Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
На тэрыторыі Беларусі акупацыйныя ўлады ажыццяўлялі нацыянальную палітыку, якая была накіравана на дамінаванне арыйскай расы (у сувязі з гэтым мясцовае нямецкае насельніцтва фольксдойчэ знаходзілася ў прывілеяваным становішчы), анямечванне і эксплуатацыю насельніцтва. Пры гэтым жыхарыславянс падлягалі частковаму вынішчэнню, а яўрэі і цыганы павінны былі знікнуць увогуле.
Такая палітыка не была накіравана на дасягненне інтэграцыі розных культурнаэтнічных супольнасцей. У планах акупантаў не было прадугледжана прызнання права кожнай этнічнай супольнасці на жыццё ў адпаведнасці са сваі
164
мі стандартамі, перабудова сваіх сацыяльных інстытутаў такім чынам, каб яны маглі адпавядаць запатрабаванням усіх этнасаў. Замест гэтага на акупіраваных тэрыторыях Беларусі (як і на іншых землях) германскія ўлады выкарыстоўвалі тактыку «падзяляй і ўладар». Яны імкнуліся падтрымаць нацыяналістычныя настроі ў шэрагах крайніх палітычных плыней і тым самым распальвалі міжнацыянальныя канфлікты.
Адносіны акупантаў да рускага насельніцтва вызначаліся дваістасцю. 3 аднаго боку, назіраліся працэсы змагання з рускай інтэлігенцыяй як распаўсюджвальнікам уплываў бальшавіцкай Расіі, што прыводзіла да страты ёй працы і знаходжання ў цяжкіх умовах выжывання. 3 другога боку, акупанты імкнуліся падтрымліваць рускія нацыяналістычныя, белаэмігранцкія арганізацыі. Падчас акупацыі насельніцтва Беларусі зноў атрымала магчымасць звярнуцца да рэлігіі. На тэрыторыі Генеральнага камісарыята Беларусь акупацыйныя ўлады садзейнічалі захаванню рэлігійных абрадаў магаметан. выдавалі неабходныя дазволы. Рэйхсміністр акупіраваных усходніх тэрыторый улетку 1942 г. выказаў зацікаўленасць тым, каб «рэлігійнай дзейнасці мусульман не чыніліся ніякія перашкоды, ёй хутчэй трэба разнастайна садзейнічаць агульнымі намаганнямі»1. Асноўная прычына такой палітыкі лаяльнасць татарскага насельніцтва да ўлад.
Праз адкрыццё касцёлаў і цэркваў, мячэцей і евангелісцкіх збораў акупанты імкнуліся захаваць нацыянальную замкнёнасць часткі татараў, немцаў, палякаў, рускіх. У сваю чаргу, святары станавіліся праваднікамі нацыяналістычных ідэй, заклікалі да этнічнай кансалідацыі. Пры гэтым ворагамі абвяшчаліся прадстаўнікі іншых канфесій і нацыянальнасцей.
Няшмат звестак засталося пра латышскае насельніцтва. Акупанты не разглядалі латышоў як карэнных жыхароў
1 НАРБ.Ф. 370 Bon 1. Спр. 433. Арк. 2.
165
гэтых зямель, таму іх палітыка была накіравана на рэпатрыяцыю латышскага насельніцтва на тэрыторыю Генеральнай акругі Латвія. У ліпені 1943 г. у Віцебску дзейнічала Рэпатрыяцыйная камісія Латвійскай Народнай Дапамогі.
Акупацыйныя ўлады ўмела выкарыстоўвалі супярэчнасці паміж рознымі этнасамі. Асабліва напружаным было становішча ў заходніх абласцях Бсларусі. Нямецкая прапаганда настройвала беларусаў і літоўцаў супраць польскага насельніцтва, паказваючы апошніх шавіністамі, якія перашкаджаюць іх нацыянальнакультурнаму развіццю.
Германскія ўлады садзейнічалі распальванню нянавісці да палякаў з боку літоўцаў на беларускіх землях, далучаных да Генеральнай акругі Літва. Літоўскае грамадзянства распаўсюджвалася толькі на невялікую частку беларускіх зямель, далучаных да Генеральнай акругі Літва. Тыя, хто не меў грамадзянства, у першую чаргу падлягалі вывазу ў Германію, што вельмі старанна выкарыстоўвалі літоўскія органы самакіравання.
