• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    1 НАРБ.  Ф. 393.  Воп. 5.  Спр. 68; ДАМВ.  Ф. 623.  Bon. 1  Спр. 145; ДАГрВ.Ф І.Воп. 1 Спр. 58
    2 Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБрВ).  Ф. 2135.  Bon 1.  Спр. 7; Ф. 2149.  Воп. І.Спр. 8.
    3 НАРБ  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 386.
    4 Тамсама. — Bon. 1.
    29
    мячэцей, кіраўніку абшчыны, сувязях з замежнымі магаметанскімі краінамі, жаданні (ці нежаданні) татарскай часткі мусульманскага насельніцтва перасяліцца пасля вайны ў Сярэднюю Азію1.
    Статыстычныя звесткі аб рускіх мы здолелі адшукаць толькі ў фондах ДАГрВ. У спісах, складзеных у сакавіку 1942 г., прыводзяцца звесткі па асобных населеных пунктах павета аб колькасці, месцы, даце нараджэння, асобна падаюцца спісы мужчын ад 14 да 60 гадоў з пазначэннем сяменнага становішча .
    Наступную групу дакументаў складаюць спісы, аўтабіяграфіі, анкеты і заявы супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў і школ3, спісы вучняў школ4, справы на валасных старшынь5. Сярод гэтых людзей былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Цікавыя анкетныя звесткі даюць уяўленне аб паўсядзённым жыцці і лёсе людзей, дазваляюць высветліць месца паходжання, веравызнанне і даведацца аб бацьках (у некаторых выпадках  дзядах). Спісы дазваляюць падлічыць долю прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей сярод усіх супрацоўнікаў. Аб пэўнай долі суб’ектывізму інфармацыі сведчаць факты пазначэння людзьмі сваёй нацыянальнасці. Напрыклад, сярод анкет і аўтабіяграфій настаўнікаў школ Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі знаходзім цікавыя выпадкі вызначэння нацыянальнасці як «каталіцкая». У адной з анкет у графе «нацыянальнасць» слова «паляк» выпраўлена на «беларус»6. У аўтабіяграфіі іншай настаўніцы напісана «па нацыянальнасці беларус», а ў анкеце ў графе «нацыянальнасць»  «каталіц
    1НАРБ.  Ф. 370. Bon. 1.  Спр. 386.
    2ДАГрВ.Ф. І.Воп. І.Спр. 58.Арк.6, 11, 1416, 20, 2223,25.
    ’НАРБ.Ф. 393.Воп. 3.Спр. 113, 114, 117; ДАБрВ.  Ф. 2120.  Воп. 1,Спр. 3, 5, 15, 24; Ф. 2135.  Bon. 1.  Спр. 325, 360, 405; Ф. 2135.  Воп. 2. Спр. 163.
    4 ДАБрВ.  Ф. 2120.  Bon. 1.  Спр. 40, 54; Ф. 2135.  Bon. 1.  Спр. 399; Ф. 2135. Воп. 2.  Спр. 166. 167.
    5 НАРБ.  Ф. 393.  Воп. 3.
    6 Тамсама.  Воп. 5.  Спр. 19.
    30
    кая»1. Найбольшая колькасць дакументаў захоўваецца ў фондах Пінскага гарадскога упраўлення Пінскага акруговага камісарыята2 і Пінскага акруговага ўпраўлення Пінскага акруговага камісарыята3.
    Цікавым падаецца «Спіс супрацоўнікаў гарадской аптэкі ў Нясвіжы», які захоўваецца ў фондах ДАМВ (Нясвіжская раённая ўправа)4. У ім даюцца падрабязныя характарыстыкі супрацоўнікаў з пазначэннем даты нараджэння, нацыянальнасці, адукацыі, лаяльнасці да ўлад, напрыклад: «Твская [прозвішча ў этычных мэтах не называем, стыль захаваны.Д. ТС/ Марія Броніславовна. 1910 г. полячка, в 1932 г. окончіла учітельскую семінарію в Несвіже. С 33 по 36 г. работала учітельніцей, с 36 г. по сей час работает в Отделе здравоохраненія і аптекі. Отец её работает в Фінотделе і является закалённым польскім шовіністом. В 43 г. он сказал: «ешчо прідёт время когда полякі рускіх і белоруссов будут резать ножамі». Дочь таго же політіческого взгляда і настроенія»5.
