Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
Тэрор на тэрыторыі Віленшчыны даследуе Марыя Варджыньска4. Гісторык падрабязна спыняецца на розных аспектах нацыянальнай палітыкі акупантаў на тэрыторыі Віленшчыны (маецца на ўвазе Віленскае ваяводства з такімі беларускімі гарадамі, як Браслаў, Дзісна, Маладзечна, Ашмяны, Паставы. Вілейка). Яна звяртае ўвагу на той факт, што ўжо ў верасні 1941 г. германскія ўлады заўважылі, што на Віленшчыне «паміж палякамі і літоўцамі напружанне ўзрасло да такой ступені, што толькі прысутнасць нямецкіх войскаў стрымлівае адкрыты выбух»5. Шавіністычныя настроі літоўцаў у 1942 г. прывялі да сутычак з беларускім насельніцтвам.
1 Galinski, A. Eksterminacja inteligencji polskiej latem 1942 r. w Nowogrodzkim / A. Galinski // Biuletyri Glownej Komisji Badania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu Instytutu Pami?ci Narodowej. 1991. T. XXX111. S. 185198.
2Тамсама. C. 190.
’ Galinski, A. Martyrologia duchowienstwa katolickiego w latach 19391945 w swietle dokumentow Instytutu Pamieci Narodowej Komisji Scigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu / A. Galinski // Przeglad Zachodni. 2003. N 4. S. 129144.
4 Wardzyhska, M. Terror na okupowanej Wilenszczyznie w latach 19411943 w swietle «Ereignismeldungen aus der UdSSR» i «Meldungen aus den besetzten Ostgebieten» / M. Wardzynska // Biuletyn Glownej Komisji Badania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu Instytutu Pamieci Narodowej. 1992. T. XXXIV. S. 95111.
5Тамсама.C. 103.
23
Тэма беларускапольскіх стасункаў у час Другой сусветнай вайны працягваецца ў даследаванні Марэка Вяржбіцкага1. Ён адзначае, што «распальванне нацыянальных канфліктаў на акупіраванай тэрыторыі было адным з элементаў нямецкай палітыкі, які павінен быў аблегчыць панаванне на шматнацыянальнан зямлі» .
У 1999 г. у Польшчы пабачыла свет грунтоўная манаграфія Дарыюша Матэльскага «Немцы ў Польшчы ў XX стагоддзі»3. На старонках кнігі можна знайсці цікавую інфармацыю па гісторыі нямецкага насельніцтва зямель Заходняй Беларусі, нацыянальнай палітыкі Германіі адносна нямецкай дыяспары, польсканямецкіх стасункаў у 19391945 гг.
Гісторыя татараў у гады Другой сусветнай вайны разглядаецца ў кнізе Яна Тышкевіча «3 гісторыі польскіх татараў 17941944». У раздзеле, прысвечаным польскім татарскім дзеячам 19251944 гг., аўтар распавядае пра грамадскарэлігійную дзейнасць муфція Шынкевіча4.
Трагічнаму лёсу цыганоў на акупіраваных польскіх землях прысвечаны артыкул Монікі Юшкевічаўны5. Ён цікавы агульнай характарыстыкай становішча цыганоў у Трэцім рэйху, выпрацаванай гітлераўцамі расавай класіфікацыі цыганоў і іх этнічнай прыналежнасці, гісторыяй цыганскага лагера ў Лодзі і спробай вызначэння страт сярод цыганоў у Еўропе.
1 Wierzbicki, М. Bialorusini і Polacy na Zachodnej Bialorusi (ziemie polnocno wschodniej II Rzeczypospolitej) w latach 11 wojny swiatowej / M. Wierzbicki // XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: матэрыялы бел.пол. навук. канф., Мінск. 2021 ліст. 2000 г. / адк. рэд. У. Міхнюк, ГІ. Ганцарэк. Мінск: БДУ, 2001. С. 190205.
2 Тамсама. С. 205.
3 Matelski, D. Niemcy Polski w XX wieku / D. Matelski. Warszawa: Wydwo naukowe PWN; Poznan, 1999.
4 Tyszkiewicz, J. Z historii Tatarow polskich 17941944. Zbior szkicow z aneksami zrodlowymi / J. Tyszkiewicz. Pultusk: Wyzsza szkola huinanistyczna w Pultusku, 1998.
5 Juszkiewiczowna, M. Tragiczny los cyganow na okupowanych ziemiach polskich w latach 1939.1945 / M. Juszkiewiczowna // Biuletyn Glownej Komisji Badania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu Instytutu PamiQci Narodowej. 1992. T. XXXIV. S. 6693.
