• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    5 Tyszkiewicz, J. Z historii Tatarow...  S. 147.
    158
    Апрацаваны матэрыял дазваляе гаварыць аб лаяльнасці як татараў да акупацыйных улад, так і наадварот. Такая сітуацыя спрыяла захаванню культуры татарскага насельніцтва, пашырэнню і развіццю рэлігійнай адукацыі. У значнай меры апалітычнасць гэтага насельніцтва прадухіліла першапачатковыя планы германскай адміністрацыі аб высяленні татараў у Сярэднюю Азію.
    8.3.	Літоўцы
    Нашмат менш звестак засталося пра літоўцаў на Беларусі. Прадстаўнікі гэтай этнічнай групы кампактна пражывалі на тэрыторыі паўночназаходняй часткі Беларусі, якая ўвайшла ў склад акругі Беласток і Генеральнай акругі Літва. Напрыклад, на тэрыторыі Гродзенскага павета, па звестках на верасень 1942 г., пражывалі каля 10 тыс. літоўцаў, што складала каля 4,7% усяго насельніцтва1.
    Палітыка акупацыйных улад на акрэсленых тэрыторыях вызначалася скіраванасцю на разгортванне міжэтнічных сутыкненняў. Ахвярамі польскага шавінізму афіцыйныя ўлады імкнуліся прадставіць (побач з беларусамі) і літоўцаў. Аб гэтым ішла гаварылася ў папярэдніх раздзелах.
    У снежні 1943 г. у Гародні і ваколіцах узмацнілася дзейнасць літоўцаў. Падпольныя арганізацыі дзейнічалі пад прыкрыццём афіцыйнага літоўскага камітэта. які імкнуўся да аб’яднання літоўцаў. Адным са спосабаў было распаўсюджванне ўлётак. Вось змест адной з іх:
    «Суайчыннікі!
    Нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на Літву латышскія і эстонскія батальёны самаабароны і тут выкарыстоўваюць гэтыя батальёны для такіх мэт, якія выклікаюць у літоўскім грамадстве абурэнне адносна латышоў і эстонцаў (аблавы на тэрыторыі Свянцяншчыны, Ашмяншчыны, Трокскага павета і г. д.), у той час як аналагічныя літоўскія батальёны выкарыстоўваюцца для выканання падобных
    1 ДАГрВ. Ф. 1.  Воп. І.Спр. 58.  Арк. 251.
    159
    функцый у Латвіі і Эстоніі, што ў сваю чаргу настройвае мясцовых жыхароў супраць літоўцаў...»1
    Літоўскі камітэт у такіх умовах звяртаўся да нямецкіх улад з просьбай аб адкрыцці літоўскай школы ў Гродне ў будынку Асканазі. Пры школе павінен быць інтэрнат. Камітэт займаўся распаўсюджваннем літоўскіх газет і часопісаў. Раснны камісар гродзснскай акругі адмоўна ставіўся да яго дзейнасці, лічачы, што камітэт непатрэбны і ў лютым 1943 г. хадайнічаў перад камандуючым паліцыяй бяспекі ў Беластоку аб роспуску апошняга, заўважаючы, што «было б неразумна садзейнічаць актывізацыі меншасцей дазволам такіх камітэтаў»2. Чым скончылася справа  невядома.
    Ва ўмовах акупацыі германскія ўлады імкнуліся наладзіць дзейнасць на тэрыторыі Гарадзеншчыны літоўскіх школ. У сувязі са зменай мяжы паміж Рэйхскамісарыятам «Остланд» і адміністрацыйнай акругай Беласток (Усходняя Прусія) улетку 1942 г. 56 вучняўлітоўцаў не маглі працягнуць навучанне ў сярэдніх школах акругі Вільня. Для вырашэння праблемы былі ўжыты захады па адкрыцці сярэдняй школы непасрэдна ў Гродзенскай акрузе (Марцынконісе). Адначасова ў ведамства школьнага інспектара літоўскіх народных школ Гродзенскай акругі прерадалі літоўскія народныя школы, якія раней дзейнічалі на тэрыторыях, што перайшлі ў адміністрацыйную акругу Беласток.
