• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Я£ЛАРУС1
    Д. А. КРЫВАШЭЙ
    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ
    СУПОЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСІ
    Ў ПЕРЫЯД ГЕРМАНСКАЙ АКУПАЦЫІ
    
    
    чэрвень 1941  ліпень 1944 г
    Маім бацькам — паляку і беларусцы, — гады дзяцінства якіх прыпалі на перыяд вайны, прысвячаю
    УВОДЗІНЫ
    Тэма Вялікай Айчыннай вайны да цяперашняга часу адна з самых унікальных. Нягледзячы на значную колькасць напісанага, некаторыя пытанні застаюцца маладаследаванымі. Сярод апошніх і гісторыя шматлікіх нацыянальных супольнасцей Беларусі ў час германскай акупацыі. Пад вызначэннем «нацыянальныя супольнасці» ў дадзеным даследаванні аўтар разумее групы нятытульных этнасаў, якія з даўніх часоў пражывалі, знаходзіліся ў пастаянным міжкультурным кантакце, аказвалі ўплыў на гістарычныя працэсы на Беларусі. Ва ўмовах трохгадовага панавання на Беларусі нацысцкай акупацыйнай палітыкі адбылася радыкальная трансфармацыя лёсаў і свядомасці шматнацыянальнага насельніцтва краіны. Вядома, што ў часы сацыяльных узрушэнняў, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца войны, пачуцці нацыянальнай тоеснасці, разуменнс свасй адметнасці актуалізуюцца. Рост этнічнай самасвядомасці прыводзіць да аб’яднання па нацыянальнай прыкмеце, дыферэнцыяцыі грамадства на «сваіх» і «чужых». Як адзначае Н. М. Лебедзева, «калі разбураецца сацыяльная ці дзяржаўная ідэя, на змену ёй прыходзіць больш старажытная і магутная форма структуравання свету  этнічная»1. Складаныя рэаліі шматнацыянальнага грамадства Беларусі гермапскія акупацыйныя ўлады імкнуліся выкарьтстаць на сваю карысць, прымяняючы вядомую тактыку «падзяляй і ўладар». Прыярытэты нацыянальнай
    1	Лебедева, Н. М. Введенне в этіінческую н кросскультурную пснхологню /
    II. М. Лебедева.  М.: КлючС, 1999. С. 11.
    4
    палітыкі былі дакладна вызначаны: дамінаванне сапраўдных арыйцаў, анямечванне і эксплуатацыя некагорай часткі славянскіх народаў, генацыд у адносінах да народаўізгояў (яўрэяў, цыганоў) і «лішніх» славян.
    На сёння ў Беларусі шмат напісана аб генацыдзе яўрэяў і толькі закранута праблема генацыду цыганоў. Ёсць публікацыі, якія прысвечаны палякам, аднак гісторыя ўкраінцаў, літоўцаў, немцаў (фольксдойчэ), латышоў і татараў амаль цалкам застаецца паза ўвагай навукоўцаў. Маладаследаванымі з’яўляюцца пытанні арганізацыі і ўтрымання небеларускіх навучальных устаноў, дзейнасці нацыянальных таварыстваў, правядзення культурных мерапрыемстваў.
    У дадзенай працы ставіцца задача на прыкладзе гістарычных лёсаў нацыянальных супольнасцей раскрыць характар нацыянальнай палітыкі германскіх акупацыйных улад у розных зонах акупацыі Беларусі (рэйхскамісарыятах «Остланд» (Генеральная акруга Беларусь) і «Украіна» (генеральныя акругі ВалыньПадолія і Жытомір), акрузе Беласток (правінцыя Усходняя Прусія) і зоне тылу групы армій «Цэнтр»), правесці параўнанне гістарычных фактаў, з’яў і працэсаў.
    Другім важным момантам у праведзеным даследаванні з’яўляецца вывучэнне спецыфікі нацыянальнакультурнага становішча народаў краіны, выяўленне і асвятленне асноўных вузлоў нацыянальных і этнасацыяльных праблем, якія існавалі сярод мясцовага насельніцтва.
    Адразу неабходна заўважыць, што паза ўвагай засталіся такія старонкі гісторыі, як удзел прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей у партызанскіх атрадах, дзейнасць літоўскіх, латышскіх і іншых паліцэйскіх батальёнаў на тэрыторыі Беларусі. Аўтар толькі ўскосна закранае пытанне дзейнасці Арміі Краёвай і калабарацыйных узброеных фарміраванняў кшталту Рускай вызваленчай арміі, брыгады Камінскага, казацкіх фарміраванняў.
