Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
Па звестках берасцейскага акруговага школьнага інспектара, у маі 1942 г. у Брэсце працавалі 3 украінскія пачатковыя школы, украінская тэхнічная і рамесная школы. На тэрыторыі акругі, якая ўключала 5 раёнаў, існавала 174 школы. 3 іх 161 украінская і 13 польскіх. Сярод 352 настаўнікаўукраінцаў было 283. Рэшту складалі рускія, палякі і беларусы. У сувязі з тым, што настаўнікаў, якія маглі выкладаць на ўкраінскай мове. не хапала, ва ўсіх раёнах былі арганізаваны настаўніцкія курсы ўкраінскай мовы і методыкі. 3 пачаткам новага школьнага года планавалася адкрыць аднагадовыя настаўніцкія курсы для моладзі, якая скончыла 67 класаў савецкай школы2.
Восенню 1942 г. у Брэсце працавала 13 пачатковых школ з 15 класамі. 3 іх толькі тры былі ўкраінскія (394 вучні). Астатнія размяркоўваліся наступным чынам: 6 польскіх, 3 рускія і 1 беларуская. Вышэй за пачатковую была адна ўкраінская школа (300 вучняў). У трохгадовай украінскай
' ДАБрВ.Ф. 2120. Bon. I Спр. 20,Арк. 11 адв.
2 Наше слово (Брест). 1942. 7 черв. С. 4; 14 черв. С. 4; 28 лнп. С. 4.
97
тэхнічнай школе вучыліся 290 вучняў, у рамеснай для хлопцаў 60, жаночай рамеснай 601.
Праўкраінская палітыка акупацыйных улад на тэрыторыі Рэйхскамісарыята «Украіна» дазволіла ўкраінцам разгарнуць культурнаасветніцкую дзейнасць. Ужо ў 19411942 гг. працавалі ўкраінскія камітэты ўзаемадапамогі ў Брэсце (кіраўнік Аляксандр Гнатаў), Лунінцы, Іванаве, Драгічыне. Яны складаліся з шэрага аддзелаў, што кантралявалі адукацыю, ахову здароўя, сельскую гаспадарку, пошту і г. д.2 Камітэты разгарнулі шырокую культурнаасветніцкую дзейнасць, якая ўключала ў сябе: 1) арганізацыю і ўтрыманне навучальных устаноў; 2) адкрыццё бібліятэк, музычных, драматычных, танцавальных і спартыўных гурткоў; 4) арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў; 5) прызначэнне стыпендый бедным вучням3.
Нацыянальныя камітэты ўзаемадапамогі значна ўплывалі на развіццё школьнай справы. Дзякуючы ім пры школьным аддзеле гарадскога кіравання Брэста была створана камісія з прадстаўнікоў камітэтаў. Яна на працягу тыдня пад кіраўніцтвам школьнага аддзела праводзіла запіс дзяцей у школу ў адпаведнасці з нацыянальным паходжаннем. У выніку ў горадзе былі адкрыты тры ўкраінскія школы. Аднак, як адзначаў у справаздачнай запісцы старшыня Украінскага камітэта самадапамогі, ііе ўсе кіраўнікі іншых нацыянальных школ былі згодны з яскрава выражанай тэндэнцыяй у школьнай палітыцы акупантаў, накіраванай на ўкраінізацыю школы. У дакуменце ўтрымліваецца абвінавачванне кіраўніка рускай школы № 5 у пераманьванні дзяцсй да сябе, у выніку чаго ў гіершы клас рускай школы запісаліся 130 дзяцей, у той час як ва ўкраінскую, якая знаходзілася побач, не было пададзена ніводнай заявы4.
1 Наше слово (Брест). 1942. 9 жовт. С. 4.
2 ДАБрВ. Ф. 202. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 422.
3 Яленская, I. Э. Арганізацыя самадапамогі на тэрыторыі Брэстчыны... С. 6970.
4 ДАБрВ. Ф. 202. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 227.
