Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
Пастаянныя інспекцыі школ выяўлялі разнастайныя недахопы ў працы. Праблемай заставалася набыццё буквароў, кніг для чытання і падручнікаў па арыфметыцы, дапаможнікаў для выкладчыкаў4. Інспекцыя гродзенскай школы выявіла адсутнасць гадавой праграмы навучання, якая дзяліла б вучэбны матэрыял памесячна, а таксама штотыднёвых справаздач па вучэбнай рабоце, недастатковае метадычнае афармленне заняткаў.
Сярод недахопаў навучання адзначалася адсутнасць уніфікаваных навучальных дапаможнікаў для ўсіх дзяцей. Перад кіраўніцтвам школ ставілася задача імкнуцца да таго, каб у кожнага дзіцяці быў як мінімум адзін уніфікаваны буквар ці кніга для чытання. У якасці замены апошніх рэкамендаваліся лісты для чытання выдавецтваў «Хірт», «Босл ці Бельц», «Ландгензальц».
1 ДАГрВ. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 58. Арк. 224.
2 Тамсама.
3 Тамсама. Арк. 30.
4 Тамсама. Арк. 224.
58
Інспектары звярталі ўвагу на той факт, што пасля канікул у дзяцей гродзенскай школы пачнецца пяты навучальны год. Ддя яго паспяховага правядзення неабходна было «падумаць аб дастаўцы падручнікаў, якія прызначаньг прынамсі для выкладчыкаў гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўства і ліку»1.
У сувязі з тым, што дзеці фольксдойчэ дрэнна размаўлялі панямецку, прапаноўвалася задзейнічаць кадры, якія могуць размаўляць панямецку і папольску. Настаўнікамі ў гродзенскай школе для фольксдойчэ працавалі пяць жанчын, якія паходзілі з Гродна. Да вайны яны ці працавалі ў польскіх школах, ці давалі прыватныя ўрокі нямецкай мовы. Агульнае кіраўніцтва школай было ўскладзена на фройляйн Сук «падрыхтаваную і здольную», якая таксама вяла заняткі па чытанні і пісьме ў класе для пачаткоўцаў і нямецкую мову ў 1м класе. Заняткі па арыфметыцы ў абодвух класах праводзіла пані Дамброўская, якая да пачатку «праўлення бальшавікоў» кіравала гарадской польскай народнай школай для дзяўчат. Пані Немчыновіч, полька, былая выкладчыца нямецкай мовы ў польскіх школах, цяпер выкладала прыродазнаўства. Рускай фройляйн Польнер былі даручаны заняткі па геаграфіі, а пані Азімінскай (карэннай аўстрыйцы) выкладанне музыкі.
Вышэйпералічаным настаўніцам было ад 40 да 62 гадоў. Побач з імі на асаблівым становішчы знаходзілася 18гадовая фройляйн Саваліш, якая вяла ўрокі рукадзелля і ліку ў падрыхтоўчым класе. 3за бездакорнай прыналежнасці апошняй да нямецкай народнасці меркавалася заняць яе ў якасці выкладчыцы ў нямецкім дзіцячым садзе, які планавалася арганізаваць.
У школе таксама даваў урокі па вывучэнні дзяржавазнаўства інспектар Алцінгер з муніцыпалітэта. Ён жа ажыццяўляў кантроль за школай па даручэнні бургамістра.
На думку школьнага інспектара, «для школы дастаткова такіх работнікаў, як фройляйн Сук і фройляйн Саваліш
1 ДАГрВ.Ф. ].Воп. І.Спр. 58 Арк. 30
59
у якасці памочніцы настаўніка. Апошняй мэтазгодна папрацаваць некалькі тыдняў у нямецкай школе і дзіцячым садзе. Пані Дамброўскую, пані Немчыновіч, фройляйн Польнер і пані Азімінскую са школы лепей паступова выдаліць. Аднак сёння яны не могуць прынесці ніякай шкоды, таму што даюць дзсцям веды ў галіне нямецкай мовы. Тым не менш у далейшым для выхавання з дзяцей сапраўдных немцаў гэтыя кадры зусім не падыходзяць».
Праца настаўнікаў аплачвалася ў памеры 1,50 марак за кожны ўрок. Школьны інспектар рэкамендаваў прызначыць нямецкага выкладчыка дырэктарам школы. Ён павінен «навучыць выкладчыц вядзенню вучэбнага працэсу (верагодна, ужо падчас канікул) з пункту гледжання светапогляду і методыкі, а яны ўжо будуць назіраць за уніфікаваным афармленнем вучэбнай праграмы і ўвогуле будуць адказныя за ўсю школу»1.