    Займаючыся такім складаным пытаннем, як нацыянальнае. аўтар усведамляў, што ў акрэслены перыяд існавалі
    5
    праблемы з самаідэнтыфікацыяй насельніцтва, адбывалася пастаяннае яго перамяшчэнне. Гэтыя акалічнасці не дазваляюць вызначыць дакладную колькасць асобных нацыянальных груп, змушаюць вельмі асцярожна ставіцца да дадзеных перапісаў, якія праводзіліся падчас акупацыі.
    Паводле падлікаў нямецкіх даследчыкаў, на тэрыторыі Беларусі (у мсжах чэрвеня 1941 г.) пражывалі 10 600 тыс. чалавек. 3 іх 7880 тыс. (74,3%) беларусаў, 935 тыс. (8,8%) яўрэяў, 925 тыс. (8,7%) палякаў, 590 тыс. (5,6%) рускіх, 162,5 тыс. (1,5%) украінцаў, 90 тыс. (0,9%) літоўцаў, 6,5 тыс. (0,06%) немцаў'.
    У кнізе на аснове матэрыялаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных архіваў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама Архіва актаў новых у Варшаве, звестак перыядычнага друку перыяду акупацыі, успамінаў сучаснікаў асветлены пытанні палітыкі генацыду яўрэйскага насельніцтва, захадаў па ўмацаванні ролі прадстаўнікоў нямецкай супольнасці, становішча палякаў, украінцаў, рускіх, цыганоў, татараў, літоўцаў і латышоў. Недастатковасць і фрагментарнасць базы крыніц не дазваляюць гаварыць аб усебаковым раскрыцці праблемы. На жаль, не ўдалося адшукаць дастаткова поўных звестак па гісторыі цьтганоў і латышоў.
    Аўтар спадзяецца, што прапанаванае ўвазе чытача даследаванне паспрыяе больш грунтоўнаму вывучэнню гісторыі нацыянальнай палітыкі акупацыйных улад, а таксама ліквідуе некаторыя «белыя плямы» ў асвятленні лёсаў нацыянальных супольнасцей Беларусі.
    1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ).  Ф. 510.  Bon. 1. Спр. 108.Арк. 4546.
    Глава 1
    ГІСТАРЫЯГРАФІЧНЫ АГЛЯД
    Гістарыяграфія гісторыі культуры нацыянальных супольнасцей Беларусі ў гады нямецкай акупацыі (19411944) дастаткова сціплая. У шматлікай літаратуры па пытаннях Вялікай Айчыннай вайны аб розных аспектах азначанай тэмы згадваецца толькі ў кантэксце больш значных праблем.
    У беларускай гістарыяграфіі неабходна вылучыць серыю кніг «Памяць», у некаторых з якіх можна адшукаць інфармацыю па гісторыі нацыянальных меншасцей ў гады акупацыі. На жаль, дадзеная праблема не знайшла адлюстравання ні ў энцыклапедыі «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 19411945» (1990), ні ў шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (1993—2003). Асаблівасцям нацыянальнай палітыкі акупантаў прысвечаны асобны раздзел калектыўнай працы «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны 19411945»1. У дадзеным даследаванні згадваецца пра асобую палітыку адносна фольксдойчэ, «польскую акцыю» 1942 г„ стварэнне на акупіраванай тэрыторыі Беларусі падраздзяленняў Рускай вызваленчай арміі, Рускай нацыянальнай народнай арміі, Саюза рускай моладзі. He абышлі ўвагай аўтары і пытанні «ўкраінізацыі» беларускага Палесся, палітыкі акупантаў адносна татараў. Асобны параграф прысвечаны генацыду яўрэйскага насельніцтва. Пра вынішчэнне цыганоў у тэксце толькі адзін сказ2. Праведзены аналіз дазволіў аўтарам зрабіць
    1 Беларусь в годы Велпкой Отечественной войны 19411945 / A. А. Коваленя (рук. авт. коллектнва). A. М. Лнтвнн, В. 14. Кузьменко [п др.].  Мннск: БЕЛТА, 2005.С. 139148
    2 Тамсама. — С. 140.
