• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Аднак рэпрэсіі супраць настаўнікаўпалякаў працягваліся. Пра лёс некаторых настаўнікаў з Нясвіжа апавядае ў сваіх успамінах Ядвіга Мазурава: «Лёсы нашых настаўнікаў былі розныя. Жонкі афіцэраў Фліна БаркоўскаяГалонская, Ядвіга Каржан, Хмялеўская былі вывезены ў лагеры. Таксама вывезлі выкладчыка польскай мовы Станіслава Курнца. Самая маладая з настаўніц Зоф’я Матлаўская была расстраляна немцамі ў Малеве. Шмат хто з нашых сябровак і калег былі расстраляны немцамі падчас экзекуцыі яурэяу» .
    У канцы сакавіка 1944 г. у Клецку былі арыштаваны ўсе маладыя палякі, нават дзяўчаты. Іх вывезлі да абозу ў Калдычаве, дзе ўсіх расстралялі. «Калі ў ліпені прыйшлі Саветы,  успамінае Ядвіга Суднік,  бацькі ездзілі ў Калдычава і шукалі там трупы сваіх замардаваных блізкіх. Там загінуў сын (Мечыслаў) і дачка (Ванда)  дзеці ветэрынарнага лекара Сціркі, Анатоль Наховіч з Нясвіжа, які быў супрацоўнікам адміністрацыі ў Клецку, супрацоўніцы пошты, жонкі некалькіх польскіх падафіцэраў. Я асабіста бачыла два грузавікі (6080 чалавек), якія былі запоўнены людзьмі, калі ў той час была ў горадзе па справах адміністрацыйных. Меркавала, што яны едуць на работы, ніхто не спадзяваўся, што іх расстраляюць»3.
    1 Solczerski, Cz. Przedwojenne dziecinstwo i wojenna mlodosc...  S. 244245.
    2 Jadwiga Mazurowa, z domu NarkiewiczJodko. Panstwowe gimnazjum imienia Wladyslawa Syrakomli wNieswiezu //Nieswieskie Wspomnienia.  S. 62.
    ’ Jadwiga Sudnik, z domu Ksienicwiczowna. Losy mieszkaiicow ziemi nieswieskicj...  S. 215.
    91
    Прыведзеныя факты сведчаць аб нялёгкім лёсе мірнага польскага насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У міжнацыянальны канфлікт былі ўцягнуты простыя жыхары, для якіх галоўнай праблемай было вырашэнне сацыяльнабытавых пытанняў, колы мясцовай адміністрацыі, для якіх асноўным было пытанне будаўніцтва нацыянальнай аўтаноміі, а таксама праваслаўнае і каталіцкае духавенства. Канфлікт атрымаў добрую ідэалагічную падтрымку з боку акупацыйных улад, знайшоў сваю праяву ў школьнай справе. За невялікі час нямецкія акупацыйныя ўлады змянілі сваё стаўленне да яго на беларускіх землях (незалежна ад адміністрацыйнага падзелу) ад падтрымкі да крайне негатыўнага. Простыя людзі сталі ахвярамі развіцця, з аднаго боку, нацыянальнага руху беларусаўкалабарантаў і, з другога,  польскага нацыянальнага руху. Культурнае развіццё палякаў на нашых землях было спынена акупацыйнай палітыкай, прычым значная частка польскай інтэлігенцыі (як свсцкай, так і духоўнай) была знішчана.
    Глава 5
    УКРАІНСКІ ЭТНАС НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ВА ЎМОВАХ АКУПАЦЬП
    Архіўныя крыніцы не дазваляюць поўна і ўсебакова апісаць гісторыю становішча ўкраінскага этнаса на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі. Найбольш змястоўная інфармацыя маецца адносна тэрыторыі заходнебеларускага Палесся, якое акупацыйнымі ўладамі было ўключана ў склад Рэйхскамісарыята «Украіна». Некаторае ўяўленне аб колькасным складзе гэтай этнічнай групы даюць матэрыялы перапісу, праведзенага восенню 1941 г. У Пінску ў той перыяд пражывалі 120 украінцаў (0,3% усяго насельніцтва)1, у Лунінцы  81 (0,7%). у Жабчыцкім раёне  70 (0.2%), у Лунінецкай воласці  103 украінцы (0,5%). У сярэднім удзельная вага колькасці ўкраінцаў на дадзенай тэрыторыі не перавышала 1% агульнай колькасці жыхароў2.
