• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Асобна неабходна спыніцца на даследаванні вынішчэння савецкіх яўрэяў. Найболып значнай працай па дадзенай праблеме з’яўляецца «Энцыклапедыя халакосту», падрыхтаваная пры ўдзеле 200 навукоўцаў з розных краін свету. У кнізе змешчаны матэрыялы аб прычынах, ходзе і выніках генацыду яўрэяў у час нацысцкага панавання ў Еўропе4.
    1 Stamati, С. G. «Kulturpolitik» des Ostministeriums / С. G. Stamati // VierteIjahrshefte fur Zeitgeschichte.  1956.  N 6.
    2 Handrak, H.D. Das Reichskommissariat Ostland. Die Kulturpolitik der deutschen Verwaltung zwischen Autonomie und Gleichschaltung 19411944 / H.D. Handrak.  Hannover; Munchen, 1981.
    3 Frohlich, E. Die Anweisungen des Reichsministeriums fiir Volksauftclarung und Propaganda beziiglich des Kulturproblems in okkupierten Gebieten / E. Frohlich // Inter arma non silent Musae. The War and the Culture 19391945.  Warszawa, 1977. S. 238239.
    4 Enzyklopadie des Holokost. Die Verfolgung der europaischen Juden.  Berlin, 1996.  Bd. 3; hrsg. von E. Jakel, P Longerich, J. H. Schops.
    18
    Маштабы генацыду яўрэйскага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі СССР раскрывае Г. Робель у матэрыяле «Савецкі Саюз» у надрукаванай пад кіраўніцтвам В. Бенца калектыўнай працы «Маштабы генацыду. Колькасць яўрэйскіх ахвяр нацыяналсацыялізму»1. Асобнае месца займаюць даследаванні дзейнасці айнзацгруп, якія абапіраюцца на аналіз такіх дакументальных крыніц, як «Зводкі паведамленняў з СССР», «Паведамленні з акупіраванай усходняй тэрыторыі», «Даклады аб дзейнасці і становішчы айнзацгруп службы бяспекі і СД у СССР». Гэта працы Г. Краўсніка2, ГГ. Вільгельма3, А. Штрайма4, М. Бросцата5, Г.А. Якабсена6, Ф. Фёрстэра7.
    Некаторыя пытанні жыцця этнічных супольнасцей Беларусі ў перыяд акупацыі асвятляюцца ў шэрагу прац, прысвечаных гісторыі акупацыі.
    Новае бачанне праблем акупацыі здолеў прадставіць Хрысціян Герлаху працы «Скалькуляваныя забойствы: нямецкая эканамічная і вынішчальная палітыка ў Беларусі 19411944 гг.»8. Для нас цікавасць уяўляюць прыведзеныя
    1 Robel, G. Sowjetunion / G. Robel // Dimension des Volkermords. Die Zahl der judischen Opfer des Nationalsozialismus; hrsg. von W. Benz.  Miinchen. 1996. S. 499560.
    2 Krausnick, H. Die Truppe des Weltanschaungskrieges. Die Einsatzgruppe A der Sicherheitspolizei und des SD 1941/42 / H. Krausnick. H H. Wilhelm Stuttgart. 1981.
    3 Wilhelm. H.H. Die Einsatzgruppe A der Sicherheitspolizei und des SD 1941/42 / H.H. Wilhelm.  Frankfurt am Main; Berlin; Bern; New York; Paris; Wien. 1996.
    4 Streim, A. Das Volkerrecht und die sowjetischen Kriegsgefangenen / A. Streim // Zwei Wegc nach Moskau. Vom HitlerStalinPakt bis zum «Unternehmen Barbarossa»; hrsg. von B. Werner.  Miinchen; Zurich. 1991.  S. 291308.
    5 Broszat, M. Anatomic des NSStaates: in 2 Bd. Bd. 2: Konzentrationslager. Kommissarbefehl. Judenverfolgung/ M. Broszat. H.A. Jacobsen, H. Krausnick.Olten, Freibung i. Br„ 1965.
    6 Jacobsen, H.A. Kommissarbefehl und Massenexekutionen sowjetischer Kriegsgefangener / H.A. Jacobsen // Broszat M., Jacobsen H.A . Krausnick H. Anatomic des NSStaates: in 2 Bd.  Olten, Freibung i. Br., 1965.  Bd. 2: Konzentrationslager. Kommissarbefehl. Judenverfolgung. S. 161197.
    7 Forster. J. Wehrmacht, Krieg und Holocaust / J. Forster // Die Wehrmacht. Mithos und Realitat; hrsg. von R.D. Muller, H.E. Volkmann.  Munchen, 1999. S. 948963.
    8 Gerlach. Ch. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschafts und Vernichtungspolitik in WeiBrussland 1941 bis 1944 / Ch. Gerlach.  Hamburg, 2000.