    7
    вывад аб тым, што «ў галіне міжнацыянальных узаемаадносін акупацыйныя германскія ўлады ў Беларусі побач з каланізацыйнавынішчальнымі метадамі, генацыдам прымянялі і больш гнуткія падыходы. У нацыянальнай палітыцы гітлераўцаў быў задзейнічаны старажытны прынцып «падзяляй і ўладар», прымяняліся тэрытарыяльныя маніпуліраванні, ціск на розныя нацыянальныя групы насельніцтва і ваеннапалонных, выкарыстанне нацыяналістычных калабарацыянісцкіх узброеных фарміраваняў»1.
    Грунтоўнаму даследаванню вытокаў, заснавання, палітычнай сутнасці і структурнай пабудовы, колькаснага складу і дзейнасці прагерманскіх маладзёжных саюзаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі прысвечаны дысертацыя і манаграфія A. А. Кавалені2. У сваёй працы сярод іншага гісторык спыняецца на праблемах унутрысаюзнага жыцця і агітацыйнапрапагандысцкай дзейнасці арганізацый, створаных з ліку небеларускага насельніцтва Беларусі,  Саюза татарскай моладзі і Саюза рускай моладзі. Падобным праблемам  прапагандысцкім аспектам маладзёжнай палітыкі і школьнай справы нямецкай акупацыйнай улады на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь  прысвечаны даследаванні А. Мігуновай3.
    У дысертацыі A. М. Літвіна4 даследуецца гісторыя станаўлення, палітычная сутнасць, структурная пабудова,
    1 Беларусь в годы Велнкой Отечественной войны 19411945. С. 148.
    2 Каваленя, А. Прагерманскія саюзы моладзі па Беларусі. 19411944. Вытокі. Структура. Дзейнасць / А. Каваленя.  Мінск: БДПУ імя М. Танка, 1999.
    3 Мігунова, А. Прапагандысцкія аспекты маладзёжнай палітыкі і школьнай Справы нямецкай акупацыйнай улады ў Генеральным Камісарыяце Беларусь у 19411944 гг. / А. Мігунова /7 Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання: зб. навук. арт.  Мінск: БДПУ імя М. Танка, 1998. Вып. першы.  С. 167175; Яна ж. Прапагандысцкая і культурнаасветніцкая дзсйнасць нямецкай акупацыйнай улады ў генеральнай акрузе Беларусь (19411944): аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук: 07.00.02 /А. А. Мігунова; БДПУ імя М. Танка.  Мінск, 1999.
    4Літвін, A. М. Антысавецкія ваеннапалітычныя фарміраванні натэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 19411944 гг. Вытокі. Структура. Дзейнасць: аўтарэф. дыс. ... докт. гіст. навук: 07.00.02 / A. М. Літвін; НАН Беларусі. Інт гіст.  Мінск, 2000; Ён жа. Акупацыя Беларусі (19411944): пытанні супраціву і калабарацыі.  Мінск: Беларус. кнігазбор, 2000.
    8
    колькасны склад, баявая і прапагандысцкая дзейнасць антысавецкіхваеннапалітычныхфарміраванняў натэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі. Для нашага даследавання асаблівую цікавасць уяўляе інфармацыя аб латышскіх, украінскіх і літоўскіх паліцэйскіх фарміраваннях, аб дзейнасці казакаў.
    Феномен калабарацыянізму, яго формы, маштабы і асаблівасці на акупіраванай тэрыторыі рэспублікі даследаваў I. Сервачынскі'. Ён прыйшоў да высновы, што калабарацыянізм у Беларусі не адыграў істотнай ролі, якая магла садзейнічаць умацаванню пазіцый нямецкіх акупацыйных улад.
    Нацыянальнадэмаграфічныя працэсы ў акупіраванай Беларусі разглядаюцца ў артыкуле А. Кавалені і А. Мацко2. Нацыянальную палітыку нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі асвятляе ў сваіх працах Д. Блізнюк3. Даследаванне апошняга пабудавана на параўнанні нацыянальнай палітыкі акупантаў на тэрыторыі заходніх і ўсходніх абласцей Беларусі. Аўтарам робяцца вывады аб тым, што «натэрыторыі Заходняй Беларусі нацыянальная палітыка акупацыйных улад мела сваю спецыфіку. Тут яны стваралі і выкарыстоўвалі для сваіх мэт напружанасць паміж польскай і беларускай этнічнымі супольнасцямі. [...] Перыяд акупацыі вельмі негатыўна паўплываў на характар і развіццё грамадства і падштурхоўваў яго ў бок канфліктаў і непаразуменняў»4. Аўтар падрабязна спыняецца на праявах дадзенага канфлікту, асвятляе яго культурны аспект, таксама звяртае ўвагу