24
Такім чынам, гісторыя нацыянальных супольнасцей Беларусі ў перыяд германскай акупацыі яшчэ не стала тэмай асобнага даследавання. На сёння існуюць працы, у якіх толькі часткова раскрываецца змест гэтага пытання. Спадзяёмся, што дадзеная манаграфія дазволіць у пэўнай ступені раскрыць праблему, выкліча інтарэс у чытача і паслужыць асновай для далейшых пошукаў.
Глава 2
КРЫНІЦЫ ДАСЛЕДАВАННЯ
Увесь комплекс архіўных дакументаў па акрэсленай праблеме можна падзяліць на некалькі груп.
1. Дырэктыўныя дакументы. Да іх адносяцца:
а) дакументы рэйхскамісарыятаў «Остланд», «Украіна», рэйхсміністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый, правінцыі Усходняя Прусія;
б) дакументы Генеральнага камісарыята Беларусь;
в) дакументы павятовых, акруговых і гарадскіх камісарыятаў;
г) дакументы раённых упраў.
2. Справаздачы.
3. Статыстычныя дакументы.
4. Кадравыя дакументы: картатэкі, анкеты, спісы.
5. Аўтабіяграфіі.
Агульнае ўяўлснне аб колькасці і тэрытарыяльным знаходжанні дадзеных груп насельніцтва дазваляюць стварыць дакументы, якія тычацца перапісаў насельніцтва, што былі праведзены восенню 1941 і вясною 1943 г. Напрыклад, сярод матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (ДАМВ) захоўваецца загад камісара Мінскай акругі раённым бургамістрам ад 27.10.1941 г. аб неабходнасці «зараз жа ўстанавіць з якіх народнасьцей складаецца насельніцтва паасобных раёнаў, менавіта, паасобку немцаў, палякаў, беларусаў, рускіх, літоўцаў, жыдоў і інш. нацыянальнасьцей. Пры гэтым неабходна паасобна скласьці сьпіс моладзі да 16 год»1 (тут і далей тэксты дакументаў, складзеных на беларускай
1 Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (ДАМВ). Ф. 623. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 127.
26
мове, падаюцца ў арыгінале). Сярод дакументаў справы 4 фонда 1 (Мінская раённая управа) спісы насельніцтва Мінскага раёна, абагульненыя па раёне і асобных валасцях, складзеныя з пазначэннем нацыянальнасцей (немцы, беларусы, рускія, літоўцы, палякі, яўрэі і інш.) і падзелам на мужчын і жанчын. Па аналагічным прынцыпе прыводзяцца звесткі аб нацыянальным складзе моладзі да 16 гадоў1. У асобных спісах сярод нацыянальнасцей пазначаны татары, латышы, украінцы, чувашы, узбекі. балгары, удмурты, казахі. У ДАМВ захоўваюцца і іншыя спісы аб колькасці і нацыянальнай прыналежнасці грамадзян2. У справе 623 гэтага ж вопісу ёсць загад камісара Мінскай раённай управы ад 11 сакавіка 1943 г. усім старшыням валасцей аб правядзенні да 1 красавіка перапісу насельніцтва з падрабязным тлумачэннем правіл складання і запаўнення3. У фондзе Гродзенскага павятовага камісарыята знаходзіцца цікавы дакументапісанне Гродзенскага павета з дадзенымі па нацыянальным складзе і колькасці насельніцтва, адказ на запыт начальніка Беластоцкага грамадзянскага ўпраўлення аб колькасным і нацыянальным складзе насельніцтва ў Гродзенскім павеце (студзень 1944 г.)4.
Звяртае на сябе ўвагу анкета, запоўненая ў верасні 1942 г. гродзенскім павятовым камісарам. У ёй закранаецца шэраг пытанняў, адказы на якія дазваляюць дэталёва аднавіць гісторыю этнічных працэсаў, што адбываліся ў той час у краі. Апрача статыстычных звестак па колькасці карэнных немцаў, асоб нямецкай нацыянальнасці. якія пражываюць за межамі Рэйха (фольксдойчэ), беларусаў, палякаў, яўрэяў і літоўцаў, знаходзім звесткі з адзнакай лаяльнасці мясцовых палякаў і беларусаў, актыўнасці насельніцтва ў справах нацыянальнага будаўніцтва, культуры і шмат інш.5
1 ДАМВ. Ф. 623. Воп 1 Спр. 4. Арк. 74.
2Тамсама.Ф. 1549,Воп. 1. Спр. 34. Арк. 112, 116, 117;Ф. Ю39.Воп. 1Спр. 35.
3Тамсама.Ф. 623 Воп. 1 Спр. 512.Арк. 57.
4 Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГрВ). Ф. 1. — Воп. І.Спр. 284.