    19
    звесткі аб колькасці насельніцтва, узаемаадносінах розных нацыянальных груп, характарыстыка нацыянальнай палітыкі акупантаў на Беларусі. Аўтар асвятляе дзейнасць айнзаці'руп, якія былі практычнымі вырашальнікамі праблем фольксдойчэ, бежанцаў і «яўрэйскага пытання». Апошняму даследчык адводзіць значную колькасць старонак. X. Герлах  адзін з нешматлікіх гісторыкаў, які звяртае ўвагу на пераследаванні акупантамі цыганоў. Ён прыводзіць звесткі аб арыштах і забойствах прадстаўнікоў гэтай групы насельніцтва. Таксама аўтар разглядае пытанні аб пасяленнях узброеных фарміраванняў Камінскага, казакаў і каўказцаў на тэрыторыі Беларусі.
    Сярод прац гэтай групы неабходна назваць даследаванні У. Гартэншлегера «Горад Мінск у гады нямецкай акупацыі (19411944)»1, Б. К’яры «Штодзённасць за лініяй фронту. Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (19411944 гг.)»2, «Нямецкая цывільная адміністрацыя ў Беларусі 1941—1944»3, «Ваеннае грамадства: Беларусь ў Другой сусветнай вайне»4, «Нямецкае панаванне ў Беларусі. Разважанні на лакальным і гістарычньтм палях»5, «Гісторыя як вынік гвалту: Беларусь як дзіця дзвюх сусветных войнаў»6, «Савецкія акупіраваныя тэрыторыі, ці Развагі аб
    1 Gartenschlager, U. Die Stadt Minsk wahrend der deutschen Besetzung (19411944) / U. Gartenschlager.  Koln, 1988.
    2 Chiari, B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Koilaboration und Widerstand in Weissrussland 1941 1944 / B. Chiari.  Dusseldorf, 1998. Ha бел. м.: К’яры, Б. Штодзённасць за лініяй фронту. Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (19411944 гг.) / Б. К’яры.  Мінск, 2005.
    3 Chiari, В. Deutsche Zivilverwaltung in Weissrussland 19411944 / B. Chiari // Militargeschichtliche Mitteilungen.  1993.  Bd. 52, H. 1.  S. 6789.
    4 Chiari, B. Die Kriegsgesellschaft. Weissrussland im Zweiten Weltkrieg (19391944) / B. Chiari // Handbuch der Geschichte Weissrussland; hrsg. von D. Bezrau, R. Lindner.  Gottingen, 2001.  S. 408424.
    5 Chiari, B. Deutsche Herrschaft in Weissrussland. Uberlegungen zum lokalen und historischen Umfeld / B. Chiari // Tiiter ini Vernichtungskrieg. Der Oberfall auf die Sowjetunion und der Volkermord an den Juden; hrsg. von W. Kaiser.  Berlin; Munchen, 2002.S. 137159.
    6 Chiari, B. Geschichte als Gewalttat. Weissrussland als Kind zweier Weltkriege / B. Chiari // Erster Weltkrieg  Zweiter Weltkrieg. Ein Vergleich; hrsg. von B. Thos, II.E. Volkmann.  Padeborn; Miinchen; Wien; Ziirich, 2002.  S. 615631.
    20
    нямецкім панаванні ў эпоху сусветных войнаў»1, X. Ленхарда «Жыццёвая прастора на ўсходзе: немцы ў Беларусі 194I1944»2. У адзначаных працах на падставе архіўных дакументаў раскрываюцца мэты цывільнай адміністрацыі, праз дзейнасць якой на акупіраванай тэрыторыі ўводзіўся нямецкі «новы парадак». Аўтары імкнуцца да асвятлення дзейнасці розных органаў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі праз яе ўплыў на жыццё простых людзей. На першым плане ў даследчыкаў — звычайны чалавек, які пастаўлены ў жорсткія ўмовы выжывання. Перад ім стаяць такія праблемы, як пошук харчавання, адзення, магчымасць мець жыллё, захаваць здароўе, атрымаць працу.
    Працяг разважанняў па гэтай тэме знаходзім у артыкуле А. Бракеля «Міжнацыянальныя канфлікты як наступствы нацыянальнай палітыкі савецкай і нямецкай улад» (1939—1944)»3. А. Бракель, як і Б. К’яры4, шукае перадумовы міжнацыянальных канфліктаў перыяду акупацыі ў нацыянальнай палітыцы савецкіх улад у 19391941 гг. Гэта датычыць той тэрыторыі Беларусі, якая з пачаткам Другой сусветнай вайны апынулася ў складзе БССР. Аналізуючы палітыку савецкіх улад на новых тэрыторыях, аўтар заўважае: «Так атрымалася, што бальшавікі, якія бралі абавязацельствы па вызваленні нацыянальных меншасцей, у рэшце рэшт, праводзілі палітыку, якая супярэчыла гэтай мэце»5. Асноўным быў польскабеларускі антаганізм. Ён атрымаў працяг у перыяд нямецкай акупацыі. Даследчык заўважае,
    1 Кьярп. Б. Советскне оккупнрованные террпторпн, плн Размышлення о немецком господстве в эпоху мнровых войн / Б. Кьярп // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць.  Мінск, 2004.  С. 133142.
