• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)  Дзмітрый Крывашэй

    Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)

    Дзмітрый Крывашэй

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 198с.
    Мінск 2009
    57.08 МБ
    Распаўсюджанымі былі выпадкі, калі мясцовыя ўлады ці беларуская паліцыя даносілі на палякаў. Сведкі і ўдзельнікі тых часоў так апісваюць гэтыя падзеі: «Беларусы знішчалі праявы польскасці. У афіцыйных установах неабходна было размаўляць пабеларуску. Найбольш пераследаваліся тыя, хто меў у асабістым пасведчанні ўпісаную польскую нацыянальнасць (польскае паходжанне). Шмат палякаў са страху заявілі сябе беларусамі. Вясною 1942 г. немцы па намове беларусаў абвясцілі штампаванне асабістых пасведчанняў. Гэта выглядала наступным чынам: на вуліцы паставілі столікі, за якімі немцы з беларускімі перакладчыкамі праглядалі ўсе асабістыя пасведчанні. Ставілі штэмпелі. Калі хто не з’явіўся і не меў штэмпеля, той разглядаўся як бандыт і арыштоўваўся. Збоку стаялі грузавікі, на якія змяшчалі тых, хто быў адабраны немцамі. Такім чынам выхоплівалі польскую інтэлігенцыю і адразу вывозілі. Адны сцвярджалі, што на працы, іншыя, што ў лагер. Сярод палякаў распаўсюдзілася паніка, бо ніхто не ведаў, як сябе паводзіць. Мы штэмпель атрымалі праз знаёмых беларусаў за вельмі высокі хабар. Шмат асоб не з’явіліся на рэгістрацыю. Некаторыя пайшлі на працу па будове чыгункі, што ўратавала іх ад вывазу на працы»2.
    1 A AN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 201.  К. 75.
    2 Jadwiga Sudnik. z domu Ksieniewiczdwna. Losy mieszkancdw ziemi nieswieskiej // Nieswieskic Wspomnienia.  Warszawa: Losgraf, 2001.  S. 214215.
    75
    Акцыя атрымала прапагандысцкую падтрымку. Яе пачаткам стаў артыкул Вільгельма Кубэ ў «Minsker Zeitung» (N 69), у якім палякі былі прылічаны да даўніх ворагаў беларускага народа, названы «народам фанабэрыстых дармаедаў». Неўзабаве з’явіліся іншыя антыпольскія артыкулы. 22 жніўня 1942 г. «Беларуская газэта» надрукавала артыкул «Слонімшчына за апошняе чвэрцьвечча. (Да гісторыі нацыянальнавызвольнага змаганьня беларусаў Слонімскай акругі.)». У ім аўтар С. А., між іншым, пісаў: «Мясцовыя палякі гэта мяшчанства ў гарадох і мястэчках, якое займаецца земляробствам і гандлем; абшарніцтва  уласьнікі двароў й вышэйшыя службоўцы двароў, а таксама шляхта (Плаўскія, Леаданскія). Большыня зь іх беларусырэнэгаты. Наплывовыя  гэта былыя ўрадоўцы, якія й цяпер імкнуцца прабрацца ў дзяржаўныя ўстановы і праводзіць там сваю варожую нацыяналістычную работу»1.
    Далей пададзена сітуацыя першых месяцаў вайны, калі «ў Слоніме польскія нацыяналістычныя элементы здолелі ашукаць нямецкае мясцовае камандаваньне й пераняць у свае рукі органы парадку ў Слоніме й акрузе, стварыўшы сваю польскую паліцыю (пад выглядам беларускае), на чале з польскім нацыяналістым Рымшам, які здолеў зьнішчыць за першыя дні ачышчаньня гораду й правінцыі ад камуністычных элементаў каля сотні ні ў чым не вінаватых беларусаў, якія ня былі ніколі камуністымі, але з’яўляліся ворагамі мясцовых палякаў. Начале гораду Слоніму за бургамістра ўлез польскі ксёндз Грахольскі»2.
    Аўтар абвінавачвае палякаў у знішчэнні актывістаў беларускага нацыянальнага руху: «Для вылаўленьня беларускага нацыяналістычнага актыву і зьнішчэньня яго пры дапамозе фальшывых даносаў быў створаны палякамі на чале з галаварэзам Рымшам так званы «Беларускі Нацыяналістычны Камітэт у Слонімс», які заклікаў беларусаўнацыянальных актывістаў да рэгістрацыі. Усе, хто выявіў у гутар
    1 Беларуская газэта.  1942.  22 жн.
    ■ Тамсама.