    Архіўныя дакументы сведчаць аб дастаткова распаўсюджанай тэндэнцыі насельніцтва да змены нацыянальнасці. Галоўным чынам людзі хадайнічалі аб прызнанні факта прыналежнасці іх не да польскай, а да беларускай нацыянальнасці. У фондах Мінскай раённай управы (ДАМВ) такія заявы захоўваюцца ў некалькіх справах6.
    Асобны комплекс складаюць дакументы нацыянальных камітэтаў узаемадапамогі. У фондах ДАБрВ яны ўтвараюць некалькі фондаў: Украінскага камітэта ўзаемадапамогі, які дзейнічаў у Брэсце ў 19411943 гг. (ф. 202), Рускага нацыянальнага камітэта ўзаемадапамогі (19411944, ф. 203). У НАРБ
    1 НАРБ.  Ф. 393.  Воп. 5.  Спр. 20.  Арк. 68, 69.
    2 ДАБрВ.Ф. 2135. — Воп. 2. — Спр. 100,101,725741.832,866874, 1109, 1399.
    ’Тамсама.  Bon. 1. Спр. 175177, 200, 234, 238241. 253. 254. 290, 624, 625. 678. 679, 704708, 724760, 764768, 770. 783. 842850. 878. 879,893, 894. 895898, 911,917920.
    4 ДАМВ. Ф. 1549.Bon. 1 — Спр. 34, 125128.
    ’Тамсама.Спр. 34. 125.
    ‘ДАМВ.Ф. 623.Воп. І.Спр. 6, 516.
    31
    захоўваюцца дакументы аб дзейнасці Саюза рускай моладзі1, Саюза татарскай моладзі і татарскіх камітэтаў2. 3 названых найбольшую цікавасць маюць дакументы фонда Украінскага камітэта ўзаемадапамогі. У ім знаходзяцца лісты членаў камітэта, заявы з просьбаю працаўладкавання, заявы настаўнікаў і вучняў аб прыняцці на працу і вучобу, прашэнні бацькоў да дырэктара тэхнічнай школы ў Брэсце аб вызваленні ад платы за навучанне, аўтабіяграфіі настаўнікаў, спісы вучняў і настаўнікаў украінскай тэхнічнай школы, падзел гадзін выкладання паміж настаўнікамі школы № 6 у БрэстЛітоўску, спіс настаўнікаў двухгадовай жаночай рамеснай школы ў Брэсце, праграмы выкладання прадметаў у тэхнічнай і пачатковай школах, навучальная праграма для тэхнічнай школы (падрыхтоўчы курс), расклад заняткаў рамеснай школы, спісы супрацоўнікаў Украінскай тэхнічнай школы і спісы супрацоўнікаў на выдачу харчовых картак.
    Дакумснты дазваляюць сцвярджаць, што ў Брэсце з пачатку жніўня 1941 г. дзейнічаў Рускі камітэт узаемадапамогі. 11 кастрычніка 1941 г. яго старшыня С. Трыбух звяртаўся ў школьны аддзел магістрата па падтрымку адкрыцця трох рускіх школ у горадзе і з прапановай аб выкарыстанні канкрэтных будынкаў для іх непасрэдна ў горадзе (вул. Доўгая, 11), на Кіеўскім прадмесці (вул. Рэйманта, 18), на Граёўцы (вул. Граёўская, 9)3. Вядома, што камітэт дзейнічаў да пачатку 1944 г. Пры ім існавала чытальня, загадчыца якой, Лідзія Алыменка, атрымлівала зарплату4.