    2 Lenhard, Н. «Lebensraum im Osten». Deutsche in Belorussland 19411944 / H. Lenhard.  Dusseldorf, 1991.
    3 Бракель, A. Межпацнональные конфлнкты как следствне нацнональной полптпкн советской н немецкой властей (19391944) / А. Бракель // Беларусь і repMania: гісторыя і сучаснасць.  Мінск. 2004.  С. 7784.
    4Гл., напр.: Б. Кьярн Советскпе оккуппрованные террпторпн, нлп Размышлення о немецком господстве...  С. 133142.
    5 Бракель, А. Межнацпональные конфлнкты как следствпе нацпональной полнтпкн... С. 7784.
    21
    што «нямецкія акупанты яшчэ да самага пачатку вайны супраць Савецкага Саюза разлічвалі на канфлікты паміж рознымі слаямі насельніцтва і на тое, што яны змогуць гэта выкарыстаць»1. У выніку праведзенага аналізу аўтар прыходзіць да высновы, што «нацыянальная палітыка акупантаў толькі ў нязначнай ступені адлюстроўвалася на паводзінах насельніцтва», і называе прычыны гэтага: «банальнае жаданне выжыць у гады вайны адсоўвала нацыянальныя канфлікты на задні план»2.
    Польская гістарыяграфія таксама мае шэраг даследаванняў, у якіх раскрываюцца розныя аспекты культуры нацыянальных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі. У 2003 г. у Цэнтры ваеннагістарычных даследаванняў у Патсдаме пад рэдакцыяй Б. К’яры і Ю. Каханоўскага выйшла калектыўная праца «Польская Айчынная вайна. Гісторыя і міфы пра Армію Краёву з часоў Другой сусветнай вайны». Яе асобныя матэрыялы прысвечаны праблемам каталіцкай царквы, «нацыянальных канфліктаў» на тэрыторыі Заходняй Беларусі, палітыцы «выцяснення палякаў» з мясцовых органаў кіравання на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь3.
    Пытанням змены этнічнай структуры насельніцтва Беларусі ў час нямецкай акупацыі прысвяціў некалькі прац Яўген Мірановіч4. ІОрый Туронак у кантэксце нацыянальнай палітыкі фашысцкіх улад разгледзеў праблемы побыту і жыцця людзен пад акупацыян .
    1 Бракель, А. Межнацнональные конфлнкты как следствне нацнональной полнтнкн... — С. 81
    2Тамсама.  С. 82.
    3 Die polnische Heimatarmee. Geschichte und Mythos der Armia Krajowa seit dem Zweiten Weltkrieg; hrsg. von B. Chiari unter Mitarbeit von J. Kochanowski. Munchen, 2003.
    4 Mironowicz, E. Zmiany struktury etnicznej na Bialorusi w okresie okupacji niemieckiej (1941.1944) / E. Mironowicz // Biatoruskie Zesz. Historyczne. 2003. N 21.  S. 114116; Ён жа. Zmiana struktury narodowosciowej na pograniczu polskobialoruskim w XX wieku / E. Mironowicz, S. Tokc, R. Radzik.  Bialystok: Wydwo Untu w Bialytnstoku, 2005.
    5 Туронак, IO. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / ІО. Туронак.  Мінск, 1993.
    22
    Экстэрмінацыі польскай інтэлігенцыі ўлетку 1942 г. з тэрыторыі Навагрудчыны прысвечана даследаванне Антонія Галіньскага1. Апісваючы падзеі, аўтар звяртае ўвагу на той факт, што ў выніку праведзенай улетку 1942 г. «антыпольскай акцыі» акупантаў былі затрыманы не толькі палякі, але і беларусы, татары, «увогуле тыя, хто перашкаджаў гітлераўскім уладам ці беларускім калабарантам»2. У далейшым польская інтэлігенцыя панесла страты ў выніку антыпартызанскай акцыі верасня 1943 г. і ў астатнія дні акупацыі дадзеных тэрыторый. Працяг тэмы «антыпольскага тэрору» знаходзім у працы гэтага ж аўтара «Мартыралогія каталіцкага духавенства ў 19391945 гг. у святле дакументаў Інстытута нацыянальнай памяці»3.