Млекакормячыя  Аляксандар Курскоў

Млекакормячыя

Аляксандар Курскоў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 112с.
Мінск 1984
16.24 МБ
Шарападобнае гняздо будуе ў норах, якія сама вельмі рэдка рые, часцей карыстаецца кратовымі, вадзянога пацука і нават андатры. Корміцца воднымі насякомымі, малюскамі, малькамі і ікрой рыб, жаб на працягу сутак. Асабліва актыўная ноччу. Зімой у спячку не ўпадае, а перасяляецца ў мясціны, дзе вадаёмы не замярзаюць.
Цяжарныя самкі сустракаюцца з красавіка па кастрычнік. Самка нараджае 4—14 дзіцянят.
Наносіць пэўную шкоду рыбагадоўлі, знішчаючы малькоў 1 ікру рыб.
Селіцца пераважна па берагах рэчак, у старых рэчышчах, лясных ручаях, азёрах. меліярацыйных каналах, на заліўных лугах, верхавьгх і нізінных балотах.
2.	Кутора малая — NeomyS anomalus Cabrera
Даўжыня цела 62—73 мм, хваста 47—48 мм. Галава конусападобная, заканчваецца рухомым хабатком. Цела пакрыта кароткім густым мяккім. аксаміцістым футрам. якое не намакае ў вадзе. Вочы абкружаны кароткімі валасамі і добра прыкметныя. Вушы амаль не выступаюць над футрам. Кіль на хвасце і аблямоўка з жорсткіх валасоў па баках пальцаў развіты слаба.
Добра плавае. Гнёзды робіць у норах кратоў, водных пацукоў, радзей пад пнямі і ў купінах. Корм здабывае ў вадзе, але з’ядае яго заўсёды на сушы. Корміцца воднымі насякомымі, малюскамі. малькамі і ікрой рыб. Размнажэнне не вывучана.
Сустракаецца вельмі рэдка і толькі на тэрыторыі Палесся.
Селіцца па берагах вадаёмаў, на заліўных лугах.
ТАВЛІЦА
1.	Белазубка белабрухая — Crocidura leucodon Herm
Даўжыня цела 68—80 мм, хваста 28—37 мм. Мордачка выцягнутая, з доўгім рухомым хабатком. Вушы добра развітыя і прыкметна выступаюць з футравага покрыва. Каронкі зубоў белыя. Афарбоўка мяккага. аксаміцістага футра двухкаляровая: верх вохрыста-шэры ці бураваташэры, бакі і ніз — белыя. Лінія паміж цёмнай афарбоўкай спіны і светлай брушка рэзкая, асабліва добра прыкметна ў зімовым футры.
Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, кукалкамі, мнаганожкамі, павукамі і травой.
Размнажэнне вывучана недастаткова. Цяжарнасць каля 28 дзён. Самкі прыносяць некалькі прыплодаў v год па 3—7 дзіцянят.
Гаспадарчага значэння не мае.
Вельмі рэдкая. Знойдзена адзінкамі на Палессі. Жыхарка палёў, змешаных лясоў з густым падлескам, парослых высечак і гараў. Селіцца ў кустах па берагах вадаёмаў.
2.	Белазубка малая — Crocidura suaveolens Pall
Даўжыня цела 50—70 мм, хваста 25—34 мм. Хвост адносна тонкі, пакрыты кароткімі валасамі і дробнай луской. Мордачка выцягнутая ў доўгі рухомы хабаток. Вушы прыкметна выступаюць з футравага покрыва. Каронкі зубоў белыя. Спіна і бакі вохрыста-шэрыя. буравата-шэрыя або шэрыя. ніз белы або шэра-белы. Футра кароткае, мяккае, аксаміцістае. Лініі паміж афарбоўкай спіны, бакоў і брушка невыразныя.
Корміцца дробнымі беспазваночнымі, пераважна насяком ымі.
Размнажэнне вывучана недастаткова. Цяжарныя самкі сустракаюцца ў вясенне-летні перыяд. Цяжарнасць да 4 тыдняў. Самка нараджае 5—10 дзіцянят.
Гаспадарчага значэння не мае.
Вельмі рэдкая. Выяўлена адзінкамі. Селіцца ў змешаных лясах з густым падлескам. у кустах па берагах вадаёмаў, на палях. у садах.
Начніца вялікая — Myotis myotis Borkh
Даўжыня цела 62—83 мм, перадплечча 57—60 мм. Спіна шэра-дымчатая з аліўкава-карычневым адценнем. Брушка брудна-бялёсае. Характэрна, што доўгія і адносна шырокія вушы звужаны ў верхняй частцы. Выцягнутыя ўздоўж галавы, яны амаль выступаюць за кончык носа.
