Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
У данясеннях абласных камісараў утрымліваецца характарыстыка татарскага насельніцтва як «руплівых, працавітых і мэтанакіраваных людзей, якія пераважна не валодаюць ніякай прафесіяй, а займаюцца, напрыклад, дубленнем і вырабам скур у сваіх майстэрнях дома. Яны лаяльныя і добрасумленныя і не ствараюць ніякіх складанасцей»4. Акруговы камісар Навагрудка адзначаў, што «татарскі народ не цікавіцца палітыкай і. хаця і прадстаўляе ў маёй акрузе
1 НАРБ. Ф. 370. Воп. 1. Спр. 386. Арк. 29.
2 Тамсама. — Арк. 27.
3 Тамсама Арк. 29 адв.
4 Тамсама. Спр. 425. Арк. 14.
153
нязначную меншасць, адчувае сябе добра»1. Гэта дазваляла зрабіць вывад аб тым, што «ім спакойна можна дазволіць праводзіць іх мусульманскае богаслужэнне»2.
Апошні вывад даў нагоду імперскаму міністру акупіраваных усходніх тэрыторый ужо летам 1942 г. выказаць зацікаўленасць у тым, каб «рэлігійнай дзейнасці мусульман не чыніліся ніякія перашкоды, ёй хутчэй трэба разнастайна садзейнічаць агульнымі намаганнямі»3. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Генеральнага камісарыята Беларусь акупацыйныя ўлады імкнуліся садзейнічаць адпраўленню рэлігійных абрадаў магаметан, выдавалі неабходныя дазволы на такую дзейнасць.
У ліпені 1942 г. муфцію ў Вільнюсе Шынкевічу было дазволена распаўсюдзіць сваю душпастарскую дзейнасць у Беларусі на прыхільнікаў ісламу. «Доктару Шынкевічу далі зразумець, што супраць яго дзейнасці ў якасці вышэйшага царкоўнага кіраўніка магаметан у Беларусі няма ніякіх пярэчанняў. Пазней яму будзе дазволена правесці работу па інспектаванні дзейнасці мусульманскай абшчыны ў Мінску.
Наведванне больш аддаленых мусульманскіх абшчын у генеральнай акрузе пакуль не ўяўляецца магчымым па прычыне надзвычайнага становішча на шашы. Часовае абмежаванне яго задач было абмеркавана з др. Шынкевічам вусна, у выніку чаго ўзнікла ўражашіе, што др. Шынкевіч са свайго боку правільна выконвае дырэктывы органаў улады»4.
Увосень 1942 г. было адкрыта прадстаўніцтва муфціята ў Мінску, якое ўзначаліў А. Смайкевіч’. Гэты чалавек дваранскага паходжання, як піша беларускі вучоны А. Каваленя, працаваў бухгалтарам санстанцыі і ў 1938 г. быў арыштаваны органамі НКУС у сувязі са справай яго брата Сулеймана, які быў выкрыты і арыштаваны як агент польскай разведкі. Пасля нядоўгага знаходжання пад следствам
1 НАРБ. Ф. 371. Bon. 1. Спр. 386. Арк. 26.
:Тамсама. Ф. 370. Bon. 1. Спр. 425. Арк. 14.
3 Тамсама. Спр. 433. Арк. 2.
4Тамсама. Спр. 382. Арк. 3.
5 Тамсама. Ф. 385. Воп. 2. Спр. 5. Арк. 59.
154
А. Смайкевіч быў завербаваны і выпушчаны. У час вайны зблізіўся з акупацыйнымі ўладамі. Ён заняў пасаду ў гарадской управе, а затым арганізаваў татарскае паліцэйскае фарміраванне, якое і ўзначаліў. Гэтае падраздзяленне вызначалася ўзорным выкананнем сваіх абавязкаў, і яму была даручана ахова гарадской управы і іншых важных германскіх аб’ектаў. Сядзіба Смайкевічаў у Мінску па вул. Калгасная. 51 стала месцам, у якім з восені 1943 г. збіраліся прадстаўнікі татарскай моладзі. Было арганізавана вывучэнне нямецкай мовы, наладжана праца харавога і драматычнага гурткоў. Германскія ўлады падтрымалі такую актыўнасць татараў, і ім было выдзелена асобнае памяшканне. якое стала клубам татарскай моладзі1.