98
Бацькі дзяцей в. Галева Пінскай акругі напісалі заяву ва Украінскі камітэт самадапамогі аб тым, што навучанне ў школе, якая лічыцца ўкраінскай, вядзецца на беларускай мове. Па даручэнні пінскага акруговага школьнага інспектара 17 кастрычніка 1942 г. была арганізавана праверка школы. Яна выявіла, што скарга жыхароў была беспадстаўнай, бо выкладанне ва ўсіх класах вялося на ўкраінскай мове. Толькі ў першым класе зза адсутнасці ўкраінскіх буквароў настаўніца часова карысталася беларускімі (па яе словах, беларуская мова дзецям больш зразумелая), прычым папярэдне яна заручылася згодай бацькоў. Інспектар, які праводзіў абследаванне, заўважыў характэрную асаблівасць: дакументы сельскага старасты і заявы жыхароў в. Галева былі напісаны на рускай мове, хаця сваёй роднай мовай яны лічылі ўкраінскую. Такім чынам канфліктную сітуацыю ў школе інспектар патлумачыў тым, што мясцовыя жыхары за ўкраінскую прымаюць рускую мову'.
Падобная сітуацыя з выкарыстаннем мовы была адзначана пры праверцы школы в. Бясхлебавічы: «Па заяве настаўніцы заняткі вядуцца на ўкраінскай мове, але ні ад дзяцей, ні ад настаўніцы не было чуваць украінскіх слоў. а толькі беларуская мова змешаная з рускай»2.
Актыўная дзейнасць Украінскага камітэта самадапамогі была накіравана і на адкрыццё рамесных школ. 11 лістапада 1941 г. Камітэт атрымаў дазвол камісара на стварэнне ў Брэсце ўкраінскай сярэдняй тэхнічнай і рамеснай школ. Мэтамі дадзеных устаноў былі наступныя: за кароткі час падрыхтаваць неабходных спецыялістаў электрамеханікаў, будаўнікоў, дарожнікаў, работнікаў меліярацыі і воднай гаспадаркі. Тэхнічная школа з трохгадовым тэрмінам навучання складалася з двух аддзяленняў: электрамеханічнага і дарожнабудаўнічага. Двухгадовая (з восені 1942 г. трохгадовая) рамесная школа падраздзялялася на мужчынскую
1 ДАБрВ Ф. 2120. Bon. 1. Спр 17. Арк. 53; Ф 2135. Bon. 1. Спр 377. Арк. 54.
2 Тамсама. Арк. 14.
99
з кавальскаслясарным і сталярным аддзяленнямі, і жаночую школу кройкішытва і трыкатажу. У праграму навучання ва Украінскай жаночай рамеснай школе ўваходзілі наступныя прадметы: украінская мова, гісторыя, геаграфія, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, фізіка, хімія, таваразнаўства, нямецкая мова, фізічныя заняткі, рахункаводства. Сярод практычных прадметаў былі: тэхнічны малюнак, кравецкі крой, крой бялізны, кравецкае шытво, шытво бялізны, ручныя работы, хатняя гаспадарка. Акупацыйныя ўлады не дапамагалі школе, таму Украінскі камітэт самадапамогі вымушаны быў вызначыць плату за навучанне1.
На першы курс сярэдняй тэхнічнай школы прымаліся асобы, якія мелі закончаныя 8 класаў сярэдняй школы. Асобы, якія не мелі належнага ўзроўню адукацыі, з лета 1942 г. маглі быць прыняты пасля заканчэння спецыяльнага курса, які быў арганізаваны летам і працягваўся два месяцы2. У 1941/42 навучальным годзе ў тэхнічнай школе было два курсы па два аддзелы на кожным з агульнай колькасцю 91 вучань. Акрамя гэтага, існаваў падрыхтоўчы клас, які быў падзелены на чатыры групы ў адпаведнасці з годам паступлення вучняў у школу і ступенню іх падрыхтаванасці. Усяго ў ім навучаўся 131 вучань. У рамеснай мужчынскай школе быў толькі адзін 1ы клас з двума аддзеламі сталярным і слясарным і агульнай колькасцю 26 чалавек. Аднак слясарны аддзел не выканаў сваіх прац у майстэрні, бо не здолеў дастаць ні горна для школьнай кузні, ні неабходных для кавальскай справы матэрыялаў (вуглю, розных падручных матэрыялаў і інш.). У рамеснай жаночай школе, якая была адкрыта 15 лютага 1942 г., таксама быў толькі адзін 1ы клас з аддзеламі крою, шытва і трыкатажу з агульнай колькасцю 38 вучаніц. Плата за навучанне ў школе складала 50 рублёў штомесяц. Акрамя гэтага, пры мужчынскай рамеснай школе ўлетку 1942 г. былі арганізаваны шафёрскія курсы, наякіх займаліся 22 вучні. Пры рамеснай
1 ДАБрВ. Ф. 202. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 198200,253.
