Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
1 ДАГрВ. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 33. Арк. 9.
2Тамсама.Ф. 1332.Bon. 1 Спр. 2.Арк.2.
69
уладай было зарэгістравана Беларускае аб’яднанне, што дазволіла «пашырыць і паглыбіць дзейнасць», накіраваць яе на адкрыццё беларускіх школ, беларусізацыю царквы. 1415 снежня 1944 г., калі становішча на фронце яшчэ больш ускладнілася, у Беластоку быў праведзены першы З’езд прадстаўнікоў аддзелаў Беларускага аб’яднання. Апошніх на Беласточчыне налічвалася 291. Згадваючы падзеі 1941 г., аўтары артыкула «Беларускае Аб’яднанне ў Беластоку» пісалі: «Аднак хутка дзейнасьць беларусаў спаткалася з правакатарскай работай шкодных польскіх элемэнтаў, якія дзякуючы сваёй большай падрыхтаванасьці, імкнуліся захапіць у свае рукі адміністрацыю і паліцыю на месцах і ліквідаваць сьвядомы беларускі элемэнт, начэпліваючы яму ярлык камунізму. Гэта змусіла многіх беларусаў адыйсьці ад актыўнай дзейнасьці, а Аб’яднаньне паставіла ў пазыцыю абароны беларускага насельніцтва. Беласточчына гэта лінія векавога фронту змаганьня беларускага і польскага элемэнту»2. Агульны настрой газеты нс змяніўся і ў 1944 г. У нумары за 5 сакавіка 1944 г. чытаем: «Наша становішча адносна палякаў, якіх лёс закінуў у беларускія абшары Беласточчыны, яснае і выразнае: яны не маюць ніякага права адыгрываць тут «рашаючае значэньне». Голас мае тут перад усім беларус!»3.
Падчас перапісу насельніцтва, які праводзіўся на тэрыторыі акругі ў верасні 1942 г., Беларускі камітэт у Беластоку «сцвярджаў факты нагаворваньня беларусаў польскімі шавіністамі запісвацца палякамі, а таксама спробы нахіліць беларусаў запісвацца палякамі з боку польскіх урадаўцаў, якія праводзяць перапіс». У сувязі з гэтым Беларускі камітэт звярнуўся да беларусаў з заклікам «моцна трымацца сваёй нацыянальнасці і даць польскім шавіністам належны 4 адпор» .
1 Раніца (Берлін). 1944. 16 студз. С. I.
2 Новая дарога (Беласток). 1943. 30 .мая. С. 12.
3 Тамсама. 1944. 5 сак. С. 2.
4 Раніца (Берлін). 1942. 4 кастр. С. 3.
70
На тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей. якія ўвайшлі ў склад Рэйхскамісарыята «Украіна», у пачатковы перыяд акупацыі назіраўся ўкраінскапольскі канфлікт на глебе незадаволенасці ўкраінскага насельніцтва тым. што палякі займалі адказныя пасады ў акупацыйных установах. Гітлераўскія ўлады з канца 1941 г. спрабавалі замяніць у іх палякаў украінцамі. Аднак праблему поўнасцю вырашыць не атрымалася, і да канца акупацыі шмат палякаў заставаліся ў акупацыйных установах1. Адначасова на гэтых беларускіх тэрыторыях акупанты стварылі «польскія камітэты», якія, адпаведна з дадзенымі Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях, былі адказнымі «перадусім за настроі сярод польскага насельніцтвах. Сярод палякаў яны не карысталіся якімнебудзь аўтарытэтам2.
Варожасць мела не толькі палітычную, але таксама сацыяльную і этнічную глебу. Нарастаючае супрацьстаянне двух бакоў не заставалася паза ўвагай германскіх улад. Хутка яны пачалі разумець, што «каменем сутыкнення» з’яўляецца пазіцыя польскага боку да беларускіх зямель, разгляд іх як польскіх тэрыторый. У гэты працэс уключылася і каталіцкае духавенства: «Польская (рымскакаталіцкая) царква глядзіць на Беларусь як на каланіяльную вобласць і разгортвае тут сумесна з польскім паўстанцкім рухам палітычную дзейнасць, якая ўсімі сродкамі павінна быць спынена»3. Ужо 3 жніўня 1941 г. у «Аператыўнай зводцы з СССР № 42» у Берлін паведамлялася, што «польскае духавенства імкнецца аказаць кіруючы ўплыў на «польскае пытанне», у прыватнасці, пакуль толькі ў легальным супрацоўніцтве з тымі камунальнымі ўстановамі і кіраўнічым апаратам, якія пераважна складаюцца з палякаў. 3 рэарганізацыяй рымскакаталіцкага царкоўнага жыцця, асабліва таго, што праводзіцца гэтым духавенствам, нацыянальная барацьба беларусаў і палякаў уступіла ў нанвастрэншую стадыю» .
