Нацыянальныя супольнасцi Беларусi ў перыяд Германскай акупацыi (чэрвень 1941 - лiпень 1944 г.)
Дзмітрый Крывашэй
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 198с.
Мінск 2009
Апеку над народнай школай, што была адкрыта ў Глуску восенню 1942 г., узяў рускі добраахвотны батальён, які «аказаў вялікую дапамогу ў арганізацыі працы школы»5.
1 Повый путь (Бобруйск). 1943. 25 авг. С. 3.
2 Та.мсама. 19 мая. С. 4.
’ Тамсама. 25 авг. С. 3.
4 Новый путь (Гомель). 1943. 14 авг. С. 3.
5 Новый путь (Бобруйск). 1943. 3 нюля. С. 4.
113
Экзамен па рускай мове ў канцы 1942/43 навучальнага года здавалі як перавадны вучні 5 і 6 класаў і як выпускны вучні 7 класаў г. Віцебска і Віцебскага раёна1.
Побач з гэтымі тэндэнцыямі ў палітыцы акупацыйных улад назіралася і іншая спрыянне развіццю нацыяналістычных, белаэмігранцкіх арганізацый. Неабходна заўважыць, што ў 19411942 гг. яны дзейнічалі пераважна ў заходніх раёнах Беларусі, якія не патрапілі ў склад Генеральнай акругі Беларусь. 3 першых месяцаў вайны актыўную дзейнасць у Брэсце разгарнуў Саюз рускіх нацыяналістаў, які выступаў з заклікамі да рускага народа аб стварэнні «Нацыянальнай Рускай дзяржавы, заснаванай на адзінстве рускай нацыі і ініпых народаў, блізкіх да гэтай нацыі». Пры гэтым прапаноўвалася «законамі Новай Расіі прадугледзець магчымасць развіцця нацыянальнай культуры, роднай мовы (пры абавязковасці рускай мовы як мовы агульнадзяржаўнай) розных нацыянальнасцей, якія насяляюць Расію»2. У іншым звароце Цэнтра Саюза рускіх нацыяналістаў да «падманутых і змучаных рускіх людзей» за подпісам палкоўніка Радзіёнава ўтрымліваўся заклік да пераходу на бок Саюза «для далейшай сумеснай барацьбы за справу Рускага народа»3. Акупацыйныя ўлады скрозь пальцы глядзелі на такія далёкасяжныя планы, паколькі Саюз рускіх нацыяналістаў не быў масавай уплывовай арганізацыяй, але ў сваёй славеснай атацы на партызан і агітацыі мясцовага насельніцтва супраць «камуністаў і бандытаў» мог быць карысным Рэйху. Са згоды камандавання СРН заснаваў Рускі камітэт узаемадапамогі (аб яго дзейнасці гаварылася вышэй), Рускую нацыяналістычную брыгаду, узяў пад кантроль адукацыю ў рускіх школах, аказваў харчовую дапамогу лагеру савецкіх ваеннапалонных у Брэсце4.
У 1942 г. у Гродне была створана белаэмігранцкая арганізацыя Рускі камітэт. Яна аб’ядноўвала былых памешчы
1 Вясновыя іспыты // Беларускае слова (Віцебск). 1943. 15 мая. С. 4.
2 ДАБрВ. Ф. 203. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 2.
3 Тамсама. Арк. 67.
4 Тамсама. Арк. 19.
114
каў. афіцэраў. якія ў гады рэвалюцыі пакінулі Расію. Кіраўніцтва ажыццяўлялі былыя царскія афіцэры Дамброўскі, Літвінаў, Выбаноўскі, былая памешчыца Трусава. Камітэт працаваў пад лозунгам стварэння незалежнай манархічнай Расіі ў межах 1914 г. Члены камітэта вербавалі ў сваю арганізацыю і армію Уласава папаўненне з ліку мясцовага рускага насельніцтва і ваеннапалонных1.
Восенню 1943 г., калі становішча на франтах стала крытычным для нямецкага вермахта, узнікла ідэя адрадзіць казацкія аб’яднанні. Дэкларацыя германскага ўрада ад 10 лістапада 1943 г. прызнала заслугі казацтва ў барацьбе супраць «жыдабальшавізму» і назвала яго саюзнікам у вайне2.
На фронт, які імкліва набліжаўся да былой заходняй мяжы СССР, у 1944 г. немцы сталі перакідваць казацкія злучэнні. Галоўнай задачай, якую ставіла перад імі камандаванне, была барацьба з партызанамі і навядзенне грамадскага парадку на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. За гэта ім абяцаліся вялікія прасторы зямлі на тэрыторыі краю пасля заканчэння вайны. На мітынг, арганізаваны на Паўднёвым фронце перад адпраўкай казакаў у раён Навагрудка, палкоўнік Паўлаў прама заявіў, што партызанскія вёскі будуць цалкам высяляцца, а на іх месцы ўзнікнуць казацкія сядзібы3.