    1942/43 навучальны год у літоўскіх народных школах пачаўся 21 верасня. Да 15 верасня школы мусілі быць прыведзены ў належны стан, аб чым дырэктары гэтых навучальных устаноў абавязваліся даць справаздачу інспектарам народных школ, ведамства якіх займалася ўсімі пытаннямі школьнай адукацыі. Інспекцыя забараняла выдаваць вызваленні ад заняткаў, заклікала да дысцыпліны і чысціні ў школьных будынках. Школьны інспектар звяртаў увагу на выпадкі зрыву настаўнікамі заняткаў ці спазнення на ўрокі. Дырэктары школ павінны былі адзначаць настаўнікаў,
    1AAN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 193.  К. 130.
    2 ДАГрВ.  Ф. 1.  Bon. 1.  Спр. 58.  Арк. 26.
    160
    якія прапускалі ўрокі ці спазняліся. Пасля кожнай чвэрці навучальнага года дырэктарам належала паведамляць пра такіх настаўнікаў школьнаму інспектару.
    Як і ў папярэднія гады, перад кіраўніцтвам школ ставілася шмат гаспадарчых пытанняў: нарыхтоўка шарсцяных рэчаў для нямецкіх салдат на Усходнім фронце, лекавых раслін, грыбоў і ягад, збор металічнага лому. Часам збору ягад надавалася большая ўвага, чым непасрэдна заняткам. У лютым 1943 г. настаўнікі і вучні літоўскіх народных школ у акрузе Гродна былі закліканы прыкласці ўсе намаганні ў справе нарыхтоўкі журавін і ягад ядлоўцу. Настаўнікаў абавязвалі «зрабіць так, каб нарыхтоўцы ягад было адведзена як мага болей часу, а ў праграме больш увагі нададзена найбольш важным прадметам»1. Інспектар дазваляў правесці замест спеваў, фізкультуры і працоўнага навучання больш важныя ўрокі.
    Значная ўвага надавалася арганізацыі вучэбнага працэсу. Распараджэннем генеральнага дарадцы па справах народнай адукацыі працягласць адной вучэбнай гадзіны складала 3540 хвілін у школах, якія працавалі ў дзве змены і мелі электрычнае асвятленне, у школах без асвятлення  3035 хвілін. Забаранялася адмяняць заняткі. Іх можна было толькі скараціць з дазволу школьнага інспектара. Пачатак і заканчэнне заняткаў, а таксама перапынкі дырэктары школ маглі скарэкціраваць з улікам магчымасцей для пазменнай працы. Прапаноўвалася скараціць час за кошт змяншэння вучэбнага матэрыялу. «Паколькі яскрава відаць недахоп газы і толькі невялікай колькасці вучняў бывае дастаткова дзённай часткі сутак для падрыхтоўкі хатніх заданняў, асноўная праца павінна здзяйсняцца на ўроках для таго, каб садзейнічаць росту стараннасці вучняў»2. Абавязковым было патрабаванне наяўнасці ў настаўнікаў планаў заняткаў.
    У выпадку, калі будзе заўважана якаянебудзь варожая дзейнасць, дырэктары школ і настаўнікі абавязаны неадкладна
    1 ДАГрВ.  Ф. 1.  Воп. 1. Спр. 58.  Арк. 173.
    2 Та.мсама.  Арк. 169.
    161
    аб гэтым паведамлялі школьнаму інспектару. Калі гэта немагчыма здзейсніць асабіста, то неабходна паставіць у вядомасць вясковага старасту ці іншыя органы ўлады.
    У распараджэнні ад 28 кастрычніка 1942 г. школьны інспектар адзначаў неабходнасць клопату школ аб магілах нямецкіх салдат, якія «загінулі ў барацьбе супраць бальшавікоў». Гэта было звязана з набліжэннем Дня памінання памерлых. Магілы мусілі быць дагледжанымі і пафарбаванымі1.
    Уся дзейнасць літоўскіх народных школ была прасякнута ідэалагічнымі ўстаноўкамі. Напрыклад, пачынаючы другое паўгоддзе 1942/43 навучальнага года, школьны інспектар у цыркуляры да дырэктараў літоўскіх народных школ звяртаў іх увагу на тое, што «работа ў школах павінна праводзіцца яшчэ больш інтэнсіўна і грунтоўна. Мы пачынаем гэты новы год ва ўмовах вайны, калі наш маленькі народ пад кіраўніцтвам Германіі са зброяй у руках крочыць да карэннай псрабудовы Еўропы, каб знішчыць бальшавізм і іудаізм. Усё гэта неабходна прыняць пад увагу і зрабіць арыенцірам для настаўнікаў гэтых абласцей і развіцця ўсёй народнан асветы» .