    Неабходна адзначыць, што на працягу акупацыйнага перыяду лічбы істотна мяняліся. Ужо ў жніўні 1941 г. на тэрыторыі Палесся была разгорнута акцыя па пераафармленні дакументаў мясцовага ўкраінскага насельніцтва. Яе мэтай, паводле Украінскага камітэта ўзаемадапамогі, які к гэтаму часу пачаў дзейнічаць у Брэсце і некаторых іншых гарадах, было вяртанне запісу аб украінскім паходжанні тым, хто па прычыне палітычных абставін быў няправільна запісаны палякам, беларусам ці нават «тутэйшым»3. Гэта праблема закранаецца ў паведамленні Дэлегатуры ўрада
    1 AAN.Sygn. 202/ІП.Teczka 201. К. 52
    2 Еленская, й. Немецкая полнтнка украпннзацші Белорусского Полесья... С. 209.
    3 ДАБрВ.  Ф. 202.  Bon. 1.  Спр. 3.  Арк. 3.
    93
    Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях за красавік 1944 г. Адпаведна з ім, у «адным з павстаў, праз які праходзіць чыгуначная лінія Брэст  Лунінец», паводле афіцыйнага перапісу насельніцтва, што быў праведзены немцамі ў 1941 г., пражывалі 16 украінцаў. У 1942 г. іх колькасць нечакана падскочыла да 7 тыс., у 1943 г. упала да 2400, а ў 1944 г. на тэрыторыі павета налічвалася 800 украінцаў. Рэзкі рост колькасці тлумачыцца ўключэннсм гэтых тэрыторый у склад Рэйхскамісарыята «Украіна» і правядзеннем акупацыйнымі ўладамі палітыкі ўкраінізацыі. Аднак змены акупацыйнай палітыкі прывялі да наступнага падзення колькасці гэтага этнасу'.
    На беларускіх тэрыторыях у складзе Рэйхскамісарыята «Украіна» дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны нямецкая і ўкраінская. Гэта наклала адбітак на развіццё школьнай справы.
    У справаздачы Пінскага акруговага інспектара ад 20.10.1941 г. утрымліваецца апісанне механізма стварэння нацыянальных школ: бацькі запісвалі дзяцей у навучальныя ўстановы адпаведна нацыянальнай прыналежнасці і зыходзячы з жадання навучання на адной з дазволеных моў выкладання (беларускай, рускай, польскай ці ўкраінскай). У выніку толькі 6 чалавек у Пінску выказалі жаданне вучыць сваіх дзяцей на ўкраінскай мове. Напачатку ўлады абмежаваліся ўвядзеннем украінскай мовы ў якасці абавязковага прадмета ва ўсіх школах горада і акругі. Пры гэтым узніклі пэўныя цяжкасці. Акруговы інспектар звяртаў увагу ўлад на адсутнасць падручнікаў на ўкраінскай мове, адпаведных ведаў і настаўнікаў, а таксама нежаданне дзяцей вывучаць новую мову2.
    Восенню 1941 г. у Пінску, Пінскім і Жабчыцкім раёнах было адкрыта 7 украінскіх школ (7% ад агульнай колькасці). У цэлым па Пінскай акрузе восенню 1941 г. працавала 8 украінскіх школ (5%)3.
    1 AAN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 195.  К. 89.
    2ДАБрВ.Ф. 2135,Воп. 2.Спр. 144.Арк. 15.
    3Тамсама.  Ф. 2120.  Воп. l.Спр. І.Арк. 20.
    94
    Па звестках на сакавік 1942 г., у Пінскай акрузе працавала 38 украінскіх школ (з агульнай колькасці 156). 3 іх у Пінску  2, Пінскім раёне  2, Жабчыцкім і Іванаўскім раёнах —па 17'. Восенню 1942 г. у Пінску працавалі 2 украінскія школы (1 беларуская), у Іванаўскім  24 (33 беларускія), раёне ПінскЗахад  31 (13 беларускіх), раёне ПінскУсход 1 украінская (5 беларускіх)2.
    Цікава параўнаць колькасць нацыянальных школ з нацыянальным складам насельніцтва. У кастрычніку 1942 г. у Пінску пражывалі 76 немцаў (з іх 7 дзяцей да 14 гадоў), 443 украінцы (з іх 61 дзіцё да 14 гадоў), 5285 беларусаў (з іх 1176 дзяцей да 14 гадоў), 1275 рускіх (з іх 293 дзіцяці да 14 гадоў). 4944 палякі (з іх 1242 дзіцяці да 14 гадоў), 17 934 яўрэяў (з іх 5783 дзіцяці да 14 гадоў) і 36 чалавек іншых нацыянальнасцей3.
    У верасні 1943 г. у Пінску і Пінскім раёне была адкрыта 41 школа. У іх працавалі 6 настаўнікаўукраінцаў (з агульнай колькасці 140 чалавек). У школах навучаліся 249 вучняў украінскай нацыянальнасці (з агульнай колькасці 2862 вучні)4. Сярод настаўнікаў г. Пінска і Пінскага раёна ўкраінцы складалі 4,2% усіх настаўнікаў, а вучніўкраінцы  8,7% усіх вучняў.