    Вялікая ўвага ў правядзенні нацыянальнакультурнай палітыкі акупацыйных улад звярталася на фольксдойчэ. Асобным раздзелам у распараджэнні № 2 шэфа групы «Цэнтр» ад 13 ліпеня 1941 г. прапісана «Абыходжанне з фольксдойчэ»5.
    1 НАРБ.  Ф. 385.  Воп. 2.  Спр. 5, 20, 39; Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 7а.
    2 Тамсама.  Ф. 385.  Воп. 2.  Спр. 5.
    3 ДАБрВ. Ф. 203.  Bon. 1.  Спр. 1. Арк. 30.
    4 Тамсама.  Ф. 2135.  Bon. 1.  Спр. 348.  Арк. 6969 адв.
    5 НАРБ.  Ф. 393.  Воп. 3.  Спр. 42.  Арк. 1.
    32
    У справе 7561 (НАРБ) знаходзім распараджэнне ад 23.09.1942 г. генеральнага камісара Беларусі «Ахоп, перасяленне і клопат аб фольксдойчэ». перапіску рэйхсміністра па кіраванні ўсходнімі тэрыторыямі з рэйхскамісарам «Остланда» па пытанні прыняцця на грамадзянскую службу фольксдойчэ. Патрабавалася дакладнае вывучэнне звестак аб кожным, хто падае сваё паходжанне як «фольксдойчэ», іх пераправерка і асаблівая асцярожнасць у сумнеўных выпадках. Сярод дакументаў справы 3812 (НАРБ) знаходзяцца распараджэнні рэйхсміністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый і перапіска з ім, Рэйхскамісарыятам «Остланд» і акруговымі камісарыятамі аб адносінах да фольксдойчэ, іх правах і заработнай плаце.
    He заставаліся паза ўвагай улад і пытанні нацыянальнакультурнага развіцця мусульманскага насельніцтва. Вялікую цікавасць мае архіўная справа, у якой сярод іншага прадстаўлена перапіска рэйхскамісара «Остланда» з генеральным камісарам Беларусі аб дзейнасці на тэрыторыі генеральнай акругі муфція Шынкевіча, перапіска муфція з кіраўніцтвам генералкамісарыята аб адкрыцці царкоўных школ у Мінску і Клецку для мусульман, дазвол кіраўніцтва на выкладанне Закона божага ў мусульманскіх школах3. У іншых фондах знаходзім ліст камісару г. Мінска ад генеральнага камісара Беларусі з інфармацыяй аб тым. што «імперскі міністр акупіраваныхусходніх тэрыторый праяўляе вялікую цікавасць да таго, каб рэлігійнай дзейнасці мусульман не ствараліся ніякія перашкоды, ёй хутчэй неабходна ўсяляк садзейнічаць агульнымі намаганнямі». Таму генеральны камісар Беларусі прасіў «усебакова садзейнічаць адпраўленню рэлігійных абрадаў магаметан і ў горадзе Мінску, выдаць неабходны дазвол на дзейнасць і далей садзейнічаць прадстаўленню мячэці для мусульманскай рэлігійнай дзейнасці»4.
    'НАРБ Ф. 370.Bon. 1.
    2 Тамсама.  Воп. 30.
    ’ Тамеама.  Bon. 1.
    4 Тамсама.  Bon. 1.  Спр. 433.  Арк. 2.