Побач з адкрыццём школ для асоб нямецкага паходжання, як ужо адзначалася, германскія ўлады стварылі сетку дзіцячых дамоў. Паводле звестак на 1 красавіка 1942 г., у Мінскай акрузе яны існавалі ў Трасцянцы (68 дзяцей), Астрашыцкім Гарадку (96 дзяцей), Ратамцы (77 дзяцей), Сёмкавым Гарадку (129 дзяцей), Драздах (67 дзяцей)2.
Як можна заўважыць, нацыянальная палітыка акупацыйнага рэжыму адносна асоб нямецкага паходжання (фольксдойчэ) на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялася з улікам асаблівасцей рэгіёну. Архіўныя матэрыялы не дазваляіоць гаварыць аб існаванні «пятай калоны» з фольксдойчэ на нашай тэрыторыі і масавым супрацоўніцтве гэтай групы насельніцтва з акупацыйнымі ўладамі, якія імкнуліся прыцягнуць іх да службы ў розных адміністрацыйных органах. Асаблівая ўвага надавалася развіццю адукацыі і выхаванню маладога пакалення.
1 ДАГрВ. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 58. Арк. 30.
2НАРБ.Ф. 393.Воп. l.Спр. ІЗ.Арк. 56.
60
Падчас адступлення фашысцкіх войскаў у 19431944 гг. амаль усё нямецкае насельніцтва было вывезена ў Польшчу, а потым у Германію. Апошнія звесткі аб фольксдойчэ з Беластока і Гродна адносяцца да вяснылета 1944 г. У пачатку вясны 1944 г. у Гродна прыбылі ўцекачы і перасяленцы з Усходу, пераважна фольксдойчэ, якіх размяшчалі па прыватных дамах, што не толькі турбавала мясцовых жыхароў, але і стварала дастаткова небяспечныя ўмовы жыцця, бо аб усім, што рабілася ў доме і сям’і, кватаранты даносілі акупацыйным уладам. У прыватнасці, яны паведамлялі ўладам пра асоб, якія адкульнебудзь прыехалі. Апошніх адразу правярала гестапа: адкуль. навошта і з чыйго дазволу прыехалі. У Гродне фольксдойчэ знаходзіліся на каранціне, пасля чаго іх адсылалі ў Лодзь ці Кёнігсберг. Цікава, што немцы і фольксдойчэ, якія перасяліліся з тэрыторыі Расіі, былі больш дысцыплінаванымі, чым тыя, што паходзілі з польскіхтэрыторый'.
12 ліпеня 1944 г. кіраванне ў беластоцкай акрузе ўзяла ў свае рукі армія. Паліцыя, сфарміраваная як з беларусаў і рускіх, так і фольксдойчэ, была раззброена, і ўсе яе служачыя атрымалі дазвол на выезд. У гэты дзень пачалася афіцыйная эвакуацыя немцаў і фольксдойчэ з Беластока2.
1 A AN. Sygn. 202ДП. Teczka 195. K. 44.
2 Тамсама. К. 139.
Глава 4
СТАНОВІШЧА ПАЛЯКАЎ
Жыццё палякаў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны шмат у чым абумоўлена перадваеннай сітуацыяй. Аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. змяніла тытульны этнас на далучаных землях. Палякі з пануючай нацыі адразу ператварыліся ў «нацыянальную меншасць». Да гэтага ж неабходна дадаць пачатак рэпрэсій, акцыі па высяленні ў глыб Расіі. Таму нядзіўна, што ва ўспамінах палякаў аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны можна прачытаць наступнае: «Пагроза дэпартацыі ў Савецкі Саюз вісела над кожным домам (у кожным доме знаходзілася вялікая колькасць сушанага хлеба на ўсялякі выпадак). Таму з непрыхаванай радасцю мы прынялі нямецкія войскі, якія ўваходзілі ў Нясвіж»1.
На пачатку вайны складвалася спрыяльная для палякаў сітуацыя. Яны, як пераследаваныя камуністамі, займалі месцы ў органах мясцовай адміністрацыі. Напрыклад, у Гродне, Нясвіжы, Клецку і большасці іншых гарадоў Заходняй Беларусі палякі атрымалі вядучыя пасады. Праўда, паўнамоцтвы цывільнай адміністрацыі былі вельмі абмежаваныя. Па такіх пытаннях, як арганізацыя дзейнасці школ, бібліятэк, далучэння моладзі да грамадскіх работ і г. д., члены адміністрацыі звярталіся да акупацыйных улад. 3 палякаў стваралася служба паліцыі парадку. У Гродне яна налічвала 72 чалавекі2.