    У Брэсце восенню 1941 г. было адкрыта 13 школ. 3 іх 3 украінскія5. Па стане на канец мая 1943 г. у горадзе было 14 школ. 3 іх 3 украінскія (6  польскіх, 3  рускія і 1  беларуская)6.
    Па звестках Дэлегатуры ўрада Рэчы Паспалітай на акупіраваных тэрыторыях, на чэрвень 1943 г. у Драгічынскім і Кобрынскім паветах было 230 школ. 3 іх 160 украінскіх, 39  беларускіх, 3  польскія. Ва ўкраінскіх школах працаваў 221 настаўнік і займаліся 13 390 дзяцей7.
    1 ДАБрВ.  Ф. 2135.  Воп. 2.  Спр. 20.  Арк. 2.
    2 Тамсама.  Спр. 15.Арк.18.
    3Тамсама.  Ф. 2135.  Воп. 2. Спр. 86.  Арк. 11.
    4 Тамсама.  Ф. 2120.  Bon. 1.  Спр. 40.  Арк. 2833.
    5 Тамсама.  Ф. 202.  Bon. 1.  Спр. 3.  Арк. 227.
    6Тамасма. Ф. 750.  Bon. 1. Спр. 353. Арк. 306.
    7 AAN.  Sygn. 202/ІП.  Teczka 213. К. 20.
    95
    Адкрытыя ў верасні школы працавалі да 1 снежня 1941 г. Навучанне было бясплатнае ў пачатковых класах і платнае у сярэдніх (810 класы). Асноўным пры вырашэнні пытання аб працягу навучання быў запас ведаў вучня. У выкладанні прытрымліваліся старых школьных праграм за выключэннем «прадметаў палітычнага значэння»  гісторыі і геаграфіі. Настаўнікамі ў школы былі запрошаны палітычна надзейныя кадры з адпаведнай падрыхтоўкай. Аднак зза недахопу спецыялістаў было прынята рашэнне дапусціць да працы ў пачатковых класах былых курсантаў людзей з незакончанай вышэйшай адукацыяй. Прадугледжвалася паслаць іх на зімовых канікулах на падрыхтоўчыя курсы.
    Пасля зімовага перапынку школы аднавілі працу 1 сакавіка 1942 г. Пры гэтым былі перагледжаны школьныя праграмы. Навучанне ў школах павінна было весціся на роднай мове, абавязковым было прызнана выкладанне нямецкай мовы. Адбывалася паступовая замена рускай мовы ў пачатковых, а таксама сямікласных школах «роднай мовай» (імі ў той час прызнаваліся толькі беларуская і ўкраінская).
    Як адзначаў акруговы інспектар, «паступовы пераход ад рускай мовы выкладання да ўкраінскай выкарыстоўваецца пераважна ў былых рускіх школах, дзе як прадмет выкладаецца ўкраінская мова, а выкладанне іншых прадметаў пакуль вядзецца на рускай мове з паступовым азнаямленнем з тэрміналогіяй на ўкраінскай мове. Да такіх школ належаць дзве ўкраінскія ў г. Пінску. Што датычыць сумеснага навучання дзвюм мовам, то гэта недапушчальна, бо парушае прынцып навучання на роднай мове і адначасова стварае цяжкасці ў вучэбнай праграме»1. Пазней, 19 кастрычніка 1942 г., у сваім рапараджэнні пінскі акруговы камісар Кляйн заўважыў, што «галоўнай мэтай застаецца замена ў школе беларускай мовы ўкраінскай»2.
    1 ДАБрВ.  Ф. 2120.  Bon. 1.  Спр. 20.  Арк. 3.
    2 Тамсама.  Спр. 12.  Арк. 67.
    96
    7 сакавіка 1942 г. распараджэннем улад былі закрыты старшыя класы сямікласных школ у сувязі з тым, што ўзрост дзяцей абмяжоўваўся 711 гадамі. Аднак зза таго, што ў папярэднія гады ў школы прымаліся дзеці не з 7, а з 8 гадоў, і за тры гады яны не маглі закончыць чатырохкласнай школы, да канца навучальнага года было дазволена вучыцца і 12гадовым вучням для таго, каб яны маглі закончыць чатырохкласную пачатковую школу.
    Працяглы зімовы перапынак прымусіў падоўжыць заняткі да 1 ліпеня. Для большай выніковасці працы ўрок працягваўся 50 хвілін пры 10хвілінным малым і 20хвілінным вялікім перапынках. Заняткі пачыналіся ў 8 і заканчваліся ў 13 гадзін. Гэта давала магчымасць у некаторых школах, у якіх не хапала памяшканняў, праводзіць навучанне ў дзве змены пры дзённым асвятленні. У школах як асобны прадмет уводзілася рэлігія1.