У кастрычніку 1942 г. муфцій мусульман Літвы, Беларусі і іншых Усходніх абласцей звярнуўся да абласнога камісара Баранавіч і генеральнага камісара з просьбай аб арганізацыі мусульманскіх рэлігійных школ у Клецку і Мінску: «Бальшавікі імкнуліся знішчыць самае дарагое для татараў іх рэлігію, так што татарская моладзь не магла вывучаць Закон Божы. Па той прычыне, што мы, мясцовыя татары, забыліся сваю родную мову, іслам адзіная сувязь паміж намі. Важнейшая наша задача увесці выкладанне Закона Божага для нашай моладзі і такім чынам знішчыць кінутае бальшавізмам шкоднае семя»2.
Выкладаць мусульманскую рэлігію ў Клецку прасілі дазволіць М. Александровічу, які выконваў абавязкі імама мусульманскай мячэці ў горадзе. Меркавалася, што колькасць вучняў у клецкай школе будзе ад 25 да 30 чалавек.
Адносна Мінска муфцій заяўляў, што «ў муфціята адсутнічаюць сродкі на ўтрыманне выкладчыка, таму мы просім Вас прызначыць для выкладчыка (хаджы) мінскай мусульманскай рэлігійнай школы адпаведную зарплату, каб ён мог існаваць. Самі татары не ў стане ўтрымаць настаўніка, бо яны пацярпелі ад бальшавікоў»3.
1 Каваленя, А. Прагерманскія саюзы...С. 166.
2 НАРБ.Ф. 370.Воп. І.Спр. 382. Арк. 31.
3 Тамсама. Арк. 33.
155
На заяву вельмі хутка быў атрыманы адказ наступнага зместу: «Ні ў якім выпадку не трэба перашкаджаць увядзенню выкладання Закона Божага для татарскай моладзі. Гэтым абвяшчаецца аб дазволе выкладаць Закон Божы»1. Аднак дзяржаўных сродкаў на падтрымку запланаваных заняткаў не было выдзелена.
У ліпені 1943 г. рэйхскамісар «Остланда» дазволіў мусульманскаму насельніцтву ўводзіць адзін выхадны дзень (за выключэннем тых выпадкаў, калі гэтаму пярэчаць асобыя ваеннаэканамічныя абставіны) на наступныя святы: МеўлідБайрам (дзень нараджэння Прарока), РамазанБайрам (1 кастрычніка 1943 г.), КурбанБайрам (8 снежня 1943 г.), Навагодняе свята (Узнясенне ці зыход Прарока, які прыпадаў на 28 снежня 1943 г.). Камісарам раёнаў, акруг і кіраўнікам прадпрыемстваў, на якіх мусульмане складалі большасць, дазваляўся пераіюс працоўных дзён на царкоўныя святочныя і выхадныя дні паводле грыгарыянскага ці юліянскага календара для працоўныхмусульман. Звярталася ўвага на тое, што выхадныя дні вызначаны толькі на 1943 г. і павінны кожны год вылічвацца нанава зза несупадзення мусульманскага і еўрапейскага летазлічэння2.
Працэсы беларусізацыі, якія адбываліся на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь, не маглі не закрануць і татараў. Восенню 1942 г. мула слонімскай магаметанскай парафіі паведамляў у рэлігійны рэферат мясцовай управы Беларускай народнай самапомачы аб тым, што «ўсе гутаркі з парафіянамі ў мячэці, а таксама абвесткі й павіншаваньні паза літургічнай арабскай мовай, вядзе ў беларускай мове, бо гэтая мова ёсць роднай мовай слонімскіх татараў»3.
Асобна неабходна спыніцца на дзейнасці муфція Якуба Шынкевіча. Пачынаючы з лета 1942 г. ён вёў перамовы з генеральным камісарам Беларусі аб уключэнні прадстаўнікоў татарскай нацыянальнасці ў органы акупацыйнай улады
1 НАРБ. Ф. 370. Bon. 1. Спр. 382. Арк. 32.
2Тамсама. Спр. 2376. Арк. 10.
3 Раніца (Берлін). 1942. 1S кастр. С. 4.
156
і стварэнні Саюза татарскай моладзі і татарскіх камітэтаў'. У канцы лютага 1944 г. натэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь налічвалася тры татарскія камітэты: Мінскі (старшыня Сулейман Канапацкі), клецкі (старшыня Мустафа Александровіч), ляхавіцкі (старшыня Аляксандр Варановіч)2. Дзейнасць камітэтаў была накіравана на выяўленне і ўлік татарскага насельніцтва, арганізацыю працы па захаванні нацыянальнакультурных традыцый і мусульманскай веры.