1 Снткевпч С. А. Польское подполье... С. 198199.
2 A AN. Sygn. 202/ІП. Teczka 201. К. 22.
3НАРБ.Ф 510,Воп. І.Спр. 13. Арк. 3334.
4Тамсама.Ф. 4683.Воп. 3.Спр. 938.Арк. 7171 адв.
71
Пэўную ролю ў нагнятанні антыпольскіх настрояў адыгрывала праваслаўнае духавенства і іх сем’і. Пры гэтым яны «не абмяжоўваюцца толькі выцясненнем палякаў, a і нацкоўваюць на іх немцаў. Улічваючы, што апошнія праводзяць цяпер палітыку divide et impara, нацкоўваюць узаемна адных і другіх» .
У загадах і распараджэннях нямсцкага камандавання ўказвалася, што «палякі, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, патрабуюць крайне асцярожных і надзвычайных адносін з боку ваеннаслужачых вермахта. Па сваёй варожасці і нянавісці да немцаў іх можна параўнаць толькі з яўрэямі». 3за таго, што палякі, на думку акупантаў, у большасці сваёй «болып хітрыя, чым беларусы, і многія разумеюць нямецкую мову, то небяспека надта вялікая ў раёнах, дзе палякі пераважаюць, і далей будзе працягвацца прыгнёт беларусаў з іх боку». Як вывад «беларускае насельніцтва паўсюль неабходна падтрымліваць і настойліва абараняць ад палякаў і яўрэяў» .
У канцы 1941 г. генеральны камісар прасіў дазволу ў рэйхскамісара «Остланда» на забарону побач з рускай мовай у дзяржаўным і грамадскім жыцці і польскай мовы. Гэта было звязана з тым, што абодва народы разглядаліся як вынішчальнікі беларускай нацыі: «Калі ў заходніх абласцях Беларусі палякі імкнуліся выкараніць беларусаў як нацыю, то ва ўсходніх гэтага дабіваліся бальшавікі»3. У 1942 г. у Генеральным камісарыяце Беларусь пачалася «беларусізацыя». За размову ва ўстанове папольску накладаўся штраф 500 рублёў. У шэрагу мясцовасцей былі выстаўлены патрабаванні правядзення пропаведзей і службы ў касцёлах на беларускай мове4. Ужо да ліпеня 1942 г. на тэрыторыі Навагрудчыны на пасадах бургамістраў палякі былі заменены беларусамі (першапачаткова беларусамі былі
1 AAN. Sygn. 202/Ш. Teczka 201. К. 74.
2 НАРБ. Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 938. Арк. 120. 3Тамсама. Ф. 370. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 910.
4 AAN. Sygn. 202/Ш. Teczka 201. S. 7576.
72
бургамістры Навагрудка і Стоўбцаў). Палякі былі выведзены з кіраўніцтва паветаў. Разам з гэтым «ніжэйшыя функцыі ў адміністрацыі і самакіраванні заняты рознымі элементамі, сярод якіх не бракуе і палякаў, роўна як і былых савецкіх функцыянераў, часта рускай нацыянальнасці»1.
Аб актыўнасці польскай інтэлігенцыі адзначаецца ў паведамленні аддзела прапаганды «Остланд» пры камандуючым вермахта ад 31 студзеня 1942 г. Даючы характарыстыку сітуацыі ў Беларусі за перыяд з 10 да 25 студзеня, заўважаецца: «Сама па сабе праблему складае дзейнасць на захадзе Беларусі. Вялікая колькасць польскай інтэлігенцыі, часта былыя польскія афіцэры, раз’язджаюць па краіне або ўладкоўваюцца ў невялікіх вёсках служачымі ці нават бургамістрамі і літаральна падбухторваюць мясцовае насельніцтва супраціўляцца немцам. Яны вярбуюць людзей на паўстанне супраць немцаў пад польскім сцягам і заклікаюць да гэтага не толькі палякаў, якія пражываюць у заходніх абласцях Беларусі, але і беларусаў, прычым часта выкарыстоўваецца належнасць апошніх да каталіцкай веры... Царква з’яўляецца рашаючым фактарам. Вярбоўка ў аддаленых раёнах праходзіць бесперашкодна. Былі выяўлены нават склады зброі»2.