Як адну з дзейсных форм уплыву на свядомасць насельніцтва акупанты разглядалі школу. Адукацыйная палітыка мела сваю спецыфіку ў розных зонах акупацыі. Калі ва ўсходніх раёнах, якія знаходзіліся пад кантролем камандавання групы армій «Цэнтр», фактычна захавалася даваенная сетка рускамоўных навучальных устаноў з невялікай колькасцю школ з выкладаннем на беларускай мове, то на поўдні Беларусі (генеральныя акругі ВалыньПадолія і Жытомір) праводзілася ўкраінізацыя, у цэнтральных абласцях Беларусі (Генеральная акруга Беларусь) беларусізацыя. Адзначаныя працэсы «нацыяналізацыі» школы ў раёнах, дзе пераважалі прадстаўнікі іншых этнасаў, не спрыялі паразуменню насельніцтва байкатавала школы, праводзячы заняткі падпольна на сваёй мове.
Пытанне культурнаасветніцкай палітыкі нямецкіх улад адносна фольксдойчэ ў розных зонах акупацыі Беларусі доўгі час заставалася паза ўвагай даследчыкаў. Школы для дзяцей фольксдойчэ адкрываліся ў розных зонах акупіра
166
ванай Беларусі. Гэта справа лічылася першачарговай. Такія школы часам былі адзінымі. якія існавалі на пэўнай тэрыторыі. 3 рапарта Усходняй секцыі Дэпаратмента Інфармацыі і прэсы Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях за перыяд з ліпеня да верасня 1942 г. можна даведацца, што «на Беласточчыне існуюць толькі нямецкія школы для фольксдойчэ. затое тайнае польскае школьніцтва апошнім часам сустракае перапікоды зза таго. што настаўнікі баяцца рэпрэсій. Тайнае беларускае школьніцтва на гэтай тэрыторыі не арганізавана»1.
Спецыфіка рэгіёну, а менавіта яго поліэтнічны характар, прымусіла акупантаў праводзіць карэкціроўку нацыянальнакультурнай палітыкі. Асабліва яскрава гэта праявілася на поўдні Беларусі (генеральныя акругі ВалыньПадолія і Жытомір). Пры правядзенні ўкраінізацыі акупанты не ўлічылі таго, што ўдзельная вага тытульнага этнасу на гэтых тэрыторыях не перавышала 1%. Намаганні ўлад не далі чаканага выніку украінская мова заставалася вельмі абмежаванай ва ўжытку, насельніцтва не імкнулася адпраўляць дзяцей у школы з украінскай мовай выкладання. У выніку ў канцы 1943 пачатку 1944 г. такая палітыка была практычна згорнута.
Намаганні акупантаў па культываванні напружанасці паміж рознымі этнасамі не далі чаканых вынікаў. Простае насельніцтва не імкнулася да ўдзелу ў палітычных гульнях калабарантаў, яно вымушана было супольна шукаць шляхі выжывання ў цяжкіх умовах акупацыі.
1AAN. Sygn. 202/111. Teczka 201. К. 26.
КРЫНІЦЫ I ЛІТАРАТУРА
Арад, П. Катастрофа европейского еврейства в советской нсторнографнн / Н. Арад // Холокост. Катастрофа европейского еврейства (19331945): сб. ст. Нерусалнм, 1990. С. 137163.
Артемчнк, Н. Под Барановнчамн открыт памятннк цыганам / Н. Артемчнк // Комсомольская правда в Белорусснн. 2004. 7 яюля.
Барабаш, В. В. Полякн в антпфашнстской борьбе на террнторнн Беларусн (19411944 гг.): автореф. днс. ... канд. нст. наук: 07.00.02 / В. В. Барабаш; БГПУ нм. М. Танка. Мннск, 1999.
Барабаш, В. Белорусскопольскне отношення в Беларусн в пернод немецкой оккупацнн 19411944 гг. / В. Барабаш // Шлях да ўзаемнасці: матэрыялы міжнар. навук. канф.; адк. рэд. М. Кандрацюк. Гродна: ГрГУ, 1999.C. 149157.
Барабаш, В. Полякн н другне нацмональные обіцностн Гродненіцнны в годы гнтлеровской оккупацнн (19411944) / В. Барабаш // Проблемы нацнонального сознання польского населення на Беларусн: матерналы междунар. науч. конф., Гродно, 1618 нояб. 2001 г. / Обіцеств. обнне «Союз поляков на Беларусн». Гродно: ОО «Союз поляков на Беларусн», 2003. С. 205211.
Беларуская газэта. 1942. 22 жн. С. 4; 15 крас. С. 4.
Беларускае слова (Віцебск). 1943. 15 лют. С. 4; 15 мая. С. 4.
Беларуская старонка. Дадатак да газеты «Новый путь». 1942. 6 чэрв.
Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны 19411945 / A. А. Коваленя (рук. авт. коллектнва), A. М. Лнтвнн, В. Н. Кузьменко [н др.] Мннск: БЕЛТА, 2005.
168
Блізнюк, Д. I. 3 гісторыі нацыянальнай палітыкі нямецкіх акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі ў 19411944 гг. / Д. 1. Блізнюк // Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навук. канф., Мінск, 67 снеж. 2001 г. / У. I. Навіцкі, М. С. Сташкевіч. Мінск: Дэполіс, 2001. С. 278281.
Блізнюк, Д. I. Нацыянальная палітыка акупантаў на тэрыторыі Беларусі ў 19411944 гг. / Д. 1. Блізнюк // Bec. НАН Беларусі. 2003.№ 2.С. 6267.
Бракель, А. Межнацнональные конфлнкты как следствне нацнональной полнтнкн советской н немецкой властей (19391944) / А. Бракель // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 22 крас. 2004 г. /гал. рэд. A. А. Каваленя, С. Я. Новікаў. Мінск, 2004. С. 7784.
Всенародная борьба в Белорусснн протпв немецкофашнстскнх захватчнков: в 3 т. Мннск, 1985. Т. 3.
Гольдзін, А. 3. Гета / А. 3. Гольдзін, Э. Р. Іофе // ЭГБ: у 6 т.Мінск: БелЭн. 1994. Т. 2. С. 525526.
Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 19411945: Да 50годдзя Вялікай Перамогі / рэдкал.: 1. П. Крэнь (старш.) [і інш.]. Гродна, 1995.
Грыбоўскі, Ю. Польскабеларускі канфлікт у Генеральнай акрузе «Беларусь» (19411944 гг.) / Ю. Грыбоўскі // Bialoruskie Zesz. Historyczne. 2006. N 26. S. 116167.
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБрВ). Ф. 199. Bon. 1. Спр. 22.
ДАБрВ. Ф. 202. Bon. 1. Спр. 2, 3, 12.
ДАБрВ. Ф. 203. Bon. 1. Спр. 1.
ДАБрВ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 1.
ДАБрВ. Ф. 708. Bon. 1. Спр. 1.
ДАБрВ.Ф. 2120,Воп. І.Спр. 1,3, 5, 15, 17,20, 24, 40,54.
ДАБрВ. Ф. 2135. Bon. 1. Спр. 7, 175177, 200, 234. 238241, 253, 254, 290, 325, 348, 360, 377, 399, 405, 624, 625, 678. 679. 704708. 724760, 764768. 770, 783. 842850. 878879. 893, 894, 895898,911,917920.
ДАБрВ. Ф. 2135. Воп. 2. Спр. 86, 91, 100, 101, 144, 163, 166, 167, 725741, 832, 866874, 1109, 1399.
169
ДАБрВ. Ф. 2136. Bon. 1. Спр. 7.
ДАБрВ. Ф. 2149. Bon. 1. Спр. 2, 8.
Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГрВ). Ф. 1. Воп. І.Спр. 33, 58, 100, 188, 271, 284, 289а, 292, 334, 574.
ДАГрВ. Ф. 1332. Bon. 1. Спр. 2.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (ДАМВ). Ф. 623. Воп. І.Спр. 1,4,6, 143, 145,512.
ДАМВ. Ф. 623. Воп. 2. Спр. 1.
ДАМВ. Ф. 688. Воп. 2. Спр. 2.
ДАМВ. Ф. 1039. Bon. 1. Спр. 22. 35.
ДАМВ. Ф. 1549. Bon. 1. Спр. 34.
Еленская, Н. Э. Документы госархнва Брестской областн о школьной полнтнке оккупацмонных властей, 19411944 г. (нсточннковедческнй обзор) / Н. Э. Еленская // Брестскнй хронограф. 1999.Вып. 2.С. 230250.
Еленская, Н. Э. Документы немецкофашнстскнх оккупацнонных органов управлення н учрежденнй как нсторнческнй нсточннк (по матерналам Госархнва Брестской областн): автореф. днс. ... канд. нст. наук: 07.00.09 / Н. Э. Еленская; НАН Беларусн, Ннт нсторнп. Мннск, 1999.
Еленская, Н. Немецкая полнтнка укранннзацнн Белорусского Полесья. 19411944 годы / Н. Еленская // ЗагароддзеЗ: матэрыялы навук.краязн. канф. «Палессе ў XX стагоддзі», Беласток, 14 чэрв. 2000 г.; уклад. і агул. рэд. Ф. Д. Клімчука, А. Энгелькінг, В. А. Лабачэўскай. Мінск: Тэхналогія, 2001. С. 208215.