    8.4.	Латышы
    Аб латышскім насельніцтве Беларусі ў час акупацыі звестак амаль не захавалася. Акупанты не разглядалі латышоў як карэнных жыхароў гэтых зямель, таму іх палітыка была накіравана на рэпатрыяцыю латышскага насельніцтва на тэрыторыю Генеральнай акругі Латвія. Газета «Беларуская старонка», якая выдавалася ў Віцебску, 6 чэрвеня 1942 г. паведамляла, што горад «пакідае першая група латышоў, якія выязджаюць у Латвію». Гэтая група налічвала 1099 асоб. «Ад’язджаючыя праз грамадзянку Гранскалн псрадалі Беларускай Народнай Самапомачы 400 кг мукі, з якіх 250 кг прызначаецца як дапамога для яшчэ няз’ехаўшых
    1 ДАГрВ.  Ф. 1.  Bon. 1.  Спр. 58.  Арк. 170.
    2Тамсама.  Арк. 172.
    162
    латышоў і іх сем'яў і 150 кг для беларускага насельніцтва гораду»1.
    У ліпені 1943 г. у Віцебску дзейнічала Рэпатрыяцыйная камісія Латвійскай Народнай Дапамогі. Усе ахвотныя вярнуцца на гістарычную радзіму павінны былі зарэгістравацца ў камісіі з 15 ліпеня да 4 жніўня. 3 20 ліпеня да 4 жніўня прадстаўнікі камісіі разам з германскім СД праводзілі рэгістрацыю ў Полацку і Невелі. Латышы, якія пражывалі паза названымі гарадамі, павінны былі звярнуцца да бургамістраў сваіх валасцей ці ў камендатуру з тым, каб атрымаць пропускі для праезду ў Віцебск. У Латвію рэпатрыянты маглі выехаць праз некалькі дзён пасля заканчэння рэгістрацыі. Дазвол на выезд атрымліваў кожны латыш ці латышка з усімі сямейнікамі2.
    Такім чынам, у перыяд акупацыі назіраюцца значныя адрозненні ў становішчы нацыянальных груп насельніцтва ў розных зонах акупіраванай Беларусі. Цыганскае насельніцтва патрапіла ў адну групу з яўрэямі і адчула на сабе ўсе праявы генацыду. Адносна татараў назіралася лаяльнасць акупацыйных улад. Такая сітуацыя спрыяла захаванню культуры татарскага насельніцтва, пашырэнню і развіццю рэлігійнай адукацыі. У значнай меры апалітычнасць гэтай этнічнай групы прадухіліла першапачатковыя планы германскай адміністрацыі аб высяленні татараў у Сярэднюю Азію. На тэрыторыі акругі Беласток у гады нямецкай акупацыі навучанне паранейшаму вялося на літоўскай мове, дзейнічаў Літоўскі камітэт, які займаўся вырашэннем пытанняў культурнага жыцця. На беларускіх тэрыторыях, якія ўвайшлі ў склад Генеральнай акругі Літва, акупанты праводзілі палітыку сутыкнення розных этнасаў: літоўцаў побач з беларусамі прадстаўлялі ахвярамі польскага шавінізму. Латышскае насельніцтва на беларускіх землях тылавога раёна групы армій «Цэнтр» адпаведна з планамі акупантаў павінна было перасяляцца на тэрыторыю Латвіі.
    1 «Беларуская старонка». Дадагак да газегы «Новый путь».  1942.  6 чэрв.
    2 Новый путь (Вптебск).  1943.  18 нюня.  С. 4.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    У перыяд Вялікай Айчыннай вайны заўважны рост зпачэння фактару этнічнасці для насельніцтва Беларусі. Гэтая з’ява тлумачыцца рэакцыяй на «смутны час», на нявызначанасць і няўпэўненасць у будучыні. Пошук «сваіх»  звыклая з’ява для часоў магутных сацыяльнапалітычных канфліктаў.
    Падчас нямецкафашысцкай акупацыі (з дазволу акупацыйных улад) у розных зонах акупацыі назіраўся рост нацыянальных аб’яднанняў. Яны мелі ў асноўным культурнадабрачынны характар. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, негатыўным стаўленнсм акупацыйных улад да актывізацыі палітычнага жыцця ў рамках палітычных монаэтнічных аб’яднанняў, з другога боку  цяжкім матэрыяльным становішчам большасці карэнных жыхароў Беларусі ва ўмовах вайны.