Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
13
евангелісцкалютэранскай абшчыны, дзейнасці ў горадзе Рускага камітэта, філіяла Украінскага таварыства, Літоўскага камітэта і Беларускага нацыянальнага камітэта.
Асаблівасцям арганізацыі самадапамогі на тэрыторыі Брэстчыны прысвечаны артыкул I. Яленскай1. Аўтар дае класіфікацыю культурнаасветніцкай дзейнасці, прыводзіць прыклады дзейнасці Украінскага камітэта самадапамогі. У 1999 г. I. Яленская абараніла дысертацыю па тэме «Дакументы нямецкафашысцкіх акупацыйных органаў кіравання і ўстаноў як гістарычная крыніца (па матэрыялах Дзяржархіва Брэсцкай вобласці)»2. У далейшых даследаваннях аўтар, грунтуючыся на матэрыялах Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, праводзіць гістарычную рэканструкцыю пытання становішча нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Заходняга Палесся (Генеральная акруга ВалыньПадолія). Глыбінёй даследавання вылучаецца артыкул «Дакументы Дзяржархіва Брэсцкай вобласці аб школьнай палітыцы акупацыйных улад, 19411944 гг. (крыніцазнаўчы агляд)»3, у якім прыводзяцца колькасць школ, вучняў, настаўнікаў у беларускіх і ўкраінскіх школах асобных акруг Заходняга Палесся, звесткі аб мове выкладання ў школах, дзейнасці ўкраінскіх рамеснай і тэхнічнай школ. Даследчыца звяртае ўвагу на асаблівасці і адрозненні ў арганізацыі школьнай справы ў Пінскай і Брэсцкай акругах, праводзіць аналіз справаздач школьных інспектараў, заяў настаўнікаў. Ёй жа належыць даследаванне нямецкай палітыкі ўкраінізацыі на тэрыторыі Беларусі, якая ўвайшла
1 Яленская, I. Э. Арганізацыя самадапамох'і на тэрыторыі Брэстчыны (19411944) /1. Э. Яленская // Bec. НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1998. № 1. С. 6970.
2 Еленская, Н. Э. Документы немецкофашнстскнх оккупацнонных органов управлення н учрежденнй как нсторнческнй псточннк (по матерналам Госархнва Брестской областн): автореф. днс. ... канд. нст. наук: 07.00.09 / II. Э. Еленская; НАН Беларусн, Іінт нст. Мннск, 1999.
3 Еленская, Н. Э. Документы госархмва Брестской областн о школьной полнтнке оккупацнонных властей, 19411944 гг. (нсточннковедческнй обзор) / II. Э. Еленская // Брест. хронограф. 1999. Вып. 2. С. 230250.
14
ў склад Генеральнай акругі ВалыньПадолія1. Даследчыца звяртае ўвагу на той факт, што «ў ходзе рэгістрацыі мясцовага насельніцтва і ўліку суадносін розных нацыянальных груп немцы выявілі яўную супярэчнасць паміж узятым курсам на ўкраінізацыю і рэальнымі ўмовамі. [...] Украінцы патрапілі ў разрад нацыянальных меншасцей. [...] Асаблівасці культурнаэтнічнага становішча на Палессі прымусілі немцаў унесці некаторыя карэктывы ў намечаныя планы ўкраінізацыі»2. I. Яленская падрабязна спыняецца на дзейнасці ўкраінскіх камітэтаў, заўважае, што з мая 1942 г. на Палессі аднавіла сваю дзейнасць культурнаасветніцкае таварыства «Просвіта», у Брэсце ў сакавіку 1942 г. быў створаны «Украінскі тэатр мініяцюр», які на працягу 19421943 гг. рэгулярна выязджаў на гастролі па тэрыторыі Палесся. У Лунінцы і іншых мясцовасцях пры ўкраінскіх камітэтах самадапамогі існавалі аматарскія драматычныя гурткі. На тэрыторыі заходнебеларускага Палесся атрымалі распаўсюджанне перыядычныя выданні, якія выходзілі на Украіне і ў Германіі на ўкраінскай мове. Найбольш значнымі з іх былі штотыднёвыя газеты «Ыаше слово» (Брэст) і «Пінська газета» (Пінск). Наклады выданняў былі значнымі3.