У 1918 г. адзіны звярок быў здабыты ў Белавежскай пушчы. У экспазіцыях Гродзенскага абласнога гісторыкакраязнаўчага музея і Пінскага раённага краязнаўчага музея знаходзіцца некалькі экземпляраў, здабытьгх у наваколлі гэтых гарадоў у 1925—1933 гг. У 1970 г. самец гэтага віду быў знойдзены ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Летнія сховішчы начніцы вялікай — званіцы, купалы цэркваў, касцёлаў, стрэхі старых будынкаў, дзе начніцы трымаюцца шматлікімі калоніямі. Корміцца пераважна хрушчамі, дрывасекамі, плывунцамі, аўсянікамі, агнёўкамі, ліставёрткамі, чубаткамі, соўкамі, молямі і іншымі насякомымі — шкоднікамі лясной і сельскай гаспадаркі. У чэрвені самка нараджае аднаго голага і сляпога дзіцяня, якое хутка развіваецца. У жніўні яго можна адрозніць ад старэйшых толькі па афарбоўцы футра.
Зімуе ў пячорах краін Заходняй Еўропы.
Вельмі рэдкі від, сустракаецца адзінкава.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
ТАБЛІЦА
1.	Начніца сажалкавая — Myotis dasycneme Воіе
Даўжыня цела 51—73 мм. перадплечча 43—48,5 мм. Футра палева-буравата-карычняватае на спіне і бруднашэрае на брушку. Лятальная перапонка і невялікія прыціснутыя да галавы вушы цёмна-бурыя. Выцягнутыя ўздоўж галавы, яны не дасягаюць кончыка носа. Знешні край вуха мае невялікую выемку. Адносна кароткі казялок амаль на ўсім працягу мае аднолькавую шырыню, толькі вяршыня звужаная і закругленая.
Даволі рэдкі від.
Корміцца насякомымі над паверхняй рэк, азёр. Гон у жніўні—верасні. У чэрвені самка нараджае аднаго голага і сляпога дзіцяня.
Зімоўкі знойдзены ў пячорах і штольнях Латвіі, Эстоніі, пад Ленінградам.
2.	Начніца вадзяная — Myotis daubentonii Kiihl
Даўжыня цела 49—55 мм, перадплечча 35—41 мм. Футра густое і кароткае. Спіна шараватая або карычнявата-бурая, брушка брудна-бялёсае. Канцы валасоў цёмнакарычневыя. Лятальная перапонка, вушы і голыя часткі морды бурыя. Вушы, калі іх прыціснуць да галавы, дасягаюць кончыка носа або злёгку выдаюцца за яго. Прамы казялок зверху звужаны і дасягае палавіны даўжыні вуха.
Вясной, у канцы сакавіка — пачатку красавіка. з’яўляецца ў сваіх летніх сховішчах: пад стрэхамі, у дуплах дрэў, іншы раз пад драўлянымі мастамі паміж бэлькамі і нават у норах — гнёздах ластавак-беражанак.
На паляванне за насякомымі вылятае позна. Корміцца пераважна камарамі, ручайнікамі, аўсянікамі паблізу сховішча на працягу 30 мін, Здабычу есць у палёце. У сярэдзіне чэрвеня самка нараджае 1—2 дзіцянят. Актыўная да глыбокай восені. У канцы кастрычніка з’яўляецца ў зімовых сховішчах (падвалы, памяшканні для агародніны і да т. п.), якія знаходзяцца ад летніх на адлегласці 50—60 км. Зімуе ў Беларусі. Аселы від.
Прыносіць карысць, знішчаючы насякомых — шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.
Сустракаецца ўсюды. Селіцца паблізу рэк, азёр, сажалак.
1.	Начніца Натэрэра — Myotis nattereri Kiihl
Даўжыня цела 42—52 мм, перадплечча 36,5—40 мм. Спіна карычнявата-бурая, брушка бруднавата-бялёсае. Лятальная перапонка прымацоўваецца да асновы знешняга пальца ступні. На міжсцегнавой перапонцы паміж шпорамі і канцом хваста ёсць выемка з двума паралельнымі радамі ясна бачных раснічак. Вельмі рэдкі від.
У другой палавіне сакавіка — пачатку красавіка з’яўляецца ў летніх сховішчах: за ліштвай акон, у дуплах дрэў і нават у птушыных дуплянках. Палюе над самай вадой, а таксама каля крон дрэў. Корміцца двухкрылымі, вяснянкамі, ручайнікамі, камарамі, аўсянікамі. і дробнымі жукамі. У сярэдзіне чэрвеня самка нараджае аднаго дзіцяня.
У зімніх сховішчах, скляпах, падвалах, жывёлагадоўчых памяшканнях з'яўляецца ў верасні—кастрычніку. Аселы від. У Латвіі, Эстоніі, пад Ленінградам у пячорах знойдзены яе зімоўкі.