Больш складана было са стварэннем Саюза татарскай моладзі. Справа зрушылася з месца пасля правядзення адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформы. 25 лютага 1944 г. да Генеральнай акругі Беларусь была далучана частка Генеральнай акругі Літва разам з Вільнюсам, а ў красавіку 1944 г. першую перадалі з адміністрацыйнага падпарадкавання Рэйхскамісарыяту «Остланд» у прамое падпарадкаванне рэйхсміністэрству акупіраваных усходніх тэрыторый А. Розэнберга3.
У сакавіку 1944 г. пасля перагавораў генеральнага камісара Беларусі Готберга з Шынкевічам у Вільнюс быў накіраваны кіраўнік маладзёжнага аддзела Генеральнай акругі Беларусь обербанфюрэр Шульц. Яго задачай было вывучэнне магчымасці заснавання Саюза татарскай моладзі. Падчас камандзіроўкі Шульц атры.маў запэўненні гарадскога камісара Вільнюса Гінгстата ў надзейнасці муфція Я. Шынкевіча. Пасля адбылася сустрэча ў штабкватэры муфція, у час якой былі агавораны ўмовы стварэння Саюза татарскай моладзі. Шынкевіч прапанаваў прызначыць кіраўніком саюза Б. Халецкага. Адначасова вырашылі. што ў старшыні будуць два памочнікі: адзін па справах мусульманскай моладзі ў Генеральнай акрузе Беларусь, другі у Генеральнай акрузе Літва. Штабкватэру было вырашана пакінуць у Вільнюсе, які ў той час уваходзіў у склад Генеральнай акругі
‘НАРБ.Ф. 385.Воп. 2.Спр. 5.Арк. 1,3, 6.81
2 Тамсама. Арк. 45.
3 Всенародная борьба в Белорусснп протнв немецкофашнстскнх захватчнков.Мннск, 1985. — Т. 3. С. 173; НАРБ. Ф. 393. Воп. l.Спр. І.Арк. 135; Спр. 534.Арк. 13.
157
Беларусь1. Пасля падрыхтоўкі належнай службовай дакументацыі па стварэнні Саюза татарскай моладзі і яе ўзгаднення з генеральным камісарам Літвы і Беларусі Готбергам у маі 1944 г. быў атрыманы дазвол на стварэнне Саюза татарскай моладзі «Бірлік» («Адзінства»), Ганаровае адкрыццё арганізацыі адбылося ў літоўскім горадзе Алітус 19 мая2. Яе ўзначаліў намеснік муфція Бары Халецкі, беларускае аддзяленне, штаб якога знаходзіўся ў Баранавічах, Хусейн Якубоўскі3.
У прывітальнай прамове Якуб Шынкевіч адзначаў: «Гэты «Бірлік» з’яўляецца сімвалам аб’яднання не толькі моладзі, але і ўсяго нашага народа да светлага, болей прыгожага і шчаслівага будучага. Мэта ўз’яднанне народа, асабістая нацыянальнанародная культура і моцная асоба.
Для ўтрымання адзінства і ўмацавання сваёй нацыянальнай культуры патрэбна здаровая, моцная воля і чэснасць. Толькі моцная асоба мае для народа вялікае значэнне. Таму выхаванне моцных характараў з’яўляецца асноўнан задачам» .
Супрацоўніцтва Шынкевіча з літоўскай і нямецкай адміністрацыяй не атрымала падтрымкі сярод большасці татараўмусульман. Заслугоўвае, аднак, удзячнасці дзейнасць Шынкевіча па спыненні вынішчэння, якое пагражала караімам. Як усходазнавец, маючы кантакты з міністрам Гёбельсам, ён ініцыяваў стварэнне камісіі пад кантролем гестапа, якая прадставіла антрапалагічныя доказы (вымярэнні, вынікі даследаванняў груп крыві) аб тым, што караімы не адносяцца да групы яўрэяў, а з’яўляюцца турэцкай народнасцю. На карысць гэтага былі доказы мовы, культуры і антрапалогіі5.
1 НАРБ. Ф. 385. Воп. 2. Спр. 5. Арк. 44.
2 Тамсама. Арк. 81.
3 Мігунова, А. Прапагандысцкія аспекты маладзёжнай палітыкі і школьнай справы нямецкай акупацыйнай улады... С. 178.
4 НАРБ. Ф. 385. Воп. 2. Спр. 5. Арк. 13.