У газетах той пары пастаянна сутыкаешся з тым, што казакі называлі гэтыя месцы сваёй радзімай і ўсур’ёз уладкоўваліся на занятай тэрыторыі. Сваё жыццё яны арганізоўвалі «на казацкі лад», у адпаведнасці з традыцыйным ладам жыцця, які яны вялі на радзіме. Новыя пасяленцы прыбывалі з РастованаДоне, Надцерачнай вобласці, Чарнігаўскай, Харкаўскай, Вінніцкай, Чэлябінскай абласцей. Разам з вайскоўцамі прыязджалі іх сем’і.
Найбольшай канцэнтрацыі казацкія пасяленні дасягнулі пад Баранавічамі і Навагрудкам, у Любчанскім і Іўеўскім
1 Ярмусік, Э. С. Некаторыя аспекты палітыкі нямецкафашысціх акупацыйных улад у Гродне... С. 170.
2 ДАБрВ. Ф. 708. Bon. 1.Спр. І.Арк. 1.
3ТамсамаФ. 701. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 52.
115
раёнах. Да 17 лютага 1944 г. пад самім горадам было 400 казакаў і ў лагеры каля вёскі Лясная 775 чалавек, якія ўваходзілі ў склад I Казацкага зводнага палка імя генерала Краснова пад камандаваннем старшыны У. А. Лабасевіча1. Спецыяльна для казакаў у Наваградку выдавалася газета «Казак», што выпускалася выдавецтвам штаба аб’яднаных казацкіх войскаў. Для эвакуіраваных з вызваленых Чырвонай Арміяй тэрыторый у Баранавічах выдавалася газета «Новый путь».
Рускія вайсковыя фарміраванні актыўна дзейнічалі і ў зоне тылу групы армій «Цэнтр». У сакавіку 1942 г. у пасёлку Асінторф у раёне Оршы была створапа Руская нацыянальная народная армія, якая ў жніўні 1942 г. налічвала 1500 чалавек.
У другой палове 1943 г. на тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад тылавых раёнаў, пачалі з’яўляцца бежанцы з рэгіёнаў Расіі. Адначасова павялічылася колькасць вайсковых фарміраванняў Рускай нацыянальнай народнай арміі (РННА), Рускай вызваленчай арміі (РВА), брыгады Камінскага і інш. Найболыпая канцэнтрацыя расійскіх калабарацыйных аб’яднанняў адзначалася ў Барысаве і Бабруйску2. У апошнім выдаваліся газеты «Боец РОА» (1943) і «На страже Родмны» (19431944). У Лепелі на працягу 19421944 гг. выходзіла газета «Голос народа», якая з’яўлялася оргапам Нацыяналсацыялістычнай працоўнай партыі Расіі і Лепельскага акруговага самакіравання.
Акупацыйная прэса агітавала насельніцтва ўступаць у шэрагі такіх вайсковых частак. Так, бабруйская газета «Новый путь» 26 мая 1943 г. пісала: «Усё новыя і новыя людзі сяляне, рабочыя і былыя ваеннаслужачыя чырвонай арміі, вызначыўшы сваё месца і ўсвядоміўшы свой абавязак, паднімаюцца на барацьбу з бальшавізмам. Шэрагі Рускай вызваленчай арміі растуць з кожным днём. Штодня
1 ДАБрВ. Ф. 708. Bon. 1. Спр. 1. Арк. 3.
2Мігупова, А. Прапагандысцкія аспскты маладзсжнай палітыкі і школьпай справы нямецкай акупацыйнай улады... С. 178.
116
на імя камандзіра Усходняга Запаснога Палка паступаюць заявы ад грамадзян горада і раёнаў з просьбай залічыць іх на ваенную службу. Нядаўна ў гюлк прыбыла новая партыя добраахвотнікаў з Оршы, Віцебскай і Смаленскай абласцей»1. 1 чэрвеня 1943 г. у Бабруйску з вялікімі ўрачыстасцямі прайшлі «святкаванні першай гадавіны стварэння рускіх ударных батальёнаў і Усходняга Запаснога Палка»2.