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
2.	Начніца вусатая — Myotis mystacinus Kiihl
Даўжыня цела 38—48 мм, перадплечча 32—39 мм. Футра доўгае, густое. на спіне з шаўкавістым бляскам. Спіна ад палева-рыжай да карычнявата-бурай афарбоўкі. брушка шэра-бялёсае. Вушы доўгія. калі іх прыціснуць да галавы, дасягаюць кончыка носа.
У канцы сакавіка — першай палавіне красавіка з'яўляецца ў дуплах. за аканіцамі і за ліштвай акон, пад шалёўкай хлявоў, пад адсталай карой. Корміцца насякомымі (двухкрылыя. вяснянкі, ручайнікі, аўсянікі, дробныя жукі) на палянах, лясных узлесках. над вадаёмамі і ў кронах дрэў. У другой палавіне чэрвеня самка нараджае аднаго дзіцяня. Звяркі рознага полу жывуць асобна. Самкі ўтвараюць невялікія калоніі. У ліпені—жніўні пры асенніх міграцыях кажаноў часцей сустракаецца адзінкава і невялікімі групамі (да 8) у калоніях нетапыра-карліка. Зімой (21 снежня 1958 г.) знойдзена ў жывёлагадоўчым хляве на тэрыторыі Белавежскай пушчы. На зімоўках селіцца ў пячорах Латвіі, Эстоніі і пад Ленінградам.
Сустракаецца ўсюды.
ТАБЛІЦА 9
Вушан — PlecotuS auritus L
Даўжыня цела 40— 50 мм, перадплечча 37—46,5 мм. Адрозніваецца ад іншых кажаноў вялікімі (да 40 мм) вушамі, роўнымі даўжыні цела. Сярэдзіна вуха пакрыта частымі папярочнымі складкамі. Даволі доўгі і шырокі казялок мае завостраную вяршыню. Вушы святлейшыя за лятальныя перапонкі. Ноздры на верхняй частцы морды. Крылы шырокія і кароткія. Хвост карацейшы за цела. Хваставая перапонка прымацавана да задніх канечнасцей ля асновы ўнутранага пальца і пакідае свабодным апошні хваставы пазванок. Эпіблема не развіта. Кароткае і няроўнае футра трохкаляровае. Спіна светла-шэрая з карычневым адценнем, брушка палева-бялёсае.
He ўтварае вялікіх калоній. У маі—чэрвені можна сустрэць калоніі ад 8 да 16 цяжарных самак у адным сховішчы. Самка нараджае аднаго дзіцяня. Палюе ўсю ноч на ўзлесках і прасеках, у кронах дрэў паркаў, садоў, алей, уздоўж праезных шляхоў, над ціхімі вадаёмамі. Корміцца соўкамі, агнёўкамі, аўсянікамі, ліставёрткамі, молямі. На галінах дрэў збірае нерухомых матылёў і вусеняў.
Зімуе ў скляпах, падвалах, на жывёлагадоўчых фермах. Прыносіць карысць, знішчаючы шкодных насякомых.
Распаўсюджаны ўсюды.
У сакавіку—красавіку і на працягу лета можна сустрэць у птушыных дуплянках, дуплах, пад стрэхамі, за аканіцамі, адсталай карой дрэў.
Шыракавушка еўрапейская — Barbastella barbastellus Schreb
Даўжыня цела 45—57 мм, перадплечча 36—42 мм. Морда кароткая і тупая. Вельмі шырокія вушы далі назву гэтаму віду. Вушы і лятальная перапонка цёмнабурыя. Казялок няправільнай формы. Крылы адносна вузкія і вострыя. Свабодны край лятальнай перапонкі прымацоўваецца да асновы знешняга пальца нагі. Хвост доўгі, амаль роўны, даўжэйшы за цела. 3 добра развітой міжсцегнавой перапонкі выступае кончык хваста. Футра спіны густое, высокае, чорна-бурае, брушка больш светлае.
У пачатку красавіка засяляе летнія сховішчы: падстрэшшы, аканіцы, абшалёўкі хлявоў, радзей дуплы дрэў. Вясной і летам вядзе адзінкавы спосаб жыцця. Летам утварае невялікія калоніі, у якіх сустракаюцца самкі з дзіцянятамі. У сярэдзіне чэрвеня самка нараджае аднаго дзіцяня. Вылятае на паляванне пасля захаду сонца. Корміцца ўсю ноч двухкрылымі, аўсянікамі, ручайнікамі, дробнымі відамі совак, агнёвак, ліставёрткамі, дробнымі жукамі. Палюе на насякомых непадалёку ад сховішча, у алеях паркаў, садах, над агародамі, сажалкамі, на ўзлесках. уздоўж лясных прасек.