Пытанні культурнага жыцця ў горадзе Брэсце даследуе У Калаткоў4. Ён звяртае ўвагу на працэсы, якія адбываліся ў лоне Украінскай праваслаўнай царквы, на месца ў культурнаасветніцкай дзейнасці ў экстрэмальных абставінах ваеннага часу арганізацый самадапамогі, што ствараліся з ведама
1 Еленская, 14. Немецкая полнтнка украннпзашш Белорусского ГІолесья. 19411944 годы / Н. Еленская // 3агароддзе3: матэрыялы навук.краязн. канф. «Палессе ў XX стагоддзі», Беласток, 14 чэрв. 2000 г. / уклад. і агул. рэд. Ф. Д. Клімчука, А Энгелькінг. В А Лабачэўскай. Мінск: Тэхналогія. 2001. С. 208215.
2 Тамсама. С. 209.
’Тамсама. С. 210211.
4 Калаткоў, У. Да пытання аб культурным жыцці ў горадзе Брэсце пад час нямецкай акупацыі (19411944 гг.) / У. Калаткоў. // ЗагароддзеЗ: матэрыялы навуккраязн. канф. «Палессе ў XX стагоддзі», Беласток, 14 чэрв. 2000 г. / уклад. і агул. рэд. Ф. Д. Клімчука. А. Энгелькінг, В. А. Лабачэўскай. Мінск: Тэхналогія, 2001. С. 216219.
15
акупацыйных улад самімі гараджанамі па нацыянальнай прыналежнасці.
Звяртае на сябе ўвагу артыкул У. Тугая і С. Тугай «Фольксдойчэ» ў Беларусі»1. Аўтары, між іншым, паспрабавалі вызначыць колькасць гэтай групы насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны (звыш 35 тыс. чалавек), даць характарыстыку адносін Германіі да сваіх супляменнікаў, прааналізаваць адносіны фольксдойчэ з астатнім цывільным насельніцтвам. Даследчыкі сцвярджаюць, што «ў шэрагу выпадкаў нямецкая нацыянальная меншасць у Беларусі аказвала нямецкім агрэсарам актыўную дапамогу. Разам з тым значная колькасць «фольксдойчэ» ў Беларусі выступала супраць нацыстаў». У артыкуле знаходзім толькі ўпамінанне аб існаванні нямецкай школы ў Смілавічах. Вывады даследчыкаў супадаюць з высновамі ўкраінскага гісторыка У. Клеца2, які вывучае аналагічныя праблемы на Украіне.
Трагічны лёс цыганоў на акупіраваных тэрыторыях Беларусі разглядае ў сваёй кнізе «Загадка балтыйскіх цыганоў» Вальдэмар Калінін3. Аўтар, звяртаючыся да нямецкіх даследаванняў і дакументаў, малюе карціну трагічнага лёсу народа, згадвае аб існаванні двух цыганскіх канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Беларусі. На думку даследчыка, за гады вайны загінула каля 40% цыганскага насельніцтва Беларусі. Генацыду цыганоў прысвечаны артыкул А. Фрыдмана «Невядомы генацыд: знішчэнне беларускіх цыганоў у 19411944»4, у якім разгледжаны асаблівасці правядзення забойстваў у розных зонах акупацыі.
1 Тугай, В. В. «Фольксдойче» в Беларусм / В. В. Тугай, С. М. Тугай // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы міжнар. навук. канф., Мінск, 22 крас. 2004 г. / гал. рэд. Л. Л. Каваленя, С. Я. Новікаў. Мінск, 2004. С. 178187.
2 Клец, В. В. Украннскне немцы в условнях оккупацнн в годы Велнкой Отечественной войны / В. В. Клец // Германскнй н славянскнй мнры: взанмовлнянне, конфлнкты, дналог культур (нсторпя, урокн, современность): матерналы междунар. науч.практ. конф. 68 дек. 2001 г. Внтебск: йздво ВГУ нм. П. М. Машерова, 2001. С. 135138.
3 Калнннн, В. Н. Загадка балтнйскнх цыган: Очеркн нсторнн, культуры н соцнального развнтня балтнйскнх цыган / В. П. Калнннн. Мннск: Н. П. Логвпнов, 2005.
4 Фрыдман, А. Невядомы генацыд: знішчэнне беларускіх цыганоў у 19411944 / А. Фрыдман // Arche. 2004 . № 2. С. 130142.
16
Асобную групу складаюць публікацыі, прысвечаныя ўдзелу прадстаўнікоў розных народаў ва ўзброенай барацьбе. Так, пра змаганне татараў і яўрэяў з акупантамі на тэрыторыі Беларусі пісаў Э. Іофе1. Дзейнасць латышскіх паліцэйскіх і ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Беларусі даследавалі А. Літвін2 і У. Тугай3. Удзел немцаў і латышоў у партызанскім руху, дапамога мясцовага нямецкага насельніцтва партызанам разглядаліся ў публікацыях У. Паўлава4 і У. Тугая5.