    76
    ках у камітэце жаданьне працаваць для беларускае нацыянальнае справы, удаваліся за камуністых і арыштоўваліся».
    Далей заўважаецца, што «на вёсцы польская паліцыя біла беларускае сялянства, зьдзекуючыся над беларускай мовай, змушала гаварыць сялян папольску. Усе ўрады ў Слоніме бралі заявы толькі ў польскай мове, адмаўляючыся нават разумець беларускую мову. Побач із гэтым усім вялася шырокая прапаганда аб хуткім аднаўленьні Польшчы, аб расправе над беларусамі і г. д.
    Усё гэта сеяла спачатку недавер да нямецкіх уладаў, імём якіх дзеялі ў паліцыі і адміністрацыі палякі нацыяналістыя. пакуль камітэт ня быў разагнаны»1.
    Падобнымі настроямі вызначаліся матэрыялы і ў іншых газетах. Напрыклад, у нумары «Раніцы» за 10 студзеня 1942 г. у надрукаваным лацінкай артыкуле «Баранавіцкая хроніка. Гарадзішча» чытаем: «Як выказвае апошні перапіс са снежня месяца ён (Гарадзішчанскі раён.  Д. К) налічвае 57 858 душ насельніцтва, з чаго зусім мінімальная колькасць чужынцаў, а рэшта беларусы. За палякаў падалося 2198 душ. Цікавае з’явішча, бо ў папярэднім перапісе налічылі аж 8000. Але ня можна дзівіцца. калі даведаемся, як гэта праводзілася. Вось прыклад: адзін з войтаў, ясна паляк, перад перапісам даў солтысу такі загад: «Kiedy katolik poda si? za Bialorusina, wal w mord?» («Калі католік назаве сябе беларусам, то бі ў морду»). Нічога тады дзіўнага. калі колькасць палякаў пры такой сістэме павялічвалася. Цяпер, калі стырно раёну знаходзіцца ў руках беларуса, справа бярэ зусім іншы зварот. Стэрарызаванае даўней палякамі насельніцтва масава складае заявы аб папраўленні нацыі ў пашпарце і з кожным днём малее колькасць псеўдапалякаў, натвораных польскімі ўрадаўцамі супольна з польскімі ксяндзамі»2.
    He будзем імкнуцца даць каментарыі прыведзеным вытрымкам. Скажам толькі адно: такія артыкулы не маглі спрыяць узаемаразуменню і згодзе паміж палякамі і беларусамі.
    1 Бе.чаруская газэта. 1942.22жн.
    2 Раніца (Берлін).  1942.  10 студз.  С. 4.
    77
    Аб «засіллі палякаў» вялася размова падчас з’езда Беларускай народнай самапомачы, які адбыўся 14 лістапада 1942 г. у Мінску. На ім кіраўнік Ганцавіцкай акругі адзначаў, што «ў Ганцавічах было 90% жыдоў. Цяпер іх там няма. Але на тое ёсць тут страшэннае засільле былых польскіх урадаўцаў, якія нахабна трымаюцца ў дачыненьні да беларускай справы». «Польскае засільлс ва ўсіх установах» з’яўлялася галоўнай прычынай цяжкасцей у наладжванні працы самапомачы ў Лідзе. Ксёндз Гадлеўскі «зрэфераваў палажэньне каталіцкага касьцёлу на Беларусі». У сваім рэфераце ён гаварыў аб тым, што «дагэтуль касьцёл быў і яшчэ ёсьць у руках польскіх нацыяналістых. Цяпер ён мусіць быць вырваны з чужацкіх рук і павінен стацца творчым дзейнікам беларускага народу»1.
    Неад’емнай часткай антыполькага курса на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася дзейнасць супраць каталіцкага касцёла. У пачатку акупацыі, у ліпені 1941 г., немцы дазволілі адкрыць у Беларусі касцёлы. 3 Польшчы прыехала некалькі дзесяткаў ксяндзоў. Аднак ужо ў лістападзе 1941 г. усе яны былі арыштаваны і вывезены, а касцёлы сталі закрываць і перадаваць праваслаўнай царкве2. Улетку 1942 г. на тэрыторыі Міншчыны, па звестках відавочцаў, амаль не заставалася каталіцкіх святароў .
    Гітлераўцы асцерагаліся, што місіянерская дзейнасць рымскакаталіцкіх і грэкакаталіцкіх святароў ва ўсходніх абласцях Беларусі «здольная не толькі падарваць канфесійны мір з амаль выкліочна артадаксальным (праваслаўным) насельніцтвам, але і вельмі моцна перакрэсліць асноўныя лініі нямецкага адміністрацьшнакіраўнічага апарату» .
