• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Аднак немагчыма гаварыць аб суцэльным супрацьстаянні і варожасці беларусаў і палякаў. Жыхар Нясвіжа Чэслаў Сальчэрскі ў сваіх успамінах распавядае аб мірным і дружалюбным жыцці жыхароў горада, узаемападтрымцы польскага і беларускага насельніцтва: «3 мэтай аддалення няшчасцяў, якія прынесла вайна, насельніцтва пачало часцей звяртацца да Бога. Нехта выступіў з прапановай паставіць на Новым Месцы пяць драўляных крыжоў у розных месцах. Неўзабаве крыжы былі выраблены і асвечаны. Аб асвячэнні двух крыжоў, якія стаялі бліжэй да праваслаўнай плябаніі, прасілі праваслаўнага святара, Аляксея Русецкага. [...] Каля другога крыжа святар Русецкі прамовіў кароткую малітву. Пасля пастаноўкі пакутных крыжоў мы ўсе адчулі пэўную палёгку і ўздым ад добрага ўчынку.
    1AAN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 201.  К. 81.
    2 Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde...  S. 1062.
    80
    На тым не спыніліся. Кабеты, таксама з Новага Месца. вызначылі для сябе дадатковую пакуту: вырашылі на працягу адной ночы спрасці (без калаўроту) і саткаць на хатніх кроснах вялікі абрус. На другі дзень гэты дар занеслі ў царкву, бо галоўная ініцыятарка  ткачыха была праваслаўная жанчына  Протасава»1.
    У справаздачах шмат увагі звяртаецца на настроі сярод мясцовага насельніцтва. Сярод палякаў на Палессі панавалі настроі моцнай прыгнечанасці. Польская інтэлігенцыя ў гарадах улетку 1943 г. засталася ў мізэрнай колькасці. Цяжкі матэрыяльны стан яшчэ больш паглыбляў дэпрэсію гэтай групы. У вёсцы польскаму насельніцтву пагражала фізічнае вынішчэнне. Адносіны палякаў з мясцовым насельніцтвам усё больш абвастраліся і станавіліся варожымі. Мясцовыя палякі абвінавачвалі ўкраінцаў і беларусаў у забойствах на Палессі і папракалі іх у чаканні вяртання савецкай улады. У гарадах нацыянальныя канфлікты, на думку складальнікаў справаздач, не праяўляліся. Замест гэтага паміж асобнымі нацыянальнымі супольнасцямі працягвалася барацьба за ўплывы, бо персанал у структурах адміністрацыі і іншых установах быў змешаны: польскаўкраінскабеларускарускі. «Не гаворачы ўжо пра немцаў, якія займаюць кіруючыя пасады»2.
    Галоўным натхняльнікам антыпольскіх настрояў на Беларусі польскі бок бачыў Вільгельма Кубэ, які «пранікнуўся антыпольскім духам настолькі далёка, што галоўнай мэтай сваёй дзейнасці на пасту генеральнага камісара Беларусі бачыў вынішчэнне слядоў польскасці на гэтай тэрыторыі і пасяленне гэтай нянавісці ў беларусаў»3. Яго абвінавачвалі не толькі ў распаўсюджванні антыпольскай прапаганды, але і ў спрыянні дзейнасці беларускіх арганізацый, такіх як Беларуская самапомач, Працоўная рада. Беларускае навуковае
    1 Solczerski. Cz. Przedwojenne dziecihstwo i wojenna mlodosc w Nieswiezu // Nieswieskie Wspomnienia.  Warszawa: Losgraf, 2001.  S. 247.
    2 AAN.  Sygn. 202/III.  Tcczka 193.  K. 41.
    3Тамсама.K. 63.
    81
    таварыства, Саюз беларускай моладзі і інш., сябры якіх былі тым элементам, які «так далёка пранікся антыпольскай ідэалогіяй, што аб якімнебудзь modus vivendi з імі пасля вайны не можа быць гаворкі»1.