У справе агітацыі ўсё насельніцтва разглядалася як рускае. У артыкуле магілёўскай рускамоўнай газеты «Новый путь» у ліпені 1943 г. вядзецца гаворка аб «рускім народзе», які два гады «ў цесным супрацоўніцтве з германскай арміяй вядзе жорсткую барацьбу за вызваленне сваёй радзімы». Пры гэтым канстатуецца, што «тысячы сумленных рускіх людзей сталі пад сцягі Вызваленчай Арміі». Аўтар распавядае аб тым, што «дзеці рускіх працоўных навучаюцца ў школах, якія нармальна працуюць ужо амаль два гады». Галоўны прапагандысцкі пасыл артыкула заключаецца ў наступных словах: «Рускі народ цяпер, як ніколі, стаў разумець, што яго ўдзел у барацьбе і аб'яднанні ўсіх сіл нацыі супраць агульнага ворага гэта адзінае вырашэнне пытання аб будучым сваёй шматпакутнай радзімы Расіі»3.
Аб тым, што дзеля вырашэння больш важных пытанняў акупанты імкнуліся ўсё насельніцтва разглядаць як адзіны «рускі народ», сведчаць і іншыя газетныя паведамленні. У Бабруйскім рускім (заўважце, менавіта рускім) тэатры неаднаразова праходзілі народныя сходы, на якіх адбывалася агітацыя насельніцтва за ўступленне ў шэрагі рускіх вайсковых фарміраванняў. Паведамляючы пра адзін з іх, мясцовая газета пісала: «У тэатры, як і на ўсіх папярэдніх народных сходах, мнагалюдна. За сталом прэзідыума члены Абласнога камітэта па арганізацыі добраахвотных частак. На павестцы дня чарговага народнага схода адно пытанне: «За што змагаецца Руская Народная армія»4. У маі 1943 г.
1 Новый путь (БобруПск). 1943. 26 мая. С. 4.
2 Тамсама. 3 нюня. С. 3.
’ Новый путь (Могнлев). 1943. 5 пюля. С. 3.
4 Новый путь (Бобруйск). 1943. 10 марта. С. 4.
117
на падобным сходзе быў зроблены даклад «Што такое Радзіма і навошта яе неабходна абараняць». 3 ім выступіў «афіцэр Рускай вызваленчай арміі»1.
Аб актывізацыі дзейнасці акупантаў па стварэнні рускіх добраахвотных частак вясною 1943 г. сведчаць газетныя паведамленні: «На днях у пасёлку Кіраве адбыўся першы народны сход жыхароў раёна. 3 Бабруйска ў Кіраў прыехалі прадстаўнікі Камітэта па арганізацыі рускіх добраахвот2 ных частак» .
У агітацыйных мэтах па дадзенай тэрыторыі гастралявалі самадзейныя ансамблі злучэнняў войскаў Рускай народнай арміі. Захаваліся паведамленні аб выступленнях на сцэне Беларускага народнага дома ў Віцебску «тэатральнай трупы Роты прапаганды Расейскай вызваленчай арміі і Полацкай Рускай Драмы»3.
Перамогі Чырвонай арміі летам 1943 г. прымусілі акупантаў значна больш увагі звяртаць на прапаганду і агітацыю мясцовага насельніцтва. Напрыклад, на народным сходзе, які адбыўся ў пачатку верасня 1943 г. у Жлобіне ў памяшканні гарадскога тэатра, «прадстаўнік ад германскіх ваенных устаноў» вёў гаворку аб тым, што «немцы з’яўляюцца сябрамі рускага народа. [...] Доўг і абавязак кожнага рускага патрыёта, які жадае больш хуткага заканчэпня вайны, укласці сваю долю ў справу барацьбы з іудабальшавізмам». А мясцовы камендант горада «звярнуў увагу прысутных на захаванне парадку і спакою ў горадзе. Рускі народ павінен ісці рука аб руку, плячом да пляча з нямецкім народам на барацьбу са сталінскім дэспатызмам». 3 мэтай захавання спакою прадстаўнік Рускай вызваленчай арміі, які «толькі некалькі дзён назад прыехаў з Бранску», распавёў аб становішчы на фронце: «Германскія войскі цвёрда стаяць на ўсім працяжэнні фронту. Лінія фронту цвёрдая і непарушная. Германскія войскі аказваюць упартае і бяз
1 Новый путь (Бабруйск). 1943. 10 нюня. С. 3.
■ Тамсама. 27 марта. С. 4.
3 Беларускае слова (Віцебск). 1943. 15 лют. С. 4.
118
літаснае супраціўленне Саветам. [...] Планамернае пакіданне горада Арла зусім не з’яўляецца нечаканасцю для германскіх войскаў»1. Адначасова ў маі 1944 г. Барысаўскі тэатр рускай драмы пачаў падрыхтоўку «першага антыбальшавіцкага спектаклю» «Блакітнае неба» паводле п’есы Віталя Шамрова, якая была набыта тэатрам непасрэдна ў аўтара2.