    33
    На падставе архіўных дакументаў можна прасачыць змены галоўных кірункаў нацыянальнакультурнай палітыкі нямецкіх акупацыйных улад. Адным з іх была школьная справа. Шэраг канцэптуальных палажэнняў утрымлівае «Часовы школьны парадак», надрукаваны ва «Урадавым весьніку Гэнеральнага камісара Беларусі» (1941.  № 2.  13 кастр.)1. Сярод іх наступныя: «Для жыдоў не ўстанаўліваецца ніякага абавязковага навучання. Жыдоўскія школы нельга арганізоўваць»; «Выкладанне ў школах будзе на беларускай мове. У мясцовасьцях, якія заселеныя польскаю меншасьцю, павінна быць у школах у кожнай клясе ня менш 6цёх гадзін на тыдзень заняткаў пабеларуску»; «Выкладаньне рэлігіі зьяўляецца не справай дзяржавы, а справай царквы. Я прадастаўляю праваслаўнай беларускай і каталіцкай царквам выкладаньне рэлігіі гіаза школай, паводле кіраўнічых зазначэньняў павятовых камісараў. Трэба мець увагу і на магамэтанскую меншасьць. Прымус да вывучэньня закону Божага будзе карацца»; «Кожнае злоўжываньне школы ў мэтах агітацыі польскай меншасьці будзе цяжка карацца, бо жыццёвы абшар Беларусі ёсьць перш за ўсё для беларускага жыхарства».
    У дакуменце аддзела культуры і адукацыі Мінскага гарадскога камісарыята (чэрвеньліпень 1942 г.) «Аб школьнай справе Беларусі», які захоўваецца ў ДАМВ, заўважаецца: «Нацыяналчужыя элементы праводзілі на Беларусі сваю эгаістычную палітыку. Расейскі элемент, усёроўна ці ён у манархічную, ці ў рэспубліканскую, ці ў бальшавіцкую фарбу маляваны, застаецца агентам маскоўскага цэнтралізму»2. У дакладзе «Аб школьнай справс Беларусі» (1 чэрвеня 1942 г.) з той жа архіўнай справы гаворыцца: «Расейская інтэлігенцыя, якая засталася на Беларусі па Царскай Расеі, імкнецца пашырыць тут уплывы «адзінай недзялімай Расеі» як магутнай дзяржавы»’.
    1 ДАМВ. Ф. 623. Bon. 1.  Спр. 1. Арк. 145 146.
    2 ДАМВ.  Ф. 688.  Воп. 2.  Спр. 2.  Арк. 2.
    3 Тамсама.  Арк. 6.
    34
    4	кастрычніка 1941 г. генеральны камісар Беларусі выдаў распараджэнне «Аб стварэнні нямецкіх народных школ», якое захоўваецца ў фондах НАРБ1. Меркавалася ўвесці асобнае навучанне для хлопчыкаў і дзяўчынак.
    У справе 58 фонда Гродзенскага павятовага камісарыята2 знаходзіцца перапіска ў справе адкрыцця пачатковай школы для дзяцей рэйхсдойчэ3, справаздача аб інспекцыі народнай школы для рэйхсдойчэ і народнай школы для фольксдойчэ ў Гродне за 7 ліпеня 1943 г.4, ліст ад кіраўніцтва Саюза нямецкіх дзяўчат Остланда кіраўніку гарадзенскай акругі з прапановай накіраваць школьную памочніцу для працы ў школе для рэйхсдойчэ5, дакументы адносна адкрыцця школы для рэйхсдойчэ ў Гродне за жнівень 1942 г.6, спісы вучняў школы для рэйхсдойчэ7, паведамленне школьнай рады аб школе для фольксдойчэ ў Гродне ад 7 жніўня 1942 г.8 У апошнім дакуменце прыводзіцца апісанне школы, колькасць вучняў і характарыстыка наведвання школы, даецца адзнака ведання вучнямі нямецкай мовы, падрабязна характарызуюцца настаўнікі, прыводзяцца рэкамендацыі і заўвагі па арганізацыі вучэбнавыхаваўчага працэсу9. У справе таксама ёсць план заняткаў10. Апрача гэтых дакументаў знаходзяцца і матэрыялы па гісторыі развіцця літоўскіх народных школ за жнівень 1942люты 1943 г.11