    Са зменай становішча на фронце ў беларускапольскія адносіны пачаў умешвацца савецкі фактар. 3 набліжэннем лініі фронту на акупіраваных тэрыторыях усё больш стала з’яўляцца палітычных агітатараў, якія «дзейнічалі пераважна па вёсках і выступалі то пад расійскім, то пад беларускім абліччам. Аднак у абодвух выпадках дамінавала антыпольская нота. Паражэнне немцаў, адпаведна гэтай агітацыі, ужо вырашана. Цяпер неабходна толькі прадухіліць сітуацыю, каб на месца немцаў не селі палякі»2. Дапамогу ў правядзенні такой агітацыі аказвала праваслаўнае духавенства, якое ўжывала «розныя дэмагагічныя лозунгі, такія як «Польшчы ніколі не было і не будзе!», «На Беларусі няма месца для палякаў», «Лепш нядобрая маці, чым добрая мачаха», «Выражам палякаў, калі прыйдуць бальшавікі»3. Гэтай прапагандзе дапамагалі афіцыйныя фактары  расійскі і беларускі камітэты, якія таксама ўжывалі падобную лексіку і лозунгі. Вельмі актыўная роля дадзеных элементаў была ў recTana. «Расійская мова ў гродзенскім гестапа чуецца на кожным кроку. Асаблівую ролю адыгрываюць бальшавічкі, якія засталіся пасля ўцёкаў рускіх. У апошні час іх адносіны да палякаў сталі дэманстратыўна варожымі, праводзіцца прасавецкая агітацыя. Адначасова гестапа ставіцца да іх талерантна і апякае іх»4.
    У 1943 г. на беларускапольскія стасункі пачалі значна ўплываць змсны на фронце і пашырэнне прасавецкіх настрояў сярод насельніцтва. Шмат інфармацыі ўтрымліваюць справаздачы прадстаўніцтва польскага эміграцыйнага ўрада на акупіраваных землях. У дакуменце за чэрвень 1943 г.
    1 AAN.  Sygn. 202/ПІ.  Teczka 193.  К. 63.
    2Тамсама.  К. 67.
    3 Тамсама.
    4 Тамсама.
    82
    чытаем: «Адносіны палешукоўсялян да акупантаў  варожыя [...] Адносіны да польскай супольнасці залежаць ад тэрытарыяльных уплываў бальшавіцкай прапаганды. У вёсках, якія аддалены ад чыгуначных і грунтовых дарог, дзе праваслаўнае насельніцтва беднае і мае малую свядомасць, у 1939 г. забівалі афіцэраў, польскіх салдат і бежанцаў. Цяпер сяляне баяцца вяртання польскай справядлівасці і пакарання. таму спрыяюць стварэнню ўзброеных бандаў альбо аб’ядноўваюцца з украінскімі партызанамі і забіваюць палякаўтых, што былі сведкамі знішчэння 1939 г.»1
    Чаканне вяртання бальшавікоў не заўсёды спрыяла ўзмацненню антыпольскіх настрояў. Беларуская інтэлігенцыя, якая супрацоўнічала з акупантамі, перад пагрозай вяртання старой улады забывалася на крыўды на палякаў. На тэрыторыі Беласточчыны ў снежні 1943 г., «за выключэннем моцна антыпольскага Беларускага камітэта»2, іншыя правінцыйныя камітэты ці шукалі паразумення з палякамі, ці хаця б спынялі антыпольскія выступленні.
    Аднак не ўсюды назіраўся падобны працэс. У Баранавічах і Слоніме (значная адлегласць ад Беласточчыны, і колькасць палякаў значна меншая) у сакавіку 1944 г. беларускія ўлады самакіравання забаранілі ўжываць польскую мову ў публічных размовах. Пры гэтым паведамлялася, што службоўцы, якія не выконвалі гэтай пастановы, «павінны быць звольнены»3. Як бачым, не так дрэнна было з польскай мовай у афіцыйных установах, калі яе нават у самым канцы акупацыі даводзілася забараняць. Гэты факт ставіць пад сумненне сцвярджэнні аб татальным вынішчэнні польскасці і «палякажэрскасці» беларускай адміністрацыі.
    Супраць палякаў нямецкая прапаганда настройвала не толькі беларусаў. Ахвярамі польскага шавінізму былі і літоўцы. Сярод дакументаў Генеральнага камісарыята Беларусь захаваўся ўрывак з аднаго з іх, у якім негатыўна
    1 AAN.Sygn.202/III.Tecz.ka 193.К. 19.
    2 Тамсама. — К. 132.
    ’Тамсама.К. 70.
