Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
2 ЫАРБ. Ф. 4.Воп. 33 а.Спр. 189.Арк. 11.
3 AAN. Sygn. 202/11. Teczka 8. Т. 1. К. 87.
4Тамсама.К. 9091.
5 Wolkonowski. J. Okreg Wilehski Zwiqzku Walki Zbrojncj Armii Krajowej w latach 19391945 / J. Wolkonowski. Warszawa, 1996.S. 83.
85
польскага насельніцтва сталі прычынай яго масавай міграцыі з першых месяцаў акупацыі з Генеральнай акругі Літва на тэрыторыю Беларусі і ў Генеральнае губернатарства1.
3 канца 1943 г. у сувязі са зменамі на фронце, якія прывялі да вызвалення Чырвонай Арміяй некаторых паўднёваўсходніх тэрыторый Беларусі, адбылася змена палітыкі акупантаў да польскага насельніцтва, якая праявілася ў адыходзе ад антыпольскага курсу і спробах устанаўлення супрацоўніцтва з Арміяй Краёвай. 3 мэтай прыцягнення палякаў да антысавецкай барацьбы сярод іх праводзілася агітацыя. Напрыклад, 28 студзеня 1944 г. немцы прыехалі ў Іўе і «заклікалі палякаў да заключэння з імі саюзу, бо СССР разарваў адносіны з Вялікабрытаніяй і Злучанымі Штатамі». За гэта гітлераўцы абяцалі аднавіць Польскую дзяржаву. У нямецкіх лістоўках, якія ў гэты час распаўсюджваліся, паведамлялася аб выніках Тэгеранскай канферэнцыі і сцвярджалася, што ЗША і Англія выдалі Польшчу ў рукі бальшавікоў. У сувязі з гэтым польскае нассльніцтва заклікалася да барацьбы супраць саветаў за новую Еўропу2.
На беларускіх тэрыторыях, якія ўваходзілі ў склад Рэйхскамісарыята «Украіна», па звестках Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях, у пачатку 1944 г. назіралася паляпшэнне адносін украінскай адміністрацыі да палякаў. Нават паведамлялася аб аказанні дапамогі бедным польскім сем’ям3. Да лепшага з другой паловы 1943 г. змяніліся адносіны ўлад да польскага насельніцтва ў Генеральнай акрузе Літва. Больш цярпімасці праяўлялася да польскай мовы. Пад канец 1943 г. на тэрыторыі акругі больш мяккія формы набыла канфіскацыя гаспадарак у палякаў. У прыватнасці, літовец, які прымаў польскую гаспадарку, мог выказаць згоду пакінуць на месцы былога гаспадара ЗЯМЛІ .
1 Снткевпч, С. А. Польское подполье... С. 200.
2 Borodin. Z. Nieman rzeka niezgody... S. 29.
3 AAN. Sygn. 202/11. Teczka 73. K. 8.
4 Спткевнч, C. A. Польское подполье... C. 202.
86
Асобнага разгляду патрабуе стан адукацыі на польскай мове. Германскія ўлады на тэрыторыі Рэйхскамісарыята «Украіна» спрыялі адкрыццю польскіх школ. Так, восенню 1941 г. у Пінску, Пінскім і Жабчыцкім раёнах было адкрыта 14 польскіх школ (13% ад усіх дзейных). У цэлым па Пінскай акрузе восенню 1941 г. па мове выкладання налічвалася 8 польскіх школ (5%). У самім Пінску былі падрыхтаваны да адкрыцця 2 польскія школы (разам з 2 беларускімі і 2 рускімі)1.
Вядома. што ў маі 1942 г. на тэрыторыі Брэсцкай акругі, якая ўключала 5 раёнаў, са 174 школ польскімі былі 132. У новым навучальным годзе польскія школы спынілі працу. На яе аднаўленне неабходны быў дазвол Генеральнага камісарыята. Аднак дзейнічалі прыватныя. Напрыклад, у Брэсце існавала польская прыватная трохгадовая гандлёвая школа (303 вучні), прыватныя польскія механічныя курсы (120 вучняў), польская прыватная музычнадраматычная школа (95 вучняў)3.
