• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    3.4.	Перасяленне фольксдойчэ з акупіраваных тэрыторый
    У згаданым вышэй распараджэнні № 2 шэфа групы армій «Цэнтр» ад 13 ліпеня 1941 г. адзначалася, што «ў адпаведнасці з канвенцыяй, якая была заключана паміж Германіяй і СССР пасля польскай ваеннай кампаніі, фольксдойчэ, што пражывалі на занятай Расіяй тэрыторыі, мелі права прыняць нямецкае грамадзянства», аднак «шмат хто з іх адмовіўся ад вяртання на радзіму. Таму яны не атрымліваюць ніякіх прывілеяваных адносін да сябе»2.
    Акрэсленая ў цытаце пазіцыя акупантаў да фольксдойчэ хутка змянілася. Улады Германіі зноў вярнуліся да пытання перасялення фольксдойчэ, іх прававога статусу і становішча. У студзені 1942 г. адзначаны працэс закрануў немцаў з прыфрантавых абласцей Ленінграда. Каля 4400 чалавек паэтапна перасялілі ў Заходнюю Прусію. 3 лютага да верасня 1943 г. насельніцтва ваколіц Лодзі павялічылася на 10 тыс. чалавек за кошт немцаў з Беларусі, Смаленскай, Арлоўскай і іншых прылеглых абласцей. Адміністрацыйнае перасяленне ахапіла таксама ўсходнюю частку Валыні, Бесарабію, Паўднёвую Украіну, Крым і Каўказ.
    13 лютага 1943 г. генеральны камісар Беларусі В. Кубэ ў асабістым лісце да Г. Гімлера звярнуў увагу апошняга
    1 НАРБ.Ф. 370.Воп. 1.Спр.38І. Арк. 25.30.
    2 НАРБ. Ф. 393.  Воп. 3. Спр. 42.  Арк. I.
    47
    на тое, што ў генеральнай акрузе пражывалі 5 тыс. фольксдойчэ, з якіх звыш 4 тыс.  у Мінску і вобласці. В. Кубэ прасіў «па магчымасці хутчэй аддаць распараджэнне аб адпраўцы 2500 гэтых «фольксдойчэ». Спасылаючыся на інфармацыю аб тым, што 1500 чалавек з пазначанай колькасці першапачаткова будзе расселена ў раёне Любліна, выказвалася просьба павялічыць лічбу да 2500 з тым, «каб вызваліць сельскую мясцовасць ад фольксдойчэ». У якасці аргументаў гаварылася аб тым, што «нашы фольксдойчэ, якія пражываюць асобна, так ці інакш пастаянна знаходзяцца пад пагрозай з боку чырвоных бандытаў. Акрамя таго, для падрастаючай моладзі з ліку фольксдойчэ настаў самы час, каб забраць бацькоў з дзецьмі з былой балыпавіцкай тэрыторыі. Кожны год, што мы губляем у гэтым, з’яўляецца згубай для будучага развіцця гэтых фольксдойчэ». Генеральны камісар прасіў Г. Гімлера асабіста ўмяшацца ў гэтую справу для таго, каб «згаданыя асобы ўжо з вясенняй пасяўной кампаніяй былі пераселены ў дыстрыкт Любліна». У канцы ліста В. Кубэ зрабіў прыпіску аб тым, што ён «усім гэтым немцам у свой час абяцаў, што Рэйх дасць ім жыллё і зямлю, таму што яны ў асноўным сяляне. [...] Я быў бы Вам, паважыны пан рэйхсфюрэр, удзячны, калі б гэтыя абяцанні, зробленыя па ўзгадненні з упаўнаважаным, маглі быць выкананы як мага хутчэй»1.
    У сакавіку 1943 г. В. Кубэ паведамляў у рэйхскамісарыят ў Рызе аб дакладнай колькасці фольксдойчэ на падуладнай яму тэрыторыі: Мінск (горад)  2446, Мінск (акруга)  1627, Глыбокае  182, Ліда  120, Навагрудак  150, Слуцк 1652.
    Дзякуючы падтрымцы Г. Герынга на працягу красавіка мая 1943 г. было праведзена перасяленне 5000 фольксдойчэ з тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь. Яны былі размешчаны ў часовым лагеры для перасяленцаў пад Лоддзю. У далейшым людзей планавалася пасяліць у Люблінскім ваяводстве. Аднак гэты працэс зацягваўся. В. Кубэ, які
    ‘НАРБ.Ф. 510. Bou. 1 Спр. І.Арк. 9192.
    2 Тугай В. В., Тугай С. М. «Фольксдойче» в Беларусн...  С. 85.