Сярод прац замежных даследчыкаў у першую чаргу засяродзіць увагу неабходна на нямецкіх.
Найбольш значным фундаментальным даследаваннем Другой сусветнай вайны з’яўляецца праект дзесяцітомнага выдання «Германскі рэйх і Другая сусветная вайна», распачаты ў 1970я гг. Фрайбургскім цэнтрам ваеннагістарычных даследаванняў. Дзевяты том (Ч. 1. 2004) адметны новым падыходам да вайны даследаваннем не ваенных падзей, а «гісторыі ванны», «псторыі паўсядзеннасці», «псторыі грамадства» .
Адным з першых нямецкіх гісторыкаў, які звярнуўся да праблем кулыпурнай палітыкі нацысцкага рэйхсміністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый (Усходняга міністэрства), быў Канстанцін фон Штамаці. Ім праведзена даследаванне
1 йоффе, Э. К вопросу об участші татар в Велнкой Отечественной войне на террнторпн Беларусн / Э. Ноффе /7 Другая міжнар. навук.практ. канф. «Ісламская культура татараўмусульман Бсларусі. Літвы і Польшчы і яс ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі». Да 600годдзя татарскага асадніцтва на землях Беларускалітоўскай дзяржавы. распачатага пры Вітаўце Вялікім. Мінск, 1920 тр. 1995 г. Мінск: БДПУ, 1995. Ч. 2. С. 130137; Он же. Белорусскне еврен: трагедня н геронзм: 19411945 / Э. Г. Ноффе. Мпнск, 2003.
2 Лнтвнн, А. Латышскне полнцейскне (шутцманшафт) батальоны в Беларусн (19411944 гг.) / А. Лнтвнн // Акупацыя Беларусі (19411944): пытанні супраціву і калабарацыі. Мінск: Беларус. кнігазбор. 2000. С. 230243.
3 Тугай, У. Латышы ў гады Другой сусветнай вайны / У. Тугай // Германскпй н славянскнй мнры: взапмовлпянне. конфлпкты, дналог культур (нсторня, урокн, опыт, современность) / матерналы междунар. науч.теор. конф., 68 дек. 2001 г. С. 138149.
4 Паўлаў, У. Беларускія немцы ў Вялікай Айчыннай вайне / У. Паўлаў // Полымя. 1996. — № 2. С. 240252.
5 Тугай. У. Латышы ў гады Другой сусветнай вайны. С. 138149.
6 Das Deutsche Reich und der Zweite Weltkrieg. Munchen, 2004. Bd. 9: Die Deutsche Kriegsgesellschaft 1939 bis 1945. Erster Halbband: Politisierung, Vernichtung. Uberleben; hrsg. Jorg Echternkamp
17
дзейнасці культурнапалітычнага аддзела Рэйхскамісарыята «Остланд», у склад якога ўваходзіла Генеральная акруга Беларусь, а таксама культурнапалітычнага аддзела Усходняга міністэрства, які пазней быў перайменаваны ў «асобы рэферат навукі і культуры»1.
Другой падобнага кшталту кнігай з’яўляецца даследаванне ГансаДзітэра Хандрака «Рэйхскамісарыят «Остланд». Культуртіая палітыка гермапскай адміністрацыі паміж аўтаноміян і гвалтоўным далучэннем да пануючан ідэалогп»\
Цікавыя вывады ўтрымлівае артыкул Эльке Фроліх «Указанні рэйхсміністэрства народнай асветы і прапаганды адносна культурнай праблемы на акупіраваных абшарах». Даследчыца звяртае ўвагу на няпэўнасць культурнапалітычнага становішча захопленых зямель у першыя месяцы акупацыі. Кіруючая культурнапалітычная лінія ведамства Гебельса прадугледжвала рэзкую процівагу метадам Сталіна. Таму ўзнік план зрабіць культурныя саступкі ў галіне рэлігійнай свабоды, культурнай аўтаноміі і самакіравання. Але ўжо да пачатку 1942 г. культурная палітыка ў адносінах да ўсходніх народаў была асуджана на правал, бо абяцанні насельніцтву і рэальная практыка разыходзіліся. У 1943 г. на змену тэндэнцый у культурнай палітыцы паўплывала развіццё ваенных падзей3.