Выкладанне на польскай мове ў рамках афіцыйнага курсу беларусізацыі на пачатку акупацыі было дазволена ў Генеральнай акрузе Беларусь. 10 верасня 1941 г. генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ выдаў «Адозву аб часовым школьным парадку ў генеральным камісарыяце». У ёй адзначалася, што «Гэнэральная Акруга Беларусі ахоплівае жыццёвы абшар Беларускага народу. Дбаньне аб беларускай культуры, звычаях і асьвеце зьяўляецца аднэй з істотных задач школ Гэнэральнай Акругі Беларусі. Іншыя народнасьці: палякі і расейцы, якія жывуць на гэтым жыцьцёвым абшары, павінны засвойваць беларускую культуру. У сувязі з гэтым павінны быць прыцягнуты да настаўніцкай працы з далейшай праверкай веды ў спэцыяльнасьці і з далейшай праверкай маральных і палітычных поглядаў усе мужчыны і жанчыны, якія могуць працаваць як настаўнікі.
1 ДАБрВ Ф. 2135. Воп. 2 — Спр. 144. Арк. 4, 6; Clip 91. Арк. 8
2 Наше слово (Брест). 1942. 7 черв. С. 4.
3 Тамсама. 9 жовт. С. 4.
87
Выкладанне ў школах будзе на беларускай мове. Умясцовасьцях, якія заселеныя польскаю меншасьцю, павінна быць у школах у кожнай клясе ня менш 6цёх гадзін на тыдзень заняткаў пабеларуску» (курсіў наш. Д. К^.
«У вадпаведнасьці з часовым навучальным плянам у школах, якія адчыняюцца 1га кастрычніка, праводзіцца першым чынам выкладаньне чытаньня й пісьма ў роднай мове (у польскіх мясііовасыіях у беларускаіі і роднай мовах), выкладаньне прыродаведы (батанікі і заалогіі), матэматыкі, геаграфіі, сьпеваў, рамяства й фізычнай культуры».2
«Выкладаньне рэлігіі зьяўляецца не справай дзяржавы, а справаіі царквы. Я прадастаўляю праваслаўнай беларускай і каталіцкай царквам выкладаньне рэлігіі паза школай, паводле кіраўнічых зазначэньняў павятовых камісараў. Трэба мець увагу і на магамэтанскую меншасьць. Прымус да вывучэньня закону Божага будзе карацца. Добраахвотная пастанова бацькоў зьяўляецца адзіна аўтарытэтнай і кіраўнічай для выхаваньня дзяцей»3.
У «Адозве...» падкрэслівалася, што «кожнае злоўжываньне школы ў мэтах агітацыі польскай меншасьці будзе цяжка карацца, бо жыццёвы абшар Беларусі ёсьць перш за ўсё для беларускага жыхарства»4.
Талерантнае стаўленне да прысутнасці польскай мовы і культуры ў школах сустрэла незадаволенасць з боку беларускіх калабарацыйных колаў. У 1942 г. Беларускі камітэт (?) падрыхтаваў даклад «У школьнай справе Беларусі» (01.06.1942 г.) і прадставіў яго ў генеральны камісарыят. У ім адзначаецца, што «1941/42 школьны год зьяўляецца блізка цалкам страчаным для справы ўзгадаваньня Беларускага Народу і паралізаваньня польскарасейскажыдоўскабальшавіцкіх уплываў на Беларусі»5, што «на Беларусі
1ДАМВ. Ф. 623. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 145146.
■ Тамсама. Арк. 146.
3 Тамсама.
4Тамсама.
5 ДАМВ. Ф. 688. Воп. 2. Спр. 2. Арк. 6.
88
ня ў меншай меры патрэбна узгодаваньне моладзі, спэцыялістых усяго народу ў сваім нацыянальным кірунку згодна з вымаганьнем Новага ладу. Польская інтэлігенцыя імкнецца сягоньня захапіць агульную адміністрацыю, касьцёл, гандаль, культурнае жыцьцё Беларусі ў свае рукі, каб праводзіць сваю шовіністычную палітыку замацоўваючы за сабой гэтыя землі і на выпадак павікланьняў тварыць тут свае заплечча»1. Далей прапаноўвалася як мага хутчэй стварыць пад наглядам генеральнага камісара кіраўніцтва асветы і культуры Беларусі з асяродку «сьвядомых нацыянальных беларусаў», здольных да арганізацыі агульнанавучальных і спецыяльных школ ва ўсёй Беларусі. Гэтыя меры мусілі запоўніць недахоп інтэлігенцыі. «каб найскарэй замяніць варожую польскую і расейскую фаховую сістэму беларускай, каб падвысіць кваліфікацыі беларускае часткі працуючай інтэлігенцыі, каб распачаць агульнаўзгадаваўчую працу Беларускага Народу ў сваім нацыянальным кірунку, які забясьпечыць трывалае абмежаваньне Беларусі ад Польшчы і Расеі»2.