2 Наше слово (Брест). 1942. 5 лнп. С. 4.
100
жаночай школе праводзіліся кароткатэрміновыя жаночыя курсы крою, шытва і трыкатажу для 57 вучаніц. Плата за навучанне на курсах складала 230 рублёў. Усяго ў дзвюх школах навучаліся 367 чалавек (толькі на курсах крою. шытва і трыкатажу 120). У гэтую лічбу не ўваходзяць тыя вучні, якія вымушаны былі пайсці са школы па прычыне няздольнасці да навучання ці зза фінансавых праблем, тым больш што не было ніякай магчымасці арганізаваць для іх ні інтэрната. ні якойнебудзь сталоўкі.
3 пачаткам новага 1942/43 навучальнага года трохгадовая тэхнічная школа перайшла на правы дзяржаўнай. Запіс адбываўся на чатыры аддзелы: цеплаэлектрычны, механічны, архітэктурнабудаўнічы, дарожны. На ўсе аддзяленні на 1ы курс прымаліся без экзаменаў асобы з адукацыяй 8 класаў. Тыя, хто не меў такога ўзроўню, павінны былі здаваць экзамены па матэматыцы, фізіцы, хіміі, нямецкай і ўкраінскай мовах. На 2і і 3і курсы прымаліся вучні з адпаведнай тэхнічнай адукацыяй па выніках праверачных па кожным курсе экзаменаў. Пры тэхнічнай школе існаваў аднагадовы падрыхтоўчы курс для вучняў з адукацыяй 6 класаў. У школу прымаліся як хлопцы, так і дзяўчаты. Вучні з адукацыяй 4 класы народнай школы прымаліся на аддзяленні Украінскай трохгадовай рамеснай дзяржаўнай школы і Украінскай жаночай рамеснай школы. 3 восені 1942 г. у жаночай рамеснай школе ў дадатак да аддзелаў кройкішытва і трыкатажу быў адкрыты трэці хатняй гаспадаркі. Для дзяўчат пры школе быў адкрыты інтэрнат (бурса)1. Па дадзеных на 10 лістагіада, у рамеснай жаночай школе было 118 вучаніц. На трохмесячных курсах навучаліся 68 вучаніц, у школьнай майстэрні 242.
Дырэктар Украінскай тэхнічнай школы (пры якой існавалі дзве рамесныя школы) прасіў школьны аддзел Брэсцкай гарадской управы на 1942/43 навучальны год выдзеліць
1 ДАБрВ. Ф. 202. Воп. 1. Снр. 3 Арк. 202202 адв.; Наше слово (Брест). 1942. —7 черв. С. 4; 16 серп. С. 4.
2 Наше слово (Брест). 1942.20 лнст. — С. 4.
101
дадатковыя памяшканні, інтэрнат для вучняў і пакоі для настаўнікаў, якім неабходна знаходзіцца пры школе. Па яго планах, у новым навучальным годзе колькасць вучняў павінна была павялічыцца на 120150 чалавек’.
Цяжкі матэрыяльны стан вучняў тэхнічнай і рамесных школ, а таксама настаўніцкіх курсаў прымусіў раённага камісара Брэста 3 лістапада 1942 г. выдаць дазвол на давоз вучнямі да Брэста харчоў Пры гэтым кожны вучань (на падставе вучнёўскага пасведчання) мог «прынесці з сабою кожны тыдзень да Бярэсця столькі харчоў, сколькі можа данесці ці прывезці роварам. Хто будзе везці падводаю, харчы будуць рэквізавацца»2.
У лістападзе 1942 г. акупацыйныя ўлады далі дазвол на адкрыццё ў маёнтку Пятровічы Жабінкаўскага раёна дзяржаўнай украінскай сельскагаспадарчай школы. Яна была разлічана на вучняў ад 16 гадоў, якія скончылі не менш за 7 класаў, а таксама вучняў былых сельскагаспадарчых школ, якія не паспелі атрымаць гэтай адукацыі. Школе патрабаваліся настаўніцкія кадры з сярэдняй і вышэйшай агранамічнай адукацыяй. Заняткі планавалася пачаць 15 студзеня 1943 г.3 Пра далейшы лёс гэтай ініцыятывы нам невядома.
Украінскі этнас меў свае нацыянальнакультурныя арганізацыі і ў іпшых рэгіёнах Беларусі, якія ўваходзілі ў правінцыю Усходняя Прусія і ў зону тылу групы армій «Цэнтр».