5Тамсама.Ф. І.Воп. l.Спр. 58 Арк. 251259
27
Асобна неабходна вызначыць групу дакументаў, у якую ўваходзяць спісы насельніцтва па нацыяналыіасцях. Напрыклад, у ДАМВ захоўваюцца спісы нямецкага насельніцтва Мінскага раёна на кастрычніклістапад 1941 г.1 У іх прыводзяцца звесткі пра галаву сям’і і колькасць едакоў, месца жыхарства і працы галавы сям’і. У далейшых дакументах гэтая група насельніцтва называецца «волгадойтш». У гэтым жа архіве захоўваюцца спісы фольксдойчэ, якія пражывалі на тэрыторыі Абчацкай воласці па стане на 25.12.1941 г.2 і на тэрыторыі Любанскага раёна па стане на 1.05.1943 г.3 Спісы складзены з пазначэннем усіх сямейнікаў, года і месца іх нараджэння, месца пражывання, нацыянальнасці (апошняе толькі ў выпадку Любанскага раёна). Спіс грамадзян нямецкай нацыянальнасці (фольксдойчэ), якія пражывалі на тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Смалявіцкага і Уздзенскага раёнаў, захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ)4. Спісы ўтрымліваюць звесткі па валасцях пра месца нараджэння і актуальнага жыхарства, дату нараджэння, веравызнанне, спецыяльнасць фольксдойчэ (не ва ўсіх дакументах утрымліваюцца адразу ўсе пазначаныя пазіцыі). Дакументы датуюцца 26 верасня 21 кастрычніка 1941 г. Матэрыялы дазваляюць прасачыць рух насельніцтва (у які час з’явіліся на Беларусі і адкуль), правесці аналіз па адносінах да рэлігійных культаў, даць узроставую характарыстыку. Так, толькі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна пражывалі 556 чалавек фольксдойчэ, у Пухавіцкім 139, Мінскім 564 чалавек. У фондзе Гродзенскага павятовага камісарыята таксама ёсць такога кшталту дакументы5. У некаторых справах апрача спісаў знаходзяцца і анкеты фольксдойчэ, перапіска ў справе ўстанаўлення нямецкага паходжання асобных людзей6. Акрамя гэтага,
1 ДАМВ. Ф. 623. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 171176, 193210.
2 Тамсама. — Спр. 143.
’ДАМВ.Ф. 1039.Воп. І.Спр. 22.
4 Нацыяналыіы архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 393. Воп. 4. Спр. 6.
’ДАГрВ.Ф. І.Воп. І.Спр. 188, 571.
6 Тамсама. Спр. 289а, 292, 334, 574.
28
акупацыйная адміністрацыя складала спісы нямецкіх дзяцей. У некаторых выпадках гэта было звязана з пытаннем адкрыцця школ для дзяцей рэйхс і фольксдойчэ1. Падобныя дакументы знаходзяцца і ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці (ДАБрВ)2.
У фондах НАРБ3 захоўваюцца датаваны 3.11.1941 г. загад генеральнага камісара Беларусі ўсім абласным камісарам аб прадстаўленні звестак адносна колькасці татараў, а таксама распараджэнне ад 26.02.1942 г. аб прадстаўленні звестак пра колькасць прыхільнікаў ісламу. У гэтай жа справе знаходзяцца справаздачы павятовых камісараў з неабходнымі звесткамі па абодвух распараджэннях, што дазваляе атрымаць дастаткова суб’ектыўныя звесткі аб колькасці татарскага насельніцтва натэрыторыі Генеральнай аругі Беларусь на канец 1941 пачатак 1942 г. і мусульманскага на вясну 1942 г. На падставе атрыманых звестак 27 сакавіка 1942 г. у Рыгу была накіравана абагульненая справаздача аб колькасці прыхільнікаў ісламу ў Генеральнай акрузе Беларусь. Справаздача не ўтрымлівае звестак з Вілейкі, Баранавічаў, Ліды і Навагрудка. Звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць. што ў дакуменце прыводзяцца колькасныя звесткі не аб мусульманах, як пазначана ў тэме (Betr.: Anhanger des Islams im Generalbezirk WeiBruthenien), a аб колькасці татараў («Im einzelnen verteilen sich die Tataren auf die Gebiete in folgender Weise...»). Статыстычныя звесткі аб колькасці мусульман у Вілейскім (на 6 мая 1942 г.) і Слуцкім (на 12 лістапада 1941 г.) акруговых камісарыятах знаходзяцца ў справе 4254. У спісе па Вілейскнм акруговым камісарыяце звесткі прыведзены па кожным раёне адпаведна з запытам рэйхскамісара. Дадзеныя табліцы дазваляюць атрымаць звесткі не толькі аб колькасці мусульман, але і аб іх нацыянальнасці, колькасці