У 1941/42 навучальным годзе ў Баранавіцкай акрузе толькі 19 настаўнікаў былі палякамі з прыкладна 1100. 3 цягам часу настаўнікіпалякі мусілі быць звольнены і заменены на настаўнікаўбеларусаў3.
Польскія школы на тэрыторыі акупіраванай Беларусі (генеральныя акругі Беларусь, ВалыньПадолія і Жытомір) у 1942 г. былі ліквідаваны. Дзеці палякаў на Берасцейшчыне (паводле ацэнак акупацыйных улад, каля 20% ад агульнай колькасці дзяцей) былі абавязаны наведваць беларускія ці ўкраінскія школы4. На наступны навучальны год (верасень
1 ДАМВ. Ф. 688. Воп. 2. Спр. 2. Арк. 7.
2 Тамсама.
3Жылінскі, М. Г. Арганізацыя школьнай справы напрыторыі Баранавіцкай акругі (19411942 гг.) / М. Г. Жылінскі // 55 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: погляд праз гады. новыя канцэпцыі і падыходы: матэрыялы навук.тэарэт. канф., 45 мая 2000 г.: у 2 ч. Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2000. Ч. 1. С. 42.
4 Еленская, й. Э. Документы госархнва Брестской областн о школьной полнтнке оккупацнонных властей... С. 240.
89
1943 г.) толькі ў Пінску і Пінскім раёне была адкрыта 41 школа. У іх выкладалі 26 настаўнікаўпалякаў (140 чалавек ад агульнай колькасці). У школах вучыліся 182 вучні польскай нацыянальнасці (усяго было 2862 вучні)1.
На пачатку вайны ў Нясвіжы была арганізавана сярэдняя педагагічная школа для беларусаў. Мясцовы жыхар Чэслаў Сольчэрскі так апісвае падзеі тых часоў: «Заняткам папярэднічала арганізаваная ўладамі перавозка маёмасці былой гімназіі ў будынак сярэдняй школы на вуліцы Галуўкі. Будынак гімназіі быў перададзены для размяшчэння нямецкага шпіталя. Школьныя рэчы дапамагалі пераносіць вучні... Дырэктарам педагагічнай школы стаў Вячаслаў Арэнь. Нямецкую мову стала выкладаць беларуска Валянціна Галкіна, якая перад вайной была настаўніцай малявання і ручной працы. Калі яе мясцовыя ўлады папрасілі даносіць на палякаў, то адказала: «Не буду плевать в колодец, с которого я пнла воду». Фізіку выкладаў былы праваслаўны катэхізіст Анатоль Тыміньскі, які ў той час ужо не насіў сутаны. Прыроду выкладала Вольга Яроцкая, а матэматыку і хімію былыя савецкія афіцэры, якія нейкім чынам адаптаваліся ў існуючых умовах» .
Ч. Сольчэрскі цікава апавядае і аб культурным жыцці ў горадзе падчас нямецкай акупацыі: «Аднаго разу прыехаў з Мінска прафесійны беларускі тэатр па гасцінныя выступы. Ён прадставіў тры рэчы: «Нору» Ібсена, «Мірандаліну» Гальдоні і «На Антаколі».
Быў на двух першых прадстаўленнях у зале ратушы, на галерэі перад выхадам. Быў вельмі крануты драмаю Норы, якая пакінула сваіх дзяцей. Першы раз у сваім жыцці глядзеў пастаноўку ў выкананні прафесійных акцёраў. На трэцяе прадстаўленне не пайшоў, бо ў той час у доме праходзіў выраб «спірту» (самагону), што ў той час было важным заняткам. Гэта было яшчэ перад замахам на Віль
' ДАБрВ. Ф. 2120. Bon. 1. Спр. 20. Арк. 2833.
2 Solczcrski, Cz. Przcdwojennc dziecinstwo i wojcnna mlodosc w Nicswiczu // Nieswieskie Wspomnienia. S. 241.
90
гельма Кубэ, гаўляйтара Беларусі, і тады, калі немцы крычалі ў прэсе. што Sewastopol ist gefallen (Севастопаль паў). Мнетаксама ўдалося паглядзець аматарскае прадстаўленне, у якім галоўную ролю граў, мне на здзіўленне, наш настаўнік хіміі, былы савецкі афіцэр тып аўтэнтычнага інтэлігента, цяпер цалкам зменены і выглядаючы на задаволенага жыццём. Памятаю прозвішчы некаторых вучняў з майго II класа Педагагічнай школы: Ірэна Шалас, Соф’я Кулакоўская, Аліна Смоліч, Леакадзія Варэнік, Станіслава Врубель, Станіслаў Жыліньскі»1.