    У сакавікукрасавіку 1942 г. больш за 10 ксяндзоў расстраляны ў канцлагеры ў Беразвеччы, за 3 км ад мястэчка Глыбокае Віцебскай вобласці. У сакавіку 1943 г. 9 ксяндзоў
    1 Раніца (Берлін).  1942.  29 ліст.  С. 2.
    2 A AN.  Sygn. 202/111.  Teczka 201.  K. 11, 79.
    3 Тамсама.  K. 18.
    4Ярмуснк, Э. С. «Польскнй вопрос» н католнческнй костел в оккуппрованной Беларусн...  С. 53.
    78
    расстраляны каля Ліды. Некалькі ксяндзоў гітлераўцы замучылі ў лагеры смерці Калдычава каля Баранавіч. У ліпені 1943 г. 6 душпастараў у ліку вялікай групы закладнікаў немцы расстралялі ў фартах ля вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна. У жніўні 1943 г. такі ж лёс напаткаў 11 сясцёрназаратанак з Навагрудка. Шмат хто стаў ахвярай карных аперацый гітлераўцаў1.
    Аб настроях мясцовага насельніцтва не раз паведамляла прадстаўніцтва польскага эміграцыйнага ўрада на акупіраваных землях. Напрыклад, у паведамленні ад 11 ліпеня 1942 г. настроі жыхароў Палесся характарызаваліся як узбуджаныя і наэлектрызаваныя. Гэта тлумачылася лютуючым бандытызмам, а таксама бояззю рэпрэсій і рэквізіцый. «Рэштка польскага насельніцтва жыла ў боязі таго, што пры далейшым захаванні анархіі будзе знішчана»2.
    Наколькі бакі мелі рацыю? Хто з іх быў больш варожа настроены? He нам аб гэтым меркаваць. Хочацца звярнуць увагу яшчэ на адзін дакумент. У лютым 1943 г. прадстаўніцтва польскага эміграцыйнага ўрада на акупіраваных землях падрыхтавала падрабязны рапарт «Беларусь пасля 20 гадоў савецкай і 20 месяцаў нямецкай акупацыі». У ім, сярод іншага, ёсць і наступныя радкі: «Палякі з’яўляюцца соллю гэтай зямлі. бо ўяўляюць найінтэлігентнейшы і найбольш творчы элемент. У савецкіх школах самымі здольнымі былі польскія дзеці. [...] Сённяшняя беларуская інтэлігенцыя, якая ўжо выхавана ў савецкіх школах, на 80% з’яўляецца дзецьмі чыстых палякаў ці мяшаных шлюбаў з палякамі. [...] У статыстыцы настаўнікаў беларускіх школ за верасень 1942 г. аддзел адукацыі пры Генеральным камісарыяце Беларусь прывёў звесткі аб тым, што сярод настаўнікаў 50% палякаў. Гэтым настаўнікам было загадана змяніць польскую нацыянальнасць на беларускую. Пераследаванні палякаў працягваюцца. але немцы ў нацыянальных
    1 Ярмуснк. Э. С. «Польскнй вопрос» н католнческнй костел в оккупнрованной Беларусн... С. 53.
    2 AAN.  Sygn. 202/Ш.  Teczka 201.  К. 12.
    79
    справах не арыентуюцца, іх можна вельмі проста падмануць, схавацца пад прымусовы і для ўсіх чужы беларускі патрыятызм. Сярод палякаў старога і маладога пакалення большасць  старыя польскія патрыёты, нягледзячы на тое, што пашпарты называюць іх беларусамі. Палякі ўпарта чакаюць Польшчы, польскай арміі. Моладзь марыць аб тым, каб у радах польскай арміі змагацца за сваю краіну. Ім самім цяжка прабіцца да службы, бо вельмі знясілены шматгадовым зняволеннем і пазбаўлены правадыроў. Польскага руху за незалежнасць у поўным значэнні гэтага слова няма. Яго арганізацыя сярод такой значнай колькасці ворагаў вельмі цяжкая справа. Ёсць толькі вялікая туга, ахвярнасць і вера ў тое, што Польшча не забудзе аб сваёй зямлі»1.
    Паводле меркавання нямецкага даследчыка X. Герлаха, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь агульная лічба знішчанай польскай інтэлігенцыі склала ад 2000 да 3000 чалавек. Супраць яе аб’ядналі свае намаганні Генеральны камісарыят Беларусь, вермахт, СС і паліцыя, якія асабліва жорстка дзейнічалі супраць яе кіруючага складу. Толькі ў Баранавічах былі арыштаваны і забіты каля 1000 палякаў2.