У маі 1942 г. на тэрыторыі Генеральнага камісарыята Беларусь акупацыйныя ўлады разам з беларускай паліцыяй пачалі антыпольскую кампанію. Гэтая акцыя працягвалася да восені 1943 г. і была накіравана галоўным чынам супраць інтэлігенцыі, каталіцкага духавенства, работнікаў адміністрацыі. Яна ахапіла ўсю тэрыторыю камісарыята, а найбольш актыўна праводзілася ў акругах Баранавічы, Навагрудак і Слонім. Аб стратах польскага насельніцтва захаваліся звесткі ў дакументах Прадстаўніцтва Польскага урада: «...антыпольскі тэрор [...] у апошні час вельмі моцна ўзрос. На плошчы ў Валожыне ў ліпені расстраляна 17 палякаў,
1 AAN. Sygn. 202/ІП. Teczka 201. К. 17.
2 НАРБ. Калекцыя «александрыйскіх» мікрафільмаў. Т 177. Ролік 380. Кд. 473136474147.
73
у тым ліку 2 чыгуначнікі. У Лідзе ў апопінія месяцы арыштаваны каля 300 палякаў, 50 з іх атрымалі смяротныя прыгаворы. Амаль усе ксяндзы на тэрыторыі Навагрудчыны арыштаваны... 3 26 ліпеня працягваюцца ў Навагрудку арышты свецкіх палякаў некалькі дзесяткаў асоб з польскай інтэлігенцыі Навагрудка, а таксама ўся інтэлігенцыя з Міра, Сталовічаў, Гарадзішча, Молчадзі, Нясвіжа, Новай Мышы, Стоўбцаў, Крывошына, Клсцка, Ляхавічаў і Нядзведзіцы вывезена ў лагер у Калдычаве пад Баранавічамі. Польскія настаўнікі з Навагрудка масава вывозяцца разам з сем’ямі ў Рэйх...»1 Паводле ацэнак А. Галіньскага, польскія страты летам 1942 г. перавысілі 1000 чалавек2.
Люцыя Якубоўская так адзываецца аб тых часах: «Надзеі на перамены да лепшага лёсу палякаў прайшлі вельмі хутка. Атрымліваць голас сталі крайнія беларускія нацыяналісты. Напачатку былі ліквідаваны людзі з гарадскіх улад, а затым іншых, тых, якія іх калінсбудзь пакрыўдзілі. Першую групу расстралялі ў Малеве. Між іншых там загінулі: Марыся Чужыкоўна, Ірэна Карпачоўна і Ірка Лапацікоўна. Іншых расстралялі ў Калдычавс каля Баранавіч. Там жа загінуў дэкан ксёндз Мечыслаў Кубік. У Нясвіжы шалеў «палякажэрца», былы настаўнік, Калоша. Шэфам беларускай паліцыі (павятовай) быў Сянько, шэфам управы працы спачатку Калоша, а затым Букато. Пад іх крыламі знайшлі апеку найладнейшыя полькі: між іншымі Жула Шманоўская (дачка пасла), Аліна Дыноўская (мая каляжанка з гімназіі). На жаль, не Marni (а часам не хацелі) яны ўплываць на змены адносін сваіх «пратэктараў» да польскага насельніцтва.
Пагрозай для ўсёй польскай моладзі былі вывазы на працу ў Германію. Сапраўды, існуючыя школы (кравецкая і педагагічная) абаранялі сваіх вучняў, але яны былі недасягальныя для палякаў. Хто мог хаваўся на вёсцы. Хлопцы ішлі ў партызаны»3.
' AAN. Sygn. 202/1. Teczka 30. К. 43.
2 A. Galinski. Eksterminacja intelieencji polskiej. S. 187.
3 Lucja Jakubowska, z domu Januszkewiczowna. Moje zwi^zki z Nieswiezem... S. 226227.
74
У Дзісненскім і Пастаўскім паветах улетку 1942 г. тры разы пераправяралі спісы асоб на вываз. Пры гэтым «кожны наступны спіс быў карэктурай старога ў кірунку змяншэння колькасці беларусаў і павелічэння колькасці палякаў»1.
Неабходна заўважыць, што на ўзмацненне міжэтнічных супярэчнасцей уплывалі і змены на фронце. Увесну 1942 г. на акупіраваных тэрыторыях пачаўся рост колькасці партызанскіх атрадаў, дзейнасць якіх «электрызавала» насельніцтва, якое звязвала іх з’яўленне з перспектывамі ваенных перамен.