murinus L
Даўжыня цела 54—64 мм, перадплечча 41—48 мм. Спіна пакрыта доўгімі мяккімі валасамі, аснова якіх карычневага колеру, а верхавінкі серабрыстыя. Брушка белае або жоўтае. Афарбоўка горла і бакоў цела белая. Вушы і лятальныя перапонкі цёмна-бурыя. Вушы кароткія, у верхняй частцы не звужаны. Казялок кароткі, вяршыня яго расшырана і закруглена. Крылы вузкія і доўгія. Эпіблема 1 вузкая, з папярочнай касцявой перагародкай. Канец хваста на 3,5—5 мм выступае за край міжсцегнавой перапонкі.
У канцы мая прылятаюць самкі, самцы — у сярэдзіне чэрвеня. У летніх сховішчах сустракаецца за абшалёўкай будынкаў, за аканіцамі. карнізамі, ліштвай. Корміцца ў асноўным лускакрылымі.
Прыносіць карысць, знішчаючы насякомых — шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.
Сустракаецца ўсюды.
1 Скурная лопасць, якая цягнецца ўздоўж асновы шпоры і падтрымлівае свабодны край міжсцегнавой перапонкі.
ТАБЛІЦА 15
Кажан позні — Vespertilio serotinus Schreb
Даўжыня цела 64—75 мм, перадплечча 47—55,5 мм. Афарбоўка высокага (да 12 мм), але рэдкага і шаўкавістага футра цёмна-карычневая. Брушка больш светлае. Вушы і лятальная перапонка цёмна-бурыя, амаль чорныя. Вушы без вырастаў, складак, глыбокіх выемак. Верхняя частка казялка паступова закругляецца і серпападобна звужаецца. Вяріпыня вуха прыкметна звужана. Крылы шырокія. Хваставая перапонка пакідае свабоднымі два канечныя пазванкі. Эпіблема вельмі вузкая, слаба развітая.
У другой палавіне красавіка селіцца за абшалёўкай хлявоў, за аканіцамі, ліштвай. Палёт ціхі, спакойны.
Вылятае на паляванне вячэрнім прыцемкам. Корміцца буйнымі насякомымі. 3 жукоў пераважаюць хрушчы. гнаевікі, дрывасекі, плывунцы і іншыя. 3 начных матылькоў — бражнікі, шаўкапрады, агнёўкі, чубаткі, соўкі, аўсянікі. Гэтыя насякомыя — злейшыя ворагі сельскай і лясной гаспадаркі. Самцы калоній не ўтвараюць. Самкі сустракаюцца нешматлікімі калоніямі (20—30 асобін). У чэрвені—ліпені самка нараджае аднаго дзіцяня, якое хутка развіваецца. У жніўні маладняк можна адрозніць ад старэйшых толькі па афарбоўцы футра. Актыўны да восені.
Сустракаецца ўсюды, але рэдка.
ТАБЛІЦА 16
Мядзведзь — Urfius arctos L
Самы буйны з драпежных звяроў. Магутнае тулава, тоўстая кароткая шыя, шырокая галава з даволі кароткай мордай, невялікімі вушамі, маленькім, схаваным у футры хвастом, масіўныя, пяціпальцыя з пляскатай ступнёй і вялікімі кіпцюрамі канечнасці. Маса 150—200 кг. Зрэдку сустракаюцца старыя самцы масай да 300 кг. Даўжыня цела да 2 м. Афарбоўка доўгага і густога футра вар’іруе ад светла-бурай да чорна-бурай.
Усяедны. Корміцца травой, лісцем, насеннем, пладамі, ягадамі, грыбамі, а таксама насякомымі і іх лічынкамі, малюскамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі, палёўкамі, птушанятамі, рыбай. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Нягледзячы на сваю нязграбнасць, хутка і бясшумна ходзіць па лесе, спрытна ўзлазіць на дрэвы, добра плавае.	„
Гон у чэрвені—ліпені. Цяжарнасць да 7 месяцау. Медзведзяняты нараджаюцца ў берлагу зімой сляпымі і бездапаможнымі масай да 0,5 кг. Відушчьімі становяцца праз месяц. Растуць марудна. Вясной, калі пакідаюць бярлог, важаць да 40 кг. Патомства прыносяць на трэці год. Працягласць жыцця каля 30 40 гадоў. 3 надыходам халадоў (кастрычнік—лістапад) у глухім лесе сярод буралому знаходзіць яму пад каранямі паваленага дрэва, усцілае сухім лісцем, травой, мохам, дробнымі галінкамі. У берлагу спіць да 5 месяцаў. У перыяд спячкі не есць, не п’е, жыве за кошт назапашанага з восені тлушчу. У сакавіку—красавіку пакідае бярлог.	„
Тыповы жыхар лесу. Сустракаецца ў Віцебскап, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, але колькасць яго нязначная. Селіцца ў глухіх хваёвых і зметттаных лясах з густым падлескам, наведвае зарослыя высечкі і гары ў пошуках ягад і іншага корму.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
ТАБЛІЦА 17
Воўк — Canis lupus L
Даўжыня цела 100—160 см, хваста 35—50 см, вышыня ў карку 80—90 см. Самцы буйнейшыя за самак. Вялікая лабастая галава, адносна шырокая і выцягнутая морда, вострыя вушы, тоўстая шыя, вялікая грудная клетка, падцягнуты жывот, высокія і моцныя ногі. Поўсць шэрая, толькі ўздоўж хрыбта цягнецца цёмны «рэмень», бруха светла-вохрыстае, іншы раз нават белае. Зімовае футра доўгае, густое, пушыстае, летняе — кароткае, рэдкае, грубйе.