    48
    не губляў сувязі з перасяленцамі, даведаўшыся аб тым, што «большасць ў мінулым пераселеных фольксдойчэ ўсё яшчэ знаходзіцца ў лагеры, дзе яны праводзяць час без сапраўднай працы», вымушаны быў прасіць Г. Герынга, каб дадзеныя абяцанні аб прадастаўленні жылля і зямельных надзелаў «былі выкананы як мага хутчэй»1.
    Бабруйская газета «Новый путь» 22 мая 1943 г. паведамляла: «Немцам нашых абласцей ужо ў мінулым годзе было абвешчана аб планаваным іх перасяленні. Гэта адбываецца цалкам незалежна ад ваенных дзеянняў. Перасяленне адбываецца ўсюды ў былых савецкіх абласцях. Так, напрыклад, у Гомельскай вобласці яно ўжо скончана, між тым як ў Бранску і Арле, якія знаходзяцца значна бліжэй да фронту, яно яшчэ не праводзілася. У сувязі з гэтым і немцы Бабруйскай вобласці будуць пераселены ў Германію»2. У той жа газеце за 25 жніўня 1943 г. сустракаем абвестку наступнага зместу: «Да ведама жыхароў нямецкай нацыянальнасці (фольксдойчэ). Рэгістрацыя ўсіх жыхароў нямецкай нацыянальнасці (фольксдойчэ) перасяленчай камісіяй Імперскага кіраўніка СС адбываецца з 23 жніўня да 4 верасня 1943 г. у Бабруйску, у будынку СД (Сямёнаўская вул.. 47). [...] Усе грамадзяне нямецкай нацыянальнасці павінны неадкладна зарэгістравацца. Ад’езд у Германію прызначаны на 7 верасня. Адзенне, бялізна і г. д. можа брацца з сабою; астатняя рухомая і нерухомая маёмасць можа быць прададзена. Указанні і даведкі можна атрымаць пры рэгістрацыі. Харчаванне ў дарозе забяспечваецца. Посуд можна браць з сабою.
    Грамадзяне нямецкай нацыянальнасці! Фюрэр заклікае адзін раз. Хто не адгукнецца на гэты заклік, можа больш не называць сябе немцам і не павінен разлічваць на якуюнебудзь дапамогу. Выконвайце зараз жа запрашэнне на рэгістрацыю»3.
    1 НАРБ.Ф. 510 — Воп. 1. — Спр І.Арк. 93.
    2 Новый путь (Бобруйск).  1943.  22 мая.  С. 4.
    3 'Гамсама.  25 авг.  С. 4.
    49
    23 верасня 1942 г. генеральны камісар Беларусі разаслаў усім раённым камісарам распараджэнне адносна «Разумення, перасялення і клопату аб немцах». У ім адзначалася, што курыраванне пытання вызначэння нямецкага паходжання ў службовыя паўнамоцтвы генералкамісара ўваходзіць толькі часова. Далей вырашэнне гэтых пытанняў будзе ўскладзена на рэйхскамісара. Да паступлення выпрацаваных распараджэнняў ад рэйхскамісара па пытаннях вызначэння нямецкага паходжання фольксдойчэ прыняцце рашэння застаецца ў кампетэнцыі асобных камісарыятаў.
    Дакумент закранаў пытанні перасялення фольксдойчэ. На момант яго складання перасяленне гэтай этнічнай групы на Беларусі не адсочвалася абласнымі камісарыятамі. Прымусовае перасяленне разглядалася як немагчымае без адпаведнага ўказання з Берліна. Адзначалася, што такі прымусовы акт можа прывесці да «распылення» людзей на вялікіх плошчах і выклікаць азлобленасць. Прадпісвалася звярнуць асаблівую ўвагу на тое, каб фольксдойчэперасяленцам былі створаны добрыя, наколькі гэта магчыма, умовы жыцця.
    Трэці пункт датычыўся «клопату аб фольксдойчэ». У ім адзначалася: «Клопат аб фольксдойчэ на будучае праводзіць усімі сродкамі, якія маюцца ў распараджэнні. Хоць наша праца ў гэтым кірунку толькі часовая, мы не можам неахайна да гэтага адносіцца і быць абыякавымі да лёсу фольксдойчэ, якія нам давераны. Такім чынам, застаюцца ў мінулым жорсткія і цяжкія гады праверкі для фольксдойчэ, яны маюць права на нашу падтрымку і разуменне»1. Раскрывае змест гэтага пункта шэраг дакументаў 19431944 гг., якія акрэслівалі прававы стан фольксдойчэ. Напрыклад, 13 ліпеня 1943 г. Розенберг разаслаў кіраўнікам службаў германскай адміністрацыі Беларусі ліст, у якім прасіў выказаць заўвагі адносна прымянення новых палажэнняў, што тычацца прававога стану фольксдойчэ ў Гснеральнай акрузе Беларусь.