    83
    асвятляецца нацыянальнае будаўніцтва ў польскай дзяржаве, варожасць да беларусаў і літоўцаў палякаў, якія занялі адміністрацыйныя пасады ў першыя месяцы нямецкай акупацыі: «Польская дзяржава, насуперак канстытуцыі, адмаўляла беларусам у праве на асобную школу. Пачатковыя школы амаль паўсюдна былі польскімі, адсутнічала падрыхтоўка бсларускіх настаўнікаў. Любая агітацыя на карысць беларускай школы стварала глебу для пераследавання беларускага нацыяналыіага руху. Была распрацавана спецыяльная тактыка: яны абвінавачваліся як камуністы, прымяняліся адміністрацыйныя меры, падчас следства яго прыхільнікаў доўгія месяцы трымалі ў турме. Дадзены метад і цяпер выкарыстоўваецца супраць актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху былымі польскімі чыноўнікамі тайнай паліцыі, якія праніклі ў нямецкія органы ўлады. Так, для беларусаў і літоўцаў (выдзелена намі.  Д. К) закрытыя ўсе месцы ва ўстановах, нават ў самых малых. Гэта датычыць таксама каапсратываў, праўленні якіх таксама знаходзяцца ў польскіх руках. Такім чынам, перад сумленнымі беларусамі і літоўцамі (выдзелена намі.  Д. К.) паўстае дылема: ці выдаваць сябе за паляка, ці заставацца беспрацоўным. Гэтаму садзейнічае таксама і каталіцкая царква. Калі ў літоўцаў было два епіскапы (у Сейнах і Коўна), то віленскі епіскап быў польскім. Беларуская мова ў царкве ўспрымалася амаль як ерась. Калі святарыбеларусы аднойчы паспрабавалі прапаведаваць на беларускай мове, яны былі звольнены царкоўным прыходам»1.
    Германскія ўлады садзейнічалі разгортванню нянавісці да палякаў з боку літоўцаў на беларускіх землях, далучаных да Генеральнай акругі Літва, дзе літоўцы атрымалі панаванне ў мясцовай адміністрацыі і ўстановах. Літоўскія служачыя, функцыянеры паліцыі і службы бяспекі прыбылі ў раёны, якія знаходзіліся на поўдзснь ад Вільнюса, з іншых рэгіёнаў, часцей за ўсё з Ковенскай Літвы. Выкарыс
    1 НАРБ.  Ф. 370.  Bon. 1.  Спр. 433.  Арк. 19.
    84
    тоўваючы пачуцці крыўды літоўцаў за даваенныя падзеі, нямецкафашысцкія акупанты падтрымлівалі антыпольскую і антыбеларускуюдзейнасцьлітоўскайадміністрацыі'. Закрываліся польскія і беларускія школы, палякаў і беларусаў звальнялі з устаноў2. Скасоўваліся любыя праявы польскай культуры: польскія кнігі, навуковыя зборы, гістарычныя помнікі’.
    Літоўскае грамадзянства распаўсюджвалася толькі на невялікую частку беларускіх зямель. далучаных да Генеральнай акругі Літва. Тыя, хто не меў грамадзянства, у першую чаргу падлягалі вывазу ў Германію, што выкарыстоўвалі літоўскія органы самакіравання. У складзеныя імі спісы на вываз у Германію замест літоўцаў пераважна траплялі палякі.
    Іншым метадам змагання супраць палякаў была нямецкая каланізацыя літоўскіх зямель. Летам 1942 г. у Генеральнай акрузе Літва выйшла інсгрукцыя аб стварэнні «нямецкага фонду» з зямель «найбольш актыўных» палякаў, а таксама рускіх, яўрэяў і  у асобных выпадках  літоўцаў. Апошнія ў выніку канфіскацыі сваіх уладанняў атрымлівалі ў іншых мясцовасцях землі з пабудовамі, жывым і нежывым інвентаром, якія раней належалі палякам. Палякі, таксама як і рускія, пры высяленні мелі права забраць з сабой па 15 кгхарчавання на чалавека. «Актыўнасць» палякаў вызначалася па наступных паказчыках: ужыванне дома польскай мовы; пазначэнне польскай нацыянальнасці ў пашпарце; прыналежнасць у даваенны час да польскіх гаспадарчых і культурных арганізацый; чытанне польскага друку4.
    Са снежня 1942 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Літва пачалося высяленне палякаў і перадача іх гаспадаркі сем’ям, якія прыбылі з Ковенскай Літвы5. Пераследаванні
    1 Спткевнч. С. А. Польское подполье.. С. 199.