1 Lucja Jakubowska, z domu Januszkewiczowna. Moje zwi^zki z Nieswiezem (lata 19361945) //Nieswieskie Wspomnienia. Warszawa: Losgraf, 2001. S. 226.
2 Ярмуснк, Э. C. «Польскнй вопрос» н католнческнй кос гел в оккупнрованной Беларусн (19411944 гг.) / Э. С. Ярмуснк // Берасцейскі хранограф: зб. навук. прац. Брэст: Выдва С. Лаўрова, 2002. Вып. 3. С. 50.
62
Большую частку брэсцкага магістрата таксама складалі палякі. У яго ўваходзілі тры настаўнікі СШ № 2. Віцэпрэзідэнтам быў Праневіч Г. I., членамі Гайдучык С. М. і Цвікевіч М. I. Гарадская паліцыя Брэста цалкам складалася з палякаў1.
Значна менш палякаў на розных пасадах было ў Цэнтральнай і ва Усходняй Беларусі. Так, сярод 101 следчага Бабруйскага гарадскога і раённага следчых аддзелаў (разам са стражай СД) толькі ў шасці этнічная прыналежнасць вызначана як польская. Усе яны нарадзіліся на Беларусі. У спісе знаходзяцца 8 украінцаў, 38 рускіх, 2 татары. Усе яны паходзілі зза межаў Беларусі2.
Сярод настаўнікаў Акалоўскай воласці Плешчаніцкага раёна, якая ў 1941 г. уключала 5 школ з 16 настаўнікамі, толькі адна настаўніца полька. Цікава, што ў сваёй анкеце яна адзначыла, што ведае рускую і беларускую мовы і «часткова» польскую і нямецкую. У жыццяпісе яна ж адзначае, што нарадзілася «ў сям’і селяніна па нацыянальнасці беларуса». У сваіх анкетах настаўнікі Плешчаніцкага раёна парознаму вызначалі сваю нацыянальную прыналежнасць. Ыапрыклад, дзве настаўніцы напісалі «каталічка». Настаўнік матэматыкі і фізікі спачатку напісаў «паляк», потым закрэсліў і пазначыў «беларус». У цэлым сярод 126 настаўнікаў 36 школ Плешчаніцкага раёна ў 1941/42 навучальным годзе толькі 5 чалавек назвалі сябе «палякамі» ці «каталікамі»3.
Сярод 56 настаўнікаў суседняй Барысаўскай акругі 7 чалавек назвалі сябе «палякамі» і 2 «каталікамі»4.
Нярэдкімі былі выпадкі хадайніцтва аб змене нацыянальнасці. Напрыклад, стараста Шчапіцкай воласці Клецкага раёна Антон Тскі 12 студзеня 1942 г. звярнуўся ў раённую ўправу з просьбай «перапісаць мне ў пашпарце нацыянальнасць з паляка на беларуса, паколькі я ёсць беларусам
1 Ярмуснк, Э. С. «Польскнй вопрос» м католнческнй костел в оккупнрованной Беларусн... С. 5051.
2НАРБ Ф. 370, Воп. І.Спр. 7а.Арк. 172175 адв.
’ Тамсама. Ф. 393. Воп. 5. Спр. 19. Арк. 23185 адв.
4 Тамсама. Спр. 20.
63
і на Беларусі нарадзіўся, дзяды і бацькі мае былі праваслаўнымі. I я ахрышчаны ў Клецкай Пятроўскай царкве, пры гэтым далучаю свой метрычны запіс, а калі я жаніўся і браў палячку, то яна не хацела ісці за мяне замуж і я змушаны быў стаць каталіком. Я ёсць каталік, а нацыянальнасць мая беларус, і лічу сябе беларусам, і хачу быць беларусам, прашу перапісаць мяне на беларуса»1. Як заўважае Ю. Грыбоўскі, «змена нацыянальнасці была ўласціва не толькі тым, хто займаў пэўныя пасады ў мясцовым адміністрацыйным апараце дзеля захавання сваёй кар’еры. Многія простыя сяляне з мэтай адвесці ад сябе ўвагу паліцыі ва ўмовах антыпольскай акцыі рашаліся змяніць нацыянальнасць... Вельмі зручным момантам ажыццяўлення адпаведнай папраўкі быў час пашпартызацыі»2.