    1 НАРБ.  Ф. 370.  Воп. 1.  Спр. 756.  Арк. 5.
    50
    Згодна з гэтымі палажэннямі, фольксдойчэ, якія атрымалі грамадзянства і пашпарт, ва ўсіх выпадках прыраўноўваліся да немцаў. Асобы, якія валодалі пасведчаннем для перасялення з адзнакай аб адтэрміноўцы. павінны таксама быць прыраўнаваны да немцаў. 3 тымі, хто меў пасведчанне этнічнага немца, але не меў пасведчання для перасялення, трэба было абыходзіцца як з этнічнымі немцамі. Фольксдойчэ, якія былі зарэгістраваны і мелі пасведчанне перасяленца, але не мелі транспарту (не атрымалі адтэрміноўкі ад перасялення ад адпаведнай камісіі), як і тыя, што былі адабраны камісіяй па перасяленні, атрымалі нямецкі пашпарт. але адмовіліся ад перасялення, абвяшчаліся асобамі без грамадзянства і з імі прадпісвалася абыходзіцца «не лепш, чым з беларусамі»1.
    3 жніўня 1943 г. генеральны камісар Беларусі выдаў асобае распараджэнне адносна фольксдойчэперасяленцаў, якія ўжо атрымалі грамадзянства. Некаторыя з іх перасяліліся на тэрыторыю «старога Рэйха», аднак выказалі жаданне вярнуцца на свае былыя пасады, «хаця да заявы не прыклалі службовыя выклікі». Такія асобы не павінны былі прымацца на працу ва ўсходніх абласцях. Тыя з іх, хто звярнуліся па атрыманне нямецкага грамадзянства і яго атрымалі, пераходзілі ў распараджэнне ведамства рэйхскамісара «Остланда» ў Рызе. Змяняўся парадак аплаты працы такіх асоб (рэйхсбюргераў). Яны разглядаліся ўжо цалкам як грамадзяне Германіі. У сувязі з гэтым генеральны камісар Беларусі прасіў паведаміць аб сітуацыі, якая склалася ў падначаленых яму абласцях менавіта з такімі асобамі, ці мэтазгодна іх выкарыстоўваць у далейшым, па якой групе яны падлягаюць аплаце. Адзначалася немэтазгоднасць выкарыстання ў перспектыве працы фольксдойчэперасяленцаў. У кожным асобным выпадку прыняцце іх на працу павінна было быць узгоднена з рэйхскамісарам «Остланда»2.
    ' НАРБ.  Ф. 370.  Bon. 1  Спр 381.  Арк. 29.
    2 Тамсама. — Спр. 561.Арк. 130.
    51
    3.5.	Культурнанацыянальная палітыка нямецкіх улад адносна фольксдойчэ ў розных зонах акупацыі Беларусі
    Гэтае пытанне да сённяшняга часу заставалася зусім неасветленым. Вядома, што акупацыйны рэжым распрацаваў праграму арганізацыі ясляў, дзіцячых садкоў, інтэрнатаў, школ і іншых навучальных устаноў для нямецкага насельніцтва (як фольксдойчэ, так і рэйхсдойчэ). 4 кастрычніка 1941 г. генеральны камісар Беларусі выдаў распараджэнне аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі менавіта такіх школ. Яно прадпісвала «ў абласцях Беларусі, у якіх знаходзяцца дзеці фольксдойчэ або ёсць дастатковая колькасць дзяцей сапраўдных немцаў, якія маюць патрэбу ў школьнай адукацыі, неадкладна вызначыць нямецкіх вучняў і прывілеявана забяспечыць іх кваліфікаванымі нямецкімі настаўнікамі». Гэты ж дакумент патрабаваў прынцыпова пазбягаць таго, каб дзеці нямецкага паходжання зза немагчымасці наведвання школ накіроўваліся ў беларускія школы. Стварэнне адной нямецкай школы бачылася магчымым пры наяўнасці звыш 10 нямецкіх дзяцей. Пры гэтым нямецкія школы знаходзіліся пад непасрэдным наглядам абласных камісараў1.
    Школы для дзяцей фольксдойчэ адкрываліся ў розных зонах акупіраванай Беларусі. Гэтая справа лічылася першачарговай. Школы для фольксдойчэ часам былі адзінымі школамі, якія існавалі на пэўнай тэрыторыі. 3 рапарта Усходняй секцыі дэпартамента інфармацыі і прэсы Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях за перыяд з ліпеня да верасня 1942 г. можна даведацца, што «на Беласточчыне існуюць толькі нямецкія школы для фольксдойчэ, затое тайнае польскае школьніцтва апошнім часам сустракае перашкоды зза таго, што настаўнікі баяцца рэпрэсій. Тайнае беларускае школьніцтва на гэтай тэрыторыі 2 не арганізавана» .